Шляхі Хрыстовы




старонка24/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25

Інфармацыя: Ісус Хрыстос і даасізм і канфуцыянства.


Нашыя дадатковыя старонкі наконт іншых рэлігіяў зьяўляюцца ўкладам у лепшае ўзаемапаразуменьне і міжрэлігійны дыялёг. На гэтай дадатковай старонцы мы разглядаем падабенствы і розьніцу паміж традыцыйным даасізмам, канфуцыянствам і хрысьціянскімі вучэньнямі для тых, хто ўсьведамляе сваю духоўную глыбіню. Гэта ня спроба падрабязна апісаць старыя кітайскія рэлігіі. Але важныя пункты будуць абмеркаваныя дакладна.

У традыцыйнай кітайскай духоўнасьці сустракаюцца некалькі падобных крыніцаў:



1. Першапачатковае вучэньне найвышэйшага прынцыпу.
Першапачатковае вучэньне найвышэйшаму прынцыпу, Дао, "пра які нічога нельга сказаць", зьяўляецца таксама першапачатковым адзінствам да адрозьненьня супрацьлегласьцяў Інь і Ян* і, пасьля гэтага, "пяці стыхіяў". Гэтае першапачатковае адзінства стаіць па-за зьявамі сусьвету.

Хрысьціянскія місіянэры, напр. езуіты, лічылі, што гэты найвышэйшы прынцып адпавядае Богу, хаця францысканскія і бэнэдыктынскія манахі і, нарэшце, папа з гэтым не былі згодныя. З аднаго боку, "Дао" не спалучаецца з новым дасьведчаньнем пра Бога як Айца, зь якім можна кантактаваць асабіста, як вучыў Ісус. Зь іншага боку, магчыма, што гэта стары шлях пошуку і зьведваньня Бога, які быў магчымы ў старажытным Кітаі.

*) Інь – гэта "жаночы" прынцып, які пашыраецца, – напр. у сымпатычным нэрве; ян – "мужчынскі" прынцып, які скарачаецца, – напр. у парасымпатычным нэрве. Яны дзейнічаюць разам. 5 стыхіяў зямлі, вады, дрэва, вагню і мэталу" адпавядаюць "4 стыхіям ці ўласьцівасьцям зямлі, вады, паветра, вагню = цеплыні", як вучылі старыя эўрапейскія альхімічныя і эзатэрычныя школы. (Былі таксама і хрысьціяне-альхімікі.) Кітайскую пятую стыхію", так званы "мэтал", падчас у Эўропе называлі "primaMateria" (па-лацінску "першапачатковаерэчыва") – параўнайце гэта з сучаснай фізыкай элемэнтарных часьцінак – у старых індыйскіх тэасофскіх і антрапасофскіх крыніцах яе называлі "этэр" і сьцьвярджалі, што яна ўтрымлівае некалькі ўзроўняў, што ўрэшце прыводзіць да сямі агрэгатных станаў. Сёньня такія старыя ідэі не зьвязваюцца з рэлігіяй у больш вузкім сэнсе. Аднак гэта была ня проста абстрактная філязофія; гэта старажытны тып удасканаленай касмалёгіі з амаль натуральнай навуковай сутнасьцю – няважна, што сёньня іншыя мэтады.

Гэта не зьмяняе таго факту, што практыкі старых кітайскіх і пазьнейшых дааісцкіх майстроў выяўляюць духоўную сутнасьць. Старое разуменьне ролі "стыхіяў" і сілаў у целе было перанятае, таму што наўрадці можна абмінуць фізычную недасканаласьць на шляху да большай духоўнай дасканаласьці – ў халістычным сэнсе. Гэта стыль духоўнасьці, які не імкнецца сыйсьці зь зямлі, як некаторыя іншыя ўсходнія духоўныя традыцыі. Імкненьне да дасканаласьці як такой не супярэчыць хрысьціянскаму вучэньню пра адкупленьне. Часта забываецца, што Ісус сказаў: "...Будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябесны" (Мацьвея 5:48). Аднак мэтады тут розныя. Першыя хрысьціяне ведалі, што можна сябе падрыхтаваць і актыўна адкрыць для ўплыву Бога. Аднак хрысьціяне таксама ўвесь час ведалі, што прымусіць літасьць Божую такімі дзеяньнямі нельга – Бог свабодны.

Паміж небам, кітайскім "Цянь", зямлёй і чалавекам – якія ўсе паходзяць з аднаго першапачатковага адзінства – кітайскія настаўнікі паўсюды бачылі падабенствы ("адпаведнасьці"). ("Сем свабодных мастацтваў" вышэйшых школаў эўрапейскага сярэднявечча ўключалі падобнае вучэньне). Такім чынам, усе памкненьні былі накіраваныя на гармонію чалавечага жыцьця зь "Небам” – як "найвышэйшай Сілаю" яўленага сьвету – і зямлёю. Гэта паказвае рэлігійную сутнасьць і гэтага памкненьня, асобна ад духоўнай сутнасьці. "Рэлігія" (па-лацінску) значыць аднаўленьне сувязі з вытокам усяго. Тым ня менш, з хрысьціянскага пункту гледжаньня, Творца зьяўляецца вытокам і мэтаю ўсяго, а Ісус Хрыстос дапамагае нам зьвязацца з Богам.

У розныя часы людзі шанавалі розных "асобных багоў": неба, багоў глебы, мясцовых духаў і сьвятых. Тэрмін "мнагабожжа", які ўжываецца ў дачыненьні да такіх рэлігіяў, не шмат гаворыць; таму што гэтыя "багі" першапачаткова былі ўласьцівасьцямі аднаго найвышэйшага прынцыпу, што можна знайсьці і ў некаторых іншых рэлігіях. (Асобнае пытаньне – пакланеньне сьвятым, але гэта падасца знаёмым некаторым хрысьціянскім цэрквам.).

Гэткім чынам, пры падзеле ўсіх рэчаў на дзьве супрацьлегласьці, інь і ян, розум можа трымацца ў межах гэтых супрацьлегласьцяў, але той, хто шукае ісьціну, можа пасьпяхова імкнуцца выйсьці па-за іх, у містычны стан сьвядомасьці.

 2. Даасізм.

Пакуль што апісанае зьяўляецца агульным для пазьнейшых школаў Лао-цзы і Кун Фуцы (Канфуцыя) – гісторыкі думаюць, што яны жылі прыкладна за 500 год да н. э.

Даасізм (Лао-цзы – апроч іншага, кніга "Дао Дэ Цзін") вучыў "дзейнічаць з мэдытатыўным стаўленьнем не рабленьня нічога" (У-вэй). Гэта значыць, што нічога ня робіцца эгаістычнай і інтэлектуальнай часткай чалавека, а толькі натуральнымі інстынктамі добрай цэнтральнай сутнасьці чалавека, якая знаходзіцца ў гармоніі з прыродай. Такое стаўленьне будзе прыводзіць да нейкага кшталту натуральнай этыкі альтруізму і сьціпласьці.

Гэтая добрая цэнтральная сутнасьць не атаясамліваецца аўтаматычна зь Ісусам Хрыстом, які можа ўвасобіцца ў чалавеку і дзейнічаць у ім (Евангельле ад Яна 15: "Заставайцеся ўва Мне, і Я ў вас".) Але сёньняшнія тэолягі ня могуць адмаўляць, што людзі рознай веры маюць добрую цэнтральную сутнасьць: падобная этыка большасьці рэлігіяў паказвае, што "Дабро" прывілася паўсюды. Нават Дух Сьвяты "дыхае, дзе хоча" (Яна 3).

Даасісты заўсёды былі практыкамі, а не тэарэтыкамі. Даасізм выкарыстоўвае:

– Аскетызм. Гэта сустракаецца ва ўсіх рэлігіях. Але ёсьць і практыкі для сублімацыі ці пераўтварэньня сэксуальнасьці (напр. Мантэк Чыа, "Даасісцкая ёга" і "Даасісцкая ёга каханьня". Старыя ўсходнія шляхі часта пачынаюцца "зьнізу дагары" ў адрозьненьне ад эўрапейскіх (заходніх) шляхоў, якія пачынаюцца галоўным чынам сёньня "зьверху ўніз", гэта значыць "ад сьвядомасьці".

Практыкаваньні для цела, дыханьня і канцэнтрацыі для абуджэньня і накіраваньня жывой энэргіі, ці "цы". Пасьля навуковага вывучэньня акупунктуры і электраакупунктуры існаваньне гэтай жывой энэргіі было даказанае. Няважна, што гэтыя навукоўцы пакуль ня здолелі зразумець дакладную сутнасьць гэтага фэнамэну. Зараз даказанае існаваньне "мэрыдыянаў", нават у тканцы, як "пустых каналаў". Так што гэтая жыцьцёвая сіла не "дааісцкая", як думалі некаторыя хрысьціяне, а проста чалавечая.

Гэтая добрая цэнтральная сутнасьць не атаясамліваецца аўтаматычна зь Ісусам Хрыстом, які можа ўвасобіцца ў чалавеку і дзейнічаць у ім (Евангельле ад Яна 15: "Заставайцеся ўва Мне, і Я ў вас".) Але сёньняшнія тэолягі ня могуць адмаўляць, што людзі рознай веры маюць добрую цэнтральную сутнасьць: падобная этыка большасьці рэлігіяў паказвае, што "Дабро" прывілася паўсюды. Нават Дух Сьвяты "дыхае, дзе хоча" (Яна 3). У старажытную грэцкую і раньнююхрысьціянскую эпоху яеназывалі "Pneuma", грэцкае слова, якое значыць дыханьне і таксама жыцьцёвую сілу – дыханьне жыцьця, якое ўдуваецца ў чалавека Богам; і гэтае словa таксама ўжывалася ў сэнсе Духа Сьвятога. Але Дух Сьвяты ўзгадваецца ў кантэксьце Ісуса Хрыста. Так што, калі нехта не наладжваецца на Ісуса Хрыста, як ён даведаецца, што мае Духа Сьвятога, якога абвясьціў Ісус? Больш за тое, дааісцкія мэтады ўключаюць – як індыйская ёга – мэдытатыўнае пранікненьне ў Выток, выхад па-за абмежаваньні жыцьця. Пэўную ролю адыгрываюць і пошукі альхімікамі неўміручасьці.

3. Канфуцыянства.

Кун Фуцы (Канфуцый) падобным чынам раіць людзям прыстасоўвацца да "касьмічнага маральнага закону". Але замест даволі індывідуалістычнага шляху дааістаў ён шукаў сыстэму навучаньня маралі для ўсяго грамадзтва. Канфуцыяністы працавалі над сьвядомым разьвіцьцём і ўдасканаленьнем добрай цэнтральнай сутнасьці чалавека: шляхам звычак і перайманьня прыкладу іншых.

Калі чалавек будзе вучыцца любові, пачцівасьці і г. д., вынікам павіннае стаць маральнае грамадзтва.

– Са старажытных часоў напр. забойства, крадзёж, прастытуцыя і ідалапаклонства забароненыя ў Кітаі.

– Як амаль усе сусьветныя рэлігіі, Канфуцый вучыў літасьці. "Не рабі таго, што не хочаш, каб рабілася..." ("Рабі тое, што хочаш, каб рабілася табе".)

– Гэта ўключае самавалоданьне, чалавечнасьць, дабрыню;

– Адпаведныя маральныя цноты: прыязнасьць, законнасьць, належныя паважлівыя манэры (якія датычацца і продкаў), велікадушнасьць, мудрасьць, сумленнасьць.

– Двайныя якасьці, згодна з кнігай Шу-цзін: прыязны і дастойны, мяккі і цьвёрды, прамы і ветлівы, акуратны і паважлівы, паслухмяны і адважны, сумленны і рахманы, паблажлівы і стрыманы, моцны і надзейны, сьмелы і справядлівы.

– Яны імкнуліся да адносінаў задаволеннасьці па-за гневам, сумам і весялосьцю.

У старых вучэньнях ёсць заўсёдныя каштоўнасьці і каштоўнасьці, якія разьвіваліся ў часы імпэрыі.

4. Такім чынам, у гэтых двух кітайскіх школаў было нешта агульнае, але і нейкія разыходжаньні. Нягледзячы на гэтае, яны дапаўнялі адна другую ў сваім вучэньні. Гэта нават праявілася ў іх пазьнейшых адносінах з буддызмам, які прыйшоў зь Індыі з вучэньнем, накіраваным на пераадоленьне зямных пакутаў.

Сёньняшнія кітайскія храмы, напр. у Ганконгу, могуць утвараць уражаньне проста пошуку прароцтваў і абрадаў для шчасьця ў жыцьці. Гэта проста таму, што ня ўсе людзі ведаюць пра першапачатковую духоўную глыбіню, як большасьць усіх іншых рэлігіяў.

Што датычыцца кітайскай традыцыі, трэба прыгадаць некаторыя мэтады, якія не зьяўляюцца непасрэдна рэлігійнымі: "Кнігу пераменаў" (прароцтвы); кітайскія гараскопы; "Фэншуй", кітайскаявэрсіягеамантыі і "Baubiologie-" (біялёгіябудынкаў, – ням.) і раней прыгаданая традыцыйная кітайская мэдыцына.

Старадаўняя хрысьціянская царква ў Кітаі – якой сёньня больш не існуе – "пераклала" ў VIII стагодзьдзі галоўны зьмест хрысьціянства для дааісцкага кантэксту: Мартын Пальмэр, "The Jesus Sutras", Ballantine Wellspring, Нью-Ёрк, ЗША. (Што датычыцца прыгадваньня кнігаў іншых аўтараў, "Шляхі Хрыстовы" не падтрымліваюць аўтаматычна ўвесь іх зьмест.)



Назад да зьместу на гэтай старонцы.

 

1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка