Шляхі Хрыстовы




старонка17/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   25

Частка 3:  іншыя тэмы

Малітва аб міры, жыцьці і зямлі.


Яна пабудавая так, што першая яе частка стварае неабходны для дзейснай малітвы настрой без дадатковых тлумачэньняў. Малітвуу можна зьмяняць у адпаведнасьці з уласнымі адчуваньнямі. У трэцяй частцы на Божае рашэньне можна перадаць свае ўласныя праблемы. Маліцца належыць павольна, уключыўшы ўяўленьне на поўную сілу.

Госпадзе, мая першакрыніца, мая дапамога і мая надзея.


 У адзінстве зь Ісусам Хрыстом дзякую Табе за ўсё, што ідзе ад Цябе.
Даруй мяне за тое, што аддаляла мяне ад Цябе.
Прашу Цябе, няхай Твой Дух творцы ўвайдзе ў мяне ў гэты момант спакою.

Накіруй мяне, каб я не пашкодзіў іншым на шляху да Цябе.


Вядзі мяне, каб я дапамагаў іншым, як запаведана Табою.
Захавай мяне на маім шляху*.

Натхні людзей, каб пакінулі яны рашэньні пра жыцьцё і сьмерць у Тваіх руках**. 


Дапамажы тым, хто працуе на карысьць Твайго стварэньня***.
Прывядзі гэты сьвет да прарыву ў абяцаны Табой новы час.****

  * Сюды можна ўключаць іншых людзей.

** Дэталі можна ўставіць сюды або прапрацаваць іх падчас мэдытатыўнага сузіраньня. Такімі дэталямі могуць быць пасылы кшталту «спыненьне раскручваньня сьпіралі гвалту і гвалту ў адказ», «ліквідацыя глебы для гвалту за кошт своечасовага вырашэньня праблемаў», «прыняцьце толькі такіх мераў бясьпекі, якія не пазбаўляюць грамадзянаў правоў чалавека», «дыялёг паміж людзьмі добрай волі, якія належаць да розных веравызнаньняў» і г. д. ...  Мацьвея 5:9; 26:52. Заявы цэркваў на ангельскай мове.

*** Змучаная прырода галосіць аб дапамозе. Сапраўды прыйшоў час прасіць Бога ці Хрыста аб абароне ад разгневааных сілаў прыродыю Аднак маленьні гэтыя ня могуць падмяніць неабходнасьці зьмяніць адносіны людзей да Божага стварэньня.

**** Лука 11,2; 21,31; Адкрыцьцё 11,16; гл. таксама Войча наш, Мацьвея 6, 7-15.

Сьвятыя пісаньні розных рэлігіяў – Біблія, Каран, Зэнд Авеста і Бхагавадгіта – першапачаткова падкрэсьлівалі важнасьць унутранай барацьбы чалавека з уласнымі адмоўнымі бакамі, а ня зьнешніх войнаў. У далейшым людзі перасталі гэта заўважаць або сталі разумець у скажоным сэнсе. Аднак сёньня існуюць рухі, якія супрацьстаяць упадку вартасьцяў ва ўмовах эгаістычнай цывілізацыі, якія засноўваюцца на выцякаючым з гэтых палажэньняў Сьвятых пісаньняў этычным адзінстве ўсіх рэлігіяў. Пры гэтым рэлігіі захоўваюць свае адрозьненьні.

Гл. Марка 12:30 і Другі закон 6,4.5. Малітва адносіцца да глыбока адчутай веры ў рэалізацыю – паводле волі Божай – і ўдзячнасьці. Словы Хрыста, перададзеныя ў Яна 16:23, ўключалі ў старых арамэйскіх тэкстах дадаткова «…няхай адказ акружае цябе» (гл. Ніл Дуглас-Клётц, Малітвы Космасу. Роздумы над арамэйскімі словамі Хрыста.). Маліцца, жыць і дзейнічаць у адным і тым жа «духу» – усё гэта ідзе разам. Новыя пункты погляду гэтай старонкі не супярэчаць разнастайным малітвам цэркваў. Гл. таксама Малітву Гасподню зь месцамі зь Бібліі і г. д. наконт малітвы. Бог можа раздаваць любоў, якая аддаецца Яму, ва ўсіх цэрквах.

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Асновы этычных вартасьцяў.


Ісус Хрыстос імкнуўся да таго, каб мера этычных і маральных паводзінаў была ў кожнага чалавека ўсярэдзіне, а не дыктавалася прымусам звонку, заканадаўчымі нормамі ці звычаямі. Яе немагчыма «ўбіць» звонку, яна набываецца толькі ў выніку рэалізацыі ў жыцьці «любові да Бога і да блізкага як да самога сябе». «Палюбеце адзін аднаго» (Ян. 13, 34) – вось тая сіла, якая дазваляе дзейнічаць у адпаведнасьці з сапраўдным сумленьнем. Любоў да Бога адкрывае чалавеку вочы на вышэйшыя мэты. Калі асобныя людзі, пары ці групы людзей практыкуюць гэтую ўнівэрсальную любоў, становіцца відаць розьніца. Чым мацней яна ўва ўсіх людзях, тым неістотней становяцца падрабязныя зьнешнія інструкцыі.

Тым ня менш, сутнасьць такіх інструкцыяў, як яна выкладзеная ў «10 запаветах», сама па сабе не старэе, але лішні раз пацьвярджаецца. Іх дэталі мяняюцца пад уплывам культурнага разьвіцьця, але аснова не мяняецца. Аб гэтым гаворыць ужо гісторыя Майсея, якому спачатку была дадзеная этыка больш высокай формы і якому прыйшлося яе перадаваць пакуль яшчэ ня сталаму народу ўва спрошчаным варыянце. Этычныя асновы практрычна аднолькавыя ў хрысьціянстве, юдэйстве і ісламе. Падабенствы выяўляюцца амаль ва ўсіх астатніх рэлігіях, што была выказанае ў Дэклярацыі парлямэнту рэлігіяў сьвету пра сусьветную этыку (гл. нашую старонку са спасылкамі - наши новые немецкие). Нават сыстэма этыкі, якая сябе разглядае як “нерэлігійная” ці гуманістычная, паказвае сувязь з вартасьцямі рэлігійных культураў. У прынцыпе, галоўны зьмест этыкі заключаецца ў тым, каб праяўляць такія ж адносіны да іншых, якія хацелася б убачыць зь іх боку, не рабіць людзям шкоды і імкнуцца да аказаньня дапамогі. Гэта важны момант лёсу, бо «Што пасее чалавек, тое і сажне» (Гал. 6,7; 2 Кар. 9,6). Ён зьяўляецца галоўным крытэрыем дачыненьня да новага часу, пра які ў малітве «Войча наш» гаворыцца: «Хай прыйдзе Царства Тваё» (Мац. 6), а ў Нагорнай казані сказана: «лагодныя… ўспадкуюць зямлю».

У шырокім сэнсе з гэтага выцякаюць жыцьцёва важныя аспэкты для самых розных сфэраў чалавечага быцьця. Этыку Нагорнай казані ў некаторых хрысьціянскіх колах лічаць «этыкай перакананьня», якую немагчыма дастасаваць непасрэдна. Зь яе сапраўды не вынікаюць прамыя ўказаньні да дзеяньня, якімі можна было б кіравацца, напрыклад, у вырашэньні палітычных праблемаў. Аднак яе цалкам можна выкарыстоўваць як арыентыр. Пабудаваная на чалавечым разуменьні «этыка адказнасьці» зыходзіць з таго, што кожны асобны чалавек у сваім прыватным жыцьці прытрымліваецца «этыкі перакананьня», і ўсё ж такі паўсюдна прыводзіць да прыняцьця рашэньняў, якія маюць у грамадзкім жыцьці зваротны эфэкт. Таму нельга аўтаматычна дапускаць, што Хрыстос прыняў бы ў аналягічнай сытуацыі дакладна такое самае рашэньне. Кожны сам адказвае за свой удзел у тым, што адбываецца, і ня можа апраўдваць яго чужымі памылкамі. Прызнаньне віны ўсяго за адным бокам, якое часта мае месца ў судовых разборах, у такіх справах не заўсёды справядлівае. І групы людзей, робячы ціск, ствараючы станоўчы або адмоўны прыклад для перайманьня, нясуць калектыўную адказнасьць. Усім, такім чынам, патрэбен пэўны этычны кодэкс (падобна да статуту некаторых прафэсійных арганізацыяў). Апроч індывідуальных этычных нормаў існуе патрэба ў «структурнай этыцы» грамадзтва або яго частак. Яе немагчыма замяніць аднымі законамі, якія пакідаюць шмат месца для адвольнага тлумачэньня.

Табліца


Майсеевы запаведзі (2-я кніга Майсеева - Выхад 20)

Этыка ў Каране

«Этыка сьвету»

1.  Я Гасподзь, Бог твой… Хай ня будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам Маім. (Не рабі сабе куміра…)

2.  Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна.



Не пакланяйся разам з Аллагам іншаму богу ... (сура 17,22*)

Лучнасьць у рамках «этыкі сьвету» не закранала ўяўленьняў аб Богу розных рэлігіяў. Часткова з прычыны будыстаў, усе прыйшлі да агульнага меркаваньня – прызнаньня нейкай «вышэйшай рэальнасьці», гэта значыць, нечага, што стаіць па той бок матэрыяльнай рэальнасьці.

3.  Памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго.

... Калі заклікаюць на намаз у пятнічны дзень, то накіроўвайцеся да памінаньня Аллага і пакіньце гандаль… (сура 62,9*)

 

4.  Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе.

Рабі дабро бацькам… зьвяртайся да іх з павагай… і раздавай належнае сваякам… (сура 17,23-26*).

 

5.  Не забівай.

Не забівайце душу, забіваць якую Аллаг забараніў… (суры 17,33 и 5,32*).

Прыхільнасьць да культуры адмовы ад гвалту і павагі да ўсяго жывога.

6.  Ня чыні пералюбу. **

Не набліжайцеся да пералюбу! (сура 17,32)

Прыхільнасьць да культуры раўнапраўя і партнёрства паміж мужчынай і жанчынай (адмова ад гвалту ў адносінах палоў).

7.  Ня крадзь.

9.  Ня прагні дому блізкага твайго.

10. Ня прагні жонкі блізкага твайго, ні раба ягонага, ні рабыні ягонай, ні вала ягонага, ні асла ягонага, нічога, што ў блізкага твайго.


Злодзею і зладзейцы адсякайце рукі ў адплату за тое, што яны зрабілі... Аллаг прыме пакаяньне таго, хто раскаецца пасьля зробленай несправядлівасьці і паправіць зробленае. (сура 5,38-41*).

Прыхільнасьць да культуры салідарнасьці і справядлівага эканамічнага парадку.

8.  Не кажы ілжывага сьведчаньня на блізкага твайго.

Сьведчачы перад Аллагам, адстойвайце справядлівасьць, нават калі сьведчаньне будзе супраць вас саміх, ці супраць бацькоў, ці супраць блізкіх сваякоў... сура 4,135* (падман гл. суру 2,188*)

Прыхільнасьць да культуры цярпімасьці і побытавай сумленнасьці.

**) выкарыстоўваемая ў мусульманскіх краінах эгіпэцкая нумарацыя строфаў; пры іншых нумарацыях страфа можа знаходзіцца ніжэй ці вышэй.

** Розныя рэлігіі ўкладалі ў гэтую запаведзь самы розны зьмест. З гэтага можна зрабіць выснову, што канкрэтнае напаўненьне запаведзі ня можа быць аднолькавым для ўсіх. Раней не праводзілася належнага адрозьненьня паміж рэлігійнымі прынцыпамі і канкрэтызаванымі сьвецкімі законамі, аднак з гэтага не належыць рабіць выснову, што трэба імкнуцца да таго, каб вера і законы ўсё больш разыходзіліся па зьмесьце.

Ужо пасьля патопу, г. зн. да вышэйпрыгаданых 10 запаведзяў, меліся асноватворныя этычныя патрабаваньні да ўсяго новага чалавецтва па іх выкананьні, г. зн. ня толькі да позьніх ізраільцянаў:
– шанаваць жыцьцё, г. зн. не забіваць («бо чалавек створаны паводле вобраза Божага»: Кніга Быцьцё 9:6) і не ўжываць як ежу мяса яшчэ жывых жывёлаў. У равінскім юдаізьме пазьней былі выведзеныя 7 «Законаў нашчадкаў Ноя» для неіудзеяў, якія, аднак, маюць розныя тлумачэньні:
- забарона на забойства;
- забарона на жывадзёрства;
- забарона на крадзеж;
- забарона на парушэньне шлюбнай вернасьці і распусту;
- забарона на ідалапаклонства (гэта значыць, што неіудзеі, паводле іх меркаваньняў, не павінныя маліцца Богу як іудзеі, але і не павінныя ўзносіць іншых канкуруючых бостваў);
- забарона на блюзьнерства;
- запаведзь аб прававым парадку з судамі.

Карысна ўнесьці ў аналягічную табліцу свае ўласныя недасканаласьці і станоўчыя якасьці, а пасьля сьвядома сачыць за прагрэсам. Тут ёсьць некалькі магчымасьцяў для работы над сабою.


1. Работа непасрэдна над сумніўнымі асабістымі якасьцямі на падставе падзеяў асабістага жыцьця з кіраваньнем добрымі намерамі. Ісус таксама падкрэсьлівае важнасьць такой работы. «Вымі спачатку калоду са свайго вока…» Іслам называе работу над сабо «вялікім джыхадам» і ставіць яе вышэй за ўсе зьнешнія канфлікты.
2. Прамое выпраўленьне зробленнай шкоды і 3. прамое дараваньне адзін аднаму. Калі апошняе немагчыма, належыць паведаміць Богу пра праблемы ў малітве і папрасіць аб іх вырашэньні, дараваўшы ў душы сваёй. Ісус і гэтаму надае значэньне, кажучы аб адплаце да «апошняга гроша» (Лк. 12,59, см. также 5.)
4. Там, дзе нельга вярнуць шкоду таму, каму яна была нанесеная, заўсёды існуе магчымасьць рабіць добрыя справы для іншых. Многае ідзе ў залік у Бога ўскосна, напрыклад, калі чалавек бярэ на сябе выкананьне грамадзкіх абавязкаў. Пераход ад прамой работы над сваімі заганамі да свабоднай дапамогі іншым адбываецца плястычна, у ім адлюстроўваецца агульны прынцып «адзін сее, а другі жне» (гл. Ян. 4,37.) А яшчэ сказана (Мат. 7,20-21): «…па пладах іхніх пазнаеце іх. Ня кожны, хто кажа Мне: "Госпадзе! Госпадзе!" увойдзе ў Царства Нябеснае, а той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах. »
5. «Прасіце ў імя Маё» ёсьць прапановаю прасіць аб дараваньні і літасьці наконт разьвіцьця жыцьця ў шырокім сэнсе. Такую моцную падтрымку звычайная гуманістычная этыка даць ня ў сілах. Лёс перастае быць мэханічным працэсам, чалавек адчувае Божае кіраўніцтва, усё пераўтвараецца і разьвіваецца ў тым рэчышчы, якое вышэйшая мудрасьць Госпада палічыць найлепшым для кожнага чалавека і яго акружэньня.

 Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка