Шляхі Хрыстовы




старонка3/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

Што было важнага ў юнацтве Хрыста?


Гэтаму пэрыяду некаторыя сучасныя духоўныя трактаты надаюць непрапарцыйна вялікае значэньне. У Бібліі гаворыцца толькі аб услаўленьні мудраца Сімеона і захапленьні настаўнікаў посьпехамі дванаццацігадовага Ісуса (Лук.2,29-51). Падзеі і сустрэчы гэтай пары схематычна апісаныя ў найбольш сапраўдным зь небіблейскіх «Эвангельляў дзяцінства» – г. зв. «Эвангельлі ад Якаба», якое складаецца з фрагментаў і больш позьніх пераказаў (выдаўніцтва «Лорбер-Ферлаг»). Тым ня менш, насуперак моднаму тэзісу, няма ніякіх сьведчаньняў таго, што ўсе свае веды Ісус атрымаў ад есэяў ці ў часткова зьвязанай зь імі кумранскай суполцы, або, згодна зь іншымі тэорыямі, – у эгіпецкіх, грэцкіх і нават індыйскіх храмах. Палёт творчай фантазіі мог бы прынесьці нядрэнны плён, калі б ня вёў да зьяўленьня новых пасьпешлівых догмаў. Паступова мог бы зьявіцца вобраз Хрыста, які ўступаў у інтэнсіўны кантакт не з адной, а з усімі важнейшымі духоўнымі плынямі свайго часу, раскрываючы тое, што павінен быў раскрываць па сваёй спрадвечнай сутнасьці, і што магло не супадаць з уяўленьнем аб ім іншых людзей. Такая асноўная выснова, якая цалкам паддаецца спасьціжэньню ў малым маштабе і добра знаёмая «аднадумным паміж сабою». Гэтая выснова ўзрывае рамкі аднабаковых псыхалягічных уяўленьняў аб «зададзенасьці» і стэрэатыпах паводзінаў. Яна характэрная для яркіх асобаў і містыкаў. Першыя прыкметы такіх паводзінаў могуць праявіцца ўжо ў раньнім дзяцінстве. Некалькі фантастычную карціну ў гэтай сувязі малюе «Эвангельле эпохі Вадалея» Леві (1908 г.).

Р.Штайнер прыводзіць у сваім «Пятым Эвангельлі» сцэну, калі Ісус напярэдадні хросту ў Ярдане з узрушэньнем усьведамляе, што ў новую эпоху мэтады работы самаўхіляючыхся ад зьнешняга сьвету сэктаў накшталт есэяў могуць выявіцца контрпрадуктыўнымі. Раўнівае захаваньне закону і мноства фізычных, этычных і духоўных ачышчальных рытуалаў засьцерагала іх саміх ад нэгатыву, затое ўвесь навакольны сьвет быў удвая да яго схільны. У далейшым жыцьці Ісуса, адсочваемым па Бібліі, мы знаходзім праяву асноўнага імкненьня – «быць у гэтым сьвеце, але не ад гэтага сьвету», уцягваньне сьвету ў працэс уласнага разьвіцьця. З гэтай прычыны Ісус усім адкрывае веды, якія раней разглядаліся як таемныя, няхай нават для пачатку некаторыя ўрокі адкрытым тэкстам былі выкладзеныя толькі апосталам, якія былі лепш падрыхтаваныя да іх успрыманьня.

У параўнаньні са старажытнымі, заснаванымі на строгім захаваньні таямніцы містэрыямі-традыцыямі, гэта быў сапраўды гістарычны зрух. Цікава, што падобнае пачало адбывацца і з новым накірункам будызму – махаянай, які раптам стаў падкрэсьліваць важнасьць суперажываньня ўсяму існаму. Але толькі ў наш час магчымасьць доступу да духоўных глыбіняў абсалютна для ўсіх канчаткова стала віджавочнай. Ніхто ўжо ня можа сказаць, што ўпершыню чуе аб такіх рэчах. Хаця эзатэрычныя выданьні, якімі гандлююць у прывакзальных кіёсках, крайне павярхоўныя, можна дапусьціць, што гэтая тэндэнцыя яшчэ не праявілася ўва ўсёй сваёй паўнаце. У гэтым сьвятле, напрыклад, падтрыманьне Ватыканам рэжыму сакрэтнасьці вакол сваёй бібліятэкі хутчэй носіць «дахрысьціянскі» характар.



Вернуться к оглавлению.

 

Заўвага з прычыны спрэчак аб «двух хлопчыках Ісусах».


Тут маецца на ўвазе тлумачэньне Штайнерам разыходжаньняў у зьвестках аб паходжаньні Хрыста ў Мацьвея і Лукі як доказу наяўнасьці «двух хлопчыкаў Ісусаў». Паколькі ніхто не пярэчыў, што боская прырода Хрыста праявілася толькі ў адным чалавеку, даволі цікава назіраць, як розум антропасофаў і тэолягаў штурхае іх то да аб’екту спрэчкі № 1, то да аб’екту спрэчкі № 2. А галоўнае зусім ня ў гэтым. Галоўнае – пытаньне аб датычнасьці да чалавечага станаўленьня Хрыста і Яго жыцьцёвага асяродзьдзя адэптаў мудрасьці розных культураў – Адама, Крышны, Буды, Заратустры. З прычыны таго, што рознаплянавасьць аб’ектаў духоўных дасьледаваньняў можа не ўкладацца ў рамкі канкрэтных зямных уяўленьняў, канкрэтызаваныя зьвесткі, узятыя зь літаратуры, зусім не выглядаюць больш дасканалымі за агульныя назіраньні.

Вернуться к оглавлению.

 

Хрост у Ярдане Янам Хрысьціцелем.


Хрост вадой у сваім першапачатковым выглядзе ня быў сымбалічным актам і дэклярацыяй аб уступленьні ў тую ці іншую рэлігійную суполку. Апусканьне ў ваду з галавой аж да стану, блізкага да ўтапленьня, пры падтрымцы дасьведчанага чалавека, якім у дадзеным выпадку быў Ян Хрысьціцель, выклікала рэальнае адчуваньне «мяжы». У гэтым сэнсе яно нагадвала антычныя рытуалы «прысьвячэньняў» і «выпрабаваньняў» з той розьніцай, што псыхічны эфэкт хросту быў не самамэтай, ня спосабам пераадоленьня страху сьмерці, але сымбалізаваў заклік да «пакаяньня», а дакладней, да «звароту» ў падпарадкаванасьць волі Бога-творцы, чыё «царства нябеснае», як сьцьвярджалася, ужо «наблізілася» (Мац.. 3, Ян.1).

Калі Ісус просіць выканаць абрад хросту, Ян адчувае, што ён нічым ня можа дапамагчы Хрысту. Ён згаджаецца выканаць просьбу, але тое, што адбываецца, не ў яго ўладзе. Ён толькі назірае за перамяненьнем Хрыста, больш вялікім, чым тое, якому мог бы судзейнічаць ён сам. Калі раней ён прадбачыў, што Той, Хто ідзе за ім, будзе хрысьціць Духам Сьвятым і вагнём, то зараз ён назірае, як «Дух Божы» сыходзіць на Ісуса. Хрысьціянскія містыкі бачылі ў гэтым сапраўднае «нараджэньне Хрыста ў Ісусе», аднак не варта падобна да некаторыхз зь іх лічыць, што Ісус і Хрыстос да гэтага былі дзьвюма не зьвязанымі адна з адной сутнасьцямі.

У цэлым, хрост, асабліва «хрост духам», які практыкуецца ў розных формах у незалежных цэрквах, зараз можа лічыцца «новым нараджэньнем» чалавека (Ян. 3). Варта, аднак, устрымацца ад выкарыстаньня тэрміну «новае быцьцё», які сустракаецца ў некаторых хрысьціянскіх працах і можа быць памылкова зразуметы як рэінкарнацыя. Дарэчы, нельга сказаць, што Біблія абыходзіць пытаньне рэінкарнацыі. Мац. 11,14 дае падставу для інтэрпрэтацыяў.

Замест удзелу ў тэарэтычных спрэчках багасловаў аб характары хросту інтарэс да гэтага пытаньня можна накіраваць на вывучэньне таго, што такое «новае нараджэньне» можа даць чалавеку на практыцы. Чалавек можа нанова разгледзець, асэнсаваць і ацаніць сваё жыцьцё з больш глыбока залягаючага пляну сваёй сутнасьці, пляну, які зьвернуты да Бога. Бог можа «набыць выгляд» у чалавеку, робячы апошняга яшчэ больш блізкім да свайго «падабенства». Паводле выразу містыкаў, у сэрцы чалавека запальваецца «іскра Хрыстова», яна напаўняе яго жыцьцём і пачынае расьці. Калі чалавек займаецца мэдытацыяй, ён сапраўды можа ўспрыняць гэты працэс у выглядзе растучага дзіцяці ці дзіцяці і маці як адлюстраваньня душы. У адрозьненьне ад няўстойлівых унутраных вобразаў, якія ўзьнікаюць падчас практыкаваньняў, такі працэс адлюстроўвае ўнутраны стан чалавека, паступальны рух, які немагчыма пачаць адвольным намаганьнем. Гэтае дзіця ўсярэдзіне будзе паступова сталець і ўжо нікуды ня зьнікне.

У людзей зь менш разьвітым уяўленьнем той самы фэнамэн можа выражацца ва ўнутраных адчуваньнях і ўражаньнях на ўзроўні думак або проста ў надыходзе жыцьцёвых пераменаў. Творы мастацтва, падобныя да «Сыкстынскай мадоны», такксама нараджаліся з унутраных зрокавых вобразаў і таму дапамагаюць знайсьці шлях да рэальнасьці ўнутранага сьвету.

У Лорбера гаворыцца аб трох ступенях «на шляху да новага духоўнага быцьця» (выдавецтва Лорбер-Ферлаг»).

Дакладна так сама выглядае справа з мэдытатыўным разглядам Эвангельля ад Яна – практыкай, якая сёньня амаль нідзе больш не выкарыстоўваецца. Разьдзел прапрацоўваецца да той пары, пакуль падчас мэдытацыі ці ў сьне раптам не адкрываецца яго ўнутраны зьмест, які трапляе ў тканіну жыцьця. Гл. мэтадычныя рэкамэндацыі ва ўступным разьдзеле.



Вось яшчэ адна істотная прыкмета шляху ў Хрысьце: магчымасьць і маштабы разьвіцьця закладзеныя ў кожным. Чалавек здольны рэалізаваць сябе самастойна, у лучнасьці з навакольным яго жыцьцём, не маючы патрэбы ў дапамозе пасрэдніцкай лечачай інстанцыі, хаця гэта не выключае сяброўскай парады сярод роўных. Такі шлях задуманы як спасьціжэньне і «насьледаваньне прыкладу»

«Унутранае» асэнсаваньне не павіннае падмяняць сабою малітву як зварот да «зьнешняга» Бога: «заставайцеся ўва Мне, і Я ў вас» (Ян.15).

Пасьля таго, як Хрыстос пачаў сваё служэньне, і пасьля таго, як Сьвяты Дух сышоў на апосталаў, г. зн. пасьля іх хросту Сьвятым Духам, не было пільнай неабходнасьці працягваць практыку хросту вадой. У самога Хрыста яно служыла зьнешняй прыкметай даўно пасьпеўшай усярэдзіне яго новай фазы разьвіцьця. Рух хрысьціцеляў вучыў: «кайцеся і хрысьціцеся», апосталы Хрыстовы, прымкнуўшы да гэтага руху, вучылі: «веруйце», г. зн. аддавайце сябе сіле веры, і «хрысьціцеся». Часткова яны рабілі ўступкі прыхільнікам абраду хросту. Не пачынаць жа добрую справу з канфліктаў. І тыя, і іншыя хрысьцілі дарослых, якія маглі прыняць сьвядомае рашэньне. Зразумела, гэтым ня выключаецца традыцыя дабраслаўленьня нованароджаных «паводле права народжаньня», якой ужо 2000 год, аднак разумней усё ж такі аддзяляць яе ад уласна хросту і ад пытаньня аб прыналежнасьці да пэўнай царквы. Тады ўсе супярэчнасьці вырашыліся б самі сабою.

У старажытным Ізраілі чаканага месію атаясамлялі з царом, таму хрост успрымаўся яшчэ і як уступленьне ў новае царства. У той час людзям цяжка было растлумачыць, што маецца на ўвазе не царства ў сэнсе дзяржаўнага ўтварэньня і не фармальная царкоўная арганізацыя, а лучнасьць тых, хто прыняў Бога як бацьку свайго і лічыць сябе ў душы нованароджаным сынам ці дачкой гэтага бацькі. Гэтая ўпэўненасьць у спалучэньні з братэрскімі адносінамі «сыноў» і «дачок» адзін да аднаго і адносінамі да Сына Бога і чалавека як да старэйшага брата лягла ў аснову вучэньня, прапанаванага людзям як дапаможнік да ўласнага разьвіцьця. У старажытным Ізраілі разам з ранейшымі ўяўленьнямі аб Богу як непрыступнай істоце ўжо мелі хаджэньне ўяўленьні аб Богу-айцы. Аднак яго хутчэй лічылі айцом Аўраама і народу, які ад яго пайшоў. Бог быў бацькам кожнага толькі апасродкавана, праз народ. Вельмі нямногія людзі дасягалі ў той час успрыманьня Бога як бацькі асобнага чалавека, які ў сваім жыцьці кіруецца голасам Божым у сваёй душы і можа ўступіць у лучнасьць з Богам у любую хвіліну, чалавека, які, дзякуючы сувязі з Богам, пачынае здагадвацца аб сталым значэньні ўласнай сутнасьці, усё больш умацоўваючыся ў сваёй упэўненасьці па меры руху па шляху Хрыста. Гэта відаць з далейшага жыцьцёвага шляху Ісуса, але было адзначана з самага пачатку.

Заўвага: цалкам магчыма, што знаходжаньне Ісуса ў пустыні разам зь ня трапіўшымі да Бібліі іншымі сцэнамі лучнасьці з Богам у сапраўднасьці мела месца да хросту ў Ярдане або што такіх пэрыядаў самоты было некалькі, і асобныя эпізоды пасьля зьліліся разам. Галоўнае, што паміж імі захоўваецца духоўная сувязь.

Лібэральныя тэолягі апісвалі хрышчэньне Ісуса як прафэсійны вопыт.Аднак калі разглядаць яго з традыцыйнага тэалягічнага пункту гледжаньня, тут таксама мелася на ўвазе і календарнае і прароцкае ўключэньне ў сусьветную гісторыю (напр. Лк 3:1-4 са спасылкай на Іс. 40:3-5):гэтае прароцтва мае дачыненьне да Божага адкупленьня.



На нямецкай і ангельскай старонцы тут разьмешчаны ўрывак з Эвангельля ад Мацьвея 28,18-20 і заўвагі аб сучасным абрадзе хросту.

У наш час абрад хросту звычайна праводзіцца ў выглядзе апырскваньня вадой ці апусканьня ў ваду. Паміж сабою цэрквы, безумоўна, прызнаюць факт хросту, хрышчаны вернік лічыцца хрысьціянінам. Незалежныя цэрквы праводзяць абрад хросту або паўторнага хросту толькі дарослых людзей паводле іх сьвядомага выбару. Яны падкрэсьліваюць важнасьць душэўнага ўплыву хросту Сьвятым Духам. (Спачатку сапраўды хрысьціліся толькі дарослыя. Аднак гэты факт не выключаў магчымасьці атрыманьня дабраславеньня дзецьмі з той розьніцай, што яно насіла некалькі іншы характар.) Першапачатковы сэнс хросту насуперак сёньняшняй практыцы вядучых цэркваў не ўключаў прыняцьця людзей у пэўную канфэсію. Як правіла, цэрквы неахвотна прызнаюць, што «у крайнім выпадку», калі паблізу няма сьвятара, абрад хросту можа выканаць любы хрысьціянін, прамаўляючы словы: «Хрышчу цябе ў імя Айца, Сына (Ісуса Хрыста) і Духа Сьвятога. Амін».

Пытаньне:
Калі я гэтага яшчэ не зрабіў, ці магу я аддаць сваё жыцьцё ў Божыя рукі?

Вернуться к оглавлению.

 

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка