Шляхі Хрыстовы




старонка5/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

Спакусы і закліканьне апосталаў.


Ісусу зь Яго чалавечымі ўласьцівасьцямі таксама прыходзілася спасьцігаць ісьціну, набліжаючы гэтыя ўласьцівасьці да Бога.
Пасьля 40 дзён посту ў пустыні зьяўляецца «спакусьнік» (Мац. 4,1-11).

Нэгатыўныя сілы могуць праяўляць свой уплыў і ў меншым аб’ёме. Падобна да ўсіх іншых сілаў яны могуць успрымацца ва ўнутраным і зьнешнім сьвеце ў выглядзе пэўных вобразаў. У першую чаргу да іх належаць рэшткавыя, адасобленыя схільнасьці ў самім чалавеку, не закранутыя аб’яднаўчай функцыяй сэрца, а значыць Богам. Менавіта адасабленьне спачатку мысьленьня, пасьля волі стаіць за «браньнем пладоў з дрэва спазнаньня».

У пэўным сэнсе імі зьяўляюцца ачарствляючыя, прывязваючыя чалавека да імпэратыву матэрыяльнага сьвету ўласьцівасьці. У глыбінных слаях сьвядомасьці ім што-небудзь можна супрацьпаставіць і распазнаць іх характар, аднак там яны пераадольваюцца ў апошнюю чаргу. Навучыцца пераадольваць гэтыя сілы можна праз асэнсаванае ўжываньне творчага, этычнага падыходу, кажучы сабе самому «я магу валодаць тым і тым, але магу і адмовіцца ад валоданьня» замест «я павінен гэтым валодаць».

На іншым полюсе знаходзяцца жаданьні, якія вядуць да адступленьня ад цяжкасьцяў і безудзельна-саркастычнага выцясьненьня матэрыяльных праблемаў у духоўную плоскасьць. Людзі не заўсёды бачаць, што гэта ўсяго толькі зваротны бок таго самага «нэгатыўнага медаля», зьвязаны зь першым паводле прынцыпу маятніка. Гэты другі бок у нашыя дні праяўляецца з большай сілай і таму яго лягчэй паправіць. Рацэпт ацаленьня – у спачуваньні і не зьвязанай ніякімі ўмовамі праяваю любові.

Зь дзьвюма першымі ўласьцівасьцямі зьвязана трэцяе – уладалюбства. Пераадоленьне ілюзіі магутнасьці патрабуе сьмелай, бесьпярэчнай праўдзівасьці, заснаванай на ёй цярплівасьці і нязмушанай салідарнасьці ў адносінах зь іншымі людзьмі.

У гэтых вобласьцях людзям паўсюдна бракуе яркай і ў той жа час альтруістычнай індывідуальнасьці, якая магла б выцясьніць схільнасьці, што вядуць да нэгатыву.

У чацьвёртым разьдзеле Эвангельля ад Мацьвея Ісус падвяргаецца спакушэньню гэтымі трыма імкненьнямі, якія ў тэксьце называюцца «сатаной» і «д’яблам». Хрыстос супрацьстаіць ім, прыбягаючы не да іх супрацьлегласьці, але да больш узвышанай сілы, якая стаіць па-над марнай барацьбой нэгатыўных сілаў, – «слова, якое зыходзіць з вуснаў Божых», «Госпада Бога» і «пакланеньня і служэньня аднаму Госпаду Богу». Хрыстос ставіць сябе па-за дуальнасьцю цемра-(ілжэ)сьвятло і пераадольвае яе, ідучы сваім, трэцім шляхам больш высокага парадку, што становіцца відаць на прыкладзе наступных падзеяў.

Кароткая заўвага: часта сустракаюцца сьцьверджаньні, што заратустрызм і хрысьціянства ці «бліжняўсходнія» рэлігіі дваістыя па сваёй прыродзе. Гэта няправільна ў адносінах да іх вытокаў (гл. дадатковую старонку «Заратустра», Частка 4).

Р. Штайнер даў апісаньне абодвух асноўных нэгатыўных сілаў як разьдзельных істотаў, якіх можна назіраць у сьвеце, адкрытым духазнаўству. Як ужо гаварылася вышэй, у разьдзяленьні гэтых праяваў ёсьць пэўны сэнс, аднак па-за сьветам духазнаўства адмаўленьне антропасофамі хрысьціянскіх уяўленьняў аб адзінай нэгатыўнай сутнасьці, у якой зьмяшчаюцца абедзьве сілы, неапраўдана. Тэндэнцыі часта перамешваюцца настолькі, што ўсе «супрацьбожыя» тэндэнцыі можна ў канчатковым выніку разглядаць як адзінае цэлае, а, такім чынам, і супрацьстаіць ім ня мноства багоў, але адзіны Бог Хрыстос з усімі, хто робіць Яго справу.

Ёсьць і іншыя духоўныя напрамкі, якія хутчэй наводзяць заслону на вочы і лічаць богаўгоднымі любыя памкненьні да вышыняў духу.

Сучасныя багасловы ад евангелічнай царквы, падобна да некаторых іншых духоўных плыняў, самі сабе закрываюць вочы і адмаўляюцца бачыць гэтых нэгатыўных істотаў, спасылаючыся, напрыклад, на тое, што яны рэдка згадваюцца ў Бібліі. Пры гэтым яны выпускаюць з-пад увагі, што гаворка ідзе не аб уяўленьнях, а аб рэальным досьведзе, прычым ня толькі старажытным.
Некаторыя невялікія групы хрысьціянаў меркавалі на падставе тэрміну «Князь сьвету» - напрыклад, Ян. 14:30, што яму «належыць» гэты сьвет, а людзі могуць толькі вызваліцца ад яго; хаця ў сапраўднасьці Новы Запавет паказвае толькі яго спакушальніцкую і захопніцкую ролю. Эвангельле ад Яна 12:31, «сёньня суд сьвету гэтаму; сёньня князь сьвету гэтага выгнаны будзе прэч».

Не атрымліваючы падпіткі за кошт страху і нэгатыўных эмоцыяў, нэгатыўныя сілы ня могуць мець прамой улады. Адзін з мэтадаў абароны ад іх палягае на тым, каб не будзіць ліха, пакуль яно ціха. Духоўнае ўспрыманьне ў наш час паказвае, што ўяўнае «умацаваньне» кругаабароту нэгатыўных сілаў уяўляе сабою дзеяньне патэнцыялу, які быў растрывожаны нядаўна, але існаваў са спрадвечных часоў у схаванай форме. Станоўчыя здольнасьці, наадварот, сапраўды здольныя ўмацоўвацца, хаця і бяруць пачатак ад ужо існуючага правобразу.

Асабістыя «болевыя кропкі» зьяўляюцца таксама рэзанатарамі для роднасных сілаў зьнешняга сьвету. У некалькі спрошчанай форме іх прыкметы можна выявіць у аднабаковай прыватнакапіталістычнай практыцы Захаду, асабліва ў яе старай форме, пазбаўленай якой-небудзь сацыяльнай абароны, дзе эгаізм быў найвышэйшай дабрачыннасьцю; у аднабокасьці нацыяналізму і нацызму, асабліва іх высакамер’і і пагардзе да астатняга сьвету; у дэструктыўнай «рэлігійнай» дзейнасьці, а таксама ў крайнасьцях сталінізму зь яго жорсткай ураўнілаўкай. Сказанае, аднак, ня значыць агульнага праклёну ўсіх і кожнага, хто жыў пры такім ладзе.

Хрыстос мала кажа аб прамым «праціўленьні злу», у той жа час Ён не свьцьвярджаў, што зло неабходнае для «падтрыманьня раўнавагі» (як лічаць некаторыя ўсходнія дактрыны) або як процівага для лепшага разуменьня Божай дабрыні. Прамая барацьба з нэгатывам часта бывае патрэбная, але ня кожнаму неабходная. Некаторым цалкам здольны дапамагчы шлях, рэкамэндаваны «хрысьціянскай навукай» Мэры Бейкер-Эддзі. Сказанае ня значыць, што варожых сілаў не існуе, але тое, што іх можна ўскосным чынам ператварыць у станоўчыя сілы. У Хрыста няма вечнага праклёну, усе дэструктыўныя сілы могуць быць пераўтвораныя аж да надыходу моманту, калі, як сказана ў апошнім разьдзеле Адкрыцьця Яна, ня будзе больш ночы (гл. адпаведны разьдзел).

Пасьля знаходжаньня ў пустыні адбылося закліканьне апосталаў (Ян. 1, Мац. 4,18-22, Мац. 10).

* Зноў жа, у гісторыі спакушэньня тэалёгія традыцыйна разглядае сымібалічную сувязь з гісторыяй чалавецтва: пустыня зь яе небясьпечнымі жывёламі разглядаецца як супрацьпастаўленьне сьвету рая Адама, перадазенага нам, і таму як умова, якую трэба было пераадолець Ісусу як “новаму Адаму”.У першым спакушэньні, абяртаньні камянёў у хлеб, размова ідзе пра пытаньне, рэч ці Бог павінны адыгрываць вядучую ролю.(Пазьней, у гісторыях, якія датычаць кармленьня і абуджэньня вялікай колькасьці людзей, мы ўжо не бачым гэта як спакушэньне.) У другім спакушэньні, саскочыць з даху храма, размова ідзе пра пераадоленьне гордасьці, якая датычыцца цяжараў чалавечага жыцьця.Ісус прайшоў праз усё, што было накладзенае на Яго (пакуль гэта не было ліквідаванае уваскрэсеньнем).Трэцяе спакушэньне датычыцца ўлады існуючых зямных царстваў ці дадзенага Богам “Царства Нябеснага”.(Далей, аднак, важнае для сьвету, прадказанае “царства міру” магло таксама прынесьці Божае ператварэньне сьвецкай прагі ўлады.)



Вернуться к оглавлению.

 

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка