Шляхі Хрыстовы




старонка16/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   25

Інсьпірацыі і царква.


У Новым Запавеце пра прамыя інсьпірацыі некаторых вернікаў, а таксама пра дары Сьвятога Духа гаворыцца як пра важны фактар, які характарызуе ўсё хрысьціянства (гл. 1 Кар. 14,26; Мар.16,17). Аднак шляхі, якія вядуць да інсьпірацыі, відавочна, былі нялёгкімі.

Апроч пяцідзясятнікаў верагоднасьць такіх прамых пасланьняў прызнаецца таксама каталіцкай царквой. Апошняя праводзіць адрозьненьне паміж «усеагульным адкрыцьцём» для ўсіх празь Біблію, традыцыямі і прыматам царквы з аднаго боку і «асабістымі адкрыцьцямі» зь іншага боку. Aсабістыя адкрыцьці, калі яны прыносяць карысьць для чалавека і яго непасрэднага акружэньня, часам прызнаюцца за адкрыцьці Сьвятога Духа, хаця і не асабліва падтрымліваюцца. Царква рэагуе крытыкай асабліва ў тых выпадках, калі пасланьні Дзевы Марыі ці Хрыста датычацца ня толькі асабістых пытаньняў, але зьвернутыя да ўсёй царквы ці чалавецтва ў цэлым. Пачынаючы з папы Паўла VI, царква афіцыйна не перашкаджае выданьню такіх твораў у падкантрольных ёй тыпаграфіях. Тым ня менш, спробы ўтойваньня такіх пасланьняў працягваюцца, як гэта здарылася з трэцім пасланьнем Фацімы. Царква лічыць за лепшае не сьпяшацца з вынясеньнем канчатковага меркаваньня. Калі разабрацца, то арт. 844 §3 Канона дае права быць выслуханым і права на не прадузятыя адносіны ўсім, у тым ліку рэлігійнай кангрэгацыі. Арт. 220 Канона забараняе наносіць неправамерную шкоду аўтарытэту каго б ні было (што можа адбыцца ў выпадку пасьпешлівага публічнага асуджэньня. Іншыя цэрквы не надаюць гэтай праблематыцы амаль ніякага значэньня або проста ня маюць сваёй уласнай дакладнай пазыцыі. Зь іншага боку, нямала падобных зьяваў адбываецца па-за сфэрай уплыву цэркваў. У цэлым ствараецца ўражаньне, што Бог зацікаўлены ў тым, каб падобныя зьявы прымушалі людзей думаць, давалі ім прамыя веды і засьцерагалі іх ад няправільных крокаў. Аднак гэта цяжкі працэс вучэньня, які цягнецца ўсё жыцьцё, і перадумовамі для распаўсюджваньня такіх пасланьняў, у прынцыпе, зьяўляецца асаблівае пакліканьне, а таксама асаблівае яднаньне з Богам і адпаведная падрыхтоўка.



Першыя апосталы людзі, якія дзякуючы атрыманаму дару маглі пастаяць за Хрыста, – згодна зь 1 Кар. 14,26 вучылі, што прамыя адкрыцьцм і іх тлумачэньне таксама ёсьць частка кантакту з Богам. У 1Кор.12,4-7 гаворыццы: «Але кожнаму даецца выяўленьне Духа на карысьць». Згодна з 1Кор. 12,28, ролю «прарокаў»* можна лічыць другараднай у параўнаньні з рольлю апосталаў, на трэцяе месца пастаўленыя настаўнікі. У 1 Кар.14 заўважаецца, што тыя, хто гаворыць на незнаёмай мове, навучаюць сябе, а прарокі навучаюць царкву. Людзі. якія мелі дар прароцтва, высока цаніліся, тым больш што ня ўсе апогсталы маглі выконваць такія задачы (гл. Мац. 10,41).

Адрозныя прыкметы:
– У дадзеным выпадку гаворка ідзе ня столькі пра пытаньне, ці існуюць увогуле інсьпірацыі, якія не прылічваюцца ні да аўтасугестыі, ні да масавай сугестыі, ні да шызафрэніі і іншых псыхічных расстройстваў**. Той, хто без забабонаў вывучае гэтыя фэномэны ў хрысьціянстве, хутка заўважыць, што такіх абмяжоўваючых і чыста псыхалягічных спробаў тлумачэньня ў большасьці выпадкаў недастаткова. Толькі пасьля такой высновы пачынаюцца сапраўды цікавыя пытаньні.

- У 1Иоан.4,1 рэкамэндуецца правяраць адпаведнасьць духаў ісьціне. Рабіць гэта варта з належнай асьцярожнасьцю і ўвагай. Зь Бібліі не вынікае аўтаматычна, што сьвятары могуць безапэляцыйна меркаваць пра адкрыцьці духу на падставе сваіх тэарэтычных багаслоўскіх выкладак. Вельмі нямногія людзі здольныя напрамую адрозьніваць, ад якога духа прыйшло тое ці іншае пасланьне. Таму ў Мат. 7,15-20 даецца парада адрозьніваць дар паводле «пладоў», якія ён прыносіць. Калі яны вядуць да Хрыста, напрыклад, у выпадку так званых «паваротных падзеяў», за якімі ідуць станоўчыя зьмены ў жыцьц або надыходзіць духоўнае ці фізычнае ацаленьньне, наўрад ці было б правільна адкідаць іх як непраўдзівыя ці «ідучыя ад д’ябла», бо яны звычайна робяцца зь літасьці (гл. Ян. 15,5: «…Безь Мяне ня можаце рабіць нічога»). Калі ў выніку такіх падзеяў узўмацняецца любоў да Хрыста і блізкіх, гэта таксама станоўчая прыкмета. Дастаткова прыгадаць засьцярогі пра меркаваньні ў Мац.7,1; Мац. 23.12,24-30 і Дзеях апосталаў 5,38-39.

Асуджэньне ў выпадку сумненьняў супярэчыць ня толькі багаслоўскай маралі, але і сьвецкаму прынцыпу невінаватасьці.

- Яшчэ адной адрознай прыкметай можа служыць сьціпласьць паводзінаў такіх людзей. Духа Божага можна пачуць толькі, калі паводзіць сябе «ціха». Пазнаньні ў вобласьці багаслоўя зусім не зьяўляюцца прыкметай, значна часьцей выбар падаў на простых людзей (харызма простых людзей). Адукаваным яны даюцца, калі яны не надта высокай думкі аб сабе і не закасьнелі ў сваёй «праўдзе», гэта значыць, калі яны належаць да «ўбогіх духам» (гл. Мац. 5,3). Напрыклад, садукеі – рацыяналісты і матэрыялісты – і фарысэі, большасьць якіх зайшлі ў тупік адносінаў да рэлігіі як рацыянальнай навукі, не адносіліся да «ўбогіх духам».

- «Каб вы з годнасьцю пражылі вашае жыцьцё як людзі і выконвалі свае паўсядзённыя абавязкі, але і адвялі належнае месца ў сваім жыцьці ўсемагутнаму Айцу» (са зьяўленьняў Божай Маці Гарабандальскай і іншых зьяўленьняў Дзевы Марыі).

- Напоўненыя любоўю паводзіны таксама зьяўляюцца ў адпаведнасьці з этыкай Ісуса такой прыкметай (гл., напрыклад, Мацьвея 7, 12). Чалавек атрымлівае больш цесны кантакт са сваім духам, які стаіць па-над розумам, праз сувязь сябе з Хрыстом. І гэта адбываецца тым ясьней, чым больш ён жыве ў гармоніі з такімі боскімі якасьцямі, як любоў. Аднак, этыка ў гэтым выпадку ня значыць аўтаматычнага перайманьня абыходкавых традыцыйных паняцьцяў пра набожных людзей у адносінах, дапусьцім, адзеньня, хаджэньня ў царкву і іншага.

- да прыкладу, там, дзе нехта агрэсіўна распаўсюджваў бы недзе прачытаныя, хадавыя паклёпніцкія меркаваньні пра іншых хрысьціянаў, спасылаючыся на Хрыста і сеючы разлад, верагоднасьць таго, што гаворка не ідзе ні пра законную дзейнасьць, ні пра сапраўднае пасланьне Хрыста ці Сьвятога Духа, была б высокая.

- Апроч усяго іншага, пэўную ролю як прыкмета адыгрывае свабода ад зьнешняга духоўнага прыгнёту. Сьвяты Дух не зьвязаны чалавечай клясыфікацыяй і для поўнага праяўленьня мае патрэбу ў свабодзе. У Дзеях апосталаў 5,29 гаворыцца: «Трэба слухацца болей Бога, чым людзей», аднак гэта не зьяўляецца адмовай неабходнасьці духоўнай падтрымкі. Кожнаму пакаленьню ня трэба пачынакць сваё разьвіцьцё нанова.

- Хаця такія крытэрыі як «звышнатуральнасьць» і дасьледаваліся часта (да прыкладу, пабочныя зьявы ў некаторых выпадках так званага «экстазу»: адсутнасьць рэфлексу мірганьня, зьмененая частата сэрцабіцьця, запавольваньне пульсу, падвышэньне крывянога ціску пры адсутнасьці якіх-небудзь маніпуляцыяў і прыкметаў наркатычнага ўзьдзеяньня ці той факт, што чалавек ня могг ведаць сказанага і да т.п.), гэта не зьяўляецца вырашаючым фактарам, бо Дух можа выкарыстоўваць таксама і «натуральныя» магчымасьці чалавека.

Існуе шмат розных формаў праяўленьня пасланьняў Духа. Напрыклад, «унутраны голас» («словы з сэрца») ў поўнай сьвядомасьці – які ня трэба блытаць з «шызафрэнічнымі» ці гіпнатычнымі зьявамі. На падставе досьведу становіцца ясна, што яны маюць іншы характар у параўнаньні з тэлепатычнымі зьявамі (гл. «Пра слова знутры», Выбранае зь Яханэса Тэнхардта і інш., Выдаўніцтва Лорбер). Стан трансу, пры якім сам чалавек як бы адыходзіць на другі плян, у такіх выпадках рэдка надыходзіць. Але нават калі гэта здараецца, належыць зьвярнуць увагу на зьвязаныя з гэтым абставіны (спосаб дасягненьня трансу, сувязь з Богам). Магчыма, гаворка ідзе толькі пра звычайны транс, г. зн. штучна выкліканае звужэньне сьвядомасьці, якое можа спарадзіць вельмі сумніўныя ў пляне духоўнасьці інсьпірацыі і якое адбірае сілы ў чалавека, што яго перажывае. Апроч таго, чалавек часам здольны ўспрыняць унутраныя здані, сьвятло ці ідэі, пераўтварыць іх у словы і запісаць. Прамы запіс таксама сустракаецца, але, у адрозьненьне ад сьпірытычнага сэансу ці трансу сьвядомасьць пры гэтым не адключаецца.

Сьвяты Дух можа дзейнічаць ня толькі праз пасланьні і ня толькі ў выглядзе простай мовы духоўнай крыніцы (:"..."). Думка, размова паміж людзьмі, твор ці кніга таксама могуць быць навеяныя крыніцай інсьпірацыяў, бо яна здольная накіроўваць творчую энэргію чалавека ў патрэбнае рэчышча.

*) Пра Сьвятога Духа больш падрабязна гаворыцца ў Ян.3,8; Ян.14,26 і асноўнай частцы на вэб-сайце putichristovy.net, частка 1, разьдзел «Падзеі Пяцідзясятніцы». Пра прароцтвы ў сэнсе зданяў будучыні больш падрабязна гаворыцца ў асноўнай частцы на вэб-сайце putichristovy.net, частка 2, разьдзел «Як ставіцца да прароцтваў?».
Тут можна спаслацца на некаторыя месцы Старога Запавету, дзе разглядаецца дзейнасьць прарнокаў, хаця жыцьцёвыя ўмовы з тых часоў моцна зьмяніліся. (Прароцтва ў яго былым выглядзе ў часы Хрыста практычна сышло на нішто і ўзьнікла нанова – гл. Ёіль 3,1-2; Амос 3,7-8).

 **) У некаторых выпадках таксама і людзі з сапраўднымі інсьпіратыўнымі здольнасьцямі могуць апынуцца ў стане, падобным да вядомых псыхічных парушэньняў, пры якім ім прыходзіцца весьці прымусовы ўнутраны дыялёг, ці пры якім янв на працягу доўгага часу ня ў стане адпраўляць зямныя патрэбы. Каб пазьбегнуць такіх эксцэсаў, разам з вышэйпрыгаданым пунктам гледжаньня варта зьвярнуць увагу і на наступныя зьнешнія перадумовы. дастатковы сон, дастаткова багатае вітамінам В харчаваньне, напрыклад, з ужываньнем вітаміну В, а гэта значыць, што трэба быць асьцярожным з постам і г. д. і ўсім, зь ім зьвязаным, калі няма дастатковага досьведу, ясны настрой на жаданую крыніцу (Хрыста), адмову ад занадта доўгіх паседжаньняў, якія ў стане прывесьці да адхіленьняў і перабораў; дастатковасьць сілаў для звароту да зямной рэальнасьці пасьля інтэнсіўных унутраных перажываньняў; самасьвядома засвойваць пачутае. Памочнікі, духоўныя спадарожнікі, тэрапэўты і да таго падобныя могуць у гэтых выпадках толькі тады паводзіць сябе мэтазгодна, калі ў іх ёсьць адпаведнв досьвед і веды, да чаго належыць і прыняцьце ўсур’ёз ня толькі парушанага ў гэты момант стану, але і непарушаны асноўны фэномэн.



Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Сем пячатак.


Наступная здань спачатку расказвае пра пакланеньне Богу 24 «старцаў», «сем духаў перад тронам Божым» і «чатырох жывых істотаў», якія характарызуюць сьветабудову і розныя спрадвечныя якасьці. Далей гаворыцца, што толькі «ягня», якое мае зьнешнія прыкметы Хрыста, можа раскрыць кнігу за сямю пячаткамі (гл. Адкр. 4 - 8, 1). Дзеяньне адбываецца на «небе», г. зн. адназначна на Божай тэрыторыі. Спачатку сэнс пячатак раскрываецца на ўзроўні, сілы якога перадаюцца сымбалямі чатырох коней рознай масьці ці чатырох коньнікаў. Зьмяненьні, якія адбываюцца на гэтым пляне, які можна параўнаць з плянам маляўнічых сноў, уплываюць на тое, што адбываецца на Зямлі, але ўплыў гэты апасродкаваны.

Нягледзячы на тое, што характар гэтых частак Адкрыцьця ў першую чаргу накіраваны на разьвіцьцё псыхічнага пляну, у самым пачатку гаворыцца: «Пакажу табе, што мае быць пасьля гэтага», гэта значыць, што будзе пасьля сямі цэркваў. На гэтай падставе Р. Штайнер і Артур Шульт спрабуюць тлумачыць надыход новых «культураў сямі пячатак» на Зямлі, зьвязаных з ачышчэньнем адпаведных узроўняў сьвядомасьці. Напісаная ў Мэксыцы паводле хрысьціянскай інсьпірацыі «Кніга сапраўднага жыцьця» бачыць у 7 пячатках усю гісторыю ад часоў Каіна і Авеля да будучага канца сьвету.

Гэты тэкст дазваляе ўбачыць выразную сувязь зь фізычнай Зямлёй нашых дзён. Калі разглядаць яго так, як гэта робяць некаторыя незалежныя цэрквы, то ў чатырох першых пячатках можна разгледзець цьмяныя намёкі на дзьве сусьветныя вайны, наступную раўнавагу страху паміж Усходам і Захадам, а таксама голад і эпідэміі. Відавочна, за імі павінныя ісьці перасьледаваньні паводле рэлігійных прыкметаў і катастрофы касьмічнага паходжаньня – падзеньне мэтэарытаў, землятрусы, нават зрушваньне зямной восі. Гл. таксама разьдзел «Сем апошніх пошасьцяў».

Паводле свайго грамадзкага пафасу і ваяўнічага характару сцэны шлюбу ў Кане і выгнаньня Ісусам гандляроў і мяняйлаў з храма, якія зьмешчаныя ў Эвангельлі ад Яна і якім прысьвечаныя адпаведныя разьдзелы першай часткі, таксама сугучныя вышэйпрыведзенаму разьдзелу.

Калі ў 5-м разьдзеле Эвангельля ад Яна Ісус прадказваў, што душы тых, хто тварыў дабро і чыніў ліха, будуць аддзеленыя адны ад другіх. то апісаньне падзеяў Адкрыцьця, дасягнуўшы шостай пячаткі, гаворыць пра «запячатаньне абраных ад дванаццаці каленаў» і «весялосьць абраных на небе».

Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Сем трубаў.


Зьяўленьне сямі анёлаў з трубамі таксама адбываецца на «небе» (Адкр. 8, 2 - 11, 19).  Узыходзячыя ўгору «малітвы сьвятых» і кінуты на Зямлю «жар з ахвярніка», а таксама самі трубы як інструмэнты, для ігры на якіх выкарыстоўваецца галава, а ня рукі, зьяўляюцца адлюстраваньнем больш высокага духоўнага пляну. Аналягічная сымболіка магла б, напрыклад, фігураваць у снах. Тут яна зьяўляецца зыходнай кропкай зьмяненьяў, якія могуць ахапіць і зямную стыхію, растрывожыўшы сілы цемры.

Нягледзячы на яўна духоўную, нефізычную прыроду зьявы, некаторыя тлумачальнікі зрабілі новую спробу пабудаваць храналёгію зямных «трубных культураў». Знайсьці адпаведнасьці ў сучаснай гісторыі ня так лёгка. Верагодна, выміраньне лясоў і атручваньне асяродзьдзя можна было б разглядаць у сувязі зь якасьцямі першай ці другой трубы. Пра трэцюю трубу неаднаразова заўважалася, што зорка, якая ўпала на траціну рэк і на крыніцы водаў, носіць імя «палын», што перакладаецца таксама як Чарнобыль. Чацьвёртая труба можа паказваць на разьмяшчэньне сузор’яў, якое назіралася ў сярэдзіне жніўня 1987 годак ў касьмічным трохкутніку ўсіх плянэтаў. У той час частка прыхільнікакў руху Нью-Эйдж без усялякай сувязі з апакаліпсісам, але памятаючы аб 144000 людзях – індзейскіх «воінах вясёлкі», мэдытавала над пачаткам новага этапу на шляху ў новую эпоху. (1991) Пятая труба – дым з калодзежу, жалезная саранча, пяць месяцаў пакутаў – нагадвае, прынамсі, зьнешне, вайну ў Пэрсідзкім заліве і знаходзіць працяг у шостай трубе. Сёмая труба ўводзіць у «Божы храм» пры суправаджэньні маланак і громаў, якія могуць мець унутранае, містычнае значэньне.

Пасьля сёмай трубы гучаць галасы, якія гавораць, што «царства сьвету зрабілася Царствам Госпада нашага». Прынамсі, на духоўным узроўні ўжо нешта вырашылася, але на зямлі справа яшчэ не даведзеная да заявяршэньня. Сілу «трубаў» можна параўнаць з энэргіяй «ператварэньня» (Мац. 17 і адпаведны разьдзел асвноўнай першай часткі) і вучэньяў аб ім, у тым ліку, Нагорнай казані (Мац. 5-7).   

Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

«Сем грамоў» і два прарокі.


Пасьля шостай трубы «сем грамоў прамовілі галасамі сваімі», якія «запячаталі» Яна і не дазволілі яму запісаць пачутага. Пасьля гэтага ён «абмярае храм Божы». Зьяўляюцца два прарокі, іх забіваюць, пасьля ўваскрашаюць (гл. Адкр. 10 і 11, 14). Тут можна заўважыць падабенства з уваскрашэньнем Лазара ў Эвангельлі – гл. разьдзел першай часткі і Ян. 11.

Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Жанчына і цмок.


На ўсіх этапах падзеяў у іх удзельнічаюць як носьбіты духу, так і розныя супрацьстаячыя ім сілы. У тэксьце выразьней прадстаўлены то адзін бок, то іншы. Знак на небе – «жанчына, адзетая ў сонца; пад нагамі ў яе месяц, і на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак. » (Адкрыцьцё 12) без сумненьняў паказвае на «Сафію», маці неба ці сьвету, а не на зяманую маці (гл. таксама разьдзел «Падзеі Пяцідзясятніцы» ў першай частцы). Яе меркаваная сувязь зь Дзевай Марыяй ужо ўзгадвалася. Састарэўшы, Марыя жыла ў пячоры, у якой раней пакланяліся маці багоў Кібелі, і гэта сімбалічна. Яе «дзіцяці» ў Адкрыцьці – дзіця нябеснай істоты само павіннае лічыцца нябеснай істотай – належала накіроўваць людзей «жазлом жалезным», г. зн. пастаянна заклікаць да шчырасьці ў сэрцы іх душы. Яно было «ўзятае» да Бога, г. зн. паміж яго дзеяньнямі і ўсяленскім Хрыстом была наладжаная пэўная сувязь. Гэтую сувязь можна перакласьці як «жалезны жэзл» – сымбаль ня толькі царскай улады, але і таго, хто «прысьвячае», а можна суаднесьці і зь «нябесным войскам». Падрабязьней пра гэтае гаворыцца ў разьдзеле «Сем апошніх пошасьцяў».

Тут прасочваецца сувязь з абмыцьцём ног і папярэднічаўшым яму памазаньнем у Віфаніі (гл. разьдзел пра Хрыста і абмыцьцё ног, а таксама Эвангельле ад Яна 12,13), а таксама матыў новага нараджэньня на больш высокім узроўні разьвіцьця.

«Цмок з анёламі яго» выступае ў якасьці праціўніка. Міхаіл са сваімі анёламі перамагае цмока ў касьмічнай бітве і скідвае яго на зямлю. І зямля, і неба супрацьстаяць цмоку, абараняючы жанчыну.

Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Марскі зьвер зь сямю галовамі.


Астатнія дзьве сілы зла таксама зьяўляюцца ў гэтай здані. Спачатку тыя, што больш зьвязаныя з жаданьнямі і легкадумствам (Адкр. 13, 1-10; гл. таксама разьдзел «Спакушэньні», Ян. 13, 1-10 і Мац. 4, 5-11). Сем галоваў далей у Адкрыцьці тлумачацца як «сем гор, на якіх сядзіць Вавілон, маці блудадзеек», а горы, у сваю чаргу, зьяўляюцца «сямю царамі». У Адкрыцьці тлумачыцца, што дзесяць рагоў – гэта «дзесяць цароў», якія маюць адны думкі і перададуць сваю ўладу зьверу.

З прычыны «сямі гор», нагадваючых Рым на сямі пагорках, некаторыя незалежныя хрысьціянскія цэрквы лічаць, што словы «Вавілон, маці блудадзеек» сказаныя пра папства. Аднак такая аналёгія ўяўляецца нацягнутай і, нягледзячы на праблематычную гісторыю каталіцкай царквы, недастаткова падмацаванай іншай сымболікай. У Адкрыцьці 18:11-23 выразна пакдкрэсьліваецца глябальная сувязь сьвету (гл. разьдзел «Сем апошніх пошасьцяў" і канец Вавілона...»). «Вобраз» зьвера згодна з разьдзелам 14 «Адкрыцьця» можа быць неяк зьвязаны зь няправільнымі вобразамі (уяўленьнямі) Хрыста. Можа існаваць залежнасць ад прыладаў мультымедыя, якая падчас падобная да схільнасці ці культа.

Спакушаючую сілу гэтага «зьвера» можна пераадолець за кошт сілы, апісанай у разьдзеле першай часткі «Хвастаньне» (Иоан. 19,1).  

Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Зьвер з двума рагамі зь зямлі.


Тут нам зьяўляецца сіла зла, арыентаваная на матэрыяльнае прыцягненьне (Адкр. 13, 11-18; гл. таксама разьдзел «Спакушэньні» і Мац. 4, 1-4).

Накладаньне знаку на лоб і рукі людзей, а таксама лічба 666 як умова здольнасьці да куплі-продажу яўна пачалі знаходзіць сваё адлюстраваньне ў сусьветных падзеях. Разьвіцьцё кампутарных сетак, плястыкавыя карткі, штрыхавыя коды, якія маюць абмежавальнік у выглядзе трох двайных лініяў, што значыць 666 на мове коду; выпрабаваныя ў Канадзе і Малайзіі прылады для асабовай ідэнтыфікацыі, якія счытваюць меткі на лбу і руцэ чалавека; назва старога клірынгавага цэнтру ЕЭС «La bête» (Зьвер); міжнародны банкаўскі код 666 – усё гэта дэманструе, што людзі сьвядома, несьвядома і нават дзеля жарту могуць уводзіць у зварот пэўныя назвы. Біблійны «зьвер зь зямлі» – тое ж самае, што і Мамона ці «залатое цяля».

Намецілася і яшчэ адна, пакуль яшчэ не да канца ўстаяўшаяся тэндэнцыя: паглыбляючыяся экалягічныя праблемы спачатку імкнуцца вырашаць малаэфэктыўнымі, чыста касмэтычнымі мэтадамі, а пасьля, замест правядзеньня насьпеўшых дэмакратычных пераўтварэньняў, устанаўліваюць падманлівую тэхнакратычную экадыктатуру. Выразнае разуменьне сутнасьці гэтых мэханізмаў маніпуляцыі набліжае іх злом. Да гэтага працэсу мае адносіны сіла, якая прыгадвалася ў разьдзеле пра увянчаньне цярновым вянком, а таксама Ян. 2 - 3.

Разьдзелы пра цмока і двух зьвярэй не вычэрпваюцца адлюстраваньнем у падзеях сучаснасьці. Дзеяньне, як ужо было сказана, адбываецца ня толькі на фізычнай Зямлі. У чарговай здані 144000 адкупленых (Адкр. 14) зноў адна за другой зьяўляюцца істоты ці анёлы, якія зьбіраюць на Зямлі «жніво» зь дзьвюх розных групаў людзей. Саюзьнікі зьвера будуць кінутыя ў «чавільню гневу Божага», гэта значыць, пакінутыя сам-насам з наступствамі законаў прыроды. Дарэчы, варта заўважыць, што ў Адкрыцьці нідзе не гаворыцца пра «вечны праклён», але падкрэсьліваецца, што ўсе могуць знайсьці дарогу да Бога, бо ў больш высокім сэнсе Ён усеахопны. Гл. таксама Адкр. 22 і адпаведны разьдзел пра новую Зямлю ў дадзенай частцы.



Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Сем апошніх пошасьцяў" і канец «Вавілона»; «Вяртаньне Хрыста»


Тыя, хто ўстаялі перад зьверам і яго вобразам, зьяўляюцца ў наступнай здані на ўзроўні, які характарызуецца як «шкляное мора, зьмяшанае з вагнём». З «храма на небе» зноў выходзяць сем анёлаў зь «сямю апошнімі пошасьцямі», якія яны выліваюць з «чараў гневу Божага» на Зямлю, ў мора, ў «рэкі і крыніцы водаў», на сонца, на «трон зьвера», у раку Эўфрат і «на паветра» (Откр. 15,5 - Откр. 21).

З аднаго боку, тут дзейнічае яшчэ больш высокі ўзровень сьвядомасьці. Зь іншага боку, вынікам можа быць толькі яшчэ больш глыбокае, экзыстэнцыяльнае ўзрыхленьне ўсіх стыхіяў Зямлі і бачных частак навакольнага сусьвету – пошасьцяў, атручваньняў, пакутаў, пажараў, цемры, «нячыстых духаў». У выніку – сусьветная катастрофа са зрухам мацярыкоў, паніжэньнем узроўню сушы, паводкамі, падзеньнямі мэтэярытаў, у канцы якой адбываецца распад на тры часткі ці поўны крах матэрыялістычнай цывылізацыі Вавілона (Адкр. 17 - 18,24). Храналягічнае «вакно» для такіх падзеяў было адзначана раней момантам ускрыцьця шостай пячаткі.

Цалкам верагодна, што гэтыя працэсы будуць працякаць значна большы пэрыяд часу. Тым ня менш, разьвітальныя прамовы Ісуса (гл. Марк 13) і многія прароцтвы, якія зьявіліся пасьля апакаліпсіса Яна, аднадушна паказваюць, што вэктар далейшага руху будзе зададзены ў пэрыяд, блізкі да 2000 году. Навуковыя рэзультаты, значэньне якіх пакуль не зразуметае да канца, паказваюць у тым жа напрамку. Магутнае скарачэньне электрамагнітнага поля Зямлі, незвычайна высокая колькасьць вывяржэньняў вульканаў і землятрусаў, «асьвятленьне» сонца па-за залежнасьцю ад клясычных цыкляў сонечнай актыўнасьці, а таксама пік сонечнай актыўнасьці, які прыйшоўся на 2003 год, гаворыць пільным людзям пра набліжэньне нечага незвычайнага.

Калі адбудзецца моцны зрух магнітных палюсоў ці каляпс магнітнага поля і яго аднаўленьне з адваротнай накіраванасьцю, як гэта ўжо ня раз бывала ў гісторыі Зямлі, гэта пацягне за сабою геалягічны пераварот. Вынікам была б ня проста новая сытуацыя для чалавецтва, але пачатак новай эпохі ў гісторыі Зямлі. Калі «паясы Ван Алена» хаця б на час страцяць сваю функцыю аховы Зямлі ад часьцінак «касьмічнага пылу», прадказаныя прарокамі мэтэярытныя дажджы лёгка могуць стаць рэальнасьцю.



Многія сьведчаньні, аднак, паказваюць на тое, што вялікія разбурэньні, якіх баяцца некаторыя аўтары, ужо ня могуць ці не павінныя адбыцца ні ў форме трэцяй ядзернай сусьветнай вайны, ні ў форме поўнай экалягічнай катастрофы, ні ў духу тэорыяў зруху палюсоў ці восі кручэньня Зямлі ў адносінах да касьмічнага фону. Многае пасьпела зьмяніцца ў аснове, на якой былі пабудаваныя такія прадказаньні.

У сувязі з тым, што апакаліптычныя працэсы, з аднаго боку, ідуць у богаўгодным напрамку, але, зь іншага боку, ідзе рэальнае маніпуляваньне многімі прыроднымі працэсамі, каб дагадзіць эгаістычнай частцы чалавецтва і яго «эліты», разам са станоўчым уплывам чалавека на Зямлі могуць адбыцца перамены абмежаванага маштабу, якія зробяць непазьбежнай астранамічную «перабудову» і запатрабуюць зьмяненьня складу думак і сьвядомасьці людзей.

Нярэдка прадказваліся «антыхрысьціянскія» ўзурпатарскія спробы тых, хто хацеў бы захаваць сваю ўладу, а таксама скарачэньне да мінімуму і заняпад гэтых старых часоў з кульмінацыяй у форме трохдзённай цемры. Нельга адмахвацца ад пэрспэктывы такіх пераменаў як ад выдумкі.

У гэтай сувязі Дзева Марыя, якая зьявілася ў Гарабандале, вынесла «вялікую засьцярогу», якая бязьлітасна дэманструе кожнаму чалавеку, што менавіта трэба пераадолець у сабе, – гл. Ян.16, 8; Адкр. 14, 6-10 – каб прабіцца да сьвятла (гл. Ян. 16, 13). Яе зьяўленьне зьвязваюць зь візуальнымі фэномэнамі ў нябёсах. На працягу году пасьля зьяўленьня павінны быў адбыцца нейкі «вялікі цуд» (ацаленьне), а ў Гарабандале павінны быў захавацца «знак». Калі чалавецтва і пасьля гэтага не перадумае, у далейшым адбудзецца «страшны суд» у выглядзе «маланкі зь неба» (гл. таксама Мац. 24, 27). (Франц Шпэкбахер «Гарабандаль», с.120… Камэнтары да зьяўленьняў дзевы Марыі з каталіцкага пункту гледжаньня, якія ў мностве можна знайсьці ў літаратуры, не павінныя засланяць думку, што прароцкія прадказаньні адносяцца да ўсяго чалавецтва).


Рыхтавацца можна па-рознаму: напрыклад, апроч ачышчэньня ўласнага жыцьця маліцца пра ўзмацненьне (ачышчальнага і навучальнага) ўзьдзеяньня Сьвятога Духа.

У нядаўніх «пасланьнях» гаворыцца пра «нулявую зону», прайшоўшы якую, той, хто дасягнуў сталасьці, пагрузіцца на Зямлі ў духоўна-касьмічнае энэргетычнае поле, часам памылкова называнае «фатонным кольцам», і зможа весьці фізычнае жыцьцё, карыстаючыся зь якасьцяў «целаў сьвятла» вышэйшых вымярэньняў (гл. разьдзелы «Уваскрашэньне» і «Царства міру»).

Прароцтвы таксама абяцаюць дапамогу ў выглядзе часовага «збавеньня ад ліхотаў» людзей, падрыхтаваных Хрыстом і Яго анёламі, папярэдняй эвакуацыі і іншай падтрымкі з боку пазазямных сілаў. Адкуль чакаць дапамогі – гэта кожны павінен вырашыць сам на падставе свайго веравызнаньня ці сьветапогляду. Але паколькі і ў космасе існуюць сьвятло і цемра, з прычыны складанасьці падзеяў, якія адбываюцца, належыць прасіць Хрыста пра кіраўніцтва і абапірацца на ўласную здольнасьць адрозьніваньня дабра і зла, бо яна зьяўляецца тыпова зямным спосабам пошуку адзінства, які добра ўзаемадзейнічае з новымі праявамі вышэйшых сілаў.

У гэтым разьдзеле гаворка ідзе ў асноўным пра апошні шанс пры прыняцьці рашэньня ўсімі людзьмі ў сваёй душы, ці хочуць яны і далей удзельнічаць у разьвіцьці аж да «царства міру», для якога Бог стварыў Зямлю. На заканчэньне ўсіх гэтых падзеяў, нарэшце, адбываецца другое прышэсьце Хрыста (Адкр. 19, далей Адкр. 12, Мац. 24:30; Дзеі 1:6-8). Ён зьяўляецца ня проста як звычайны зямны чалавек, але як сутнасьць усеабдымнай падзеі, набліжэньня «Неба Гасподняга» (і «Вышэйшага сьвету») і зямлі; як у духоўным (і душэўным), так і ў цялесным сэнсе. Тым ня менш, цалкам верагодна, што Хрыстос вернецца ў вобразе рэальнага чалавека, г. зн. не абмяжоўваючыся сіламі, якія будуць дзейнічаць празь Яго дзеля пераўтварэньня чалавецтва, як дапускаюць некаторыя сучыасныя школы. Гэтая падзея прама ці ўскосна мае значэньне для ўсіх людзей, а ня толькі для хрысьціянаў. Вяртаньне Хрыста як сьведкі пры судзе Гасподнім прызнаецца і ў Каране. Таксама і на падставе прароцтваў іншых рэлігіяў можна зрабіць выснову пра тое, што іх прарокі таксама зноў будуць адыгрываць пэўную ролю і дапамогуць сваім прыхільнікам.

Карнага мысьленьня няма нават на гэтым этапе адкрыцьця. Хутчэй, ён выступае як частка лягічнай канцэпцыі, закліканай пакласьці пачатак чарговай ступені эвалюцыі жыцьця на Зямлі. Адчуваць гэты этап як сумесны пераход на больш высокую ступень, калі ўсе павінныя заняць правільнае месца ці ўзровень дзеля таго, каб ён адбыўся, – нялёгкая задача. Чалавек, які па добрай волі прымае насьпелае абнаўленьне і чэрпае ў ім новую энэргію, хутчэй можа ўбачыць станоўчы бок таго, што адбываецца, не губляючы здольнасьці да спачуваньня пакутам сьвету. Той, хто не жадае прымаць новае, успрымае яго як нешта, што звалілася яму на галаву з вонкавага сьвету. У гэтым і складаецца сапраўдны сэнс «страшнага суду», якім ён бачыцца з апакаліпсісу. Чалавек карыстаецца вялікай свабодай у прыняцьці рашэньняў, але, як гэта звычайна бывае ў жыцьці, да пэўнага моманту рашэньне павіннае быць прынятае, бо яго адсутнасьць таксама будзе рашэньнем, а з кантэксту Адкрыцьця відаць, што справы тых, хто «цёплы», выглядаюць няважна (гл. разьдзел пра сем цэркваў са зноскамі). Падзяленьне духу на шляху да канчатковага адзінства складае сутнасьць апакаліпсіса.

«Сёмая пошасьць» закончваецца воклічам зь неба «Збылося!», які аналягічны словам Хрыста на крыжы (гл. Ян. 19 і адпаведны разьдзел).

Празь містыку і духабачаньне сёньня можна ўведаць, як пакутуе і галосіць аб дапамозе Зямля, як яна рыхтуецца да «цяжкіх родаў». Укрыжаваньне і «магіла» як сымбаль пераходу да ўваскрашэньня маюць адносіны да ўсёй Зямлі, а іх вынікі выходзяць па-за рамкі зямнога жыцьця. Можна зрабіць выснову, што, падобна да таго, як пераход ад укрыжаваньня да ўваскрашэньня праз стан па той бок жыцьця і сьмерці сёньня складае непадзельны працэс, этапы «апошніх пошасьцяў» таксама могуць прайсьці без катастрафічнага «канца сьвету».

Паколькі «Адкрыцьцё» паказвае не на аўтаматычна паказваны фільм, а на шматузроўневае разьвіцьцё (гл. першы разьдзел «Адкрыцьця Яна»), цалкам магчыма, што сапраўднае разьвіцьцё зьнешніх падзеяў прасунулася значна далей, чым здаецца некаторым, хто сканцэнтраваўся на той ці іншай падрабязнасьці, якая (яшчэ) не адбылася. У іншых вобласьцях ужо ёсьць дастаткова «пошасьцяў», якія ў сваёй шырокай форме ў «Адкрыцьці» нават і ня ўзгадваліся.

Невялікі дадатак: Новыя кнігі Уладзіміра Мегрэ пра мудрую сібірскую жанчыну Анастасію (www.anastasia.ru) зьмяшчаюць унутранае веданьне таго, што старыя праграмы сусьвуетнай катастрофы паддаюцца зьмяненьню. Мэта – прывесьці сьвет у аптымальны стан з дапамогай людзей і ў сугуччы з Богам. Аднак гэта ня значыць, што ўсё можа працягвацца як раней.  
Замест распаўсюджваньня забабонаў пра такіх людзей цэрквы, напрыклад, маглі б знайсьці карысныя моманты ў тым ці іншым творы, прычым пераймаць усё агулам зусім неабавязкова. «Шляхі Хрыстовы» – поўнасьцю незалежная праца і зьмяшчае самастойна зробленыя высновы. (putichristovy.net не нясе адказнасьці за зьмест іншых вэб-сайтаў і не абавязкова падзяляе прадстаўленыя на іх меркаваньні.)

Пытаньне:


Ці хачу я, каб Ісус Хрыстос зноў зьявіўся яўна, як прарочана, ператвараючы жыцьцё людзей і сьвет?

Малітва

Сцэнары (нямецкія /ангельскія)



Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

(Сапраўднае) "тысячагадовае царства міру".


Пасьля «сямі пошасьцяў» ідзе касьмічная здань выходзячага з адчыненага неба Хрыста, які названы «Верным і Праўдзівым», зь Яго апранутымі ў белае адзеньне «войскамі». На ўвазе маюцца ня сёньняшнія ілжэ-Ісусы. «Ілжэпрарок» (з няправільнымі ці аднабаковымі ўяўленьнямі аб Ісусе…) скінуты. Надышоўшае тысячагадовае царства (Откр. 20, 1-6) – гэта не імперыя. Грамадзкі «мэханізм», зьвязаны са зьнешнімі сіламі зла і іх праявамі, як раз падвяргаецца разбурэньню.

Тут таксама гаворыцца пра духоўны суд. Тут таксама трэба паправіць распаўсюджаны, уводзячы ў зман пераклад: «Адкрыцьцё» 20:4: «І ўгледзеў я троны і тых, што сядзелі на іх, якім дадзена было судзіць, і душы абезгалоўленых за сьведчаньне Ісуса і за слова Божае, якія не пакланіліся зьверу, ні вобразу ягонаму, і не прынялі кляйма на лоб свой і на руку сваю. Яны ажылі і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў».


У сапраўднасьці ў тэксьце даслоўна гаворыцца «жылі», а не «ажылі» (гл. зноскі ў Бібліі Эльберфельда). Хаця ў выпадку з «душамі…» гэта і можа значыць «вяртаньне да жыцьця», але для тых, «не прынялі кляйма зьвера», таксама і далейшае жыцьцё на Зямлі. Гэта ня значыць, што апошнія павінныя спачатку памерці.

Гэты этап мае роднасную сувязь з уваскрашэньнем Хрыста (Ян. 20-21, гл. таксама адпаведны разьдзел). Нават у тэксьце яно названае «першым уваскрэсеньнем».

Але сілы зла яшчэ не разагнаныя бяз рэшты, яшчэ прадбачыцца работа па пераадоленьні недасканаласьці асобных людзей, але рабіць яе цяпер непараўнальна лягчэй.

Праз «тысячу гадоў» сілы зла зноў аб'ядноўваюцца ў адзін кулак, каб ужо быць разагнанымі канчаткова (Откр. 20, 7-10). Гл. таксама наступны разьдзел.



Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

"Новае неба", "новая Зямля" і "новы Ерусалім".


Пасьля «Тысячагадовага Царства» надыйдзе апошні «судны дзень», які будзе датычыцца нават памёрлых. «Кнігі разгорнутыя былі» – незямныя летапісы ўсіх падзеяў, якія адбыліся ў жыцці, і « і іншая кніга… кніга жыцьця», уласна мерка ацэнкі жыцьця і этапа разьвіцьця. Толькі пасьля таго, як спапяляючы вагонь паразіць нанова спакушаных, а сатана будзе ўкінуты ў «геену вогненную» – гл. Адкр. 19, 19 – Адкр. 20, 3 у Адкр. 20:11-15 – наблізіцца Новае Неба і Новая Зямля – Адкр. 21-22. Але ў якія тэрміны гэта адбудзецца – нікому не вядома.

Дэвіз Хрыста «вось твару ўсё новае» ня ведае выключэньняў (Адкр. 21, 5). Гэты «новы твор» роднасны нятленным вартасьцям, якія і раней адкрываліся і ў вялікім, і ў малым. Таму тым, хто чакае апакаліптычных падзеяў у бліжэйшай будучыні, трэба дзейнічаць ужо сёньня.

У вобразе новага неба, якое стаіць у тэксьце перад новай зямлёй і новым Ерусалімам, прасочваецца нешта падобнае на ўзьнясеньне ў касьмічных маштабах. Гл. узьнясеньне ў Эвангельлі, Лук. 24, Мар. 16 і адпаведны разьдзел першай часткі. Калі раней асноўны ўпор у апісаньні рабіўся на Зямлю, то цяпер значэньне таго, што адбываецца, аднолькава вялікае для бачнага і нябачнага «неба». Маецца на ўвазе ня вечнае нябеснае царства Божае – яно знаходзіцца па-за прастораю і часам і нязьменнае – але рукатворныя сьветы. Можа выявіцца, што маленькая плянэта Зямля ня толькі зьяўляецца ўсяго толькі «краінай космасу, якая разьвіваецца», але і выконвае, вырашаючы свае праблемы, вельмі спэцыфічную задачу. Паводле меркаваньня Лорбера і іншых мысьліцеляў, праблемнае спалучэньне вялікай ступені чалавечай свабоды з прывязанасьцю да матэрыяльнага сьвету можа выявіцца зусім неп тыповым для «населеных» сьветаў. Такімі ж нетыповымі могуць быць сілы зла, якія ў бачаньні Яна былі «скінутыя на Зямлю», а адтуль – у «возера вогненнае». Падобна як жыцьцёвы шлях Хрыста зрабіў узьдзеяньне на многіх людзей, адпаведны шлях, пройдзены ў Хрысьце ўсім чалавецтвам, павінен зрабіць на яго новае, яшчэ больш магутнае ўзьдзеяньне.

Абнаўленьне Зямлі і зьвязанае зь ім зьяўленьне «новага Ерусаліма», сыходзячага зь неба на Зямлю, можна параўнаць з падзеяй Пяцідзясятніцы (гл. Дзеі апосталаў), сыходжаньнем Сьвятога Духа ў касьмічным маштабе. Гаворка не ідзе пра Ерусалім як геаграфічнае паняцьце. Абмен паміж Зямлёй і навакольным да яе космасам адбываецца на розных узроўнях.

«І нічога ўжо ня будзе праклятага…» У іншых перакладах сказана: ня будзе ночы і г. д. «а трон Бога і Ягняці будзе ў ім» (Ян. 22, 3). У выніку гэта значыць, што сілы, якія нясуць зло і сьмерць, будуць пераможаныя, раскол сьвету спыніцца. Сьвет упершыню паўстане як усьвядомленае адзінае цэлае, стан, які неаднаразова назіраўся ў зданях «набліжэньня да Бога», але да часу быў недасяжны. Слабым падабенствам гэтага стану – працэсу, калі нейкая адна кропка ўнутранага сьвету чалавека напаўняе жыцьцём усе астатнія кропкі – зьяўляецца адчуваньне, якое можна перажыць, ідучы шляхам Хрыстовым, бо «ўсё ва ўсім». Бог сам па сабе ёсьць вышэйшае адзінства ўсяго існага.



Боскі правобраз сьветабудовы – Альфа – і новы твор з усімі істотамі, сьвядома аб’яднаўшыміся ў Богу, – узаемна перакрываюць адзін другі, працягваючы ў той жа час існаваць паасобку. Таму «канец» – гэта хутчэй новы пачатак, хаця пачатак усё ў сабе зьмяшчаў. Ужо зараз добра прыкметны напрамак разьвіцьця, пры якім усё больш праяўляецца тэндэнцыя да ўзаемнага перакрываньня Альфы і Амегі нават у малых справах, нават у асобным чалавеку.

Пераклады на розныя мовы зусім ня значаць пункт гледжаньня на сытуацыю ў пэўных краінах.

Належыць таксама прыгадаць, што, паводле меркаваньня Р.Штайнера, падзеі «новай Зямлі» адпавядаюць адной з трох «рэінкарнацыяў Зямлі», паміж якімі пралягаюць гіганцкія пэрыяды часу. Не ўдаючыся ў крытыку, належыць заўважыць, што апісаны характар «новай Зямлі» мае ў сваёй аснове ня рытм пераўвасабленьняў, які ў індуісцкай касмалёгіі разьлічваўся для людзей, плянэтаў і ўсяго космасу, але зусім іншы працэс. Калі ўспрымаць яго ўсур’ёз, становіцца відаць, што ён, праходзячы празь вядомыя або меркаваныя стадыі станаўленьня і згасаньня, выходзіць на ўсё больш высокія «актавы» ці «віткі сьпіралі».

Перад досьведам, які назапашаны да цяперашняга часу, бляднее пункт гледжаньня некаторых багасловаў, якія ўспрымаюць апакаліпсіс толькі як перасьцерагальную прытчу, далёкую ад рэалізму.

Прытчы Хрыста ў Эвангельлі браліся з жыцьця людзей для падмацаваньня Яго доказаў. Пазьней, яшчэ падчас свайго зямнога жыцьця, Ісус у размове з апосталамі падкрэсьліваў, што гаворыць зь імі ўжо ня прытчамі, але адкрытым тэкстам. Адкрыцьцё не заснаванае на досьведзе чалавечага жыцьця. Нават там, дзе ў тэксьце зьмешчаныя намёкі, гаворка ідзе пра прамыя «адпаведнасьці», гэта значыць, на пэўным узроўні сьвядомасьці, даступным, напрыклад, духадасьледчыкам нашай эпохі накшталт Р. Штайнера, падзеі апакаліпсіса паўстаюць як «рэальна існуючыя». Праўда і тое, што апакаліпсіс – гэта засьцярога. Ён нагадвае, што час пераходзіць ад бага-слоўя да бага-практыкі, пачынаць бачыць тое, што лунае ў паветры, і дэманстраваць прысутнасьць Божую ва ўсіх справах. Бог дзейнічае таксама і празь людзей – што ня мае нічога агульнага з самавольнымі чалавечымі дзеяньнямі: чалавек не павінен адыгрываць ролю Бога ці Апакаліпсіса. Чалавечае разьвіцьцё можа ісьці ўсё больш і больш у нагу з плянам Бога ў цэлым. У гэтым заключаецца праграма стварэньня.

Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Заключны разьдзел: хрысьціянства.


Сапраўднае хрысьціянства заключаецца ў самастойным пошуку Ісуса Хрыста і ўнутранай сувязі зь цяперашнім Хрыстом. «Шукайце, і знойдзеце», уступайце зь Ім у сур'ёзны дыялёг, чэрпайце ў гэтым дыялёгу жаданьні, і яны пакажуць правільны шлях да яго разуменьня. Няхай гэты твор падбадзёрыць тых, хто ў гэтым зацікаўлены.

Яшчэ адзін шлях, супараўнальны з вышэйназваным «самым прамым» шляхам, заключаецца ў намацваньні спэцыфічных якасьцяў, якія былі ўласьцівыя Ісусу Хрысту, і ўкараненьня іх усё больш і больш ва ўласнае жыцьцё. На іх дапамогуць засяродзіцца часткі тэксту, вылучаныя тлустым шрыфтам.

Гэтыя два розныя падыходы, якія маюць здольнасьць да нарошчваньня, маюць тое агульнае з Хрыстом, што, як і Ён, знаходзяцца па-за супрацьпастаўленьнямі (дыхатаміямі) гэтага сьвету. Хрыстос ня проста злучае два бакі адной рэчы. Намечаныя Ім пазыцыі заўсёды адкрываюць «трэці шлях», які, пралягаючы на зусім іншым узроўні, здольны ўбіраць у сябе ўсё вартаснае і плённае і ператвараць усё застылае. Гл. таксама табліцу ў канцы.

З асобных разгледжаных прыкметаў выцякаюць высновы для сёньняшніх грамадзкіх канфліктаў паміж ранейшымі і новымі плынямі. Многія групы маюць што сказаць, гавораць правільныя рэчы хаця б па адным пытаньні, у той час, як іншыя групы, што затрымаліся на ўзроўні старых супярэчнасьцяў паміж правымі і левымі, гэтага ня ўлічваюць. Канфлікт паміж старым і новым ня зьнікне, прынамсі, у агляднай будучыні. Аднак месца жорсткіх фронтаў зь іх уяўным супрацьпастаўленьнем займе дыялёг, і лініі канфлікту прыйдуць у норму; напрыклад, можна служыць Богу ці ўспрымаць грошы як свайго Бога. Патрэбныя людзі, здольныя сумесна ажыцьцяўляць новыя праекты, стануць лягчэй знаходзіць адзін аднаго, не рызыкуючы ўпасьці ў аднадумства. Астатнія перагрупуюцца.

Больш падрабязны разгляд гэтага трактату, які выходзіць па-за рамкі простага вывучэньня, у залежнасьці ад індывідуальнай настойлівасвьці і разьвітасьці, можа прыняць характар практычных заняткаў, няхай нават некаторыя найбольш важныя аспэкты раскіданыя па тэксьце і не паўтараюцца ў кожным разьдзеле.

Такі падыход да вывучэньня дазваляе пераадолець звычку многіх багаслоўскіх і іншых плыняў думкі «выкарыстоўваць» Хрыста для сваіх поглядаў, споўненых добрых намераў, але аднабаковых. Яны выдзяляюць тыя месцы, якія ім асабліва падыходзяць, а іншыя аб’яўляюць неістотнымі, інтэрпрэтуюць па-свойму або проста ігнаруюць. Яшчэ аўтары Эвангельляў у першыя стагодзьдзі нашай эры часткова прызнавалі, што шматбаковасьць Хрыста лягчэй зразумець, абапіраючыся на розныя крыніцы. Яны не былі настолькі неразумныя, каб не заўважаць уласьцівай гэтым крыніцам розьніцы поглядаў. Сучасныя багасловы, наадварот, палічылі вялікім адкрыцьцём той факт, што ў дайшоўшых да нас Эвангельлях можна знайсьці розныя крыніцы з рознымі пунктамі гледжаньня. Яны бралі, напрыклад, «крыніцу А» і адразу лягічна павязвалі яе са сваімі пытаньнямі і адказамі на іх, намагаючыся высьветліць, хто з аўтараў «меў рацыю». Цяпер відаць, што ўсе аўтары па-свойму «мелі рацыю» і толькі часам праяўлялі суб’ектыўнасьць. Экумэнічны рух мог бы пачарпнуць з гэтай высновы новыя імпульсы да разьвіцьця.

Людзі, якія адносяць сябе да іншай рэлігіі ці сьветапогляду, не цікавяцца ні закарузлым царкоўным, ні спрошчаным хрысьціянскім падыходам, але ахвотна даведаліся б аб нечым карысным і, канешне, таксама могуць атрымаць выгаду ад гэтага твору. Яго аўтар сам такім жа чынам вывучаў і навучыўся шанаваць іншыя вобласьці ведаў. Некаторыя прадстаўнікі іншых рэлігіяў заўважаюць у дзейнасьці Хрыста аспэкты, якія цяжка патлумачыць з матэрыялістычных пазыцыяў, хутчэй, чым некаторыя гістарычна і крытычна арыентаваныя тэолягі. Гэта паввіннае прымусіць апошніх задумацца.  

Апроч усяго іншага, ніводная з рэлігійных суполак «хрысьціянства» не мае эксклюзіўнага права на Хрыста. Яго падыход дае людзям энэргію для аб’яднаньня бяз страты індывідуальнасьці – энэргію любові, глыбокае і сур’ёзнае імкненьне да разуменьня, гармонію. Ён не прыбірае адрозньненяў, але клапатліва ахоўвае індывідуальнасьць таго, што паддаецца аб’яднаньню, і выяўляе тое, што аб’яднаць сапраўды немагчыма. Гэтая сіла Хрыстова, спрыяючая канвэргенцыі і збліжэньню розных рухаў, была недаступная многім хрысьціянам сьвету. У інтарэсах выратаваньня Зямлі хрысьціянам час прынцыпова пераасэнсаваць уласныя задачы, зразумела, калі яны і далей хочуць лічыцца хрысьціянамі.

Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Табліца: Хрысьціянская пазіцыя – «у сьвеце, але не ад гэтага сьвету», «трэці шлях»



Той, для каго Хрыстос – арыентыр і апірышча, хто імкнецца выхаваць у сабе замест недасканаласьці ўласьцівасьці, характэрныя для будучай эпохі (гл. старонкі, прысьвечаныя «ацаленьню» і «этыцы») можа пачаць з
– больш сумленнага стаўленьня да сябе, спыненьня пошукаў прычынаў таго, што адбываецца ў іншых людзях (гл. Мац. 5,3);
- падтрымкі замест выцясьненьня пераменаў сумленьняи (гл. Мац. 5,5 и 5,9);
- усьведамленьня, што чалавек у душэўным сэнсе жыве ня толькі дзеля матэрыяльных вартасьцяў, але і для іншых людзей (гл. Мац. 5,7);
- пошукаў сапраўднага Божага Духа замест прыхільнасьці косным фармальнасьцям (гл. Мац. 6,5-8 і Ян. 4,21-24);
- імкненьня быць самім сабою (гл. Мац. 5,8);
- рашэньня пачаць жыць згодна з новымі ведамі, нягледзячы на тое, што зь імі мала лічацца ў гэтым сьвеце (гл. Мац. 5,15);
- таго, каб, нягледзячы на гэтыя новыя веды, заставацца сьціплым і бачыць сваю ролю ў служэньні, а не самазадаволенасьці (гл. Мац. 5,19 і Лук. 9,48).

Калі чалавек, павярнуўшыся такім чынам у бок любові і мудрасьці, перастане перашкаджаць сам сабе, ён ці яна высьветліць, што хрысьціянства ня проста вобраз жыцьця, але і сапраўды духоўны шлях. На гэтым шляху існуе магчымасьць успрыманьня Хрыста як нейкага компаса, які дазваляе здабыць новую раўнавагу замест блуканьня па кружных сьцежках.

Табліца

Не растварацца ў справах зьнешняга сьвету

Але актыўна займацца імі

- ня ўходзіць у сябе поўнасьцю

- і знаходзіць апірышча ўва ўнутраным сьвеце.

Замест марных роздумаў

Разглядаць пытаньні, праблемы і сумненьні



- ці мэдытацыі ўпустую

- у стане ўсьвядомленага мэдытатыўнага пошуку («Спакой у пустыні», асноўны разьдзел)



Шукаць «зьнешняга Бога»

- і фармаваць яго ўнутраны вобраз («Аб хросьце ў Ярдане…», асноўны разьдзел)

Бачыць сьляды нязьменнай натуры Творцы

- у зьменлівым (сввабодным) жыцьці

Вывучаць заканамернасьці зьнешняга сьвету

- і, карыстаючыся імі, намацваць схаваны за імі сусьветны парадак

Не аддаваць сябе волі інстынктаў

Інтэграваць энэргію інстынктаў



- але і не заганяць іх усярэдзіну

- і пераводзіць яе ў іншую форму



Выкарыстоўваць час, прастору і абставіны, шукаць гармонію

- захоўваючы асабістую ад іх незалежнасьць («Уваскрашэньне Лазара», асноўны разьдзел)

Працаваць у зьнешнім сьвеце

- і маліцца пра сябе (правіла бэнэдыктынцаў "ora et labora")

Імкнуцца да разуменьня станоўчага ўкладу іншых (актыўная талерантнасьць)

- і разьвівацца, зыходзячы з уласнай веры.

Успрымаць усур’ёз рацыянальна-аналітычнае

- і «містычна»-сынтэтычнае паўшар’е мозга ці сувязь паміж імі

Усьведамляць суб’ектыўнасьць успрыманьня

- і, тым ня менш, шукаць розныя ісьціны, схаваныя зак суб’ектыўнымі падыходамі.

Атрымліваць урокі з (канструктыўных) традыцыяў

- і карыстацца імі для абуджэньня духоўнага жыцьця ў сабе

Выконваць падрыхтоўчыя практыкаваньні

- і прымаць літасьць (хрысьціянская містыка, Exerzitien, ...)

Асабіста мець лучнасьць з Богам

- і, карыстаючыся Яго энэргіяй,

Любіць блізкіх

- як і сябе самога

Захоўваць цьвярозасьць розуму

- і глядзець за межы яго абмежаваньняў

Не растварацца ў цэлым

Але заставацца часткай цэлага



- не рабіць эга больш жорсткім

    - як яго сьвядломая клетка



Шанаваць цела і матэрыяльны сьвет як інструмэнт

- і расьці душой і духам

Прымаць паўнату і адказнасьць

- прайшоўшы «вузкаю брамаю»

Змагацца за верныя рашэньні зямной сьвядомасьці

- і зьвяраць іх з Божым плянам на іншым узроўні

Перадаваць веды іншым

- і самому наладжвацца на ўспрыманьне таго, што вартае ўвагі

Зьмяняць у грамадзтве ці асяродзьдзі тое,

- што ўжо зьмянілася да лепшага ўсярэдзіне

Суперажываць пакутам сьвету

- і радавацца кіраўніцтву Божаму

Быць часткай духоўнай суполкі

- і імкнуцца да Бога індывідуальна

Шанаваць разнастайнасьць народаў

- і ўзрошчваць агульначалавечы пачатак ва ўсіх людзях

...Такім чынам, шлях Хрыста паўстае як трэці шлях, які праходзіць па той бок бачных супярэчнасьцяў сьвету – шлях, які вядзе да паўнавартаснага жыцьця і да сапраўднай душэўнай свабоды ў Госпадзе. Гл. вылучаныя тлустым шрыфтам месцы асноўнага разьдзела, а таксама Ян. 17 і «Апакрыфічныя Эвангельлі з Наг Хамадзі» – Эвангельле ад Тамаша 22. Пераадолеўшы жыцьцёвыя выпрабаваньні, чалавек зь яшчэ большай карысьцю можа паглыбіцца ў далейшыя этапы Хрыстовага шляху – Эвангельлі, вялікодную і апостальскую гісторыі. Яны могуць быць як зыходнай кропкай, так і мэтай такіх выпрабаваньняў (гл. асноўны разьдзел, частка 1).

Між тым, што закладзенае ў Эвангельлях, і тым, што знаходзіць сваё выражэньне ў больш буйным маштабе ў Адкрыцьці Яна, існуе сувязь. Падрабязьней пра гэтае гл. Асноўны разьдзел, частка 2.



Назад да зьместу на гэтай старонцы

нямецкі / ангельскі: Table: "Archetypes" (models, symbols) from the earliest history -elucidated by the bible- to Jesus, and to the future.

 

1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка