Шляхі Хрыстовы




старонка20/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25

Частка 4:  Стары Запавет, і Матэр'ялы дыялёгу зь іншымі рэлігіямі

Стары Запавет, іудзейская рэлігія і Ісус Хрыстос.


Гэтая дадатковая старонка зьяўляецца ўнёскам у палягчэньне разуменьня Старога Запавета і ў міжканфэсійны дыялёг. Яна не прэтэндуе на падрабязную прапрацоўку старажытназапаветных пісаньняў у той меры, як вэб-праект робіць гэта ў адносінах да Эвангельля і апостальскіх гісторыяў.

Ісус Хрыстос і Яго апосталы часта спасылаліся на Сьвятое Пісаньне, якое было добра вядомае іх сучасьнікам. У першую чаргу гэта быў Стары Запавет. Ён зьмяшчае гісторыю стварэньня сьвету, кнігі па яўрэйскай гісторыі, заканадаўчыя палажэньні, творы прарокаў, псальмы, апокрыфы і г. д. Ісус і апосталы адзначалі, што яны не адмаўляюць зьместу ранейшых адкрыцьцяў, але, тым ня менш, прыйшлі не тлумачыць Пісаньне, а паказаць, што час жыць у непасрэдным кантакце з Богам і Хрыстом. (Гл. таксама «Асновы этычных вартасьцяў» і асноўную частку). Дзякуючы гэтаму зьяўляецца новае бачаньне жыцьця, адменнае ад Старога Запаветра.

У Новым Запавеце можна знайсьці нямала спасылак на іншыя канфэсіі таго часу. Напрыклад, Эвангельле ад Яна яўна апэлюе да тых, каму была знаёмая мудрасьць гностыкаў. Спэцыфіка хрысьціянства тлумачылася на фоне гэтага вучэньня, каб тым лепш адцяніць яго адрозьненьні ад гнастыцызму. Просты прыклад зьмяшчаецца ўжо ў пачатковай характарыстыцы: «Было Сьвятло сапраўднае…» (Ян. 1). У некаторых пасланьнях Паўла ўлічваецца ўзровень ведаў людзей, якія больш трымаліся рэлігіяў-містэрыяў, чым іудзейскіх традыцыяў. Чалавек, не знаёмы з гэтымі традыцыямі, нгічога не заўважыць. У падобных месцах Старога Запавета няма агульнага праклёну ўсіх старых няіудзейскіх пісаньняў. Падобная строгасьць назіраеццак толькі ў адносінах да злоўжываньняў канкрэтных, расклаўшыхся культаў, яна неабходная, каб засьцерагчы людзей ад уваходу на памылковы шлях. У старажытнасьці місіянэры разумна прымалі людзей такімі, якія яны былі, не патрабуючы ў адно імгненьне перакрэсьліць усё пражытае жыцьцё, што замест адкупленьня выклікала б дадатковую ломку сьвядомасьці. Ад людзей іншага паходжаньня не патрабавалі, каб яны спачатку перанялі ўсе іудзейскія традыцыі. У сваім родзе іх ураўноўвалі ў правах зь яўрэямі. З гэтай прычыны паміж апосталамі здараліся рознагалосьсі, сьляды якіх ня зьніклі і па сёньня.

Хаця справа Хрыста ў той час і была магчымая ў такой форме толькі на фоне веры ў Бога і надзеі на асноватворныя і закранаючыя ўвесь сьвет перамены, як было прадвызначана прарокамі ў Ізраілі, але цалкам магчыма, што з таго часу хрысьціянская аснова была выпрацаваная і на базе іншых рэлігійных традыцыяў, апроч Старога Запавета. Гэтым шляхам паспрабаваў ісьці Мані, заснавальнік руху маніхейцаў, якое атрымала шырокае распаўсюджваньне ў Азіі. У далейшым іх стала перасьледваць і практычна поўнасьцю вынішчыла афіцыйная царква. Для Мані зыходнай кропкай быў пэрсідзкі культ Заратустры, дарэчы, таксама манатэістычны. Наколькі яму ўдалося паказаць сапраўдную ролю Хрыста ці наколькі яму гэта не ўдалося з прычыны ізаляванага ад зьнешняга сьвету характару яго вучэньня, нягледзячы на яго высокі ўзровень, – іншае пытаньне, якое мы тут разглядаць ня будзем.

Яўрэйская рэлігія (іудаізм) у дадатак да яўрэйскага Сьвятога Пісаньня спарадзіла такія дакумэнты, як прававы кодэкс (мішна) і камэнтары (гемара) да Талмуду у вавілонскай і ерусалімскай вэрсіі, а таксама асноўныя творы пэўных плыняў, асабліва містычна-эзатэрычных, – творы кабалістыкі «Сэфэр Зохар» і «Сэфэр Ецыра». Апошнія два пісаньні датуюцца 13-м стагодзьдзем, але могуць быць запісам і больш раньніх вераваньняў. Нешта ў іх нават нагадвае Старажытны Эгіпэт. Яўрэйская містыка існуе дагэтуль.

Да вобразаў Бога.

«Бог Аўраама» быў пазнаны як асабісты Бог сямейства¸ роду і народу, так і як Бог сусьвету. Гэтая вера прыняла строга монатэістычную форму, да якой заўсёды заклікалі прарокі, толькі з часам.*


Бога ў Старым Запавеце спачатку назваюць Элахім, што ў перакладзе значыць «боскія духі (стварэньня)». Аднак Бог не выступае там як нейкая матэрыяльная іншаплянэтная субстанція, якая праводзіць генэтычныя экспэрымэнты на людзях, як сёньня пішуць ува многіх кнігах. Усе праблемы ў разьвіцьці Зямлі ўзьніклі на наступных этапах. «Аллаг» як імя Бога ў ісламе – ад даісламскага арабскага «аль-ілах» – мае, нават, як сэміцкае слова, амаль з пэўнасьцю тое ж самае паходжаньне, што і імя «Элахім», адно з Божых імёнаў ў кнігах Майсеевых (на іўрыце).

Імя Яхвэ/ Іегова/ JWHW зьяўляецца ў Старым Запавеце пазьней. Містыкі і духазнаўцы накшталт Лорбера і Штайнера лічаць, што па меры набліжэньня Бога да людзей на працягу эпохаў зьявілася магчымасьць пачуцьцёвага ўспрыманьня Бога ў вобразе Іеговы. На жаль, у перакладах замест розных імёнаў Бога, якімі Яго называлі ў арыгінале, выкарыстоўвалася адное і тое ж імя. З гэтай прычыны становіцца немагчыма ўбачыць адрозьненьні ў пачуцьцёвым успрыманьні Бога людзьмі розных эпохаў. Першае сапраўднае спасьціжэньне Бога ў вобразе Іеговы ў далейшым сказілася з прычыны чалавечай суб’ектыўнасьці. Часам духоўна неразьвітых і знаходзячыхся ў палоне нянавісьці людзей маглі ўводзіць у зман нэгатыўныя істоты. Такім чынам, ня ўсе гісторыі Старога Запавета, магчыма, адносяцца да Яхвэ ці да JHWH, калі скарыстацца тлумачэньнем Хуртака. Але гэта ня значыць, што любую падзею Старога Запавета можна прааналізаваць, зыходзячы з чалавечай лёгікі сёньняшняга грамадзтва. Богу відней, што і калі рабіць, чаго і навошта патрабаваць ад людзей.



Вера ў мэсію і Хрыстос

Слова «Хрыстос» сустракаецца ўжо ў «Сэптуагінце» – перакладзенай яўрэямі і для яўрэяў у 2-3 стагодзьдзі да нараджэньня Хрыстова яўрэйскай Бібліі – і выступае як сынонім слова «Мэшыах» ці прадказанага мэсіі. Такім чынам, гэта ня выдумка Паўла, як лічаць некаторыя сучасныя пісьменьнікі. Са скруткаў, знойдзеных у пячорах на беразе Мёртвага мора (у Кумране) вынікае, што набожныя яўрэі чакалі надыходу мэсіянскага царства міру як раз перад тым часам, калі зьявіўся Хрыстос. Пра гэтае гаворыцца ў Ісаі 11. Але ўжо тады існавалі разыходзячыяся ўяўлпеньні аб сутнасьці мэсіі. Апосталам Хрыста таксама было цяжка зразумець, што прадказанае новае «царства» значыла не нацыянальны бунт супраць рымлянаў, але ўсеаабдымнае пераўтварэньне духу – «Царства Нябеснае».

Суполку Кумрана часта адносяць да цьвёрдых сваёй верай і духам эсэяў. Разам з фврысэямі і садукеямі яны складалі трэцюю асноўную школу іудаізму таго часу. Хутчэй гаворка йшла нават пра блізкую да эсэяў, незалежную суполку, якая падтрымліпвала добрыя адносіны зь іншымі плынямі іудаізму таго часу – ня толькі зь міралюбнымі эсэямі, але і са сваявольнымі, ваяўнічымі «зілотамі» і ерусалімскімі фарысэямі (апошнія ў патрэбе нават даверылі гэтай суполцы захоўваць вопіс храмавых скарбаў, відавочна, нягледзячы на адрозьненьні ў поглядах, яна лічылася абсалютна заслугоўваючай даверу). «Правіла суполкі» 1QS зьмяшчае ўзгадку аб чаканьні мэсіі. Прыгадваюцца нават два мэсіі ці дзьве лініі паходжаньня мэсіі, якія, калі ўзяць пад увагу права тых часоў, можна аднесьці да Ісуса. Адна лінія – ад Язэпа з дому Давідавага, іншая – ад Марыі па жрэцкай лініі Аарона (пра гэтае гаворыцца ў Карстэна Пэтэра Цідэ, які вывучаў скруткі па заданьні ізраільскага ведамства антычных дакумэнтаў).

Прароцтву Міхея 5.1, згодна зь якім мэсія павінен зьявіцца зь Віфляема, у гэтых колах, якія практыкавалі падрыхтаваньні да сустрэчы мэсіі, падобна, не прыдавалі значэньня. Тым ня менш, эвангеліст Мацьвей на яго спасылаецца. Некаторыя легкаважна лічаць гэта выдумкай Мацьвея, бо на самой справе Ісус быў з Назарэта.

Зь Ісусам часта зьвязваюць словы прарока Данііла 9:25 пра тое, што пасьля згадкі аб будаўніцтве другога Ерусаліма (гл. Нээмія 2:18; каля 445 г. да нараджэньня Хрыстова) да сьмерці другога памазаньніка пройдуць 69 «тыдняў». Калі пад «тыднямі» разумець сямігодзьдзі, то прароцтва сапраўды паказвае на прыкладны час укрыжаваньня.

Тэалёгія, арыентаваная на хрысьціянства толькі як канфэсію, наўрад ці палічыць карыснымі ідэі Р. Штайнера, але іншым культурным колам яны могуць быць цікавыя. Ён бачыў у Хрысьце істоту, якая была добра знаёмая некаторым вышэйшым істотам да зьяўленьня хрысьціянства – Вішва-карман індуістаў, Ахуры Мазьдзе парсаў, сонечнай істоце Асірысу эгіпцянаў, кельцкаму Белемісу (ён жа Бальдур і Апалён). Гл. таксама разьдел «На пачатку было Слова…», а таксама матэрыялы па хрысталёгіі Р. Штайнера і цыклі яго лекцыяў «Духоўныя сутнасьці ў нябесных целах» 1912 г., «Перадступені Містэрыі Галгофы», 1913-14 гг., «Ад Ісуса да Хрыста», «Хрысталёгія».

Яшчэ пазьней, прыкладна 2000 год таму, мы назіраем увасабленьне Хрыста на Зямлі, якое ўяўляе сабою паваротны момант у разьвіцьці сьвету і чалавецтва. Ранейшыя культы часткова расклаліся, але і хрысьціянства ў далейшым стала павярхоўным. Тым ня менш, дасьледаваньні ў гэтым напрамку маюць сэнс. Яны здольныя паказаць, што Хрыстос не падыходзіць на ролю гаранта якой-небудзь канкрэтнай канфэсіі, якую яму імкнуцца прыдаць. Ён – істота, якая ўвасабляе абнаўленьне ўсяго чалавецтва, «новы Адам» з Галгофы.

Гл. «дапатопныя» і новазапаветныя часы ў творах Якаба Лорбера, напісаных з дапамогай дара «ўнутранага слова»: www.lorber-verlag.de, а таксама ў Рудольфа Штайнера. Сьведчаньні містыкаў канчаткова хаваюць падтрымліваемы некаторымі аўтарамі тэзыс аб тым, што Ісус ніколі ня жыў як гістарычная асоба або быў звычайным вандроўным прапаведнікам.

астатнія абнаўленьні English/ Deutsch

Назад да зьместу на гэтай старонцы.

 

1   ...   17   18   19   20   21   22   23   24   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка