Шляхі Хрыстовы




старонка7/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   25

Погляды на адносіны палоў, сымпатыі, суперажываньне і каханьне.


Калі прасачыць царкоўныя заявы па пытаньнях адносінаў палоў, а таксама іх унутры- і пазацаркоўную крытыку, ствараецца ўражаньне, што людзям вельмі цяжкка вызначыцца, што ж лічыць нармальнымі ці «хрысьціянскімі» адносінамі да гэтай сфэры. Зьнешнія маральныя забароны ўва многім згубілі сваю эфэктыўнасьць пасьля шасьцідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя. Цэрквы ня здолелі знайсьці ў сваіх традыцыях рацыянальнае этычнае зерне, якое можна было б дапрацаваць для патрэбаў сёньняшняга грамадзтва. «Сэксуальная рэвалюцыя», якая ўзьнікла як рэакцыя на падаўленьне сэксуальных жаданьняў, павярнулася крайнасьцямі новай ідэалёгіі зь яе дакучлівай пагоняй за рэзультатыўнасьцю ў сэксе, разбазарваньнем жыцьцёвай энэргіі, ігнараваньнем закладзенага ў чалавеку імкненьня да сур'ёзных натхнёных адносінаў і няспыннымі сваркамі, даводзячымі людзей да страты працаздольнасьці. Таму да васьмідзясятых гадоў яна вырадзілася ў адчуваньне спустошанасьці. У гэтым напрамку наўрад ці захаваўся які-небудзь рацыянальны матыў, які захоўваў бы патэнцыял далейшага грамадзкага разьвіцьця, пазбаўленага крайнасьцяў. Такі матыў мог бы складацца зь пераадоленьня «мысьленьня з пазіцыяў валоданьня». Зь векавой барацьбы можна зрабіць выснову, што саюз ці хаця б адносная гармонія паміж адказнасьцю і свабодай, асабліва ў адносінах паміж мужчынай і жанчынай, недасягальныя без далейшых зрухаў на шляху да цэласнага разьвіцьця чалавека. Наяўнасьць асобных параў, якім удалася гэтага дасягнуць, тым ня менш, сьведчыць, што такія зрухі могуць мець месца.

Хрыстос апэлюе да стрыжня чалавека, яго здольнасьці да цэласнага разьвіцьця і знаходжаньня дасканаласьці, здольнасьці, якая зьяўляецца адзінай асновай сапраўднай свабоды. Ён выступае не за далейшы развал і без таго амаль разваленых элементаў чалавечай сутнасьці і не за бурлівае выяўленьне ўсіх эмоцыяў, але за новае аб’яднаньне на базе «мудрасьці сэрца».



Ён не падтрымлівае «ціску абставінаў», зьнешніх формаў і іх пераацэнкі, тым больш, злоўжываньня такімі паняцьцямі, як адказнасьць, вернасьць і сумленнасьць для прыкрываньня зайздрасьці, рэўнасьці і сквапнасьці. Для Яго галоўнае – якасьць духу, якім людзі кіруюцца ў сваіх дзеяньнях. Шлюб таксама ня лічыцца ў Яго заведама беззаганным інстытутам.

Любіць Бога і блізкага свайго як самога сябе, а значыць і самога сябе таксама, ёсьць правіла, якім Хрыстос замяніў сыстэму забаронаў Старога Запавету. Яно акрэсьлівае зыходную ўнівэрсальную пазіцыю, якая пранізвае і аб’ядноўвае ўсе тры сфэры. У дадзеным кантэксьце любоў да блізкага выходзіць за рамкі інстынктыўнага клопату аб сваяках, хаця ў больш шырокім сэнсе яна можа распаўсюджвацца і на сваякоў. На тле гатоўнасьці чалавека зь любові да блізкага дапамагаць там, дзе трэба, любоў да сябе перастае быць эгаістычнай, яна накіраваная на сябе і сваё цела як аб'екты, неабходныя для таго, каб служыць іншыі ці Богу.

Найвышэйшая форма любові ня ставіць умоваў. Для параўнаньня можна таксама прывесьці любоў да «ворагаў» (Мац.5, 43-48), што не падразумявае безразважнасьці.

У гэтай сувязі асабліва добра відаць, што паміж часам сустракаемым тэзісам аб тоеснасьці любові і адносінаў палоў ці параўнаньнем любові да сябе да самазадавальненьня і сэксуальных фантазіяў, з аднаго боку, і намераў Хрыста, зь іншага боку, пралягае цэлая бездань. Адна зь недасканаласьцяў чалавека палягае на тым, што яго ўнутраныя сілы разьдзеленыя і ізаляваныя, а паміж ім і рэальнымі людзьмі ставяцца разумовыя вобразы. Зь іх можна атрымаць карысны ўрок, але нельга ператвараць іх у аб’ект імкненьняў.

Сучасны жыхар Еўропы зазнае нейкую праяву сэксуальнасьці у той момант, калі паміж двума людзьмі ўпершыню ўзнікае духоўны і душэўны кантакт; пры гэтым прыходзіцца вучыцца спраўляцца з хвалямі непрыманьня ці сымпатыі, якія адыгрываюць няхай і не галоўную ролю, але безь якіх наўрадці наладзяцца паўнавартасныя адносіны.
Толькі пазьней праяўляецца цялесны ўзровень; але гэта ня значыць, што ён аўтаматычна прыстунічае ў кожным сяброўстве ці пры кожнай сустрэчы. І наадварот: новай сустрэчы не абавязкова папярэднічае расставаньне з папярэднім партнёрам, што здараецца даволі часта. Хутчэй, вядучую ролю адыгрывае агульная настроенасьць на любоў.
Сардэчныя справы суправаджаюцца адчувальнай сэксуальнай энэргіяй, але зусім не абавязкова выпускаць гэтую выбухованебясьпечную энэргію на паверхню, як дыктуе сучасная культура.

Многія духоўныя вучэньні радзяць не выганяць палавое жаданьнет і не паддавацца яму пастаянна, але трансфармаваць яго ў іншую форму, прычым больш высокую, чым фрэйдаўская «сублімацыя». Узяць хаця б дао-ёгу і дао-ёгу каханьня (Мантак Цзя і да т. п.) або індуісцкія і будысцкія Тантры каханьня (ёга Бхаджана, Бхагван Шры Раджнеш і інш.). У наш час іх дапаўняюць тэхнікі «карэцца» (італ. «пяшчотныя ласкі») і «Каханьне бяз сэксу» Г. Браўн, а таксама пошукі фэміністычных формаў сэксуальнасьці і некаторыя творы ў обласьці антрапасофіі. Вучэньні старажытнага Усходу мелі тую загану, што звычайна адразу ж пачыналі з адносінаў палоў, замест таго, каб пачынаць з «галавы», г. зн. псыхалягічнага і разумовага знаёмства. Яны не пакідалі людзям часу на сустрэчы і ўзаемаадносіны цэльных асабістасьцяў. На зьмену гэтым вучэньням сёньня прыйшлі разнастайныя тэхнікі. Захаваў сваю справядлівасьць пункт погляду ўсходніх вучэньняў, згодна зь якім спакойнае знаходжаньне разам, якое не мае за мэту дасягненьня аргазму мужчынай ці жанчынай, можа паступова прывесьці палавую сфэру ў гармонію з глябальнай сутнасьцю. Дасьледаваньні ў гэтай вобласьці праводзіліся нават у рамках хрысьціянства, праўда, сёньня іх сьляды канчаткова загубіліся, і пачынаць прыйшлося б з самага пачатку. Адпаведныя веды можна знайсьці ў спадчыне мінэзінгераў і трубадураў.

Паколькі адносіны палоў густа замяшаныя на падсьвядомасьці, яны разглядаюцца многімі рэлігіямі як хаджэньне па канаце і таму замацоўваюцца шлюбам, што дазваляе пары рэгуляваць іх сумеснымі намаганьнямі. Тыя, хто хацеў бы пакінуць падобны досьвед для шлюбу, могуць дасягнуць патрэбнага эфэкту, загадзя сьвядома ўнёсшы яснасьць у дашлюбныя сяброўскія адносіны, у тое, каму што патрэбна, і дамовіўшыся паважаць гэтыя пажаданьні.

Стары прынцып, які адмоўна характэрызуе нават пажадлівы погляд, кінуты на чужую жонку, якога прытрымліваецца Хрыстос, не выключае існаваньня больш узвышанай крыніцы непасрэднага натхнёнага кантакту паміж двума незнаёмымі людзьмі, дзеяньне якога сустракаецца часьцей, чым лічыцца, і не заўсёды бывае правільна зразуметае самімі ўдзельнікамі. «…Дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх» (або, як сказана ў іншым, таксама правільным перакладзе, – «ў іх»). Гэты збор не абавязкова павінен адбывацца ў царкве і ня мае патрэбы ў нейкай асаблівай падрыхтоўцы, ён можа адбыцца паўсюды, дзе «Дух Хрыстоў» зьвядзе двух чалавек для якой-небудзь мэты. Падтрымліваць яснасьць сьвядомасьці, якая зьяўляецца неабходнай зыходнай умовай, нават у тым выпадку, калі гаворка ідзе аб мужчыне і жанчыне, якія прытым адчуваюць адзін да аднаго сымпатыю, нялёгка, але ў гэтым заключаецца сусьветная неабходнасьць. Справа не павінная зводзіцца да палавых сувязяў ці сэксу, самі ўдзельнікі павінныя высьветліць, на чым яна палягае.*



Дзіўная нефармальнасьць Хрыста праявілася яшчэ ў пэрыяд Яго зямнога жыцьця. Можа быць, умоўнасьці патрэбныя толькі пакуль Яго няма «сярод нас».

Адной з аптымальных перадумоваў натуральнасьці пры сустрэчах паміж людзьмі служыць вывучэньне ўласнай індывідуальнасьці і «аўры» ці асабістага выпраменьваньня. Нават у шлюбе людзі застаюцца індывідуўмамі. Ва ўсякім выпадку, Хрыстос ніколі не заклікаў бяз рэшты растварацца ў шлюбным жыцьці.

(...)
*) Чалавецтва ўяўляе сабою складаную сетку; гэта стане больш зразумелым з наступных разьдзелаў.

Вернуться к оглавлению.

 

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка