Што да прыемных здабыткаў, то раён за год прырос новымі прадпрыемствамі. Іх пабольшала ажно на 17




Дата канвертавання30.03.2016
Памер10.22 Kb.
Мінулы год Віктар Цапота характарызаваў як «вельмі складаны і напружаны». З грамадскіх падзей найбольш значнымі былі, на думку дакладчыка, выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і святкаванне 570-годдзя з дня першага пісьмовага ўпамінання пра Сянно.
Аснову эканомікі раёна складае сельскагаспадарчая вытворчасць. На працягу года яна расла, але не такімі тэмпамі, як хацелася б, як меркавалі. Парадаваў толькі прырост, больш чым на 1 тысячу тон, у вытворчасці зерня. А вось недабор кармоў на 9,1 цнт кармавых адзінак, відаць, ужо сказваецца на вытворчасці малака. Яна ў большасці гаспадарак, у тым ліку самых буйных вытворцаў, у параўнанні з мінулым годам змяншаецца.
Што да прыемных здабыткаў, то раён за год прырос новымі прадпрыемствамі. Іх пабольшала ажно на 17.
Не менш складаным і напружаным абяцае быць 2013 год. Працягнецца рэканструкцыя старых малочнатаварных ферм, будаўніцтва новых. У жывёлагадоўчай вытворчасці з’явяцца новыя накірункі. Мяркуецца, што ў ААТ «Белая ліпа» пачнуць вырошчваць авечак, а ў ДП «Саўгас імя Машэрава» — пушных звяроў.
У бюджэт Сенненскага раёна на наступны год, па папярэдніх разліках, паведаміла Юлія Зязюліна, паступіць 88,2 млрд рублёў. Бюджэт застаецца датаваным. Сродкі, у пераважнай большасці, будуць накіраваны на выплату зарплаты работнікам бюджэтнай сферы, на падтрымку медыцыны, культуры, адукацыі. Гэта значыць, як і ў 2012, у 2013 годзе раённы бюджэт захавае сацыяльную накіраванасць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка