Шляхі Хрыстовы




старонка21/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25

Заратустра.


Вучэньне Заратустры сёньня яшчэ можна знайсьці ў яго першапачатковым, нескажоным выглядзе ў парсаў у іх сьвятым пісаньні – Зэнд-Авэсьце. У Індыі дасьледчыкі гэтай рэлігіі ўстанавілі, што яна старэй, чым меркавалі іх заходнія калегі. Такім чынам, антычныя гісторыкі мелі рацыю. Далей высьветлілася, што ў аснове гэтай рэлігіі ляжала ня толькі спрадвечная барацьба сьвятла і цемры, якая пазьней перайшла ў вучэньне гностыкаў. Па-над супрацьборствуючымі сіламі ў якасьці эталёну «звышдабрыні» ўзвышаўся бог у чалавечым абліччы па імені Ахура Мазда. Безасабовая іпастась бога выражалася імем Аху. (Адрас, па якім можна накіраваць запыт пра духоўныя дасьледаваньні гэтай рэлігіі: Mazdayasnie Monasterie, Mustafa Bldg., Sir Pherozeshah Mehta Rd., Bombay 400001, Indien.). Зь іншага боку, у іранскіх паданьнях ёсьць спасылкі на Ноя/Нуаха, якія супадаюць зь біблійнай гісторыяй. Складваецца ўражаньне, што ў Зэнд-Авэсты шмат агульнага зь нейкім першаадкрыцьцём чалавецтва пэрыяду, які папярэднічаў вялікаму патопу ў Пярэдняй Азіі, гэта значыць, са старажытнейшай верай, якой Ной ня здрадзіў нават у атмасфэры культурнага разлажэньня. Так што Аўраам быў ня першым, хто шанаваў Бога. Ёсьць сьведчаньні, што першапачатковая форма гэтай рэлігіі мелася ў пісьмовым выкладаньні яшчэ да патопу, прыкладна за 3500 год да нараджэньня Хрыстова. Цалкам верагодна, што пісьмовыя дакумэнты гэтай старажытнай веры аднойчы дзе-небудзь будуць знойдзеныя. Адзін з гэтых загубленых пісьмовых дакумэнтаў Лорбер называе «Сэантыаст Элі». Бог зьяўляўся людзям да патопу ў абліччы Абедама. Дакладна так сама Ён дзейнічаў у далейшым праз Мэлхісэдэка.

Дарэчы, многія мусульманскія сьвяшчэннаслужыцелі Ірану адносяць парсаў да «людзей Сьвятога Пісаньня» ці Карана. Падобна да іудзеяў і хрысьціянаў яны не разглядаюцца як «няверныя», бо вераць у адзінага Бога і пастаянна атрымліваюць напаміны аб Ім праз прарокаў. Канешне, гэтая рэлігія ўва многім згубіла першапачатковую глыбіню духа, якую давядзецца наноў здабыць у нашыя дні. Гэтым яна падобная на ўсе астатнія рэлігіі.



Мараль на духоўным шляху:
Маральныя вартасьці падобныя да вартасьцяў астатніх сусьветных рэлігіяў: «добрыя справы, добрыя словы, добрыя справы». (...).

У хрысьціянстве Ісус Хрыстос дапамагае веруючаму ўстанавіць сувязь з Богам. Пасьлядоўнікі Заратустры, як правіла, згаджаюцца, што ў кожнага свая рэлігія; таму яны не спрабуюць пераконваць людзей у іншай веры.

Мані (216-276) спрабаваў увязаць хрысьціянскае вучэньне са старажытнай рэлігіяй Заратустры. (...) Мы ня станем даваць тут ацэнку гэтай спробе, гл. падрабязны тэкст ангельскай ці нямецкай мове.

Назад да зьместу на гэтай старонцы.

 

Інфармацыя да роздуму: Ісус Хрыстос і іслам.


Міжканфэсійны дыялёг

Гэты артыкул зьяўляецца ўнёскам у лепшае ўзаемаразуменьне паміж рэлігіямі ў мірны «міжканфэсійны дыялёг» у тым ключы, як гэта мае месца ўжо на працягу многіх год. Гэтыя заўвагі не прэтэндуюць на ролю характэрыстыкі ісламу ў цэлым, тым больш што ў ісламе існуюць розныя багаслоўскія напрамкі.



Каран*) і іншыя рэлігіі, заснаваныя на Сьвятым Пісаньні.
“Іслам” значыць “пакора волі Божай”, “(рэлігійная) адданасьць”.
Сьвяшчэннае Пісаньне ісламу – Каран – разглядаецца як боская інсьпірацыя, перададзеная прароку Мухамаду Богам і анёлам Джабраілам, які можа быць асацыяваны зь вядомым у хрысьціянстве архакнгелам Гаўрыілам. Зусім дакладна, што Карану як бы адводзіцца цэнтральная роля'\. Апроч таго, у інтэрпрэтацыі Карану адыгрываюць ролю іншыя традыцыі (сунна; даслоўна: «звычка»), перададзеныя з часоў прарока (хадысы). Сам прарок у сваіх індывідуальных паводзінах зьяўляецца чалавекам, а ня Богам. Варта заўважыць, што, як і сярод хрысьціянаў, ёсьць мусульмане, якія не валодаюць дастатковымі ведамі пра Сьвятое Пісаньне.

Да хрысьціянаў і яўрэяў Каран зьвяртаецца – часткова таксама непасрэдна – як «Вы, людзі Пісаньня» («Вы, людзі Кнігі», напрыклад, сура 4, 171*) ці як «Вы, дзеці Ізраіля». Такім чынам, яны таксама маглі б вывучыць Каран *), але ў большасьці выпадкаў гэтага ня робяць. У любым выпадку, рэлігіязнаўства мае справу са Сьвяшчэннымі кнігамі ўсіх рэлігіяў і займаецца, сярод іншага, гісторыяй разьвіцьця іх інтэрпрэтацыяў. Аднак да вывучэньня Сьвятых Пісаньняў трэба падыходзіць з належнай павагай. Адна частка мусульманскіх тлумачальнікаў Карану пісала, што існуе зыходная захоўваемая Богам форма Карану, даступная толькі чыстым анёлам і чыстым людскім пасланьнікам, іншая частка тлумачыла, что чытач Карану, які знаходзіцца на Зямлі, павінен быць чысты.

Прарок лічыцца пасланьнікам на «час» (ці прамежак часу; іншы пераклад: ці пасьля пэўнага часу), у які пасланьнікі не зьяўляюцца (сура 5,19*). Адносна вучэньня прарока Мухамада Каран праводзіць адрозьненьне паміж «людзьмі Кнігі» (людзьмі Пісаньня) і «няверуючымі». Пад «людзьмі Кнігі» маюцца на ўвазе, у прыватнасьці, іудзеі і хрысьціяне, якія разам з мусульманамі ўзыходзяць да адной і той жа традыцыі, а часам і пасьлядоўнікі Заратустры (сура 22, 17*). Далей Каран прызнае цэлую чараду «прарокаў», якія несьлі сваім народам або свайму часу падобныя па зьмесьце вучэньні аб адзіным Богу, апошнім судзе і неабходнасьці малітвы (напрыклад, сура 6, 83-92, сура 7, сура 4, 136*). Пакуль людзі, якія належаць да гэтых рэлігіяў, працягваюць верыць ува ўсеагульныя асновы, нават Каран не адносіць іх да няверных (сура 5, 48* і г. д.).
На працягу першых стагодзьдзяў ісламу на хрысьціянаў і іудзеяў не рабілася ціску наконт пераходу ў іслам (у адпаведнасьці з вучэньнем Карану: «У рэлігіі не існуе прымусу», сура 2, 256*). 
Ібрахім (бібл. Аўраам) лічыцца адным з «ханіфаў», самастойна непасрэдна знайшоўшых шлях да сапраўднай веры ў адзінага Богоа.
Аллаг – у даісламскія часы на старажытнаарабскай «ал-ілах» – мае, як сэміцкае слова, тое ж самае паходжаньне, што і «Элахім». Гэта імя Бога ўзятае зь яўрэйскіх кніг Майсея.

«Няверуючымі» – блізкі даслоўны пераклад «скрытнікамі» – у часы прарока Мухамада лічыліся, строга кажучы, палітэісты і ідалапаклоньнікі, зь якімі ён змагаўся ў Аравіі і ад якіх ужо Біблія засьцерагала хрысьціянаў і іудзеяў. У шырокім сэнсе, іслам лічыць у цяперашні час няверуючымі тых, хто ня верыць у Бога і судны дзень. У нашыя дні гэтае паняцьце часта ўжываюць да ўсіх немусульманаў, а часам нават па абставінах і да мусульманаў іншых напрамкаў.



Ісус Хрыстос у Каране.
Хрыстос таксама ўзгадваецца – апроч Бібліі – ў Каране (7-е стагодзьдзе ад нараджэньня Хрыстова); з падабенствамі і розьніцай. Варта заўважыць, што Каран ува многіх месцах зьмяшчае прызнаньне Ісуса Хрыста як прарока і пасланьніка Бога, а таксама як «слова» Божага і духа Божага (сура 4, 171), «створанага як Адам», хаця і не дае далейшых тлумачэньняў (суры 2, 3, 4, 5, …). У сапраўдным ісламе Яму прыдаецца большая вага, чым у сучасных хрысьціянскіх багасловаў, якія бачаць у Хрысьце толькі сацыяльнага рэфарматара. Адзінае, што не прымае Каран – гэта вучэньне аб Хрысьце як Сыне Божым, якое ўжо ў часы Мухамада разумелася вельмі прыземлена, і аб Сьвятой Тройцы. У тыя часы хрысьціянаў, якія маглі б даходліва растлумачыць сапраўдны сэнс гэтага вучэньня людзям, якія стаялі на іншых зыходных пазыцыях, практычна не існавала (гл. суру 6, 101*). У «Пасланьні да Рымлянаў» 1.4 гаворыцца, што Ісус «быў назначаны» – не народжаны – як носьбіт сілы Духа Сьвятасьці. З мусульманскай перакананасьцю ў тым, што Бог ня быў народжаны і ня быў зьвязаны з нараджэньнем Ісуса, але стварыў Яго, хрысьціяне могуць уласна згадзіцца. Далей, паняцьце «Лёгас» (з грэцкай) – якое стаіць у Бібліі менавіта для боскага паходжаньня ці пасланьня Ісуса Хрыста на Зямлю – у Эвангельлі перакладзенае таксама як «Слова» (гл. вышэй), гэтае паняцьцеў Каране выкарыстоўваецца для Ісуса. Ці не схаваныя ў інсьпірацыях Карану – таксама, як і Бібліі – таямніцы, якія па сёньня не былі поўнасьцю раскрытыя ні мусульманамі, ні хрысьціянамі, так што яны вядуць дарэмную спрэчку пра паняцьці? І тое, як хрысьціяне ўяўляюць гэтыя тэорыі, можа быць успрынятае як «Вучэньне пра мнагабожжа», ці не адпавядае гэта таму ж вобразу, як вучыў сам Ісус: «Маліцеся ў імя Маё (г. зн. зьліваючыся ўнутрана зь Ісусам) айцу Майму (Богу)» (Біблія, Эвангельле ад Яна 15:16). Усё ў жыцьці Ісуса гаворыць пра аднаго Бога, зь якім Ён быў цесна зьвязаны і менавіта да якога Ён павінен весьці людзей.

Паняцьце «Лёгас» (у Эвангельлі ад Яна 1 – «слова Божае», азначэньне, зьвязанае з Хрыстом) выступае ў нямецкім перакладзе Карана ад Парэта незалежна ад Ісуса, аднак у іншых выданьнях Карану тлумачыцца як «справа» Божая ці «загад» Божы (сура 13, 2 и 13, 11*).

Каран глядзіць на Ісуса «як на Адама», створанага Богам з гліны (сура 3, 59*), і вядзе гаворку пра «пасланьніка Госпада» з Духа Божага, які спрыяў беззаганнаму нараджэньню Ісуса Марыяй (Мірыям) (сура 19, 17-22*). У хрысьціянскім тлумачэньні анёл Госпада перадае вестку пра нараджэньне Хрыста ад Сьвятога Духа. У Каране таксама гаворыцца, што Ісусу былі даданыя сілы Сьвятым Духам / Духам Сьвятасьці (сура 5, 110*).

Згодна з Каранам, малады Хрыстос прадказаў уласнае ўваскрашэньне (сура 19, 33*), хаця пры гэтым магло мецца на ўвазе часта прыгадваемае ў Каране Яго вяртаньне ў дзень «страшнага суда» (суд з уваскрашэньнем веруючых) (сура 4, 159*). У Каране таксама гаворыцца, што Ісус жывым узьнёсься на неба (сура 4, 157 -159*, сура 3, 55*).


Мусульмане і хрысьціяне разыходзяцца ў пытаньні пра тое, ці быў Ісус укрыжаваны перад сваім Узьнясеньнем, памёр і дзякуючы Богу пераадолеў сьмерць – як кажуць хрысьціяне – ці Ён быў узьнесены на неба без укрыжаваньня, жывым, як у гэта вераць мусульмане. Агульнай, аднак, зьяўляецца вера ў тое, што да часу свайго ўзьнясеньня Ён зусім ня быў «мёртвы», а наадварот, як напрыклад, вучыў людзей.
Ужо ў суры 3, 55 ці 5, 48 значыцца «…Я ачышчу яго» і «…вы ўсе вернецеся да Мяне, і Я (Бог) буду паміж вамі вырашаць аб тым, у чым вы адзін з адным (у зямным жыцьці) нязгодныя былі». Таму, ці не разумней хрысьціянам і мусульманам не спрачацца, а спакойна чакаць вырашэньня нямногіх таямніцаў, якія засталіся пакуль нераскрытымі.

Каран таксама зьмяшчае згадкі аб уваскрашэньні веруючых падчас суду (сура 36, 77-83, сура 69, 13-37, суры 75, 99* і г. д.). Ісус тады вернецца і стане сьведкай Пісаньня для веруючых людзей (сура 4, 159; далей сура 16, 89*). Тым, у тым ліку і немусульманам, хто верыў у Бога і ў судны дзень і паводзіў сябе праведна, згодна з Каранам, можна не баяцца вялікага суду (сура 2, 62; сура 4, 123-124; сура 7, 170*). Судны дзень зьяўляецца як згодна з Каранам, так і зь Бібліяй выключна справай Божай, а не справай людзей, незалежна ад таго, хто яны: хрысьціяне, мусульмане ці іудзеі.


(Гэтыя параўнаньні паміж рэлігіямі ня ставяць мэтай паставіць пад сумненьне незалежнасьць Карана.)

Этычныя асновы ісламу і хрысьціянства
Этычныя асновы трох вышэйназваных «Аўраамавых рэлігіяў» цесна зьвязаныя паміж сабой. Запаведзі ёсьць і ў ісламе, хаця і не адным сьпісам, сярод іншага ў суры 17,22-39; суры 5,38-40; суры 2,188; суры 4,135; суры 2,195; і суры 17,70* (чалавечая годнасьць). Напрыклад, Каран вельмі строга і без усякіх выключэньняў забараняе забіваць невінаватых (сура 5, 27-32*). Паняцьце «джыхад» (гіхад) значыць толькі: «барацьба», паняцьце сьвяшчэннай вайны бярэ свой пачатак не з Карану, а з выказваньняў Мухамада і вучэньня ісламскіх прававедаў.***): «Вялікім джыхадам» названая духоўная і маральная работа над сабой, над удасканаленьнем уласных далёкіх ад Бога ўласьцівасьцяў, ёй надаецца большае значэньне, чым любым зьнешніма канфліктам. (Гл. выказваньне Ісуса: «Вымі спачатку калоду са свайго вока…» – гэта зьнішчыла б глебу для многіх зьнешніх канфліктаў). «Джыхад слова» – мірная прапаганда веры. «Джыхад рукі» – дзейсны, павучальны прыклад веруючага. «Джыхад мяча» яшчэ называюць «малым джыхадам», ён дапускаецца «без парушэньняў» толькі для абароны веруючых, на якіх быў зроблены напад (гл. сура 2, 190*). Каран, аднак, вызначае ступень «суровасьці» адносінаў да няверных (сура 48, 29*, сура 47, 4*); такія "палкія" месцы можна параўнаць зь іншымі, якія іх абмяжоўваюць (як "няма прымусу да веры»", сура 2,256).
Шырока асьвятляюцца традыцыйныя правілы ў адносінах паміж супрацьлеглымі поламі, у тым ліку забарона на шлюбы зь людзьмі, якія належаць да іншых рэлігіяў, і да т. п.

Да практыкі ісламу належаць: «сьведчаньне, што няма іншага Бога, апроч Госпада (Аллага) и што Мухамад ёсьць пасланьнік Госпада;


што належыць выконваць прадпісаныя штодзённыя малітвы (сура 2,177*);
прытрымлівацца штогадовага посту ў месяц Рамадан (сура 2,185*);
хаця б раз у жыцьці зрабіць паломніцтва ў сьвятыя мясьціны (сура 2,196*);
плаціць «заккат» (збор на сацыяльныя патрэбы) (сура 2,177*)».

У сёньняшнім ісламе не існуе цантральнага органа, які вырашае рэлігійна-этычныя пытаньні. Аднак палажэньні, якія падзяляе пераважная большасьць аўтарытэтных прапаведнікаў, напэўна, знаходзяць шырокую падтрымку.

*) У розных перакладах (выданьнях) Карану нумэрацыя вершаў неаднолькавая. Калі спасылка не супадае са зьместам суры канкрэтнага выданьня, належыць паглядзець папярэдні ці наступны разьдзел. У тэксьце былі выкарыстаныя тыя цытаты з Карану, якія не дапускалі разнабою ў тлумачэньнях пры перакладзе. Значэньне цытатаў Карану было ўзгодненае з «Каранам, пераклад і тлумачэньне Тэадора Коўры (нямецкі)», чый пераклад знайшоў шырокае прызнаньне сярод мусульманскіх прапаведнікаў і чый камэнтар улічвае традыцыйнае тлумачэньне ісламскіх прапаведніцкіх напрамкаў.

***) Гістарычныя «Хрысьціянскія Крыжовыя паходы» мелі ня столькі біблійную падаплёку, колькі былі абумоўленыя ўчынкамі людзей, і, як напрыклад, у нашыя дні ўва многіх эўрапейскіх хрысьціянаў карыстаюцца дрэннай славай.



Назад да зьместу на гэтай старонцы.

 

1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка