Шляхі Хрыстовы




старонка25/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25

Агульныя палажэньн аб прымітыўных рэлігіях


Дадатковыя старонкі інтэрнэт-праекту «Шляхі Хрыстовы», прысьвечаныя іншым рэлігіям, зьяўляюцца ўнёскам у лепшае разуменьне гэтых рэлігіяў і ў міжканфэсійны дыялёг. Хрысьціянскі пункт гледжаньня тут грунтуецца на незалежных дасьледаваньнях, накіраваных на асваеньне духоўных глыбіняў хрыcьціянства, і сучаснай навуцы аб сьвядомасьці. Праект не зьмяшчае падрабязнага апісаньня прымітыўных рэлігіяў і абмяжоўваецца толькі некаторымі важнымі аспэктамі.

Напрыклад, японскі культ сынта першапачаткова прадстаўляў сабой адну з сусьветных прымітыўных рэлігіяў, якія ўзьніклі раней, чым такія вядомыя сусьветныя рэлігіі, як будызм і хрысьціянства.


Прымітыўныя рэлігіі зараджаліся ў той час, калі сьвядомасьць людзей моцна адрозьнівалася ад пераважаючай сёньня інтэлектуальнай сьвядомасьці. Жан Гебсэр, аўтар кнігі «Вытокі і сучаснасьць», назваў бы гэтую ступень сьвядомасьці «міфалягічнай». Дасьледчык пытаньняў сьвядомасьці Джуліан Джэймс, аўтар «Паходжаньня сьвядомасьці», адзначыў бы, што пры такім тыпе сьвядомасьці абодва паўшар’і мозгу злучаліся паміж сабой больш непасрэдным чынам, чым у сучасных людзей.*) Правае паўшар‘е дазваляла ўспрымаць зьявы любога роду, у тым ліку прыродныя, як «істотаў», левае апрацоўвала інфармацыю такім чынам, што чалавек мог чуць іх «галасы». У гэтым бяруць пачатак усе эўрапейскія легенды аб прыродных і казачных істотах, яны – ня вынік фантазіі. Па меры распаўсюджваньня пісьменнасьці і пісьма, якія замянялі вусныя паданьн, у антычнай Эўропе і Пярэдняй Азіі за 500 год да нараджэньня Хрыстова ранейшы від успрыманьня паступова зьнікаў як грамадзкі значны фэномэн. Шырока распаўсюджаны ў эпоху міфатворчасьці боскі культ продкаў і месных або племянных жывёлаў у спалучэньні са зьмяшэньнем культураў прывёў да таго, што ранейшыя формы сьвядомасьці ўжо не маглі дзейнічаць безь перашкод і адхіленьняў. Такія адхіленьні выклікалі сумненьні ў карыснасьці падобнага спосабу ўспрыманьня, і працэс толькі паскараўся.
Нельга безагаворачна лічыць, што новая разумовая сьвядомасьць больш цэнная, а параджэньні старой сьвядомасьці сёньня згубілі сваю каштоўнасьць. Новая сьвядомасьць прынесла новыя здольнасьці, але затое былі згубленыя ранейшыя, якія адзін розум ня ў стане замяніць. Аднак магчымасьць, не губляючы дасягненьняў аналітычнага мысьленьня, сьвядома разьвіваць ранейшыя, забытыя здольнасьці да вобразнага комплекснага ўспрыманьня і сынтэзу ня згубленая поўнасьцю – гэтага можна дабіцца шляхам мэдытацыі. Такім чынам, можа зьявіцца інтэграваная сьвядомасьць, якая па-новаму дазволіць абодвум паўшар’ям мозгу рабіць сваю справу. У наш час чыста інтэлектуальная сьвядомасьць часта ўпіраецца ў межы сваіх магчымасьцяў. Напрыклад, экалягічныя праблемы немагчыма ахапіць ва ўсёй іх складанасьці адным розумам. Дзёрнэр пісаў, што для спасьціжэньня экалягічных працэсаў патрабуецца «мультыфактарыяльная сьвядомасьць», якая, як паказалі дасьледаваньні, амаль поўнасьцю адсутнічала ў яго студэнтаў. Сучаснае чалавецтва цалкам магло б знайсьці карысныя моманты ў старажытных паданьнях часоў даінтэлектуальнай сьвядомасьці, не пераймаючы яго сьлепа ў старой форме. З гэтых прычынаў захоўваюць сваю актуальнасьць дзіцячыя казкі. Яны не дазваляюць праваму паўшар’ю мозгу канчаткова змарнець.

У раньнім хрысьціянстве важную ролю адыгрывалі «дары Сьвятога Духа» (гл., у прыватнасьці, Ян. 16; 1 Кар. 12, 7-11; Дзеі 2, 17-20). Гл. таксама разьдзел пра Пяцідзясятніцу ў асноўным разьдўзеле. Сьвяты Дух – боская сіла, дзякуючы якой творчыя здольнасьці чалавека перарастаюць яго самога. Яна ня тоесная дзейнасьці правага паўшар’я мозгу, але актыўна яе выкарыстоўвае. Сьвяты Дух таксама зьвязаны зь Ісусам Хрыстом. Хаця Ён казаў сваім апосталам: «Дух дыхае, дзе хоча», адкуль чалавеку ведаць, што яго адчуваньні ідуць ад Сьвятога Духа і Хрыста, калі чалавек не настроіўся на Яго?

У адрозьненьне ад палітэістычных рэлігіяў, у вытокаў якіх стаяў адзіны бог, надзелены многімі «ўласьцівасьцямі», у шэрагу прымітыўных рэлігіяў такой адзінай крыніцы не прасочваецца.
У той час як міфы пра сьветабудову некаторых народаў пачынаюцца са стварэньня неба і зямлі (а таксама падземнага царства), у старажытнаяпонскім міфе пра сьветабудову зямля і неба існуюць самі па сабе. Богі зьяўляюцца ў ім спантанна і насяляюць усе тры сьветы, у той час як апроч іх на зямлі жывуць людзі, а ў падземным царстве – мерцьвякі і дэманы. Вартыя павагі продкі таксама прылічваліся да пантэону багоў. (...)

Пакланеньне адбываецца па-рознаму – у форме малітваў пэўнага ўзору (дзякаваньня і просьбаў) і ахвярапрынашэньняў ежы або сымбалічных дароў. (...)

У той час як у прымітыўных рэлігіях цэнтральную ролю адыгрываюць шаманы – знахары, надзеленыя пэўнымі ведамі і здольнасьцямі да мэдытацыи – культ сынта выконваецца сьвяшчэннаслужыцелямі.



Этычныя вучэньні У сынтаізьме існаваў пералік грахоў; у кантакце зь іншымі рэлігіямі складаліся этычныя прынцыпы, гэты працэс быў характэрны для ўсіх буйных рэлігіяў.

(...)


*) У ангельскім тэксьце кнігі выкарыстоўваецца тэрмін «двухкамерны розум». Джэйнс, падобна, прыйшоў да высновы, што старажытныя формы функцыянаваньня мозгу самі па сабе тлумачаць паходжаньне адчуваньняў боскіх ці прыродных сілаў. Згодна з нашымі высновамі, гэта зусім ня так. Джэйнс нічога не гаворыць пра тое, кім ці чым зьяўляюцца гэтыя «істоты». «Багоў» ці Бога нельга знайсьці ў мозгу. Тут гаворка ідзе пра іншы ўзровень рэальнасьці, якую мозг усяго толькі здольны пэўным чынам мнтэрпрэтаваць. Старажытная форма ўспрыманьня ў адрозьненьне ад сучаснай як раз не была здольная ствараць «істоты» штучна, у выглядзе вобразаў. Аналягічна духоўныя здані ці адчуваньні пры мэдытацыі не зьяўляюцца ўсяго толькі працэсам перапрацоўкі псыхікай бягучых падзеяў.

**) У Эўропе пэрыяд стварэньня эпасаў Гамера адносіўся яшчэ да эпохі міфатворчасьці, у той час як позьні пэрыяд разьвіцьця старажытнагрэцкай філязофіі ўжо адносіўся да эпохі разумовай сьвядомасьці.



 Назад да зьместу на гэтай старонцы.

 

нашы новыя нямецкія / ангельскія тэматычныя старонкі:


Старыя амэрыканскія рэлігіі: Каляндар мая

Ацэнка грэцкай рэлігіі
Заўвагі датычна раньняй германскай рэлігіі
Старая германская рэлігія
Кельцкая рэлігія
Раньняя славянская рэлігія
Раньняя балцкая рэлігія
Раньняя баскская рэлігія
Раньняя фінская рэлігія

 

Рэлігія1) як «зваротная сувязь» чалавека з Богам з пункту гледжаньня шляхоў Хрыстовых


1) Слова «рэлігія» паходзіць ад лацінскага слова re-ligio (узьяднаньне), што значыць узьяднаньне з Богам, что означает воссоединение с Богом, вобраз якога фармуецца ў глыбіні нашай душы. Можна правесьці паралель з галаграмай. Падобны працэс адбываецца і на макраўзроўні.

Усьведамленьне глыбіннай праблематыкі чалавечага жыцьця.

Як для ацаленьня праз малітву, так і для выкананьня сур'ёзных пераўтварэньняў у чалавеку спачатку трэба даць адказ на пытаньне: «Ці хочаш быць здаровым?» (Ян. 5,6). І ншымі словамі – «ці ведаеш ты ўласныя недасканаласьці, якія належыць пераадолець, каб зрабіць новы крок насустрач Богу?» «Чырвоная нітка» нярэдка хаваецца за зьнешне штодзённымі дэталямі, штро рэдка маюць адносіны да рэлігіі. Чалавек у дзяцінстве, у падлеткавым узросьце і аж да поўнай узмужнепласьці, разьвіваючыся, набывае новыя якасьці, прычым ранейшыя здольнасьці да ўспрыманьня нярэдка адыходзяць на другі плян. Пазьней чалавек можа паспрабаваць вярнуцца да гэтага схаванага натуральнага спосабу ўспрыманьня праз успаміны і малітву. Вырашчаныя здольнасьці не зьнікаюць поўнасьцю, але ў лютасьці жыцьця яны могуць саслабець і сыйсьці на нішто. Дзякуючы ім, можна ў той ці іншай меры пераадолець выкліканы душэўна-духоўнымі ці зьнешнімі «парушэньнямі» раскол жыцьця чалавека на інтэлектуальнае і адасобленнае інстынктыўнае жыцьцё і аб’яднаць іх у адзінае цэлае з цэнтрам – «сэрцам». Можна прасачыць сувязь паміж такім расколам і «плодам з дрэва спазнаньня» з райскага мифа. Фраза Хрыста – «калі не навернецеся і ня будзеце, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Царства Нябеснае» (Мац. 18,1-3; Мар. 10,15; Лук. 18, 17) заснаваная на глыбокім веданьні аб тым, што такая магчымасьць звароту існуе. Мова тут ідзе ня толькі аб дзіцячай непасрэднасьці, але і аб першаасновах разьвіцьця, якія зьяўляюцца сапраўднымі «архетыпамі»2), г. зн. аб базавых праграмах дзеяньняў, згубленай частцы «тэхнічнай інструкцыі» чалавека. Такі шлях здольны адкрыць значна больш шырокія гарызонты, чым цяперашняя сьвядомасьць, абмежаваная розумам.



2) архетыпы – паняцце з глыбіннай псыхалёгіі К.Г.Юнга, яны они азначаюць базавыя ўзоры чалавечага быцьця, якія перажываюцца ў форме розных вобразаў.

Гэта ня значыць, што чалавек безь вялікіх намаганьняў можа абыйсьціся сваімі сіламі. Ісус паказвае рэальны шлях і дае энэргію ці добрую магчымасьць, каб яго адолець. Зусім відавочна, што хрысьціянскія праўдашукальнікі, містыкі і алхімікі ішлі менавіта гэтым шляхам пошуку дасканаласьці (гл. напрыклад Мац. 5,48;Ян. 10,34 і інш.). Шмат якія іншыя хрысьціяне сьвядома і несьвядома набывалі дасьведчаньне ў гэтым накірунку. Пры гэтым не было вялікай розьніцы, якім шляхам яны ішлі – унутранага спасьціжэньня ці трансфармацыі сваёй веры ў справы дзеля карысьці грамадзтва. У духу так званага «поўнага хрысьціянства» яны маглі таксама спалучаць у сабе абодва гэтыя пачаткі. Пошукі пераадоленьня унутранай раздвоенасьці ў чалавеку вяліся рознымі культурамі многія стагодзьдзі. Аб гэтым сьведчаць намаганьні тааісцкіх алхімікаў і пасьлядоўнікаў розных школ ёгі3).



3) Індыйскае слова «ёга», якое даслоўна значыць «далучэньне», таксама абазначае пошук узьяднаньня зь першаасновай.

«Богачалавек» ці пасланы Богам чалавек, Ісус Хрыстос, «новы Адам», сігналізуе, што сьледам за ім людзі таксама могуць аднавіць свае першапачаткова дадзеныя ім здольнасьці, што прыйшоў час паправіць пагражальныя перакосы. Можна лічыць, што Зямлі «пашанцавала» атрымаць у яго асобе сувязь зь першакрыніцай сэнсу жыцьця – Богам – і найвышэйшым узроўнем разьвіцьця чалавечай сьвядомасьці. Ён змог пераадолець сілы раскладаньня. Хаця ён адрозьніваўся ад іншых людзей, усё ж такі ён застаецца чалавекам, які здолеў дасягнуць сваёй мэты. Дзякуючы яму людзі могуць паўтарыць яго шлях, асабліва калі рабіць гэта сьвядома. Яго жыцьцё і ўваскрэшаньне паўплывалі нават на тых, хто нічога ня ведаў аб гістарычным Хрысьце, падобна да таго, як новыя навыкі, набытыя жывёламі на адным востраве, раптам перадаюцца, і даволі хутка, жывёлам таго ж віду на яшчэ болей аддаленым востраве паводле тэндэнцыі, заўважанай Шэлдрэйкам.

Унутраная сувязь чалавека з Богам спачатку магчмая і без удзелу царквы, хаця суполка аднадумцаў-хрысьціянаў здольная аказаць вялікую дапамогу. Супярэчлівыя багаслоўскія дактрыны, якія ў цэльнай сутнасьці Хрыста вылучаюць то душазбавіцеля, то сацыяльнага рэфарматара, наўрад ці можна лічыць мудрасьцю ў апошняй інстанцыі, нават калі яны дапамагаюць асобным людзям, асабліва такім, хто знаёмы зь некалькімі дакрынамі адначасова. Любы чалавек здольны наладзіцца на хвалю Хрыста ў «ціхім закутку», але гэта можна зрабіць нават пасярод рынавчнай плошчы. Гэта можна зьдзейсьніць, калі выклікаць з памяці свае спрадвечныя здольнасьці (гл. этапы Евангельляў). Калі дапускаць, што Хрыста можна ўспрымаць і пасьля яго сьмерці (бо нават людзі, згодна са шматлікімі сьведчаньнямі, працягваюць жыць пасьля сьмерці як сьвядомыя істоты, хаця і нябачныя іншым людзям на Зямлі), значыць, Хрыста можна лічыць дзейнічаючым дагэтуль. Зьяўляецца магчымасьць для малітвы «у імя Яго» ці малітвы зь ім як са «старэйшым братам» усёахопнаму Богу-айцу (глю Ян. 15,16; Мац. 6, 7-15; Мац. 18,19-20). Вось прыклад:

Госпадзе, мой пачатак, апірышча маё і надзея!
У адзінстве зь Ісусам Хрыстом* дзякую Табе за ўсё, што ідзе ад Цябе;
даруй мне тое, што аддаляе мяне ад Цябе**;
няхай сярод спакою дух Твой дадасьць мне творчых сілаў***;
вядзі мяне наперад па Тваім шляху.

*) Тыя, хто лічыць, што гэта дарэчы, могуць уключыць сюды і Те, кто считает это уместным, могут включить сюда и Дзеву Марыю. Такім чынам могуць разьвівацца як мужчынскія, так і жаночыя ўласьцівасьці чалавечай натуры.


**) Тут можна 1) зьвярнуць унутраны погляд на нэгатыўна ўспрымаемыя пабуджэньні і праблемы (напрыклад, залішнюю сарнамлівасьць, зайздрасьць, абыякавасьць або высакамернасьць) – усё, што можа праяўляцца ў словах ці ўчынках (гл., напрыклад, Мац. 5,22); 2) замест разважаньняў вытрымаць момант спакойнага чаканьня і паспрабаваць усьведаміць, на чым палягае праблема ; урэшце 3) перадаць гэты ўсьвядомлены, цяпер амаль фізічна адчувальны балласт Богу ў малітве (Богу ці Хрысту можна даручыць і ўвесь свой далейшы жыцьцёвы шлях); 4) спакойна чакаць, пакуль ня прыйдзе новае адчуваньне ці ня зьявяцца адзнакі палёгкі або падсьвядомасьць не падкажа «адказ».
***) У стане спакою падзеі дня «адстойваюцца» і становяцца даступнымі для асэнсаваньня і малітвы. Зьяўляецца адкрытасьць новаму.

Значэньне этыкі.

Адным з этапаў шляху зьяўляецца «любоў да Бога», які стаіць вышэй за ўсё, а таксама любоў «да блізкага як самога сябе» (Мац.19,19), што мае на ўвазе таксама і любоў да сябе. Любоў да сябе можа быць часткай імкненьня да ўсьведамленьня сваёй задачы ў сваім акружэньні. Любоў зьвязвае з Хрыстом, паколькі яна зьяўляецца яго асноўнай якасьцю ў спалучэньні з мудрасьцю. Добрыя ўчынкі ў духу Хрыста нярэдка дапамагаюць зразумець шлях Хрыста ва ўнутраных і зьнешніх праявах. Ісус прытрымліваўся раней закладзеных асноўных этычных правілаў, бо чалавек звычайна «жнее тое, што пасеяў» (Гал. 6,7), але ён ускладаў больш высокую адказнасьць на кожнага, не падкрэсьліваючы значэньне зьнешніх законаў. Пры гэтым чалавек здольны адчуць у сабе нешта сугучнае Хрысту, нават калі гэта ўспрымаецца як сумленьне, з чаго бярэ пачатак унутранае «нараджэньне згары» (Ян. 3). Кажучы іншымі словамі, з часам чалавек як цэлае ўсё больш прасякаецца духам таго, што ла яго перажыў Хрыстос. Такая зыходная кропка можа быць знойдзеная чалавекам у сваім сэрцы, душы або духу – спосабы пазнаньня ва ўсіх розныя. Як бы асобна ўзяты чалавек ні ўспрымаў Хрыста і зьвязаную зь ім энэргію, мае сэнс як мага часьцей фіксаваць свакю сьвядомасьць на тым, аб чым гэты чалавек ужо пасьпеў даведацца, каб у яго разьвіваўся наўпроставы кантакт з Богам, нават калі спачатку прагрэс ня дужа прыкметны.

Энэргію, якая разьвіваецца ў чалавеку як праява літасьці Божай, можа дапаўняць унівэрсальная гаючая сіла, што сыходзіць ад «зьнешняга» Хрыста ці Бога. Яе ўспрыманьне і тут можа вельмі адрозьнівацца, але ў любым выпадку яна будзе яўнай і зробіць адпаведны ўплыў на навакольны сьвет. Калі раней падобныя зьявы абмяжоўваліся нямногімі людзьмі, якія лічыліся «містыкамі», «сьвятымі» і г. д., то ў наш час «апакаліпсіса» яны ўсё больш распаўсюджваюцца сярод звычайных людзей. Хаця значэньне гэтага працэсу да канца не зразуметае, аб ім варта тут прыгадаць. Гэты ўнівэрсальны «зьнешні» ўплыў або паглынаецца, або пры некаторых абставінах балюча адскоквае ад людзей, што забарыкадаваліся, у якіх усярэдзінене разьвілася нічога падобнага. У такім выпадку яно ўспрымаецца як «суд».

Накіруй мяне, каб на шляху да Цябе я не пашкодзіў іншым людзям;
навучы мяне дапамагаць іншым у Тваім духу;
захавай мяне на маім шляху; *
дапамажы мне лепш адказваць на Тваю любоў.

*) Тут можна прыгадваць іншых людзей.



 Паралелі глабальнага разьвіцьця ў розных культурах з самых старажытных часоў.

Падобна да этапаў разьвіцьця чалавека ад дзяцінства да сталасьці чалавечыя культуры разьвіваліся, паднімаючыся ад аднаго ўзроўню сьвядомасьці да іншага. Пры гэтым зьяўляліся новыя здольнасьці (свабоднае волевыяўленьне, адчуваньне і мысьленьне), зь іншага боку, памяншалася першапачатковая паінфармаванасьць людзей аб цэльнасьці сьвету, накопліваліся праблемы. Гл. «Першапачатак і сучаснасьць» Жана Гебсера: архаічная, магічная і містычная сьвядомасьць, а таксама верагоднасьць узьнікненьня інтэграванай сьвядомасьці, якую можна назваць разумовай сьвядомасьцю. Выдатныя ўзоры для перайманьня спрыялі таму, што этапы разьвіцьця, якія былі прыкметныя хіба што ў пачатках, раскрываліся па-сапраўднаму, прынамсі ў маштабах, здольных паўплываць на культуру. Гэты працэс ішоў насуперак усім перашкодам, але часта суправаджаўся вялікімі стратамі. У навейшую эпоху зноў стала прыкметна, што чалавецтва і асобныя народы стаяць перад лёсавызначальным выбарам. Каб выжыць, ім трэба будзе выканаць новыя малыя і вялікія «квантавыя скачкі» и прайсьці праз новыя этапы эвалюцыі.4). Яны намячаліся ўжо 2000 год таму. Гэта не павінна адбывацца на шкоду раней набытым якасьцям, напрыклад, разважнасьці. Калі дастаткова асобных людзей будуць выпрацоўваць у сябе ўсё больш цэласную разумовую сьвядомасьць, усё больш будуць спалучаць сябе са сваёй боскай першаасновай1), катастрофы апакаліпсіса ўсё яшчэ можна прадухіліць з дапамогай, што ідзе «згары». Патрэбная таксама сувязь са зьнешнімі рухамі актывістаў, напрыклад, рухам у падтрымку міру. Усе людзі добрай волі выконваюць сваю важную ролю ў «п’есе». Многія людзі, выпадаючы з рэчышча ўсталяваўшыхся рэлігійных плыняў, яўна шукаюць сваё месца, выпярэджваюць свій час, дапамагаюць атрымліваць урокі зь мінулага, нягледзячы на засільле «пасрэднасьці», што захоўваецца. Пытаньне, што зьяўляецца канчатковай мэтай, зьнешняе «збавеньне» ці экзыстэнцыйны прагрэс сьвядомасьці і быцьця чалавека, адносіцца да разраду пытаньняў аб тым, што зьявілася раней – яйка ці курыца. Ранейшыя шкалы вартасьцяў непазьбежна давядзецца трансфармаваць, бо чалавек ужо даволі ясна можа сабе ўявіць, куды вядзе прырымліваньне ранейшай, састарэлай праграме. Як усё на сьвеце зьяўляецца часткаю цэлага, так і ўсякая добрая справа ўліваецца ў агульную скарбонку.



4) З пэсымістычным пунктам гледжаньня, прадстаўленым у апошняй кнізе Герберта Груля «Узьнясеньне ў нікуды», можна не згадзіцца ўжо таму, што магчымасьць адчуваньня крыніцы разьвіцьця энэргіі, якую ён абыходзіць увагай, існуе, няхай гэта нават толькі патэнцыйная магчымасьць. Гэтая крыніца – Бог.

Схілі людзей пакінуць рашэньні аб жыцьці і сьмерці ў Тваіх руках *;
Дапамажы тым, хто працуе на карысьць Твайго твору;
Прывядзі гэты сьвет да прарыва ў абяцаную Табой новую эпоху.**

*) Тут можна ўключыць дадатковыя дэталі або прапрацаваць іх пазьней, у працэсе медытатыўнага сузіраньня. Прыклады ідэй: «спыненьне разгойдваньня маятніка гвалту і контргвалту», «ліквідацыя глебы для гвалту шляхам рэальнага вырашэньня праблемаў», «вядзеньне мірнага дыялёгу паміж людзьмі добрай волі, якія належаць да розных рэлігіяў».


**) Лука 11:2; 21:31. Адкрыцьцё 11:16. Бог раздае любоў, якую атрымлівае.

«Паварот тварам» да Бога магчымы як у вялікім, так і ў малым.

Важныя галоўным чынам не чалавечыя думкі пра рэлігію, а сапраўды перажываная сувязь з Богам.



Ян. 16,12-13: Яшчэ многае маю сказаць вам, але вы цяпер ня можаце спасьцігнуць.
Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, дык наставіць вас на ўсякую праўду: бо не ад Сябе будзе гаварыць, а будзе гаварыць, што пачуе, і будучыню агалосіць вам;


Назад да зьместу на гэтай старонцы.

 

Дапамога



для праверкі сябе пры працы з галоўнымі тэкстамі “Шляхоў Хрыстовых” – і ў душы, і ў зьнешнім жыцьці.

У агульным:

Ці прачытаў я "Уводзіны да мэты і выкарыстаньня гэтага тэкста"? (Калі не:можа, трэба гэта зрабіць зараз, асабліва ў выпадку шматлікіх агульных праблемаў з разуменьнем).

Ці вывучаў я главы гэтага камэнтару пасьлядоўна?(Калі не і калі вы сапраўды зацікаўленыя імітаваць Хрыста, вывучыце таксама, наколькі магчыма, папярэднія главы).

Пакуль у мяне пры вывучэньні не было прыкрага адчуваньня, што я пераскочыў папярэдні кавалак, не разумеючы яго?(Інакш зноў прайдзіце гэтае месца спакойна і, наколькі магчыма, неперадузята).

Ці я прачытаў і імкнуўся, наколькі магчыма, выкарыстаць старонку "мэтадычныя парады, хрысьціянская мэдытацыя..."як магчымы дапаможнік да больш глыбокага разуменьня, адчуваньня і праработкі зьместу?

Ці ёсьць у мяне агульная ідэя маіх цяперашніх здольнасьцяў, рысаў характару, звычак?
(Калі не:падумайце пра гэта і зрабіце нататкі).
Калі вы адказваеце “так”,ці ёсьць пэўная якасьць – зьвязаная з толькі што вывучаным тэкстам, – за якую мне тэрмінова трэба маліццаі якую я жадаю палепшыць?

Ці падумаў я пра прымяненьне таго, што апошнім часам зразумеў, у паўсядзённым жыцьці?

Ці я ўжо адкрыты для кіраваньня сьвядомасьцю?

Ці спрабаваў я знайсьці ці дасягнуць больш прамое кіраўніцтва з боку Бога празь Ісуса Хрыста на сваім шляху?

І дзе ж я знаходжуся ў сваіх адносінах да Бога?

 

 



Раздрукоўка: аўтарскія правы, copyright

Вамдазваляецца раздрукаваць сабе копію з гэтага вэбсайта і раздаваць копіі іншым зацікаўленым асобам бяз зьмены зьмесьціва; аўтарскае права застаецца ў нас.

узалежнасьціадналадаўбраўзэра і друкаркі, атрымліваеццакалястаронак…. ( .pdf 126 стар, 845 кбайт)

Выпушчана ў 1991-2014 гг; першае разьмяшчэньне ў Сеціве адбылося 31 студзеня 2001 г.; гэта вэрсія на беларускай мове наступнае даты з далейшымі папраўкамі.

Аўтар:Шляхі Хрыстовы (Christuswege / Ways of Christ ™).

Гэтая Інтэрнэт-вэрсія надрукаваная Гэльмутам Цыглерам.

Гэты сайт "Шляхі Хрыстовы" зьяўляецца вучэбным і дасьледчым праектам. Вэбсайт "Шляхі Хрыстовы" мае экумэнічны погляд і падтрымліваемірныя адносіны і больш глыбокае разуменьне паміж рознымі рэлігіямі. "Шляхі Хрыстовы" незалежныя ад цэркваў і іншых арганізацыяў– але нішто не накіраванае супраць ніякай царквы. Падтрымліваецца сутнасьць веры з пазьбяганьнем дагматычнага ці фундамэнталісцкага падыходу."Шляхі Хрыстовы” не займаюцца місіянэрскай дзейнасьцю ці вярбоўкай прыхільнікаў і ня маюць мэтай атрыманьне прыбытку ці палітычнага ўплыву.

Сфэра дзейнасьці – усе тэмы хрысьціянства і міжрэлігійны дыялёг зь іншымі рэлігіямі. Галоўнае поле дзейнасьці – глыбокае апісаньне часта ігнараваных духоўных бакоў хрысьціянства. Аднак іншыя бакі хрысьціянства, што датычацца сацыяльных пытаньняў, атрымліваюць гэткую ж увагу ў гэтым дыфэрэнцыяваным поглядзе. (Гл. таксама ўводзіны ў галоўны тэкст і мэтадычныя парады.)

Пераклады на іншыя мовы апроч ангельскае й нямецкае не заўсёды правяраюцца.

Пераклад не азначае камэнтару па сітуацыі ў некаторых краінах.

Калі прыгадваюцца вэбсайты ці кнігі іншых аўтараў, “Шляхі Хрыстовы” не падтрымліваюць аўтаматычна ўсяго іх зьмесьціва.



Электронная пошта   "Шляхоў Хрыстовых”: Просім, калі магчыма, пісаць па-ангельску ці па-нямецку.

Друкаваная вэрсія галоўнага тэксту існуе толькі на нямецкай мове – гл. нямецкую спасылку. Аўтарскае права на гэтую раздрукаваную брашуру належыць выдаўцы, О. Бёму.

Назад да зьместу на гэтай старонцы.

 



1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка