Шляхі Хрыстовы




старонка9/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   25

Перамяненьне Хрыста на гары Фавор (Мац. 17)


Многія дзеяньні Хрыста ад размовы зь Мікадымам (Ян. 3) і Нагорнай казані да ацаленьня прыроджанай сьлепаты і кармленьня 5000 чалавек сымбалічныя і ствараюць зьнешняе асяродзьдзе для таго, што пасьля выходзіць на першы плян Яго ўнутранага сьвету ў выглядзе «перамяненьня». Хрысьціянскае паняцьце перамяненьня роднаснае ўсходняму азарэньню. Надыходзіць прасьвятленьне духу. Што датычыцца Ісуса і людзей, якія ўсьлед за Ім паўтараюць гэты шлях, гэта значыць больш цесную сувязь з Богам, Які тут разумеецца не як усеагульны абсалют, але як яшчэ адна істота.

Тэхніка «пазытыўнага мысьленьня», калі ў ёй не прысутнічае эгаізм і манія велічы і калі яна не абапіраецца на тэхнічныя маніпуляцыі, здольная прывесьці мысьленьне ў стан, роднасны таму, які ўзьнікае ў выніку лучнасьці з Богам, або палегчыць надыход такога стану. Аднак літаратура на гэтую тэму рэдка адрозьніваецца далікатнасьцю і можа ўвесьці чалавека ў зман.

Ва ўсякім выпадку, стан, дасягнуты такім чынам, яшчэ не зьяўляецца «перамяненьнем». «Перамяненьне» ня проста ўвод станоўчых духоўных праграмаў у сьвядомасьць чалавека, дзе звычайна ўжо існуе мноства блытаных праграмаў, кааб такім чынам стварыць перавагу станоўчых праграмаў па-над адмоўнымі, хаця само па сабе такое практыкаваньне магчымае. Перамяненьне – гэта вызваленьне чалавека ад скажэньняў і няправільнай расстаноўкі акцэнтаў шляхам звароту да духоўных першакрыніцаў. Становіцца заметны высокі боскі парадак ва ўсім. Становіцца відаць, што дасягненьне чалавекам сталасьці можа ісьці шляхам паглыбленьня працэсаў ачышчэньня псыхікі, узгаданых у разьдзеле «Праведны гнеў». Усё, што адбываецца, набывае сэнс на больш глыбокім узроўні пазнаньня. Пазнаньне ня ёсьць мысьленьне, яно можа адбывацца з удзелам або без удзелу мысьленьня, яго нельга выклікаць намаганьнем волі, але калі яно адбываецца, надыходзіць вызваленьне. У адрозьненьне ад іншых падыходаў гэты не патрабуе, каб чалавек адгароджваўся ад сьвету думак.

Мысьленьне вызваляецца ад звыклага парадку рэагаваньня на інстынктыўныя намеры, разумовы аналіз і сынтэз, знаходзячыся пад кантролем, становяцца лёгкакіравальнымі інструментамі вышэйстаячага розуму-сьвядомасьці. Працягваецца дыфэрэнцыацыя мысьленьня, якое пры гэтым не губляе здольнасьці да прыняцьця рашэньняў (не «затуманьваецца»). Надварот, абвастраецца разуменьне таго, што і пры якіх абставінах неабходна рабіць.

Можна дапусьціць, што і сам Хрыстос ня здолез да канца вызваліцца ад усіх няяснасьцяў, якія аддзяляюць чалавека ад гэтага ўзроўню. Тым ня менш, Ён знаходзіў усё большую яснасьць. Пазьней у так званай малітве аб адзінстве ўсіх веруючых Ён просіць даць Яму тую яснасьць, якую Ён меў у Бога да стварэньня сьвету.

Некаторыя тэолягі разглядаюць Ператварэньне і спавяданьне Хрыста Пятром у сьвятле тагачаснага габрэйскага Сьвята кушчаў.(Дзень ачышчэньня быў адзіным днём у годзе, калі сьвятар прамаўляў імя Божае ва ўнутраным Сьвятым Сьвятых храма.) Іншыя бачылі сувязь з уваходам Майсея на гару Сінай (2 Майсея 24:16).



На нямецкай і ангельскай старонцы тут разьмешчаны ўрывак з Эвангельля ад Мацьвея, разьдзел 17, 1-13: перамяненьне Ісуса.

Пытаньне:


Ці можа Ьог дапамагчы мне рэструктураваць мае думкі ў адпаведнасьці з розумам?

Вернуться к оглавлению.

 

Пытаньне аб «цудах».


Ісус не імкнуўся задаволіць прагу людзей да сэнсацыяў і твм больш не намагаўся навярнуць іх у веру, выкарыстоўваючы зьнешнія эфэкты. Увесь Яго шлях пранізаны ясным унутраным разуменьнем, што рабіць менавіта ў гэтую хвіліну, прычым зусім не зь меркаваньняў дасягненьня таго ці іншага эфэкту ў залежнасьці ад тых ці іншых абставінаў. Ацаленьні часта служылі «знакамі», невялікімі ўчынкамі, за якімі стаяла вялікая і прынцыповая ідэя. Ацаляючы ў суботу сьляпога ад нараджэньня, Ісус адказаў, што справа не ў яго грахах, а ў тым, каб «на ім выявіліся дзеі Божыя». Гл. Ян. 5, 6-9; Ян. 6; Ян. 9, 3 і інш.

Жаданым пабочным эфэктам былі таксама ўзварушваньне састарэлых стэрэатыпаў мысьленьня і заахвочваньне да роздуму аб глыбокім сэнсе падобных дзеяньняў. На прыкладзе Тамаша, якога можна лічыць некім накшталт «вучонага-натураліста» сярод апосталаў, Ісус прызнае той факт, што ёсьць людзі, якім трэба даць магчымасьць праверыць, вымераць, падлічыць і ўзважыць. Пасьля таго як Тамаш здолеў фармальна пераканацца, што перад ім сапраўды ўваскросшы Хрыстос, Ісус кажа: «Ня будзь недаверкам, а вернікам» (Ян. 20, 19-29). Такім чынам, адкрыцьцё, якое робіць Тамаш, павіннае заахвоціць яго да сумленнага і глыбокага асэнсаваньня таго, што адбылося, каб не засталося і сьледу сумненьняў і надыйшло «азарэньне». Гэтая апошняя парада на дарогу Хрыста значыць, што Тамаш зусім ня скептык і зьнешняя рэальнасьць ня можа «прыгнесьці» яго і «прымусіць верыць» нават пад страхам пакараньня. Значыць, Тамаш захаваў сваю здольнасьць прыйсьці да якога-небудзь перакананьня або адрынуць яго, зыходзячы з унутраных пабуджэньняў. Урок для яго заключаецца ў тым, што пераканацца ў сапраўднасьці чаго-небудзь можна ня толькі шляхам зьнешняга назіраньня

Ісус знайшоў правільны падыход да Тамаша. Ён ні да каго не ўжываў прымусу, які больш падыходзіць да залы суда, а таксама ніколі не дэманстраваў намеру справакаваць да адмовы ад свайго вучэньня тых, хто да яго яшчэ не дарос.

Нялішне прачытаць і «Эвангельле ад Тамаша», апокрыф, падрабязны збор выказваньняў Хрыста, хтог б іх ні запісаў, сам Тамаш ці нехта іншы. Яго тэкст лічыўся сапраўдным у духогўных хрысьыіянаў Эгіпту і іншых месцаў.

Такім сынам, «цуды» былі не галоўным у дзейнасьці Хрыста. Нярэдка Ён тварыў іх, калі Яго прасілі аб дапамозе, без прыстутнасьці натоўпу, і «даваў наказ» нікому пра іх не расказваць.

Багасловам, якія выйшлі са школы «тэалёгіі дэміфалягізацыі» Бульмана, якія кажуць, што на самой справе ніякіх цудаў не было або што аповед аб іх носіць сымбалічны характар, можна запярэчыць, што іх пункт гледжаньня затрымаўся на ўзроўні мэханістычных уяўленьняў аб сьвеце і чалавеку XIX стагодзьдзя і не бярэ пад увагу апошнія навуковыя адкрыцьці. Навейшыя напрамкі ў квантавай фізыцы, біялёгіі, біяфізыцы, гамеапатыі, парапсыхалёгіі, астрафізыцы і г.д. прасунуліся наперад настолькі, што дазваляюць поўнасьцю абвергнуць тэзіс аб «неверагоднасьці» біблійных падзеяў хаця б са зьнешняга боку. Пры гэтым яны, канешне, ня могуць лічыцца «доказам існаваньня Бога». Такія доказы варта шукаць не ў прыродазнаўчых навуках¸а ў зусім іншай вобласьці.

Гэты напрамак тэалёгіі мае рацыю толькі ў тым, што навуковая аб’ектывізацыя не павінная служыць перадумовай веры.

Часы ранейшай аднабаковай асьветы адыйшлі ў мінулае. Вучоныя таксама атрымалі магчымасьць верыць, не рызыкуючы стаць ахвярай шызафрэнічнага раздваеньня асобы. У эпоху, калі людзі безагаворачна вераць сьведчаньням парапсыхалёгіі аб некаторых індывідуўмах, якія могуць згінаць лыжкі на адлегласьці, бо, нягледзячы на мноства фактаў падману, застаецца нямала выпадкаў, якія не выклікаюць сумненьняў, было б проста неразумна адмаўляць, што непараўнальна больш вялікі Хрыстос мог валодаць такімі ж здольнасьцямі. Ісус «згінаў лыжкі» ня дзеля забавы. Рэзультаты пазнаньня ў самых розных сфэрах гавораць аб тым, што Ісус сапраўды мог кіраваць усімі сіламі прыроды. Сёньня асабліва важна прымаць гэты фэномэн усур’ёз дзеля зьмяненьня сучаснага аблічча чалавецтва, у інтарэсах цэласных хрысьціянскіх мэтадаў лячэньня і г.д. Падоўны духоўны погляд на Хрыста зусім не супярэчыць адносінам да Хрыста як да «сына чалавечага», які служыць прыкладам сацыяльнай дзейнасьці для асобных людзей і цэлых суполак. Падобнае памылковае супрацьпастаўленьне нярэдка вядзе да адмаўленьня «цудаў», бо людзі, якія гэта робяць, кіруючыся добрымі намерамі, лічаць неабходным змагацца зь няправільнымі тэндэнцыямі, якія ідуць уразрэз з гуманнасьцю і сацыяльнай накіраванасьцю хрысьціянства. У сапраўднасьці ж толькі сукупнасьць гэтых двух падыходаў здольная наблізіць нас да сапраўднага спасьціжэньня радыкальнасьці Хрыста, Яго сувязі з воляй і энэргіяй Творцы.

Эпізоды ацаленьня дозваляюць прааналізаваць яшчэ адзін аспэкт. Хрыстос, у адрозьненьне ад сучасных цуда-лекараў не спасылаецца на «энэргію космасу», якая, маўляў, цячэ ў Ім. Ён паказвае на веру, веру ў магчымасьць ацаленьня празь Яго, а значыць, праз Бога, які дзейнічае ўва плоці Хрыста. Тут энэргія выступае не як безасабовая сіла, яна зьяўляецца ўзьдзеяньнем асобы Хрыста. У ёге энэргія, як правіла, разглядаецца сама па сабе. У наш час таксама бываюць выпадкі ацаленьня, выкліканыя малітвай у яе першапачатковым сэнсе і сувязьзю, што наладжваецца паміж самым патаемныі у душы чалавека і Хрыстом, які жадае чалавеку дасканаласьці, каб той, кажучы словамі самога Хрыста, мог рабіць больш, чым Ён.



Калі чалавек падрыхтуе сябе да гэтага, ацаленьне духам і зьвязаны зь ім псыхалягічны і духоўны прагрэс ужо ня будуць здавацца ласкай, якую трэба яшчэ заслужыць.

Больш падрабязна пра «дары Сьвятога Духа», напрыклад, дар ацаленьня, «розных моваў» і дар прароцтва гл. у 1 Кар.12, 7-11; Дзеях апосталаў 2, 17-20 і разьдзеле аб Пяцідзясятніцы ў гэтай частцы.



Вернуться к оглавлению.

 

1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка