Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. У школе ба гэты дзень было запланавана наступнае




Дата канвертавання18.05.2016
Памер10.6 Kb.
07.03.2014


Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. У школе ба гэты дзень было запланавана наступнае:

  • Святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню (сумесна з СДК).

  • Заняткі ў гуртках.

Вучні, якія не прымалі ўдзел канцэрце наведвалі гурткі ў школе.

Большая колькасць вучняў школы напярэдадні свята 8 сакавіка віншавала жанчын вёскі Скірмантава са сцэны. Дзеці дарылі сваім дарагім мамам, бабулям, сястрычкам музычныя падарункі. Спявалі як добра вядомыя ў школе артысты, так і маленькія “зорачкі”.

Усім гледачам вельмі падабаліся вучаніца 1 класа Глебік Дзіяна і вучаніца 2 класа Красоўская Мілана. Музычныя заняткі ў школе дапамаглі добра падрыхтавацца да выступлення вучаніцы 5 класа Лібар Мілане. Дзяўчынкі 4-5 класаў выконвалі песні дуэтам, трыа.

Вучні 7 класа Бялькевіч Юрый і Круглік Аляксандр чыталі вершы, гумарэскі. Пасля сучаснага танца ў выкананні вучняў 8 класа ў зале доўга гучалі апладысменты.

Усіх, хто знаходзіўся ў зале, парадавала выступленне вучня 8 класа Сарафіновіча Вадзіма і вучаніцы 9 класа Лебедзевай Веранікі.

Гледачы дабразычліва сустракалі кожны нумар. Нават, калі маленькаму артысту не хапала майстэрства, яго падтрымлівалі апладысментамі. Канцэрт прайшоў цікава і вельмі падабаўся усім, хто заходзіўся ў зале.

У мерапрыемствах 6-га школьнага дня прынялі ўдзел 80% вучняў





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка