Шляхі Хрыстовы




старонка23/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25

Інфармацыя да роздуму: Ісус Хрыстос і індуізм.


Дадатковыя старонкі аб розных рэлігіях, уключаныя ў склад інтэрнэт-праекта «Шляхі Хрыстовы», закліканыя палегчыць разуменьне матэрыялу і зрабіць унёсак у міжканфэсійны дыялёг. Гэтая старонка паказвае падабенствы і адрозьненьні паміж індуісцкімі плынямі і хрысьціянствам, якое (зноў) пачынае ўсьведамляць уласную духоўную глыбіню. Гэтая старонка не прэтэндуе на вычарпальнае апісаньне індуісцкай рэлігіі. Яна толькі выдзяляе яе асноўныя моманты.

Ісус Хрыстос.

У вучэньнях індуісцкага напрамку ёсьць паняцьце «аватараў» розных ступеняў. Пад імі разумеюць людзей, якія прыйшлі на зямлю ня дзеля ўласнага прагрэсу, але дзеля добраахвотнага судзейнічаньня прагрэсу цэлага народа, а то і чалавецтва ў цэлым. Яны падобныя да кропляў «боскай дасканаласьці». Аднак у такіх вучэньнях розьніца паміж ідучымі няспыннай чарадой «аватарамі» хутка губляецца, у той час як юдэйскае і хрысьціянскае вучэньні падкрэсьліваюць ролю Бога як «творцы гІсторыі», «месіі» і момант пераемнасьці. (Урывак з разьдзелу «На пачатку было Слова...», гл. асноўны тэкст * ).

Тым ня менш, з пункту гледжаньня індуісцкага мысьленьня, гэтая ідэя зьяўляецца дапушчальным набліжэньнем да разуменьня місіі Ісуса Хрыста. Таму нават майстры індуісцкай ёгі прызнаюць вялікую ролю Хрыста часам у большай меры, чым некаторыя сучасныя хрысьціянскія тэолягі, якія бачаць у Хрысьце толькі звычайнага чалавека ці правадніка сацыяльных рэформаў. Аднак некаторыя пасьлядоўнікі індуізму таксама лічаць Хрыста звычайным настаўнікам. Пры гэтым неабходна памятаць, што духоўная глыбіня хрысьціянскай думкі ўва многім была згубленая. Каб весьці асэнсаваны дыялёг зь іншымі рэлігіямі, спачатку неабходна вызваліць духоўную сутнасьць хрысьціянства ад наноснага. (Матэрыялы гэтага вэб-сайту як раз і перасьледуюць гэтую мэту * ).

Шляхі ёгі** і хрысьціянства.

У пляне сьцьверджаньня «Дык вось, будзьце дасканалыя, як дасканалы Айцец ваш Нябесны» (Мат. 5, 48) самым цікавым пытаньнем любой рэлігіі для нас зьяўляецца пытаньне аб тым, да чаго вядуць яе духоўныя шляхі на практыцы. У выпадку зь індуізмам гаворка ідзе пра разнастайныя шляхі ёгі. Яны служаць для таго, каб вярнуць «душу да яе боскай дасканаласьці праз утаймаваньне зьнешняй і ўнутранай прыроды чалавека».

У Эўропе ёсьць свае мэтады абучэньня (антрапасофія, «унівэрсальнае жыцьцё» і г. д.), якія ўключаюць у сябе ўзьдзеяньне на нэрвовыя цэнтры і кропкі сьвядомасьці, якія вядомыя ў ёге як чакры, але фігуруюць тут пад іншымі назвамі. Далёка ня ўсякая падобная дзейнасьць зьяўляецца «нехрысьціянскай», як гэта сьцьвярджаецца царквой. Такія цэнтры ў чалавеку былі вядомыя яшчэ хрысьціянскім тэасофам сярэдневечча (Johann Georg Gichtel), гэтыя энэргетычныя структуры ёсьць у кожнага, і гэта даказаны факт. Дакладна так сама веданьне акупунктурных кропак, накопленае ў Кітаі, не зьяўляецца строга «даосісцкім». Іх існаваньне даўно даказанае вымяральнымі прыборамі і гісталягічнымі дасьледаваньнямі тканак. (Урывак з разьдзелу «Праведны гнеў» асноўнага разьдзелу). Гл. таксама Albrecht Frenz "Christlicher Yoga - Christliche Begründung einer indischen Meditationsweise" (Альбрэхт Фрэнц, «Хрысьціянская ёга – хрысьціянскае истианское абгрунтаваньне індыйскага мэтаду мэдытацыі»). У гэтай кнізе робіцца вывад аб сумяшчальнасьці хрысьціянства і практычных мэтодыкаў ёгі.

Аднак галоўнай для хрысьціянаў зьяўляецца духоўная пазыцыя, гэта значыць пытаньне, ці служаць гэтыя заняткі (практыкаваньні для цела і дыханьня, вымаўленьне мантраў, канцэнтрацыя ўвагі, мэдытацыя і сузіраньне) падрыхтоўцы ўласнай сутнасьці да ўспрыманьня Божых дзеяньняў і ці не разглядаюцца гэтыя заняткі ўсяго толькі як спосаб дасягненьня асабістай дасканаласьці ў Богу?


Яшчэ адзін важны для хрысьціянаў момант: калі ў сфэры ёгі сустракаюцца паняцьці энэргіі Хрыста», ці лічыцца гаючая энэргія Хрыста часткай Яго ўласнай сутнасьці, якая ўзьдзейнічае на чалавека ў цэлым, і ці не ўспрымаецца яна як вузка зразуметая касьмічная энэргія? Калі чалавек прама не настройваецца на Хрыста, адкуль яму ці ёй ведаць, што перажытае сапраўды мае дачыненьне да Хрыста? (гл. таксама разьдзел «Пытаньне аб «цудах» асноўнай часткі). *

У любым выпадку апроч падобных мэтадаў, запазычаных у іншых крыніцах і прыстасаваных да хрысьціянства, апошняе мае свае ўласныя, арыгінальныя мэтодыкі, толькі іх неабходна спачатку зноў укараніць у практыку. Напрыклад, з пункту гледжаньня індыйскай мэтадалёгіі старажытная практыка малітвы праваслаўных манахаў Афонскага манастыра («kyrie-eleison» ці «Госпадзе, зьлітуйся») цалкам магла б лічыцца хрысьціянскім практыкаваньнем для дыханьня і чытаньнем мантры. (Гл. разьдзел «Спакой у пустыні» асноўнага разьдзелу). * Апроч таго, існуе спэцыфічная хрысьціянская эвангелічная мэдытацыя, пра якую гаворыцца ў асноўным разьдзеле і апісаньне якой дадзенае на Дадатковай старонцы хрысьціянскай мэдытацыі *

**У літаральным перакладзе індыйскае слова «ёга» значыць «далучэньне вупражжу» ці ўзьяднаньне зь першапачаткам, што сугучнае лацінскаму слову re-ligion. Ёга – гэта індуісцкая мэтодыка загартоўваньня цела, душы і духа.

Містыка хрысьціянская і містыка індуісцкая.

Пачуцьцёвае аднаўленьне хросту – «палунач душы», «містычная сьмерць», адарванасьць ад усяго, за што мог бы зачапіцца чалавек, якую ў той ці іншай форме адчулі ўсе вядомыя містыкі, мае пэўную роднасьць з вышэйшым адчуваньнем ёгі – нірвікалпа самадхі ці адчуваньнем пустаты ў «нірване». Хрысьціянская містыка дазваляе адчуць, што за гэтай пустатой стаіць «нешта», а менавіта Хрыстос ці Бог. Аўрабінда паказаў, што нірвану можна прайсьці і пранікнуць у сфэры, якія стаяць за ёй. На хрысьціянскім шляху частку гэтай паўнаты, якая ляжыць па-за межамі ўсяго існага, можна адчуць ужо на першым этапе, таму што мастком зьяўляецца сама істота Хрыста, якая ўжо прайшла зямны цыкль.

Калі хто-небудзь, як Аўрабінда, сутыкаецца з энэргіямі, якія суправаджалі разьвіцьцё Хрыста, не маючы апірышча, гэта выглядае як хаджэньне па канаце па-над безданьню. Падобны досьвед, аднак, цалкам магчымы. Дастаткова прыгадаць выпадак зь індыйскім хлопчыкам Саду Сундарам Сінгхам, які нічога ня ведаў пра хрысьціянства, але, настойліва задаючы ў душы пытаньні пра Бога, раптам перажыў адчуваньні Хрыста і ў далейшым напісаў пра гэтае кнігу. (Гл. Friso Melzer, "Sadhu Sundar Singh"; Фрыза Мэльцэр «Саду Судар Сінгх»). Падчас індуісцкіх тантрычных практыкаваньняў людзям, якія разьлічвалі на зьяўленьне індыйскіх багоў, раптам зьяўляўся ў зданях Хрыстос. Кажучы словамі Бібліі: «Дух дыхае, дзе хоча».

Р. Штайнер бачыў у Хрысьце сонечную істоту, якая была добра вядомая некаторым вышэйшым мудрацам у дахрысьціянскую эпоху. Канешне, устаяўшаяся хрысьціянская рэлігія і яе богасловы наўрад ці ўбачаць у гэтым нешта карыснае, але іншыя культурныя колы гэта можа зацікавіць. (Урывак з разьдзелу «Укрыжаваньне».асноўнага разьдзелу * ) Р.Штайнер у сувязі зь Індыяй паказваў на Вішваскармана – «архітэктара сьветаў», дзеяньні якога старажытнаіндыйскія рышы (мудрацы) павчуцьцёва ўспрымалі па той бок даступных ім узроўняў.

У адносінах да шматлікіх багоў індуізму справядлівы нядаўна зроблены дасьледчыкамі старажытных культураў вывад пра тое, што, за выключэньнем чыстых племянных багоў ці абагаўлёных людзей, багі старажытнасьці прадстаўлялі сабой іпастасі аднаго і таго ж бога, які ў далейшым шанаваўся як самастойны бог. Тэарэтычныя азначэньні накшталт «палітэізму» самі па сабе нічога не раскрнываюць. У яўрэяў, што вынікае з арыгінальнага іудзейскага Пісаньня, таксама існавала мноства імёнаў Бога і Яго іпастасяў. Аднак яны не шанавалі іх як асобных багоў. Пасьлядоўнікі Заратустры (парсы) таксама засталіся прыхільнікамі манатэізму ці веры ў адзінага Бога. У індуізьме манатэістычным можа лічыцца вучэнньне вішнуітаў.

У гэтым кантэксьце цікавае зьяўленьне новых плыняў, якія, як і Хрыстос, не прымаюць непазьбежнасьці сьмерці цела¨(...) напрыклад, пошукі ў гэтым напрамку вялі індыйскі філёзаф і ёг Аўрабінда і яго дўухоўная паплечніца «маці» Міра Альфаса. (...)  (Урывак з разьдзелу «Уваскрэшаньне» асноўнага разьдзелу) *.



Вучэньні пра «карму» і Бога.

Значная частка хрысьціянства як дактрыны сацыяльнага дзеяньня і міласэрнасьці прыняла б у Індыі форму «карма-ёгі» (ёгі лёсу) ці «бхакці-ёгі» (ёгі любові), у той час як хрысьціянства як шлях пазнаньня можна параўнаць зь «інана-ёгай».

Рэальна і тое, што пры настроі на жыцьцё ў Богу, адкрытым для нас Хрыстом, гэтае жыцьцё здольнае быць арганічней, чым пры настроі на мэханічныя законы лёсу ці кармы. Хрыстос таксама гаворыць аб расплаце «да апошняга гроша», але нідзе не згадвае, што расплата будзе, як раней, ажыцьцяўляцца паводле старажытназапаветнага прынцыпу «вока за вока, зуб за зуб». На першы плян выходзіць новая задача чалавека. Калі ў яго здольнасьцях ёсьць нешта карыснае для яго і яго асяродзьдзя, яно бярэцца на ўзбраеньне. Пераадоленьне мінулага перастае быць самамэтай і штуршком да разьвіцьця. Калі сёньня ў чалавеку ўзаемадзейнічаюць розныя здольнасьці, гэтаму ўзаемадзеяньню робіцца дапамога «зьверху». (Урывак з разьдзелу «Укрыжаваньне» асноўнага разьдзелу, карме і рэінкарнацыі таксама прысьвечаная асобная дадатковая старонка). *

Этычныя вартасьці.

Этыка – гэта тое, што радніць многія рэлігіі, таму міжканфэсійны дыялёг, прысьвечаны этыцы, складаецца найбольш удала. Напрыклад, этыка стаіць у пачатку клясічнага шляху ёгі па сыстэме Патанджалі як перадумова посьпеху – «яма»: не рабіць шкоды ніводнай жывой істоце ні думкамі, ні словамі, ні ўчынкамі, ня быць сквапным, гаварыць праўду, мець устрыманьне ў сэксе, не прымаць падарункаў (быць незалежным). Другая ступень – гэта «ніяма», унутранае і зьнешняе прасьвятленьне, самадастатковасьць і сьціпласьць, аскетызм, шчодрасьць, ахвярнасьць, вывучэньне і шанаваньне бога, стараннасьць і набожнасьць. Ёгі вучаць, што нават «поле бітвы» ў Бхагавадгіце належыць разумець як унутранае «поле бітвы», якое служыць да ачышчэньня. Паралелі з хрысьціянскімі запаведзямі і вучэньнем Хрыста зусім відавочныя. Індуісты, падобна да хрысьціянаў і пасьлядоўнікаў многіх іншых рэлігіяў, таксама папрацавалі над праектам «Сусьветная этыка».



Сьвятыя пісаньні.

Старэйшай рэлігійнай асновай служаць Веды, аўтарства якіх прыпісваецца «рышы», якія жылі ў старажытную «залатую эпоху». У далейшым да іх дадаўся эпас Махабхарата, які дае апісаньне падзеяў старажытнай гісторыі, многія зь якіх лічацца міфамі, напрыклад, войнаў, у тым ліку войнаў менш «залатой» эпохі. Пасьля вучэньне ўвабрала ў сябе філязофскія творы «Упанішады». "Бхагавад-гіта" – адзін з самых важных сьвятых тэкстаў індуістаў, традыцыі якога спалучаюць больш раньнія Веды з філязофіяй Упанішад і мудрасьцю ёгі і які зьяўляецца часткай "Махабхараты". Крышна, герой гэтай павучальнай паэмы, лічыцца Вышэйшай Істотай, якая праяўляе сябе ў чалавечым выглядзе, аватары (гл. вышэй).



Назад да зьместу на гэтай старонцы.

 

1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка