Што? Дзе? Калі?




Дата канвертавання10.05.2016
Памер20.38 Kb.
Што? Дзе? Калі?

Апеляцыя


Асабісты досвед аўтара (АДА) — калі аўтар пытання грунтуецца не на агульнадасяжных крыніцах, а на сваіх суб'ектыўных назіраннях. Знаўцы такое не вельмі паважаюць?. (Гл. «Пажартуй, як аўтар»)

Аўтар пытання

Бліц — тры пытанні па 20 секунд на абмеркаванне кожнага.

«Брэйн-рынг»

Версія

Вядоўца


Генератар ідэяў — роля ў камандзе па «Што? Дзе? Калі?». Яго задача — выбудаваць канцэпцыю абмеркавання на падставе інфармацыі, што ўтрымліваецца ў пытанні.

Гульня


Дакладны (слушны) адказ

Дзесяць секунд — апошняя частка хвіліны абмеркавання. За гэты час капітан каманды мусіць вызначыцца з адказам. У тэлевізійным ШДК адзначаецца гукавым сігналам, у спартовым вядоўца кажа: «Дзесяць секунд!».

«Дзіцячы брэйн» — вельмі лёгкае пытанне.

Дуаль — калі на пытанне ёсць два роўнаўзначныя адказы.

«Задушыць» (версію, адказ, каго-небудзь) — калі падчас хвіліны абмеркавання гучаў дакладны адказ, але капітан выбраў іншую версію.

Знаўца (гулец)

Камандны дурань — роля ў камандзе па «Што? Дзе? Калі?». Чалавек, які незвычайнай думкай, жартам ці проста дзіўным учынкам можа вывесці каманду з тупняку.

Каментар — тлумачэнне да правільнага адказу. Пасля яго палова знаўцаў пляскае сябе па лобе: «Ааааааа!» — а палова па-ранейшаму не разумее, пра што ўвогуле вялося.

Капітан каманды

Круціць (курыць) пытанне — абмяркоўваць, прыдумляць розныя версіі.

Крыніца інфармацыі

“Крышталёвая сава”

Ластаўка — дзяўчына, якая «лётае» паміж шэрагамі ды збірае ў знаўцаў бланкі з адказамі.

Мазгавы штурм

«Пажартуй, як аўтар» — калі ад знаўцаў патрабуецца здагадацца, што менавіта аўтару пытання падалося цікавым. Часам гэта зусім не цікава.

Пакет пытанняў

Труна — вельмі складанае пытанне, на якое ніхто ў залі не адказаў.

Тэлеглядач

Тэлехатка — месца, дзе адбываюцца здымкі маскоўскай праграмы «Што? Дзе? Калі?».

«Свая гульня»

Свечка — пытанне, якое ўжо недзе задавалі.

Сінхрон — турнір па спартовым «Што? Дзе? Калі?», які адначасова гуляецца ў некалькіх месцах (гарадах, краінах) па адных і тых жа пытаннях.

Ставіць палец

«Узяць» пытанне — даць дакладны адказ

Форма пытання — тое, пра што менавіта пыталіся ў знаўцаў. Калі адказаць трэба назву рамана, а каманда ў бланку запісала яго аўтара, адказ не будзе залічаны. За «форму» звычайна адказвае пэўны гулец. Пра яго кажуць: «Трымае форму».

Хвіліна абмеркавання

Час — слова, якое азначае, што пытанне скончанае і пачынаецца хвіліна абмеркавання.

Шэсцьдзясят першая секунда — калі каманда прыдумала дакладны адказ адразу пасля таго, як здала паперку з іншым адказам.



Эрудыт


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка