Шляхі Хрыстовы




старонка8/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   25

«Праведны гнеў» (погляд на эмоцыі).


У Ян. 2, 13-25 пасьля вясельля ў Кане ідзе сцэна «ачышчэньня храма». Ісус у гневе выганяе гандляроў і мяняйлаў з храма, не саромеючыся ўжываць фізычную сілу. Ён імкнецца выразна паказаць на крывадушніцтва сьвету, які называе храм домам Божым і клапоціцца пры гэтым толькі аб нажыве. У сітуацыі, калі ад гарадзкіх ці духоўных саноўнікаў не даводзіцца чакаць дапамогі, Ён, пад уплывам пачуцьця адказнасьці за «дом Айца Свайго», бярэ справу ў Свае рукі, выконваючы акцыю грамадзянскага супраціўленьня, якая ня чыніць шкоды іншым людзям. «Пакорлівасьць Богу больш, чым людзям» – зусім не рабалепства. Нават Яго фраза «аддавайце кесаравае кесару» (а Божае Богу) насуперак абыходкавага меркаваньня не мае на ўвазе сьляпога падпарадкаваньня, а хутчэй гаворыць аб жаданьні прадухіліць дарэмныя канфлікты паміж апосталамі і не прысьвечанымі ў курс справы грамадзкімі сіламі. Рэлігія і палітыка жывуць па розных законах. Служэньне людзям і «добрае стаўленьне да гарадзкіх уладаў» сумяшчальныя і не зьяўляюцца рабалепствам.

У гэтай сувязі ўзьнікае пытаньне аб адносінах чалавека да эмацыйных парываў. Ня ў кожнага эмоцыі знаходзяцца на такім узвышаным узроўні, як у Хрыста, усё жыцьцё Якога працякала ў «трымценьні перад Богам» і спаўчуваньні людзям, Чый гнеў падмацоўваўся ўсьвядомленымі добрымі намерамі. У звычайнага чалавека ўсе эмоцыі спачатку бываюць зьвязаныя з падсьвядомым мэханізмам раздражняльнікаў і рэакцыяў на іх, яны вынікаюць з канкрэтнага жыцьцёвага досьведу і праяўляюцца з рознай сілай, але падобныя па сваёй базавай структуры. Калі не задавальняцца чужымі тлумачэньнямі і намагацца адсочваць, аналізаваць і накіроўваць такія мэханізмы, зыходзячы з уласных рэакцыяў, або пускаць справу на самацёк, працэс абучэньня будзе доўгім.

Хаця мы маем справу з псіхікай, шукальнікам Бога і ісьціны не рэкамэндуецца прыбягаць да звычайных мэтадаў псыхааналізу і псыхатэрапіі.

У тых выпадках, калі аднабаковыя падыходы, што зводзяць псыхічныя праблемы да палавой сфэры і ўражаньняў раньняга дзяцінства, яшчэ дзейнічаюць у глыбіні сьвядомасьці, калі наяўны псыхічны стан апраўдваецца наяўнасьцю ўяўных слабасьцяў, а здольнасьць чалавека да разьвіцьця, пра якую пісаў Эрых Фром, адыходзіць на іншы плян, псыхалёгія можа нават выступаць як тормаз духоўнай эвалюцыі. Аднак, калі псыхалёгія як «навука аб душы» пабуджае да ўважлівага разгляду працэсаў, якія адбываюцца ў душы, і ня лічыць, як звычайна, душу ўсяго толькі электрахімічнай функцыяй мозгу, яе вывучэньне здольнае стаць вялікай дапамогай. Разьвіцьцё гэтай навукі працякала б больш пасьпяхова, калі б яна згадзілася прааналізаваць веды і гіпотэзы альтэрнатыўных напрамкаў псыхалёгіі. Спробы ахапіць цэлыя комплексы праблемаў адным махам прыносяць мала карысьці. Нашмат эфэктыўней было б раскласьці праблемны комплекс на складаныя часткі, пры гэтым поўнасьцю ўсьведамляючы, дзе гаворка ідзе пра «калоду ў сваім воку», а дзе пра «парушынку ў чужым воку», і што з чаго выцякае. Сам Ісус і многія хрысьціянскія навуковыя школы прытрымліваюцца першага падыходу. Глядзець на ўласныя неадэкватныя дзеяньні з боку – цяжка, нават калі сітуацыю яшчэ можна паправіць. Таму царкоўная споведзь апроч духоўнага аспэкту мае яшчэ і тэрапэўтычнае ўзьдзеяньне. У сваю чаргу, у вобласьці практычнай псыхалёгіі першымі прыносяцца ў ахвяру пункты гледжаньня, якія не супадаюць з тым, які лічыцца агульнапрызнаным. На заканчэньне варта заўважыць, што кожны з гэтых двух напрамкаў мае пэўную папулярнасьць. Усходнія духоўныя вучэньні ўбачылі б у такім спалучэньні фізіялёгіі і духу крыніцу «кармы» ці лёсу.

Калі трэба скінуць зь сябе цяжар дзённых клопатаў, можна выкарыстаць мэтад, які нанова ўвёў у зварот Р.Штайнер, – разумовую пракрутку падзеяў дня ў зваротным парадку, пачынаючы зь вечара. Пасьля гэтага становіцца лягчэй вярнуцца да рэчаіснасьцію

Можна таксама скласьці сьпіс патрабуючых паляпшэньня і вартых імкненьня якасьцяў – «люстэрка душы» і рэгулярна зьвярацца зь ім. Гэты мэтад шырока выкарыстоўваецца ў містыцы.

Прагрэс у душэўнай сфэры праяўляецца хаця б у тым, што становіцца лягчэй размаўляць зь людзьмі. Забабоны і пасьпешлівыя меркаваньні меншаюць па меры таго, як чалавек становіцца «больш празрысты» для ўласнага ўнутранага погляду і адкідае баляст. Хрыстос надае вялікую важнасьць словам «не судзі…» а таксама таму, што «выходзіць з вуснаў». Гэта ня сьведчаньне невыканальнасьці Яго маральных патрабаваньняў, але заахвочваньне да пачатку працэсу навучаньня. «Не судзі» часта падразумявае «не спрачайся, дай сабе супакоіцца і працягвай размову ў мірным духу». Гл. таксама разьдзел «Спакой у пустыні».

У Эўропе ёсьць свае мэтады абучэньня (антрапасофія, «унівэрсальнае жыцьцё» – ня блытаць з «Царквой усеагульнага жыцьця» – і г. д.), якія ўключаюць у сябе ўзьдзеяньне на нэрвовыя цэнтры і кропкі сьвядомасьці, якія вядомыя ў ёге як чакры, але фігуруюць тут пад іншымі назвамі. Далёка ня ўсякая падобная дзейнасьць зьяўляецца «нехрысьціянскай», як гэта сьцьвярджаецца царквой. Такія цэнтры ў чалавеку былі вядомыя яшчэ хрысьціянскім тэасофам сярэдневечча (І. Г. Гіхтэль), гэтыя энэргетычныя структуры ёсьць у кожнага, і гэта даказаны факт. Дакладна так сама веданьне акупунктурных кропак, накопленае ў Кітаі, не зьяўляецца строга «даосісцкім». Іх існаваньне даўно даказанае вымяральнымі прыборамі і гісталягічнымі дасьледаваньнямі тканак.

Гл. таксама дадатковую старонку «Асновы этычных вартасьцяў»: Да трэцяй часткі .

**) “Руплівасьць” у гэтым сэнсе адрозьніваецца ад “руплівасьці не паводле розуму” (Рым. 10:1-3)

Пытаньне:
Ці можа Бог дапамагчы мне больш сьвядома разьбірацца са сваімі эмоцыямі?

Вернуться к оглавлению.

Нагорная казань (погляды на розум).


Аб перавароце ў вартасьцях старога (ды і сёньняшняга) грамадзтва, які выканала Нагорная казань, напісана многа (гл. Мац. 5 - 7,29). Адны вітаюць яе важнасьць для грамадзкай дзейнасьці. Іншыя зводзяць яе да становішча «этыкі перакананьня» і аддаюць перавагу так званай «этыцы адказнасьці» і старазапаветным пагрозам пакараньняў. Ваенныя, а таксама некаторыя іншыя людзі проста спрабуюць жыць па ёй, як па статуце. Нагорная казань атрымала высокую адзнаку ня толькі ў хрысьціянскім сьвеце (напрыклад, у Гандзі).

З пазіцыяў дасьледаваньня сьвядомасьці становіцца відаць, што Нагорная казань у першую чаргу адрасаваная тым людзям, для якіх сьвядомасьць значыць нешта большае, чым аналітычны апарат розуму, і жыцьцё якіх не абмяжоўваецца «сваёй хатай з краю». «Убогія духам», г. зн. тыя, хто ведаюць, што яны нічога ня ведаюць (ці ведаюць мала), і адкрытыя ідэі, што Бог ведае больш, чым яны, і можа іх шмат чаму навучыць, «дабрашчасныя», «бо іх ёсьць Царства Нябеснае». Такія адносіны пастаянна могуць даваць магутны імпульс да разьвіцьця, прычым больш, чым любая іншая «разумная» пазіцыя.

«Пакутуючым» не заўсёды прыходзіцца несьці толькі свой лёс і разьбірацца са сваёй доляй адказнасьці за агульны стан справаў. Некаторыя нясуць ношу цяжэй, адказваючы за ўсю разнастайнасьць людзей, сярод якіх яны жывуць, за лёс цэлых народаў і ўсяго чалавецтва. У іх асобе сёньня часта выступаюць не дзяржаўныя дзеячы, а масавыя рухі. І хто ж праяўляе да іх неабходную спагаду, хто моліцца за іх, а не за тых, хто мае ўладу, славутых людзей і тытанаў эканомікі?

«Лагодныя» яўна лагодныя паводле ўласнага выбару (г. зн. яны не запалоханыя). Яны «успадкуюць зямлю»і толькі ў іх руках зямля захаваецца і будзе разьвівацца.

«Тыя, хто жадае і прагне праўды», не адчуваюць зайздрасьці, шчыры пошук справядлівасьці для сябе і іншых адкрывае ў іх канал «угору». Адказы на іх пытаньні рана ці позна прыходзяць, хаця і не заўсёды такія, якіх яны чакалі. «Міласэрныя» падтрымліваюць сваіх братоў і сёстраў, такіх самых, як яны, стварэньняў, у іх імкненьні да Бога, і таму Бог іх падтрымлівае.

«Чыстыя сэрцам» і тыя, хто ўбачылі і адкінулі духоўныя шоры і забабоны, «Бога ўбачаць». Да гэтага зводзіцца больш шырокі сэнс словаў «не судзіце».

«Міратворцы» і міралюбныя людзі, якія дзейнічаюць у духу малітвы аб міры Францыска Асізскага, дэманструюць іншым людзям дзеяньне іншай сілы, чым тых, якія звычайна накіроўваюць ход жыцьця. Яны « сынамі Божымі (і дачкамі) назавуцца»

«Гнаныя за праўду (справядлівасьць)» і тыя, каго «ганьбяць і гоняць і ўсякім словам ліхім несправядліва зьневажа.ць за Мяне», г. зн. Хрыста, таксама названыя дабрашчаснымі. Менавіта так яны адчувалі сябе ў душы сваёй у той час, калі пакутавала іх цела. Сказанае, аднак, ня значыць, што пакуты могуць быць самадастатковай мэтаю.

Тыя, каго Ён называе «соль зямлі» і «сьвятло сьвету», павінныя яшчэ выканаць сваё прызначэньне. У гэтым разьдзеле Хрыстос асобна спасылаецца на «закон» і прарокаў Старога Запавету. Захоўваючы сувязь з асновамі, якія існавалі да Яго, Ён плённа ператварае іх для новага часу, калі на першым пляне павінныя стаяць ня самі законы, а іх крыніца, і калі кожны чалавек сам здолее аднаўляць у сваёй душы жыцьцёвыя прынцыпы.

Для тых, хто «шукае Царства Божага», усё астатняе «дадасца». Ужо з гэтага відаць, што ўзровень разумовага мысьленьня не падлягае разбурэньню, але павінны раскрыцца насустрач таму, што выцякае з духоўнай лёгікі больш высокага парадку. Гаворка не ідзе аб тым, каб аддавацца адцягненым духоўным спробам, не зьвяртаючы ўвагі на надзённыя жыцьцёвыя патрэбы. Надварот, больш высокія ісьціны павінныя суседнічаць зь зямной сьвядомасьцю і жыцьцём, пакуль ня скончыцца ператварэньне сьвету. Яснасьць разуменьня захоўваецца або дасягаецца, калі чалавек праходзіць усе этапы разьвіцьця ад няведаньня праз здагадкі, меркаваньні, тэорыю і перакананасьць да ведаў. У гэтым, у прыватнасьці, заключаецца адрозьненьне ад імкненьня да дабрашчаснасьці ў чыстым выглядзе, уласьцівага шмат якім старажытным духоўным плыням.

Мысьленьне больш высокага парадку, якое назіраецца ў Нагорнай казані (гл. таксама наступны разьдзел), паводле свайго зьместу апэлюе да тых людзей, якія зьбіраюцца ўжываць яго ня толькі ў мэтах ператварэньня ўласнай духоўнай дзейнасьці. Гэты шлях толькі пачынаецца зь індывідуальнага жыцьця, але пасьля патрабуе знайсьці партнёра ці «блізкага». Пра гэтае ўжо гаварылася ў разьдзелах аб хросьце і спакоі ў пустыні. Далейшае разьвіцьцё адбываецца на ўзроўні адносінаў паміж мужчынам і жанчынай, адначасова пачынаецца асьцярожны зандаж магчымасьцяў душэўных узаемасувязяў паміж многімі людзьмі. Больш падрабязна сказана ў разьдзелах аб вясельлі ў Кане і аб любові. Нагорная казань абапіраецца на гэты псыхалягічны і этычны ўзровень і задае агульную мэту далейшага духоўнага разьвіцьця – стварэньне чалавечай супольнасьці на падставе адносінаў паміж асобнымі людзьмі. У гэтым паўтараецца ляжачая ў аснове асноваў узаемасувязь паміж гукам, інтэрвалам, трохгучнасьцю, гамай і так да агульнага цэлага.

У тэалёгіі ацэненая сувязь з адкрыцьцямі Старога Запавету:напр. Пс. 1 і Ер. 17:7 і далей. Згодна з 4 Майсея 12:3 ў сувязі з Мц. 11:20, у Ісусе быў бачны новы Майсей. У прароцтве ў Захарыі 9:9 і далей: «…Яго царства сягала ад мора да мора» гаворыцца пра сусьветную значнасьць абвешчанага Царства Божага.Нельга прамінуць увагай той факт, што ў Нагорнай Казані Ісус неаднаразова ператвараў законы са Старога Запавету ў нешта новае:“…А Я вам кажу…” г. зн. Ён гаварыў не як равін, які тлумачыў Пісаньне, але ўсьведамляючы Боскую місію.Менавіта гэтую прароцкую і мэсіянскую характарыстыку аспрэчвалі тыя, хто верыў толькі ў Cтары Запавет.



На нямецкай і ангельскай старонцы тут разьмешчаны ўрывак з Нагорнай казані, Мац. 5: аб дабрашчасных і «солі зямлі».

Вернуться к оглавлению.

 

1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка