Шляхі Хрыстовы




старонка22/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25

Інфармацыя да роздуму: Ісус Хрыстос і буддызм.


Тут паказваюцца агульныя рысы і адрозьненьні паміж будысцкімі плынямі і той часткай хрысьціянства, якая ўсьведамляе сваю духоўную глыбіню. Гэты разьдзел не мае на мэце падрабязнага апісаньня жыцьця і вучэньня Буды (каля 500 да нараджэньня Хрыстова)* і зьмяшчае толькі некаторыя асноўныя моманты.

"Не я" і "я"

Стрыжань арыгінальных павучальных прамоваў Буды, якія ляглі ў аснову будызма хінаяны, складаецца з усё большага вызваленьня чалавека ад усяго, што не адносіцца да яго ўнутранац сутнасьці. Жаданьні зьнешніх і ўнутраных органаў пачуцьцяў, якія вядуць да пакутаў, павінныя лічыцца «не адносячыміся да Я» («аната») і згасаць па меры руху па адпаведнай дарозе ў жыцьці і пазнаньні, распускаючыся і прыводзячы да стану нірваны. Гэты прынцып быў няправільна зразуметы ўзьнікшым у далейшым будызмам махаяны, хаця новы напрамак і прынёс пэўны прагрэс, напрыклад, у выглядзе ярка выражанага спачуваньня ўсім істотам, зьмяніўшага пощную адлучанасьць ад сьвецкіх справаў. Вышэйзгаданае, пастаянна сустраканае паняцьце «ня-Я» тлумачылася так, быццам пасьля зьняцьця наслаеньняў зь нізкіх эгаістычных якасьцяў ніякага Я ня можа застацца ў прынцыпе. Адсюль будызм хінаяны схільны лічыць, што нірвана – гэта «нішто», пустата. Аднак нават сам Буда, апісваючы свой вышэйшы досьвед, казаў: «І я ўбачыў... з часам нікчэмнасьць вобласьці «ні ўспрыманьня, ні неўспрыманьня», мне стала зусім ясна, і я прасунуўся да шчасьця адсутнасьці ўспрыманьня і адчуваньня, спазнаў яго… І з таго часу, пасьля поўнага адключэньня «ні ўспрыманьня, ні неўспрыманьня», я набываю адсутнасьць успрыманьня і адчуваньня і знаходжуся ў ім, і ўсякі ўплыў пасьля таго, як я ўсё гэта мудра ўсьвядоміў, зьнік» (сута Ангутара-Нікая 9.41).

З супастаўленьня відаць, што Ісус Хрыстос таксама заклікае да ачышчэньня розных якасьцяў чалавека і да таго, каб кожны пачынаў зь сябе самога і не крытыкаваў іншых (гл. асноўную частку на сайце putichristovy.net). Ён не атаясамлівае сябе і сваіх апосталаў са сьветам ці якой-небудзь сьвецкай дзейнасьцю, але гаворыць пра свае справы як не належачыя да гэтага сьвету. Тым ня менш, Ён жыў і дзейнічаў у нашым сьвеце, пераўтвараючы гэты сьвет, як дрожджы цеста, з большай пэўнасьцю, чым гэта было характэрна для першапачатковага будызму (гл. Ян. 17).

У выказваньнях Ісуса і Буды аб жыцьці так многа супадзеньняў, што гэты факт на працягу стагодзьдзяў у многіх выклікаў меркаваньне, што Ісус прапаведаваў будызм. Ня трэба пакідаць тлумачэньне гэтых падабенстваў нейкай зьнешняй крыніцы, як уяўляюць некаторыя дасьледчыкі – нават калі магчыма, што была пара кропак сутыкненьня. Аднак гэта ня так. З роўным посьпехам можна было б сьцьвярджаць, што Ён распаўсюджваў любое другое вучэньне. У тэксьце асноўнай часткі тлумачыцца, што частковыя супадзеньні заснаваныя на духоўных рэальнасьцях, якія лягічна ўспрымаюцца ўсімі, хто мае да іх доступ, аднолькава, без запазычаньняў адзін у аднаго. Сапраўднае натхненьне, у канчатковым выніку, бярэ пачатак у вечнай крыніцы, безь якой яно не ўяўляе сабою «нешта», ці «нішто», ці нават «не нішто» і г. д., ці калі яно цягне за сабой вызваленьне, тым больш, што само вызваленьне без натхненьня ня мела б ніякага сэнсу. Яно бярэ пачатак з таго, што стаіць за усім, што ва ўсім утоенае і, у той жа час, нашмат пераўзыходзіць усё. З таго, што не праяўляецца, але ўжо самадастатковае і ў канцы акту стварэньня пераўзыйдзе свій пачатак – г. зн. у тленным сэнсе нешта прынамсі настолькі ж супярэчлівае, як Коан (парадаксальны афарызм для мэдытацыяў у дзэн-будызьме). Нешта, чаго нельга спасьцігнуць тэарэтычнымі развагамі, нават калі чалавечы розум паступова разаўе неабходную гнуткасьць *****, каб дапусьціць хаця б ускосныя спробы наблізіцца да спасьціжэньня ці каб спасьцігнуць убачанае.
Гэта – моцны бок усіх рэлігіяў у сукупнасьці па адносінах да грамадзтва матэрыялістычнага эгаізму, хаця яна, на жаль, недастаткова эфэктыўна выкарыстоўваецца. Нягледзячы на падабенствы і ўзаемныя кантакты розныя канфэсіі працягваюць ісьці сваімі, часткова вельмі рознымі шляхамі.

Сярод хрысьціянскіх містыкаў праца Майстэра Экхарта бліжэй за ўсё да ўсходняга імпэрсаналізму. Сярод буддысцкіх школаў думкі мастом магло падацца вучэньне ніцірэн. Сярод іншых індыйскіх філёзафаў праца Шры Аўрабінда зь яго паплечніцай, "Маці", бліжэй за ўсё да эўрапейскага пэрсаналізму ці інтрынсіцызму. Ён зьведаў нірвану і прызнаў – напэўна, падобна да некаторых хрысьціянскіх містыкаў – што за дасьведчаньнем нірваны стаіць нешта зусім іншае, чым "нічога". Ён гаворыць пра "найвышэйшае" і хоча зьвесьці некаторыя аспэкты гэтага "найвышэйшага" на зямлю. Для некаторых Шры Аўрабінда ўяўляецца мастом, які вядзе назад да хрысьціянства, але да сапраўднай сутнасьці хрысьціянства, якая ахоплівае сапраўднае "хрысьціянскае вучнёўства" і нават сілу, якую сам Ісус праявіў у сваім уваскрэсеньні.



"Канчатковая рэальнасьць" і пытаньне Бога.

Іудаізм і хрысьціянства дадаткова зьвязваюць чалавечыя якасьці, якія патрабуюць ачышчэньня, з паняцьцем грэху перад Богам. Спачатку гаворка ішла пра выкананьне рэлігійна-этычных нормаў, груба кажучы, пра пераадоленьне ўсіх тых якасьцяў, якія аддаляюць нас ад Бога. У наш час існуе звычайнае меркаваньне, якое падзяляецца большасьцю будыстаў, што ў будызьме няма Бога як такога. Таму сумесныя дэклярацыі па пытаньнях этыкі спасылаюцца толькі на агульнае для ўсіх рэлігіяў паняцьце «вышэйшай рэальнасьці», якая стаіць па той бок матэрыяльнага быцьця, што б ні мелася на ўвазе пад ёй рознымі рэлігіямі. Прынамсі, гэта не зусім дакладна. Буда ніколі не сьцьвярджаў, што Бога няма, у свій час ён толькі абмяжоўваўся перадачай сьведчаньняў пра шлях разьвіцьця чалавека. На пытаньне індуісцкіх жрацоў пра Брахму Буда адказваў: «Я ведаю Брахму, і Мір Брахмы, і шлях, які вядзе ў Мір Брахмы, і ведаю, як ісьці гэтым шляхам, каб дасягнуць Міру Брахмы» (Дыгха Нікая, 13-я прамова пра духоўны досьвед, які ня зводзіцца да веданьня індуісцкай літаратуры). Брахма індуістаў не раўназначны Богу-Айцу Ісуса Хрыста, хутчэй ён прадстаўляе сабой укараніўшуюся з часам ува многіх культурах пэрсаніфікацыю адной з боскіх іпастасяў. Пры гэтым ён не зьяўляецца прадстаўніком сілаў зла. Той, хто разважае пра вышэйшае паходжаньне шанаваных некалі бостваў, замест таго, каб схіліцца перад найвышэйшай сутнасьцю, пра што ён у канчатковым выніку разважае? Відавочна, для Буды паходжаньне і прызначэньнге зводзіліся да няяўленага. Аднак гэтая няяўленая найвышэйшая рэальнасьць ня ёсьць «нішто». Яна проста па-за усім, што здольны спасьцігнуць чалавек свамі тленнымі, псыхічнымі ці разумовымі здольнасьцямі. І тут раптам зьяўляецца паралель, якую не прызнаюць хрысьціянства, іудаізм і іслам. Кожная з гэтых рэлігіяў прызнае, што дарэмна ці нават забаронена стварыць вобраз Бога, нават калі прычыны гэтай забароны ўжо даўно забытыя. У іудаізьме нават забаранялася вымаўляць імя Бога.

У Эвангельлі і Адкрыцьці «Айцец» характэрызуецца як нехта, хто стварыў сьвет і дасканаласьцю каго гэты сьвет закончваецца (Альфа і Амэга). Такім чынам, Ён стаіць вышэй за сьвет і яго якасьці і застаецца для яго недасягальным. Хрысьціянскія містыкі накшталт Якаба Бёмэ, засноўваючыся на сваіх духоўных перажываньнях, неаднаразова паказвалі, што Бог стаіць ня толькі вышэй за зямную сьветабудову, але і вышэй за тагасьветныя, нябесныя сьветы.** Параўнаньні рэлігіяў, калі яны праводзяцца ў навуковай літаратуры без уліку сьведчаньняў людзей, якія маюць глыбокі рэлігійны досьвед, неадэкватныя. Бяз гэтых людзей немагчыма нават знайсьці агульную мову, зразумелую абодвум бакам.***)

Будыйскі шлях вядзе да ўваходжаньня ў «нірвану», сьвет па той бок тагасьветнага сьвету. Для большасьці будыстаў ён так сама далёкі, як містычнае зьліцьцё з Богам для хрысьціянаў.****) У той жа час Буда вучыў, што «вызвалены ад новых увасабленьняў» Бадхісатва можа добраахвотна зьявіцца ў сьвет, каб дапамагчы іншым людзям. Хрыстос узьнёсься да Айца («магіла была пустая», гл. разьдзелы пра ўваскрашэньне і ўзьнясеньне), каб пасьля вярнуцца. Хрыстос спрыяе ўзмоцненаму пранікненьню вышэйшага боскага пляну ў ніжэйшы зямны плян.

Тут можна прыгадаць і Рудольфа Штайнэра. Ён сказаў, што Будда прынёс вучэньне пра мудрасьць любові, а Хрыстос пасьля прынёс сілу любові.
Сіла любові ў канчатковым сэнсе павяртае ўсё – ці, хутчэй, даводзіць – да боскай дасканаласьці. "...Папросіце ў Айца ў імя Маё" – значыць, у адпаведнасьці зь ім, празь яго, хрысьціянскі шлях вядзе да Адзінага. Тут Будда разглядаецца як той, хто пракладае шлях.

Той, хто хоча прызнаваць рэальнасьць, можа запытацца ў самога Хрыста ці Будды на сваім шляху!

Будда ў "Калама сутры": "Не грунтуйцеся на слухах.... традыцыях... меркаваньнях дня... аўтарытэце сьвятога пісаньня... толькі розуме і высновах лёгікі, прыдуманых тэорыях і меркаваньнях, якім аддаюць перавагу... аўтарытэце настаўніка. Але калі вы зразумееце сябе..." (Сапраўдная вера больш падобная да прызнаньня і перакананьня, чым да інтэлектуальнага паняцьця.)

* Пераклад выслоўяў Буды прыведзены паводле розных крыніцаў.

** Для людзей, знаёмых з тэасофскай тэрміналёгіяй, належыць адзначыць, што нірвана, ці атман, знаходзіцца ніжэй за «паранІрванічны» і «лёгаічны» боскі плян.

***) Хрысьціянскі містык майстар Экехарт апісаў сваё дасьведчаньне як дасьведчаньне нірваны - без ужываньня гэтага слова, але розьніца была ў тым, што для яго гэта было зьвязанае з сустрэчай з Богам.

****) Зварот да Бога з сутнасьцю са шляху праз сьвет зьяўляецца, з аднаго боку, зваротам да нечага, што ўжо заўсёды існавала. Зь іншага боку, гэта нешта дадатковае, чаго раней не існавала, як два кангруэнтныя трохкутнікі. Гэты парадокс можна зразумець толькі праз паглыбленыя містычныя дасьведчаньні.

*****) Ёсьць таксама філязофскія аспэкты. У буддызьме Махаяны, пісаў Нагарджуна ў сваім камэнтары да Праджняпараміты, нешта можна разглядаць як правільнае, ці няправільнае, ці правільнае і няправільнае, ці ні правільнае, ні няправільнае – чатыры катэгорыі замест простай дуалістычнай альтэрнатывы.Паколькі розум ня здольны гэта поўнасьцю разумець, гэта можа прыводзіць да таго, што чалавек будзе дасягаць тыпу прасьвятленьня па-за гэтым дуалістычным разважаньнем, што прывядзе да погляду зь іншага ўзроўню сьвядомасьці.Гэта падобнае да эфэкту коанаў – парадаксальных выказваньняў ці прыпавесьцяў – дзэн-буддызму (гл. вышэй).У эўрапейскай філязофіі ёсьць яшчэ адзін спосаб пашыраць сьвядомасьць па-за межы старой дуалістычнай альтэрнатывы:дыялектыка Гегеля з тэзісам і антытэзісам таксама ўключае ў сябе эфэкт сынтэзу.Яна дазваляе розуму вучыцца пераадольваць супярэчнасьці ці ўяўныя супярэчнасьці, такім чынам адкрываючыся для больш высокай ісьціны Божага духу.Наш хрысьціянскі праект незалежна распрацаваў падобную магчымасьць:розныя пункты гледжаньня могуць зьмяшчаць часткі, якія зразумелыя і сумяшчальныя з халістычнага пункту – якія сумяшчаюцца (пераадольваючы ўяўныя супярэчнасьці [дыхатаміі]).



Назад да зьместу на гэтай старонцы.

 

1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка