Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. На гэты дзень, былі запланаваны наступныя мерапрыемствы




Дата канвертавання28.04.2016
Памер10.48 Kb.

26 снежня 2014 года





Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. На гэты дзень, былі запланаваны наступныя мерапрыемствы:

  • упрыгожванне навагодняй ёлкі;

  • упрыгожванне спартыўнай залы;

  • рэпетыцыі навагодніх святаў.

Усе вучні, якія прыйшлі разам са сваімі настаўнікамі ў школу для таго, каб падрыхтаваць спартыўную залу да школьных навагодніх святаў, дружны прыняліся за справу. Кожны знайшоў занятак: адны вучні развешвалі елачныя цацкі, другія – упрыгожвалі сцены, трэція – рабілі гірлянды з мішуры для ўпрыгожвання залы. Таму зала амаль за гадзіну была і падрыхтавана да навагодніх святаў.

Частка вучняў пасля таго, як былі ўпрыгожаны елка і спартыўная зала, наведвалі гурткі “Камп’ютарная графіка і дызайн”, “Тэхнічнае мадэліраванне”.

Вучні 5 класа разам з класным кіраўніком і педагогам-арганізатарам рэпетыравалі свае ролі перад навагоднім ранішнікам.

Вучні сярэдніх і старэйшых класаў таксама праводзілі рэпетыцыі навагодніх прадстаўленняў разам з настаўнікамі і класнымі кіраўнікамі.

Рэпетыцыі працягваліся да 18 гадзін. Некаторые класы рэпетыравалі у касцюмах, пад музыку. А некаторыя – уносілі апошнія карэктывы ў фанаграмы і сцэнарыі.



У школьных мерапрыемствах удзельнічалі 80% вучняй школы.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка