Шляхі Хрыстовы




старонка2/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

«На пачатку было Слова (грэцкі «логас»)... І Слова стала плоцьцю…» (Ян.1).


Падобныя сьцьверджаньні ня мелі за мэту выціснуць чалавечае паходжаньне Хрыста* са сьвядомасьці людзей, але падкрэсьлівалі яго глыбінную сувязь з Богам і працэсам стварэньня сьвету. Можна па-рознаму меркаваць аб уласьцівасьці гэтай сувязі, але загадзя адкідаць яе як непераканаўчую і непраўдзівую – недапушчальнае падтасоўваньне. Аб гэтым шмат сказана у Эвангельлі ад Яна 1, Ян. 5, Ян. 6,69, Ян. 7 і ад Мацьвея 16,16, у пасланьнях да Каласянаў і Эфэсянаў і г. д. Сьляды захаваліся ў старажытных прапаеднікаў, містыкаў у асобе Якаба Бёмэ, у Рудольфа Штайнера (Гельсінгфорс, 1912 г.) і ажываюць з новай сілай у «Эзатэрычных практыках» хрысьціянскага мудраца Даскаласа, кнігах «Вялікае дабро» і «Здань касьмічнага Хрыста» амэрыканскага тэоляга Мэцью Фокса, а таксама, напрыклад, у матар’ялах канфэрэнцыі Эвангеліцкай акадэміі ў Бад Боле па пытаньні «касьмічнай прыроды Хрыста» і іншых.

Каталіцкая і часткова эвангелічная царква рабілі спробы захаваць зьнікаючую блізасьць да традыцыі такога пляну за кошт тэарэтычных пастулатаў веры. Іншыя плыні ўсярэдзіне эвангелічнай царквы, якія больш цікавіла сацыяльная дзейнасьць Хрыста, лічылі неабходным спыніць «празьмернае абагаўленьне» Ісуса. З вучэньняў індуісцкага напрамку напрошваецца параўнаньне з «аватарамі» розных ступеняў. Пад імі разумеюць людзей, якія прыйшлі на зямлю ня дзеля ўласнага прагрэсу, але дзеля добраахвотнага судзейнічаньня прагрэсу цэлага народа, а то і чалавецтва ў цэлым. Яны падобныя да кропляў «боскай дасканаласьці». Аднак у такіх вучэньнях розьніца паміж ідучымі няспыннай чарадой «аватарамі» хутка губляецца, у той час як юдэйскае і хрысьціянскае вучэньні падкрэсьліваюць ролю Бога як «творцы гІсторыі», «месіі» і момант пераемнасьці.

Варта адзначыць, што ў многіх месцах Карана Ісус Хрыстос прызнаецца як пасланец Бога і прарок, «створаны паводле Адамавага падабенства», а таксама як «слова» Божае. У нескажоным ісламе ён, ва ўсякім выпадку, мае больш значную вагу, чым у сучасных хрысьціянскіх тэолягаў, якія зьвялі вобраз Хрыста да ролі сацыяльнага рэфарматара. У той жа час Каран не прызнае вучэньне аб Богу-Сыне і Богу-Айцы, якое легла ў аснову вучэньня аб трыадзінай тройцы і якое разумелася хрысьціянамі часоў Магамэта вельмі прыземлена. Хрысьціянаў, якія маглі б даходліва растлумачыць, на чым палягае сутнасьць гэтага вучэньня, людзям іншай веры, у той час фактычна не было. (Гл. Дадатковую старонку «Ісус і іслам»).

Гэты бок загадкі Ісуса выцякае не са спэкулятыўнага мысьленьня, а з духавідчаскага пазнаньня, якое яўна адсочваецца, напрыклад, у Якаба Бёмэ, які да таго ж меў рэдкі талент выкладаньня спазнанага зразумелай мовай. Любое пазнаньне духоўнага кшталту мае патрэбу ў самакрытычным асэнсаваньні, аднак ацэнка яго вынікаў без дапушчэньня існаваньня падобнага пляну ўспрыманьня ні да чаго не прывядзе.


І нельга сапраўды зразумець людзей зь лёгка пазнавальнай містычнай ці духоўнай місіяй, калі іх у гістарычным і крытычным сэнсе бачаць толькі зь іх зьнешняй сацыялізацыі, замест уключэньня іх незалежнага ўнутранага духоўнага разьвіцьця.

*) Існаваньне Ісуса адносна добра пацьверджанае гістарычнымі дакумэнтамі. Гісторыкі I стагодзьдзя н. э. , такія, як Іосіф Флавій і Тацыт, пацьвярджаюць яго фактычнае зьяўленьне.У Эвангельлях у Бібліі таксама ўзгадваюцца час і месца шматлікіх падзеяў.Напрыклад, у год пачатку Ісусам Яго служэньня можна вызначыць некалькіх уладароў і чыноўнікаў (напр. Лк. 3:1, 2, 23). Гэтых самых людзей мы знаходзім зноў у гістарычных дакумэнтах.Таму біблійныя апавяданьні ня маюць характару просто міфаў.“Апокрыфы”, напр. дадатковыя хрысьціянскія Эвангельлі, якія ўключаюць тэксты першых стагодзьдзяў пасьля Хрыста, што не ўваходзяць у Біблію, часта менш увагі надаюць дакладнасьці справаздачаў, а больш – пэўным тлумачэньням ізаляваных падзеяў рознымі аўтарамі.

 На нямецкай і ангельскай старонцы тут разьмешчаны ўрывак з Эвангельля ад Яна, пачатак першага разьдзелу.

Мэдытацыя над Эвангельлем апісаная ў «Мэтадычных рэкамэндацыях» ва ўступе. Менавіта гэты ўрывак выкарыстоўваўся для мэдытацыі, каб, падобна да дакладна наладжанага прыёмніка, наладзіцца на Хрыста замест таго, каб уступаць у кантакт зь невядомымі псэўдахрысьціянскімі сіламі. Нямецкі тэкст складзены на падставе старога перакладу Лютэра, правяраліся таксама некалькі іншых варыянтаў перакладу. Зыходны тэкст быў на грэцкай мове. У заключэньне ў транскрыпцыі прыводзіцца тэкст старажытнагрэцкага арыгіналу, які дазваляе адчуць сілу мовы ці «вібрацыі». Аднак для мэдытацыі выкарыстоўваецца тэкст на роднай мове. Спасылкі на адпаведныя месцы ў Эвангельлі і Адкрыцьці прыводзяцца па тэксьце наяўных выданьняў Бібліі.



Вернуться к оглавлению.

 

Ісус з Назарэта: гісторыя нараджэньня .


Разабраўшыся з Эвангельлямі, мы можам пачаць канкрэтную работу. Нараджэньне Хрыста традыцыйна асацыюецца са сьвятам Раства, нават калі гэтае сьвята мала аб ім нагадвае (Лук. 1,26 і далей, Мац. 1,18 і далей). Паўстае пытаньне, чаму пры цэнтральным значэньні наступных «трох год служэньня» сёньняшнія тэолягі марнуюць столькі сілаў на абвяржэньне беззаганнасьці нараджэньня Хрыста. Хаця адарваныя ад зямнога жыцьця раньнія гностыкі лічылі, што Ісус меў усяго толькі «псэўдацела», іншыя плыні сыходзяцца на меркаваньні, што Ісус прайшоў праз усе чалавечыя стадыі разьвіцьця, нязьменна кіруючыся пэўнымі нормамі. І ўсё ж гэтай дыскусіі, калі толькі яна сапраўды вядзецца дзеля пошуку ісьціны, можна пажадаць большай адкрытасьці. У часы, калі ў вобласьці адносінаў палоў і любові адбываюцца трансфармацыі і прыўносяцца новыя моманты, запазычаныя з усходніх практык і нагадваючыя рытуалы старажытных храмаў, ідэя захаваньня сапраўднай сутнасьці хрысьціянскай традыцыі ня так ужо і абсурдная. Будыстам, якія таксама прыпісваюць Будзе надзвычайныя абставіны народжаньня, было б няцяжка прыняць «беззаганнасьць» нараджэньня Хрыста, асабліва беззаганнасьць у душэўным сэнсе, пра якую, напрыклад, піша Р. Штайнер. У Каране сказана, што Ісус быў "створаны" Богам у дзеве Марыі – што падобна да біблейскага апавяданьня пра тое, як анёл прыйшоў да Марыі, каб абвясціць нараджэнне Ісуса ад дзевы.

Характарная рыса Ісуса – выпадаць з жорсткіх рамак дагматычнага мысьленьня – праяўляецца ўжо на гэтым этапе. З гэтай асаблівай уласьцівасьцю мы больш падрабязна пазнаёмімся ў працэсе вывучэньня далейшага жыцьця Хрыста. Мы таксама ўбачым, на чым палягае магчымасьць «зноў нарадзіцца» ў Хрысьце яшчэ пры жыцьці.

З самага пачатку жыцьцё і служэньне Ісуса былі ўплеценыя ў ход сусьветнай гісторыі.Гэта становіцца відавочным ужо падчас перапісу, правядзеньне якога было загаданае рымскім імпэратарам, што прымусіла бацькоў Ісуса пайсьці ў значны ў сэнсе прароцтваў горад Віфляем, дзе нарадзіўся Ісус.Гэты факт быў прыняты пад увагу ўтэалягічнай літаратуры, калі справа дайшла да дыскусіі пра сусьветнае значэньне Ісуса..

На нямецкай і ангельскай старонках тут прыведзены ўрывак з Эвангельля ад Яна 3,5-8 аб новым нараджэньні.

Гэта не алегорыя. Адно зь «незразумелых» месцаў Бібліі, якое мае цалкам пэўнае і вельмі вялікае значэньне для тых, хто мае досьвед і веды, неабходныя для яго спасьціжэньня. Ісус не гаварыў людзям таго, аб значэньні чаго яны не маглі б нават здагадвацца і з чаго не маглі б скарыстаць. У разьдзелах асноўнай часткі, напрыклад, «Спакоі ў пустыні» і «Перамяненьні» пададзенае апісаньне некаторых момантаў, якія аблягчаюць разуменьне «новага нараджэньня».



Сьвята Раства мела сваё значэньне і для тых, хто ня гэтак яўна вёў пошук у дадзеным накірунку, асабліва ў ранейшы, больш разьмераны час. Сьвяты царкоўнага календара, у гэтым выпадку адвэнт, настройвалі грамадзтва на глыбіннае разуменьне значэньня нараджэньня Хрыста, у той час, як пэрыяд посту падрыхтоўваў душу да сьвята Вялікадня. Пасьля шматгадовага паўтарэньня гэтага цыклу людзі маглі калі не зразумець, то адчуць нешта такое, што ў нашу эпоху няўважлівасьці дасягаецца выключна шляхам інтэнсіўнай мэдытацыі ці працяглай малітвай.

Раство ў шырокім сэнсе – гэта сьвята любові, якое нагадвае аб тым, што чалавецтву быў падараваны Хрыстос. Аднак глыбінны сэнс ад гэтага не мяняецца – усе этапы жыцьця Хрыста даступныя спасьціжэньню. Аб гэтым гаворыцца ў разьдзеле асноўнай часткі «І Слова стала плоцьцю».



Народжаныя зноў хрысьціяне ў кантэксьце незалежных эвангеліцкіх цэркваў і г. д..
- тым ня менш павінныя штодня ўмацоўваць сваю веру і, такім чынам, станавіцца больш дасканалымі.
- Цяпер ад іх патрабуецца знайсьці свой індывідуальны падыход, каб абнавіць усе свае жыцьцёвыя праблемы, большасьць зь іх моцна зьменяцца.
- Як сказана ў Адкрыцьці 21:5 наконт надыходзячага пэрыяду: «вось твару ўсё новае», так што ўжо сёньня час абнаўляць свае думкі наконт усяго.

Пытаньне:


Калі я яшчэ яго не перажыў, ці магу я жадаць унутранага аднаўленьня ад Бога як вытоку ўсяго?

Вернуться к оглавлению.

 

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка