Шляхі Хрыстовы




старонка6/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

Шлюб у Кане.


У Ян. 2, 1-12 нам сустракаецца прыклад, які дэманструе, што праблемы паўставалі ня столькі з-за памылак у перакладзе ці «паправак», унесенных у Эвангельлі па патрабаваньню царквы ў раньні пэрыяд, колькі з-за аднабокасьці тлумачэньня з ухілам у патрыярхальнасьць. Словы, сказаныя Ісусам Марыі, – «што Мне і Табе, жанчына?» – у наступным былі ўспрынятыя як праява пагарды ў сэнсе «што Мне і Табе за справа?». Аднак калі не адхіляцца ад тэксту, становіцца відаць, што Ісус выконвае ўсё, аб чым папрасіла Яго Марыя, з чаго вынікае, што фраза хутчэй выказвала зьдзіўленьне, нешта накшталт «Што Мне і Табе толькі не даводзіцца рабіць!». Урэшце, няправільна перададзеную з адносна простай арамейскай мовы фразу можна прасачыць па грэцкай крыніцы. Яна гучыць як «Я з табою, жанчына!» Відаць, у адрыве ад кантэксту дакладны сэнс быў не зусім зразумелы нават у часы Хрыста.

З гэтага моманту і да ўкрыжаваньня паміж Ісусам і Марыяй наладжваецца сувязь у вобласьці творчага ўспрыманьня. Марыя натхняе Яго, счуперажывае ў важныя моманты Яго жыцьця і, ідучы па гэтым шляху, прыходзіць да душэўнага перамяненьня.

Калі ў наш час выраз «нявеста Хрыстова» ўжываецца да манахіняў як фармальны зварот, дык спачатку яно паказвала на рэальна перажытае.

«Выгляд» Хрыста ў чалавеку, як гэта ўжо прыгадвалася ў разьдзеле аб хросьце ў Ярдане, зьліваецца з мужчынскім аспэктам душы (Animus)**. Падпарадкоўваючыся боскім знакам, ён можа ўступаць ва «ўнутраны шлюб» з «жаночымі» часткамі нашай душы. Быццам алхімія такі саюз перайначвае жыцьцёвую энэргію і цела. Вобраз Марыі па аналёгіі сугучны жаночаму аспэкту душы (Anima).**

Шлях, якім ішоў мужчына, нярэдка прыводзіў яго да сваёй Марыі (,...*). У той жа час асобы любога полу маглі ісьці праз Хрыста, Марыю ці абодвух, бо няма такога чалавека, які заўсёды рэагаваў бы толькі паводле тыпу свайго полу. Проста розным людзям больш зручны той ці іншы шлях. Нераздымнасьць унутранага сьвету ўсё роўна выявіцца ў канцы шляху. Для ўнутранага разьвіцьця не мае значэньня, напрыклад, той факт, што аўтар гэтых радкоў не каталік і спачатку мала ведаў пра Дзеву Марыю. У каталіцкай царкве існавала сёньня амаль забытае пакланеньне сэрцу Ісуса і «чыстаму сэрцу Дзевы Марыі». У той жа час яго не закранулі забабоны, якімі абрасло фармальнае выкананьне культу Дзевы Марыі ў каталікоў.

Чалавек, які стаў на шлях пераўтварэньня, здольны прайсьці яго «аднаасобна». Аднак ісьці аднаасобна зусім не абавязкова. Нарастаючае ўсярэдзіне адчуваньне свабоды дае магчымасьць лепш, чым раней, будаваць адносіны з супрацьлеглым полам.

Да таго ж, асабістасьць убірае ў сябе элементы душэўнай структуры, якія дасталіся і ад маткі, і ад бацькі.

Элементы глыбіннай псыхалёгіі цалкам ужываюцца з рэлігійным «перажываньнем». Іншае рашэньне прапануе Ойген Дрэверман. Базавы рэлігійны досьвед пры больш падрабязным разглядзе павінен праявіць сябе ў нейкай асаблівай плоскасьці, зь якой ён узьдзейнічае на глыбінныя псыхалягічныя працэсы. У нашыя дні існуе тэндэнцыя лічыць, што рэлігійныя пошукі – гэта ўласьцівы ўсім людзям спрадвечна «цэласны, пераадольваючы межы жыцьцёвы імпульс да пошуку сэнсу». Гл. Хубэртус Мінарэк «Магчымасьць ці мяжа свабоды», 1977 г. Аднак належыць заўважаць адрозьненьне паміж не аформленым духоўным заахвочваньнем агульнага характару і рэлігійным заахвочваньнем у вузкім сэнсе паняцьця re-ligio – адноўленай ці новаздабытай сувязі чалавека з боскай першаасновай, «Айцом», якая ў веруючых хрысьціянаў рэалізуецца як сувязь з Хрыстом.

Бога як найвялікшую ў сьвеце загадку цяжка дасьледаваць, абмяжоўваючыся адною навукай, адным спосабам успрыманьня ці адным фэномэнам, якія ў лепшым выпадку могуць праясьніць толькі некаторыя аспэкты. Неабходна прыняць і разглядаць у сукупнасьці многія пачаткі. Пакуль што гэта мала хто спрабаваў зрабіць. Калі б хрысьціяне па-свойму давялі да канца алхімічны працэс, выкарыстоўваючы пры гэтым і левую, і правую паловы мозгу адначасова (што сёньня зьяўляецца мэтай разнастайных дасьледаваньняў), і прыйшлі б у выніку да «творчага, заснаванага на любові пазнаньня», слоўныя бітвы паміж багасловамі адыйшлі б да мінулага. Спэцыялізацыя на асобных аспэктах усё роўна захавалася б, але не магла б прэтэндаваць на выключнасьць. Людзі сталі б узаемна дапаўняць адзін аднаго.

Чалавек, здольны да ўспрыманьня сьвету паводле ўнівэрсальнага прынцыпу «Любі блізкага твайго, як самога сябе»,з часам самастойна мог бы дасягнуць таго ж и нават большага. Але той, хто імкнецца праяўляць любоў адначасова да сябе самога і блізкага, заўважае, што такой любові яшчэ варта навучыцца. Зь іншага боку, паступовае «напаўненьне» ўнутранага сьвету дапамагае хутчэй авалодаць гэтым майстэрствам.
Пытаньне аб «цудах», якое можа ўзьнікнуць у сувязі са шлюбам у Кане, будзе асьветленае ў асобным разьдзеле. Аб боскіх жаночых аспэктах Марыі-Сафіі падрабязьней гаворыцца ў разьдзеле «Падзеі Пяцідзясятніцы».

У традыцыйнай тэалёгіі гэтая падзея разглядалася як замена грэчаскага культу Дыяніса ці як сымбалічная сувязь з сустрэчай Ізраіля з Богам (“на трэці дзень…” 2 Майсея 19:16),а таксама як чаканьне пакутаў Хрыста, у якіх віно прымае больш глыбокую значнасьць.

*У той час, як Марыя-богамаці, маці Ісуса, разглядаецца як духоўная ці боская маці тых, хто прымае яе заступніцтва, Марыя Магдаліна зьяўляецца для тых, хто яе шануе, хутчэй увасабленьнем зямнога жыцьця.
Марыя Магдаліна (Марыя з Магдалы) была жанчынай, якая пайшла за Ісусам Хрыстом. Многія лічаць паводле традыцыі, што яна была прастытуткай, якая дзякуючы Іпсусу адмовілася ад свайго мінулага жыцьця. Ісус аднак казаў: «Яна палюбіла многа». Гэта не абавязкова значыць вялікую колькасьць сэксуальных кантактаў, а толькі – ці, прынамсі, у тым ліку – здольнасьць любіць людзей (усеабдымна), спачуваць ім і жадаць ім дабра. Яна любіла Ісуса, г. зн. яна паважала Яго як чалавека і шанавала Яго як духоўнага (боскага) пастыра. Паводле містычнай літаратуры (Якаб Лорбер) яе пачуцьці да Ісуса станавіліся ўсё больш і больш натхнёнымі, яе любоў да Яго станавілася ўсё больш ачышчанай ад зямнога. Такім чынам, любоў была яе спосабам спасьціжэньня Ісуса і самога Бога.
(Магчыма, гэтак жа, як гэта было з Кларай, жанчынай, якая палюбіла манаха Францыска Асізкага [сьвяты Францыск (1181-1226), італьянскі прапаведнік, заснавальнік итальянский проповедник, основатель ордэну францысканцаў], які спачатку яе адрынуў, а пасьля прыняў, калі яе любоў стала чыста ўзвышанай. (На гэтую тэму ёсьць цікавы фільм у нямецка- і англамоўным варыянце, нам невядома, ці ёсьць расейскамоўная вэрсія гэтага фільма).
Існуе асобнае паданьне, якое датычыцца Марыі Магдаліны. Гэта легенда аб Сьвятым Граалі, якая апавядае аб тым, што Язэп Арымафейскі і Марыя Магдаліна, а таксама некаторыя іншыя пасьлядоўнікі Ісуса адвезьлі Грааль – першапачаткова гэта была чара, у якую была сабраная кроў Ісуса – у Паўднёвую Францыю ці Англію. Некаторыя з цудаў зьвязаныя са Сьвятым Граалем. (Ён зьяўляецца таксама сымбалем боскай любові).
Ёсьць і некаторыя сьвежыя гіпотэзы адносна Марыі Магдаліны. Напрыклад, меркаваньне аб тым, што ў яе было дзіця ад Ісуса, якое стала заснавальнікам адной зь першых каралеўскіх дынастыяў Меравінгаў у дзяржаве франкаў. Падобныя гіпотэзы зьяўляюцца бездаказальнымі.

**) Узгаданыя паняцьці «аніма» і «анімус» не зьяўляюцца пытаньнямі веры. Паміж іншага, на падставе досьведу мноства людзей, хрысьціяне гэта ці не, лічыцца, што ў мужчынаў і жанчынаў ёсьць так званыя «мужчынскія» і «жаночыя» аддзяленьні ў псыхіцы, якія перадаюцца, прынамсі часткова, ад бацькі і маці, асяродзьдзі, дзе яны вырасьлі і якія яны могуць навучыцца інтэграваць у сваю асабістасьць. Канцэпцыя «анімуса» і «анімы», можа быць, не зусім адпавядае рэальнай рэчаіснасьці, але яна зьяўляецца спробай глыбінных псыхолягаў зразумець яе карані.

Пытаньне:
Ці можа Бог дапамагчы мне палепшыць мае адносіны да асобаў супрацьлеглага полу?

Вернуться к оглавлению.

 

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка