Шляхі Хрыстовы




старонка4/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

Спакой у пустыні.


У пачатку сваёй дзейнасьці Хрыстос*, ці месія (што значыць «памазаньнік» на габрэйскай мове), самотны. На гэты пэрыяд прыходзяцца хрост, 40 дзён, праведзеных Ім у пустыні (Мар.1,12-13), і спакушэньні. Пасьля гэтага Ён заклікае да Сябе апосталаў.

Пустыня – сымбаль зьнешняй і унутранай самоты, дазваляючай дасягнуць больш глыбокагак асэнсаваньня і больш цеснай сувязі з усюдыісным Богам. Гэты падрыхтоўчы пэрыяд крайне неабходны тым, хто ўсур’ёз ступіў на шлях рэлігіі і яднаньня з боскай першаасновай, хаця і складае ўсяго толькі частку ўсяго шляху. Хрыстос на сваім узроўні сьветаадчуваньня таксама праходзіць гэтую фазу, якая ўяўляе сабою нешта большае, чым, напрыклад, штодзённыя сэансы мэдытацыі.

Цэрквы, нават тыя зь іх, якія часта гавораць аб «унутраным міры», часам трактуючы яго як памылковую супрацьлегласьць зьнешнім праявам спакою, не турбуюць сябе паказам чалавеку практычных шляхоў дасягненьня гэтага «унутранага спакою». У набажэнствах ніводнай з больш 30 розных цэркваў няма і намёку на элемент спакою, маўклівага ўнутранага самасузіраньня, спакойнага чаканьня пасьля малітвы. Песнапеньні, казань, малітвы, зноў песнапеньні, суправаджаныя амаль неперапынным, адцягваючым увагу зборам грошай, фактычна аднаўляюць мітусьню ў чалавечым грамадзтве нашых дзён. Людзі, якія сьвядома ці падсьвядома ёю ахопленыя, ужо ня могуць зьвярнуць увагу на нязьведанае ўсярэдзіне сябе. Толькі ў апошні час у сувязі з пошукам многімі людзьмі хоць нейкіх новых ведаў у гэтай вобласьці намеціўся сьціплы прагрэс. Для тых нямногіх, хто гэтым цікавіцца, сталі праводзіцца нядзельныя сэмінары па адпаведна зьмененай праграме і давацца рэкамэндацыі па пошуках адказаў на занятках у гуртках па вывучэньні Бібліі і хатніх умовах. Але і тут часта адсутнічае якое-небудзь настаўніцтва. Пры гэтым адны для больш блізкай лучнасьці з Богам проста шукаюць «ціхі куток», а іншыя пачынаюць разумець, што такая рыса грамадзкіх паводзінаў, як здольнасьць да самакрытыкі, цярпімасьці і ўнутранага спакою, патрабуе часовага адключэньня ад зьнешняй мітусьні. Уключэньне элементаў мэдытацыі ў набажэнства наўрад ці вырашыць праблему, аднак яны маглі б стаць заахвочваньнем да асэнсаваньня часта заглушаемай патрэбнасьці.

Містык Якаб Лорбер пісаў аб парадзе Хрыста людзям шукаць «кароткі шлях да новага быцьця», што сёньня, каб пазьбегнуць непаразуменьняў, можна назваць «другім нараджэньнем». Чаму – абмяркоўвалася ў папярэднім разьдзеле. Гл. таксама кнігу «Пра ўнутранае слова, голас цішыні», якая выйшла ў выдавецтве «Лорбер-Ферлаг».

На практыцы гэта выглядае так: калі хто-небудзь жадае адрадзіцца ў Хрысьце, ён павінен спачатку ўсьвядоміць свае грахі, інакш кажучы, усё тое, што аддзяляе чалавека ад Бога. Яны не заўсёды заключаюцца ў тым, у чым нас імкнуцца пераканаць. Пасьля чалавек павінен глыбока раскаяцца ў душы на практыцы і нацэліцца на сур’ёзныя зьмяненьні. Далей ён павінен імкнуцца парваць са сьветам – маецца на ўвазе эгаістычная зацыкленасьць на сьвецкім жыцьці, але не актыўны ўдзел у справах сьвету – і «аддаць сябе Мне бяз рэшты і прагнуць Мяне ў сваёй любові і ў гэтай вялікай празе штодзённа адхіляцца ад сьвету і справаў яго і хаця б сем чвэрткаў гадзіны праводзіць пры зачыненых дзьвярах і вокнах, ня молячыся і не чытаючы нічога, але праводзячы гэты час у суцэльным спакоі, будучы занятым толькі Мною ў душы сваёй». Пасьля вітальнага звароту «аддайцеся спакою і ўзрастайце ў празе і любові да Мяне! Паколькі вы будзеце практыкавацца толькі кароткі час, кажу вам – убачыце хутка маланкі і пачуеце громы, але не пужайцеся і не бойцеся! Бо тады зьяўлюся Я кожнаму спачатку як судзьдзя ў буры, маланках і громах, пасьля ў ціхім веяньні сьвятым як Айцец! ...Глядзіце ж, гэта самы кароткі і прамы шлях да новага чыстага быцьця, у якім толькі і можна знайсьці жыцьцё вечнае. Любы іншы шлях займае больш часу і больш ненадзейны, бо шмат існуе шляхоў зладзейскіх… той, хто ня мае добрай брані і ня ўзброіўся, наўрад ці дасягне мэты».
Сьвяты Дух можа служыць сродкам перадачы просьбы аб ачышчэньні і прасьвятленьні.

Ёгам добра вядомы той факт, што людзям «не хапае часу». Таму яны ўціснулі свае сэансы зь некалькіх гадзінаў да паўгадзіны, а пасьля да 11 хвілін, каб ужо ніхто ня мог сказаць, што ў яго не знайшлося часу. Нават непрацяглы час, праведзены ў стане спакою, калі ўсе астатнія думкі, пачуцьці і адчуваньні не выцясьняюцца, але сузіраюцца з боку, прыносіць станоўчы эфэкт, асабліва калі сузіраньне зьвязанае з устаноўкай на Бога. Нішто, аднак, не заменіць працяглага знаходжаньня ў спакоі. У цэрквах на Усходзе, напрыклад на гары Афон, каб падтрымаць засяроджанасьць, выкарыстоўваецца фраза «Kyrie (удых) eleison (выдых)» ці «Госпадзе, зьлітуйся». Гл. Крайхаўф «Паломніцтва на гару Афон».

Падчас будыйскага сэансу мэдытацыі дзэн-сэшын, які часам працягваецца да шасьці дзён і які атрымаў распаўсюджваньне нават у некаторых хрысьціянскіх манастырах, яго ўдзельнікам строга належыць захоўваць нічым не парушаемае маўчаньне, нават калі ўласна мэдытацыя не праводзіцца, напрыклад, падчас калектыўнага прыёму ежы. Дні праз тры нязвыклыя да такой практыкі людзі даходзяць да зьнямогі. На чацьвёрты дзень, падобна да эфэкту посту, яны могуць уздыхнуць з палёгкай і ўсьведамляюць тое дабро¸якое ніколі яшчэ не атрымлівалася выказаць словамі.

Спакой параджае шчырасьць. Дзякуючы сувязі з Богам гэтая шчырасьць знаходзіцца пад абаронай. Пасьля мэдытацыі рэкамэндуецца пераналадзіцца на звычайныя, не патрабуючыя падобнай ступені шчырасьці абставіны.

Зрэшты, дзеля падрыманьня пэўнай яснасьці сьвядомасьці ня менш важна ўносіць спакой і ў навакольны сьвет. Для індывідуўма гэта значыць, што ва ўстаноўленыя пачуцьцёвым шляхам прамежкі часу, пасьля цяжкіх момантаў у жыцьці або проста пры наяўнасьці магчымасьці трэба сьвядома выклікаць стан унутранага спакою, які дазваляе разабрацца ў тым, што адбываецца, і сабрацца з думкамі, гэта значыць, успрымаць, што адбываецца навокал, але не задумвацца аб ім адразу ж, даць улегчыся эмоцыям (адзначаючы пра сябе тыя зь іх, якія заслугоўваюць далейшага вывучэньня), па чарзе расслабіць часткі цела, не губляючы пры гэтым пачуцьця ўласнай цэльнасьці і не фіксуючы ўвагу на асобных прыемных адчуваньнях.

У прымяненьні да дзелавых сустрэчаў, работы і паседжаньняў такі падыход праяўляецца ў тым, што чалавек не пераходзіць бесьперапынна ад адной тэмы да іншай, але робіць кароткія паўзы, якія прызначаюцца не для размоваў, а для простага сузіраньня і, калі ёсьць такая магчымасьць, асэнсаваньня таго, што адбылося, каб пасьля сьвядома перайсьці да новай тэмы. Нават падчас прыёму ежы трэба сьвядома фіксаваць сваю ўвагу на кожнай страве. Існуе мноства паралеляў паміж дыеталёгіяй ці навукай аб правільным харчаваньні і духоўнай «ежай».



Працэс «пакіданьня ў спакоі мінулага», які дазваляе зьбіраць сілы для сучаснасьці і будучыні, ня значыць бессэнсоўнага ўходу ад вырашэньня праблемаў. Ён хутчэй стварае зыходную кропку, пасьля якой вырашэньне ўсіх пытаньняў становіцца сапраўды прадуктыўным. У сьвецкіх справах ён вядзе не да згубы часу, а ў канчатковым выніку да яго эканоміі, таму што пасьля яго ўсе справы пачынаюць ісьці спорна. Нават многія духоўна разьвітыя людзі не заўважаюць, што яны губляюць, не маючы гэтага духоўнага спакою.

Просты духоўны досьвед знаходжаньня спакою сам па сабе ўжо зьмяшчае таемствы завоблачных духоўных высотаў. Аднак калі ёсьць высоты, то павінен быць і шлях, які да іх вядзе. Хрыстос неаднаразова падкрэсьліваў важнасьць прастаты ў чалавеку, якую часам даводзілася спачатку вызваліць ад наноснага. Ідучы Яго шляхам, чалавек адкрываў для сябе больш шырокія і складаныя гарызонты, і ў гэтай складанасьці прастата пачынала зьзяць новым сьвятлом.

Ва ўмовах засяроджанага спакою лепш замацоўваецца толькі што дасягнуты або пасланы душэўны прагрэс, нованабытая здольнасьць ужо ня можа быць «паточаная мольлю» - гл. Мац. 4. Яна добра ўкладаецца ў мазаіку іншых дасягненьняў быцьця. Спакой дазваляе адчуць, як у нас ажывае ўсё тое, што імкнецца насустрач боскаму правобразу. Гэта спосаб унутранага ўспрыманьня таго новага, што нарадзілася ў нас ад Бога. Мы інтуітыўна адчуваем гэтую магчымасьць, калі ў стане ўсьвядомленага спакою галава становіцца лягчэй, што напэўна зьвязанае з пазнаньнем, сэрца – спагадлівей, а ногі – паслухмяней. Пасьля адбываецца нейкі «прарыў», аб якім бы малым аспэкце жыцьця ні йшла гаворка. Бяз гэтага «прарыву» не адбываецца «прарыў» у іншых важных вобласьцях, працэс іх асэнсаваньня «буксуе», што можа выклікаць як зьяўленьне праблемаў у снах¸ дзе гэтыя праблемы не прапрацоўваюцца да канца, так і зьяўленьне праблемаў са здароўем.

* Хрыстос – гэта ўласна званьне. У часы раньняга хрысьціянства было прынятае рознае напісаньне «Хрыстос», што таксама прадстаўляла розныя сэнсавыя паняцьці. Найбольш вядомае паняцьце – грэцкае «Хрыстос», што адпавядае назьве ў іўрыце «Пасланьнік» = «Памазаньнік». Але існавалі яшчэ па-грэцку «Крэстос»=Добры, Сьвяты; і, радзей, «Христос»/Chrystos/- ад грэцкага «chrysos»- залаты (бліскучы).



Вернуться к оглавлению.

 

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка