Шляхі Хрыстовы




старонка15/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   25

Як ставіцца да прароцтваў?


У пачатку дарэчы прывесьці некаторыя заўвагі пра тое, як ставіцца да прароцтваў, прычым ня толькі апакаліпсісу Яна, але і іншых, больш кароткіх «апакаліпсісаў» апакрыфічнай літаратуры першых стагодзьдзяў ці апакаліптычных зданяў сучасных празорцаў, якія, як правіла, носяць «зьмяшаны характар». Апроч іх існуюць яшчэ індывідуальныя «прадказаньні» усякага роду. Карэнныя этапы Адкрыцьця Яна так сама непазьбежныя, як стадыі разьвіцьця эмбрыёна і любой іншай жывой істоты ці пэўныя этапы разьвіцьця містычнай сьвядомасьці. Аднак тое, якім чынам чалавецтва пройдзе гэтыя этапы, ці здолее яно зрабіць высновы з малога і такім чынам пазьбегнуць цяжкіх зьнешніх выпрабаваньняў, залежыць ад саміх людзей. Дасьледчыкі падзеяў зьнешняга сьвету бачаць гэтыя заканамернасьці і без прарокаў, ці гаворка ідзе пра лёс асобнага чалавека, ці пра глябальлныя ўзаемасувязі.

Не спрадвечныя, а таму менш істотныя падрабязнасьці футурыстычных зданяў – гэта духоўныя праграмы, якія на аснове ўжо адбыўшыхся падзеяў аднойчы дасьпеюць і пацягнуць за сабой у будучыні новыя падзеі, якія становяцца ўсё больш абмежаванымі па характару, прасторы і часе. Але калі ў выніку чалавечых намаганьняў зьменяцца першапачатковыя духоўныя праграмы асобнага чалавека ці групаў людзей, то зь імі зьменяцца і падрабязнасьці будучыні, бо яны перастануць адпавядаць першапачатковай неабходнасьці. Таму здані зь цягам часу мяняюцца. Асабліва гэта адносіцца да зданяў людзей, якім адкрываецца не таккая шырокая карціна, як Яну. Здані такіх людзей могуць састарэць за вельмі кароткі тэрмін. У той жа час магчымасьці чалавека абмежаваныя з прычыны інэрцыі яго мысьленьня.

Празорцы могуць успрымаць слабыя імпульсы, якія, дарэчы, часта бываюць найбольш блізкія да ісьціны. Часам яны бачаць больш выразныя пэрспэктывы ў форме сымбаляў ці нават дакладных фізычных падзеяў, невыразныя падрабязнасьці якіх можа дамалёўваць падсьвядомасьць, ня кажучы ўжо пра элементарную праекцыю перажываньняў мінулага на будучыню або іншыя часта сустракаемыя падманныя адчуваньні і зусім няправільныя тлумачэньні.

Апроч таго, у такім «успрыманьні будучыні» адлюстроўваюцца супярэчнасьці памж укараніўшыміся неадназначнымі сцэнарамі будучыні (гл. спасылку ў канцы разьдзела аб апошніх сямі пошасьцях). На псыхічным пляне чалавецтва яны выступаюць як «рэальныя, але пакуль яшчэ канчаткова ня вырашаныя варыянты разьвіцьця», узьнікненью якіх спрыялі розныя чалавечыя ўяўленьні. Кожны чалавек сьвядома ці падсьвядома прымае ўдзел у гэтым бесьперапынным працэсе прыняцьця рашэньняў пра будучыню.

З аднаго боку, Зямля – гэта сьвядомы, свабодны арганізм, і Бог не стане слухаць нічыіх парадаў, як Яму абысьціся з гэтай часткай сваёй сутнасьці ці свайго стварэньня. Зь іншага боку, чалавек таксама свабодны прымаць рашэньні і знаходзіць найлепшыя шляхі вырашэньня праблемаў. Дакладна такі ж шырокі дыяпазон паводзінаў прысутнічае ў клетак чалавечага арганізма. Яны не дыктуюцца сьвядомасьцю чалавека, аднак пазытыўныя думкі здольныя рабіць на яго ўплыў.

Такім чынам, блукаючыя думкі і малітвы, любоў і давер да Бога, збавіцельныя ўчынкі і міласэрнасьць могуць прынесьці і прыносілі вельмі шмат, як бы гэта ні адмаўлялі фаталісты.

Успрыманьне некаторымі містыкамі карціны сьветабудовы, згодна зь якой усё існуе адначасова на вышэйшым пляне па той бок прасторы і часу, і яго супрацьлегласьць – зямное ўспрыманьне жыцьця як барацьбы за прыняцьце правільных рашэньняў кожнае справядліва па-свойму. Іх філязофскае супрацьпастаўленьне ня ўлічвае, што гаворка ідзе пра два зусім розныя пляны і таму прывядзе да няправільнага выніку.

Інсьпіірацыі

Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

Аб зьмесьце апакаліпсіса Яна: сем цэркваў.


У першым разьдзеле Адкрыцьця Ян расказвае, як ён убачыў Хрыста ў першы раз пасьля ўзьнясеньня. «Я абярнуўся, каб убачыць…» Яшчэ больш дакладна сказана ў чацьвёртым разьдзеле: «Узыдзі сюды… І адразу я быў у духу». Гэтыя словы значаць, што не Хрыстос «сыходзіць» да Яна, але сам Ян набывае часовую здольнасьць сьвядома «ўзыйсьці» на ўзровень, дзе ён можа слухаць сказанае. Гэта важны момант і зусім не сымбаль. «Я ёсьць першы і апошні і жывы; і быў мёртвы…», «…і маю ключы пекла і сьмерці» – так гаворыць яму Хрыстос, які зьліўся у адно з Богам. Ён закранае ўсеагульную, паўтараемую на розны лад тэму, якая чырвонай ніцьцю праходзіць праз увесь акаліпсіс – пранікненьне ня нейкага, але «сапраўднага сьвятла», якім паводле сэнсу Эвангельля ад Яна зьяўляецца Хрыстос, у самыя розныя адсталыя і ахопленыя «цемрай» пляны жыцьця. Усё гэта ўвязанае зь неаднаразова паўтараючымся прароцтвам аб другім прышэсьці Хрыста «на аблоках».

Хрыстос праяўляе свой вобраз у якасьці цэнтра «сямі цэркваў у Азіі», сонечнага аблічча, і надзяляе здольнасьцю бачыць адрозьненьні. Ён быў «ахінуты ў падыр» – г. зн. Яго Дух праходзіць праз усё, нават волю, якую сымбалізуюць ногі; «на грудзях аперазаны залатым пасам» – г. зн. любоў, што жыве ў сэрцы, злучаецца з мудрасьцю; «галава ў Яго і валасы белыя…» – розум зьзяе дзякуючы сувязі зь любоўю; «вочы ў Яго - як полымя вогненнае» – Яго вочы «азараюць» сьвет; «ногі ў Яго падобныя да халкалівану, як распаленыя ў печы» – кожны крок нясе ачышчэньне зьнешняму сьвету; «голас у Яго – як шум водаў вялікіх» – нават у голасе гучыць Яго Дух. «Ён трымаў у правіцы Сваёй сем зорак» – правай рукой, зьвернутай да будучыні, Ён прыцягвае ўсе сілы і фактары ўплыву, і яны падпарадкоўваюцца Яму; «і з вуснаў ягоных выходзіў востры з двух бакоў меч» – Ён валодае сапраўднай здольнасьцю рабіць адрозьненьні і ўсё расстаўляць па месцах. Гэтае ўяўленьне стаіць у адным шэрагу з уяўленьнем Яна Хрысьціцеля у пачатку Эвангельля ад Яна, дзе гаворыцца пра сапраўднага Духа, які сыходзіў зь неба як голуб. Сем цэркваў адпавядаюць пакліканьню апосталаў (гл. Ян. 1, Мат. 4, 18-22).

«Сем цэркваў» ці сем прыходаў (гл. Адкр. 2-3), існавалі ў рэальнасьці. Яны сымбалізавалі розныя культурныя праблемы, якасьці і магчымасьці, якія Хрыстос проста павязвае з «анёламі» цэркваў. Азначэньне «анёл», падобна, адносілася да зямной іерархіі цэркваў, лісты не зьяўляліся выключна звышпачуцьцёвай акцыяй. Пры гэтым мелася на ўвазе, што кожная з цэркваў сапраўды знаходзілася пад апекай свайго анёла. Паняцьце «анёлаў» хрысьціянскіх прыходаў сямі гарадоў, звыш таго, магло азначаць сілы, якія фігуруюць і ў іншых частках Адкрыцьця.

У сувязі з гэтым, мала абаснаваны пункт гледжаньня розэнкрэйцэраў, тэасофаў і антропасофаў, якія лічылі, што гэтыя цэрквы ўяўлялі сабою культуры, таксама магла мець у сабе долю ісьціны. Культуры паводле іх вэрсіі зьмянялі адна другую. Цяперашні пераход ад заходняй культуры да замаячыўшай на гарызонце культуры больш мяккага тыпу атаясамляецца імі зь пераходам ад 5-й да 6-й ці ад 6-й да 7-й царквы. Часам робяцца спробы наладзіць сувязь з уяўленьнямі аб надыходзячай «эпохе Вадалея», пачатак якой розныя астролягі і прыхільнікі руху Нью-Эйдж адносяць да 1961, 2000 і нават 2242 года. Паводле Р. Штайнера ва ўсёй сваёй паўнаце гэтая эпоха раскрыецца толькі да 3500 года. Ёй папярэднічае яшчэ адна, малая эпоха працягласьцю 300-400 год. Нават калі гэтыя касьмічныя цыклі заснаваныя на рэальнасьці, тут выпушчаныя з-пад увагі некаторыя абставіны.

Характар апакаліпсіса не зьвязаны з цыклічнасьцю падзеяў ці «вечным кругаабаротам дванаццаці задыякальных якасьцяў». Тут лепш падыйшоў бы вобраз сьпіралі, якая раскручваецца на ўсё больш высокіх плянах. Прынцыпіяльна важныя «квантавыя скачкі» ў разьвіцьці сьвета і чалавецтва, пра якія гаворыцца ў акаліпсісе, ня могуць адбывацца на падставе толькі пасьлядоўнага кругавога руху, прэцэсіі зямной восі і спадарожнічаючых ім духоўных абставінаў. Калі ўзяць сучасную гісторыю, становіцца відаць, што разьвіцьцё адбываецца з узрастаючай хуткасьцю. У гэтым адчуваецца хада нечага больш вялікага. Калі дапусьціць існаваньне цыкляў, то апакаліптычныя зьмяненьні павінныя адбывацца ў рамках дадатковага, больш буйнага цыклю. Але за гэтым могуць стаяць і тыя фактары ўплыву, пра якія сказана ў апакаліпсісе.

Калі браць пад увагу атрымаўшыя меншую вядомасьць дасьледаваньні касьмічных зьмяненьняў, якія адбываліся ў раньне-гістарычную эпоху, – календары, археалягічныя знаходкі, пісьмовыя сьведчаньні, легенды, апрацаваныя Х. Й. Андэрсэнам, нябесная мэханіка і рытмы эпохаў паўстаюць як нелінейны працэс. Узьдзеяньне магутных сілаў здольнае парушаць і зьмяняць яго ход. У такім выпадку часавыя цыклі мелі б яшчэ больш вузкае значэньне, чым першыя пяць «цэркваў», пад якімі тэасофы мелі на ўвазе культуры Індыі, Эгіпту, Халдзеі, Грэцыі, Рыму, а таксама цяперашнюю заходнеэўрапейскую культуру.

Дадатак: «Расшыфроўка Апакаліпсіса» (з Хелене Мёлер «Пісаньні архангела Рафаіла, 1884 г.– 1969 г., выдаўніцтва «Радона-Ферлаг», Am Buchstein 14/15, D-61250 Usingen - нямецкая / ангельская) адносіць «7 цэркваў» да часу станаўленьня царквы па-за залежнасьцю ад касьмічных цыкляў:
1.     33-   333 н.э.: барацьба за дакладнае выкананьне ўказаньняў Ісуса.
2.   333-   633 н.э.: праблемы раньняй царквы, вернасьць вучэньню.
3.   633-   933 н.э.: азарэньне празь Пісаньне:
4.   933-   1233 н.э.: пагроза царкве з боку «пыхлівасьці, любові да раскошы, сквапнасьці, плоцевых памкненьняў»
(Заўвага: ваяўнічыя і інквізытарскія намеры царквы адносяцца да гэтага ж пэрыяду.)
5. 1233-   1533 н.э.: «страта чысьціні і своекарысьлівасьць царквы», за якімі ідзе «адток масаў ад царквы».
(У гэтай кнізе і каталіцкая, і эвангельская цэрквы разглядаюцца як «два сьведкі» ў духу Адкр. 11 ці як два зьвязаныя адзін з другім партнёры,)
6. 1533-   1833 н.э.: павярхоўнае хрысьціянства.
(Заўвага: у гэты ж пэрыяд зьяўляецца рацыяналізм і раньнія, мэханістычныя прыродазнаўчыя навукі.)
7. 1833-   2000 н.э.: абыякавасьць многіх людзей да царквы і Бога.
(Пасьля гэтага ў кнізе гаворыцца пра вялікі пералом і хуткае вяртаньне Хрыста, апісаньне якога дадзенае ў апошняй частцы Адкрыцьця Яна. Яно тлумачыцца як шматмерная падзея касьмічнага маштабу. Хаця пераважае старадаўні сцэнар зь вялікімі войнамі паміж богаадступнікамі, яму супрацьпастаўляецца думка, што «малітва народаў да Бога» ў стане зьмяніць становішча, асабліва, калі веруючыя усур’ёз «далучацца» да Бога і будуць чэрпаць у Ім натхненьне, такім чынам, узвышаючыся да блізасьці зь Ім .

Па адносінах да наступных этапаў Адкрыцьця «цэрквы» ўяўляюць сабою ўзровень, які яшчэ можна спасьцігнуць сьвядомасьцю зьнешняга жыцьця.

 

7 «цэркваў» і сёньняшнія цэрквы


(на нямецкай і ангельскай старонцы прыведзеныя дадатковыя вытрымкі з Адкрыцьця Яна 1 - 3). 

а) Сем былых цэркваў Малой Азіі.

Табліца


Былая царква

Словы Хрыста

Прызнаньне

Засьцярога

Задача для тых, хто перамагае сябе

Эфэская

«Так кажа Той, Хто трымае сем зорак у правіцы Сваёй, Хто ходзіць сярод сямі залатых сьветача».

Дзеяў, працы, цярплівасьці, што ня можа трываць распусных, і «ненавідзіш ты дзеі Мікалаітаў, якія і Я ненавіджу»****, распазнаньня илжэапосталаў, цярплівасьці працаваць дзеля імя Хрыста і не зьнемагаць.

Занядбала першую любоў сваю; павінная пакаяцца і рабіць ранейшыя ўчынкі, а калі ня так, то Хрыстос прыйдзе і зрушыць сьветач яе зь месца яго.

«…хто перамагае, таму дам паспытаць ад дрэва жыцьця, што сярод раю Божага».

Сьмірненская

«Так кажа Першы і Апошні, Які быў мёртвы і вось, жывы».

Скрухі, галечы («але ж ты багаты»), «праклёны ад тых, якія кажуць пра сябе, што яны Юдэі; але яны не такія, а зборня сатанінская».

«Ня бойся нічога, што табе выпадзе перацярпець. Вось, д'ябал будзе ўкідаць з асяродзьдзя вас у цямніцу, каб спакусіць вас, і будзеце мець скруху дзён дзесяць».

«Будзь верны да сьмерці, і дам табе вянок жыцьця… Пераможца не зазнае шкоды ад другое сьмерці».

Пергамская

«Так кажа Той, Хто мае востры з двух бакоў меч».

«…што трымаеш імя Маё, і ня зрокся веры Мае нават у тыя дні, калі ў вас, дзе жыве сатана, забіты верны сьведка Мой Анціпа».

Пра пасьлядоўнікаў Валаама, ідалапаклонстве Валака зь яго (храмавым) любаблудніцтвам, Мікалаітаў. «Пакайся; а калі ня так, неўзабаве прыйду да цябе і ўступлю зь імі ў бой мечам вуснаў Маіх».

«Пераможцу дам спажываць патаемную манну, і дам яму белы камень і на камені напісанае новае імя, якога ніхто ня ведае, акрамя таго, хто атрымлівае».

Фіятырская

«Так кажа Сын Божы, у Якога вочы – як полымя вогненнае, і ногі падобныя да халкалівану».

«Ведаю твае дзеі, і любоў, і служэньне, і веру, і цярплівасьць тваю, і тое, што апошнія дзеі твае большыя за першыя».

Пра патураньне ілжэпрарочыцы Езавелі, ахвяры іпдалам і храмавую прастытуцыю. Пагроза наслаць вялікую скруху, сьмерць дзецям, адплату па ўчынках кожнага. Астатнім абяцана не ўскладаць іншага цяжару, «толькі тое, што маеце, трымайце, пакуль прыйду».

«Хто перамагае… таму дам уладу над язычнікамі, і будзе пасьвіць іх жазлом жалезным; і, як посуд гліняны, яны скрышацца… і дам яму зорку золкавую. ».

Сардыская

«Так кажа Той, Хто мае сем духаў Божых і сем зорак».

«Ведаю твае дзеі». Некалькі чалавек не апаганілі вопраткі сваёй.

«Ты носіш імя, быццам жывы, але ты мёртвы. Чувай і ўмацоўвай астатняе блізкае да сьмерці». Справы недасканалыя, трэба зьберагаць тое, што было прынята і пачута, пакаяцца, іначай «найду на цябе, як злодзей».

«Пераможца апранецца ў белае адзеньне; і ня выкрасьлю імя ягонага з кнігі жыцьця, і вызнаю імя ягонае прад Айцом Маім і прад анёламі Ягонымі».

Філядэльфійская

«Так кажа Сьвяты, Праведны, Які мае ключ Давідаў, Які адмыкае - і ніхто не замкне, замыкае - і ніхто не адчыніць».

Дзеяў; няшмат мае сілы, але захавала слова і ня выраклася імя. «І як ты захаваў слова цярплівасьці Маёй, дык і Я захаваю цябе ад гадзіны спакушэньня, якая прыйдзе на ўвесь сьвет…»

«Я зраблю, што з сатанінскае зборні, з тых, якія кажуць пра сябе, што яны Юдэі, але самі не такія…, што яны прыйдуць і паклоняцца перад нагамі тваімі, і ўведаюць, што Я палюбіў цябе. » «Трымай, што маеш, каб хто не ўхапіў вянка твайго».

«Пераможцу зраблю стаўпом у храме Бога Майго, і ён ужо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерусаліма, які сыходзіць зь неба ад Бога Майго, і імя Маё новае».

Лаадыкійская

«Так кажа Амін, сьведка верны і сапраўдны, пачатак тварэньня Божага».

(«Ведаю твае дзеі», аднак дакладнае станоўчае пацьверджаньне адсутнічае.)

«…Як што ты цёплы*****, а не гарачы і не халодны, дык выкіну цябе з вуснаў Маіх; «ня ведаеш, што ты няшчасны і жалю варты, і ўбогі і сьляпы і голы. Раю табе купіць у Мяне золата, вагнём ачышчанае… і белую вопратку… і масьцю памаж вочы твае, каб бачыць». «Каго Я люблю, тых выкрываю і караю. Дык вось будзь руплівы і пакайся».

«Калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, увайду да яго і буду вячэраць зь ім, і ён са Мною. Пераможцу дам сесьці са Мною на троне Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на троне Ягоным. ».

**** дакладней было б перакласьці «якія мне брыдкія» (Хрыстос ні да каго не адчувае нянавісьці); гл. таксама Пасланьне Паўла да Эфэсянаў 4-6;
*****«цёплы» значыць адсутнасьць дакладнай пазыцыі.
Сам факт, што Хрыстос гаворыць з цэрквамі па-рознаму, сьведчыць аб тым, што кожная царква павінная атрымаць свой уласны ўрок, у тым ліку са станоўчых аспэктаў.

 

б) цэрквы, якія існуюць сёньня.

Сем раньніх прыходаў ці цэркваў сапраўды існавалі. У асноўнай частцы на вэб-сайце Christuswege.net падкрэсьліваецца больш шырокае значэньне гэтага біблійнага тэксту для розных групаў людзей і культураў. Цікава было б прасачыць, ці няма падабенства паміж «сямю цэрквамі» і цэрквамі, унутрыцаркоўнымі плынямі і хрысьціянскімі рухамі нашых дней. Рэзультат такіх дасьледаваньняў тут не прыводзіцца, каб пазьбегнуць пасьпешлівага атаясамаленьня і спрашчэньня. Аднак у далейшым будуць абмаляваныя розныя бакі сучасных цэркваў, каб кожны мог зрабіць высновы сам. Варта заўважыць, што ніводная царква тут не аксуджаецца – гэта прэрагатыва самога Хрыста. Хутчэй наадварот. Адпаведнасьць унівэрсальным зыходным матрыцам накшталт «сямігучча» магла б выявіць схаваны сэнс «адзінства ў разнастайнасьці» для экумены.

Табліца


Сёньняшнія цэрквы*/плыні

Моцныя бакі

З чым прыйдзецца сутыкнуцца зацікаўленым людзям

Сірыйская праваслаўная царква і некаторыя прыхільнікі старажытнага кельцкага хрысьціянства; армянская царква; эгіпэцкая копцкая царква; этыёпская царква.

Грэцкая, расейская і сербская праваслаўная царква.

(А таксама зьнішчаныя галіны хрысьціянства Арыя.)

Царква апостала Тамаша ў Індыі; няпальская царква.



Нярэдка больш глыбокая вера, моцныя духоўныя памкненьні ў манахаў, стойкасьць, пасьлядоўнасьць. Налёт першапачатковасьці, напрыклад, крыпты пад цэрквамі як рэшта хрысьціянска-эзатэрычных традыцыяў. Вучэньне старцаў (Марыя-Сафія)…

Больш прыгожыя, але і больш строгія традыцыйныя абрады, напрыклад, трохгадзіннае няспаньне стоячы (апроч царквы апостала Тамаша). Мала падыходзяць для разнастайнасьці пошукаў сучасных, асабліва маладых людзей, асабліва тых, хто яшчэ нядаўна знаходзіўся ў акружэньні атэістаў, і таму займаюць пазыцыю на пэрыфэрыі царквы і мысьляць хутчэй сьвецкімі катэгорыямі.
Ціск камуністычнай сыстэмы ці нацыянальныя перавагі прымусілі некаторыя з гэтых цэркваў звузіць рамкі сваёй дзейнасьці або спарадзілі ў іх варожыя адносіны да іншых цэркваў і народаў.

Незалежныя цэрквы, эвангелісты, пяцідзясятнікі, квакеры

Іншыя суполкі, якія часам незразумела чаму называюць «сэктамі»**: адвэнтысты, новаапостальская царква, мармоны і г. д.



Прастата і бескампраміснасьць у адносінах да ўласнай веры і маралі. Простыя і натуральныя адносіны да Ісуса Хрыста адкрываюць прамы доступ да Яго энэргіі, асабліва тым, у каго ёсьць да гэтага здольнасьці. Моцныя адчуваньні веры, незвычайныя прасьвятленьні падчас малітвы, ацаленьні пад узьдзеяньнем веры і г. д. Інтэнсіўнае вывучэньне Бібліі бяз спробаў абходзіць цяжкія для разуменьня месцы. Моцная ўзаемная падтрымка паміж членамі суполкі – гэтыя хрысьціяне прыгадваюць Бога ня толькі па нядзелях ці на Раство.

Апроч шматразовага ўмацаваньня веры няма ніякіх прамых мэтадаў падрыхтоўкі да досьведу духоўных ці рэлігійных перажываньняў. Недахоп спакою і цішыні і адсутнасьць зьвязаных зь імі мэтадаў хрысьціянскай мэдытацыі (чаго не хапае і іншым цэрквам). Маральная строгасьць, падтрымліваемая ў міжасабовых адносінах з добрых намераў, часта складаецца з забаронаў і не суправаджаецца павучаньнямі, як,напрыклад, будаваць сяброўскія адносіны ў нашыя дні. Пэўнае нежаданьне разумець разнастайнасьць хрысьціянскага досьведу, якая выходзіць па-за рамкі іх звычайных уяўленьняў. Нярэдка існуе меркаваньне, што для навяртаньня ў веру іншых цалкам падыйдзе тое, што было дастатковым для сябе. Завышанае пачуцьцё абранасьці ўласнай царквы (асабліва ў новаапостальскай царквы). Наяўнасьць палітычных прадузятасьцяў, нягледзячы на іх афіцыйнае адмаўленьне.

Большасьць веруючых у пратэстанцкіх, эвангелічных цэрквах.

А таксама прагрэсіўныя адкрытыя цэрквы і да т. п.



Прыклад Лютэра, для якога крыніцай веры была ў першую чаргу Біблія. Шырокі ўдзел у працы сацыяльных службаў.
Адкрытасьць, гатоўнасьць абапірацца на веру ў палітычных рашэньнях, звычка да самастойнага мысьленьня і самакантролю, прычым ня толькі рамках «маральнай тэматыкі». Адкрытыя адносіны да экумэнічных сувязяў паміж цэрквамі.

Гістарычна-крытычнае вывучэньне тэалёгіі ў нашыя дні забівае веру ўва многія рэчы, а пасьля на сэмінары прапаведнікаў спрабуюць вучыць, якім жа чынам усё ж такі данесьці веру да паствы. Некаторыя шукаюць шляхі да духоўнага паглыбленьня веры, але рэдка дзеляцца імі зь іншымі. Вельмі распаўсюджанае згладжваньне вуглоў і прыстасаванства ў грамадзкім жыцьці, якое трапляе нават на царкоўныя мерапрыемствы. Часам цэрквы зьяўляліся адной з крыніцаў шкодных тэндэнцыяў грамадзтва спажываньня і канкурэнцыі (напрыклад, кальвінізм).

Левы каталіцызм, фэміністычная тэалёгія, тэалёгія вызваленьня трэцяга сьвету.

Блізкасьць да жыцьця людзей, сурн’ёзная, па-хрысьціянску матываваная барацьба за сацыяльныя правы і правы чалавека. Пільныя адносіны да таго, што адбываецца ўсярэдзіне царквы, пошукі належнай і гуманістычнай ролі жанчыны. Стаўшыя больш адкрытымі адносіны да містычных шляхоў пазнаньня.

У некаторых вера мае спрошчаны выгляд. Наяўнасьць некатрорых абмежаваньняў глыбінна-псыхалягічнага і сацыяльнага характару (якія маюць адносіны да ўсіх, у тым ліку гуманістаў). У вобласьці фэміністычнай тэалёгіі вера часам абапіраецца на старажытныя культы без праверкі іх сумяшчальнасьці з хрысьціянствам.

Традыцыйны каталіцызм.

А таксама больш строгія каталіцкія рухі, напрыклад, вакол прароцтва Дзевы Марыі і містыцызму.



Захаваньне веры і абрадаў, дадзеных гэтай царкве. Апроч пакланеньня Дзеве Марыі ёсьць іншыя традыцыі і элемэнты, якіх не хапае іншым цэрквам. Дабрачынная дзейнасьць і сацыяльная пільнасьць па ўсім сьвеце.
Часткова служыць стрымліваючым фактарам усеагульнага этычнага развалу ў грамадзтве. Некаторая паінфармаванасьць хаця б невялікіх групаў членаў царквы аб духоўнай мэтадалёгіі (экзэрцыцыі, простыя віды мэдытацыі). У містыкаў, якія часьцей сустракаюцца ў гэтай царкве, ёсьць досьвед перажываньня таемства ўкрыжаваньня Хрыста. Так, напрыклад, вядомы багаслоў Ранер прызнаваў, што царква будучыні павінная практыкаваць містыцызм.

Нават усярэдзіне царквы стаўка робіцца на догмы і голы прымус з боку царкоўнага начальства, а не на абучэньне самастойных людзей сучаснасьці, заснаванае на адчуваньні і асэнсаваньні. У маральнай сфэры суцэльныя запаведзі і забароны. Амаль ня робіцца спробаў знайсьці тую мову, якой царква сёньняшняга часу магла б данесьці жывую веру да людзей самага рознага складу. Функцыя маральных тармазоў не дацягвае да рэальнага ператварэньня і абнаўленьня. Цяжка ідзе пачатае пераадоленьне ранейшай практыкі інквізыцыі і ўдзелу ў войнах, а таксама супрацоўніцтва са сьвецкімі ўладамі. Прапагандуецца тэзіс, што толькі свая царква зьяўляецца да канца сапраўднай. Містыкаў у лепшым выпадку проста церпяць, не прызнаючы за імі пуцяводнай ролі.

Хрысьціянская суполка і хрысталёгія Рудольфа Штайнера; хрысьціянскія розэнкрэйцэры.

Адасобленыя групы тыпу руху Новага Адкрыцьця.****



Іншыя напрамкі, у тым ліку заснаваныя на вучэньні прафэсара Д.Хуртака.

Падобны падыход да Хрыста роднасны забытаму, а часткова зьнішчанаму ў ходзе перасьледаваньняў падыходу хрысьціянства пазнаньня,*** якое, напрыклад, абапіралася на Эвангельле ад Яна і не было ідэнтычным «гнастыцызму» (адсутнасьць якога прывяла да зьяўленьня многіх заслугоўваючых выкараненьнгя зьяваў усярэдзіне сучасных цэркваў). Прымаюцца розныя спосабы дасягненьня адкрытасьці на шляху да Бога. Хуртак працаваў зь біблійным «імем Божым».

Антропасофы вядуць працу «ў духу Хрыста», але не ўключаюць Яго напрамую, напрыклад, у свае малітвы. Створаная Р. Штайнерам Хрысьціянская суполка прама да антропасофіі не адносіцца. Хрысьціянскія карані не адразу бачныя ўва многіх групах розэнкрэйцэраў нашых дзён. Групы Новага Адкрыцьця, якія, напрыклад, адштурхоўваюцца ад твораў містыка Якаба Лорбера, разам зь Бібліяй кіруюцца «прароцтвамі».
Тыя. хто хацеў бы скласьці сваё меркаваньне пра Іх сэнс і праблематыку, павінныя спачатку навучыцца ня мераць усё на адзін аршын.****

Некаторыя арганізацыйна не аформленыя колы на пэрыфэрыі хрысьціянства, напрыклад, групы, блізкія Нью-Эйдж.

Робяць спробы выйсьці па-за рамкі недасканаласьці сёньняшняга матэрыялістычнага грамадзтва, што сугучна прадказаньням Адкрыцьця. Занятыя сваімі ўласнымі якасьцямі і досьведам, не вінавацяць іншых. Імкнуцца да дыялёгу з многімі іншымі рухамі.

Не праводзіцца выразнай розьніцы паміж Хрыстом і іншымі «Хрыстамі», а таксама «хрысьціянскай сьвядомасьцю» некаторых рухаў. Нягледзячы на тое, што супольнасьць паміж рэлігіямі існуе толькі ў пытаньнях этыкі, але не самой веры, розьніца штучна рэтушуецца. Усё прыпісваюць волі Бога, не заўсёды разумеючы, што на зямлі этычныя рашэньні прымаюцца ў супрацьстаяньні канструктыўных і дэструктыўных сілаў. Адсюль памяркоўнасьць да нэгатыўных зьяваў, недахоп этычнай вытрымкі перад тварам цяжкасьцяў, якая характэрная для арганізаванага хрысьціянства. У якасьці рухаў мала ўдзельнічаюць у справах грамадзтва.

* Тут можна было б разгледзець роднасную сувязь кожнай царквы зь першымі дванаццацю апосталамі. Розныя людзі знаходзяць у розных цэрквах тое, што ім дапамагае зрабіць крок наперад.
** Калі ў вас выклікае цікавасьць пэўная група і яна а) дае вам асабістую свабоду ў кантактах у сям’і і зь сябрамі; б) не заахвочвае вас да неэтычных дзеяньняў; в) не імкнецца адабраць у вас тое, што вам належыць (апроч узносаў ці царкоўнага падатку і добраахвотных ахвяраваньняў); г) абапіраецца на Біблію і Новы Запавет, а таксама Ісуса Хрыста, які разумеецца ў духу апошніх; д) прызнае, што яна не зьяўляецца адзіна правільнай хрысьціянскай групай; значыць, азначэньне «сэкта», якое звычайна выкарыстоўваецца ў нэгатыўным пляне, да яе не падыходзіць, якія б багаслоўскія тлумачэньні яна ні высоўвала і якую б адзнаку ні атрымлівалі яе пабочныя традыцыі, якія ёсьць ува ўсіх незалежных цэркваў, апроч эвангеліцкай.
*** Напрыклад, сам Ян, Клімент Александрыйскі, Арыген, паўлікіянцы, Яахім дэль Фіёрэ, настаўнік Экехард, Таўлер, Зэйзэ, Мікалай Кузанскі, Якаб Бёмэ, Ангелус Сілезіюс, Парацэльс, Наваліс і іншыя. У такіх колаў могуць быць свае абмежаваньні, як ва ўсіх цэркваў, але яны ўсё роўна зьяўляюцца часткай хрысьціянства. Да іх далучаліся багумілы і катары, хаця для іх была характэрная самаізаляцыя ад сьвету.
**** Гл. таксама разьдзел «Як ставіцца да прароцтваў?», а таксама месцы пра «прарочыя словы» і таму падобнае ў асноўным тэксьце на сайце Christuswege.net. Ня ўсе групы Новага Адкрыцьця лічаць сябе канкурэнтамі царквы і таму не патрабуюць выхаду з царквы ці пераходу ў іншую канфэсію (той жа Лорбер). Некаторыя групы, наадварот, ставяцца да царквы крытычна, бо па сёньня ўспрымаюць асноўныя цэрквы як сваіх ганіцеляў.

 

в) Падыходы да вырашэньня канфліктаў паміж цэрквамі ў экумэне.

Хрысьціянства паўстае ва ўсёй сваёй паўнаце, калі кінуць погляд на экумэнічную разнастайнасьць цэркваў. Любы, хто прызнае хрысьціянскім найменшую агульную роўніцу вядомых вучэньняў асноўных цэркваў, дае ў рукі людзям і цэрквам тое, што ім патрэбна для прасоўваньня па шляху насьпеўшага абнаўленьня шматграннага хрысьціянскага руху ў духу раньняй царквы. Хрысьціяне павінныя вучыцца адзін у аднаго, не губляючы сваёй самабытнасьці. Умацаваньне адчуваньня згуртаванасьці сярод розных цэркваў не раўназначнае імкненьню ўніфікаваць хрысьціянства. Зусім не пра гэтае вёў гаворку Хрыстос у сваім пасланьні сямі цэрквам Азіі. Ён ведаў, што ўсе людзі – розныя. Нават Яго алегорыя пра пастыра і адзіны статак не выключае разнастайнасьці ў «статку». У канцы канцоў, Хрыстос і ёсьць самы галоўны «пастыр». Ён – адзіны, хто мог бы арганізаваць непасрэднае зьліцьцё ўсіх цэркваў у адну правільным чынам. Каго б яшчэ сталі слухаць? Аднак некаторыя крокі ў гэтым напрамку можна рабіць ужо зараз. Далей гаворка пойдзе пра пытаньні, якія ў цяперашні час разглядаюца кіраўніцтвам асноўных цэркваў як галоўныя перашкоды аб'яднакньню. (Нямала людзей у цэрквах па-ранейшаму вельмі зацікаўленыя, каб гэтыя перашкоды захаваліся).

0. На Другім Ваціканскім саборы ў 1962 годзе намеціліся некаторыя станоўчыя зрухі ў бок экумэнізму. Каталіцкая царква прызнала, што такія бачныя і ня бачныя элемэнты, як слова Божае, сапраўдная міласэрнасьць, надзея, любоў і дары Сьвятога Духа, а разам зь імі адкупленьне і «сьвятасьць» могуць існаваць і па-за каталіцызмам. Тым ня менш, каталіцкая царква па-ранейшаму лічыцца адзінай поўнай царквой.


1. Каталіцкая царква пярэчыць існаваньню бесьперапыннай «суксэсіі» (пераемнасьці) апосталаў у пратэстантаў, якая падтрымліваецца праз ускладаньне рук з часоў першых апосталаў і заснаваны на гэтай традыцыі рытуал узьвядзеньня ў сан біскупа ці сьвятара. Гэтыя дзьве канфэсіі знаходзяцца ў зусім не братэрскіх адносінах. Між тым, некаторыя эвангеліцкія цэрквы ўзьніклі пры ўдзеле адпаведных ландфюрстаў, якія перайшлі ў новую веру, прычым сярод нованаверненых павінныя былі быць і каталіцкія сьвятары. Яны ў сваю чаргу ўдзельнічалі ў прызначэньні новых сьвятароў, выконваючы адпаведныя цырымоніі. Ускладаньне рук (для ацаленьня, дабраславеньня) цалкам дапускаецца Бібліяй. Нават пры наяўнасьці бесьперапыннасьці ланцужка, як яе разумеюць каталікі, але не прадпісвае Біблія, эвангеліцкія цэрквы ўсё яшчэ маглі б практыкаваць абрад ускладаньня рук безь вялікай шкоды для ўласнай рэпутацыі. Але калі б ім прыйшлося шукаць ва ўласных шэрагах ці па-за гэтымі шэрагамі патрэбнае зьвяно «бесьперапыннага ланцужка». то гэта магло б пахістаць самасьвядомасьць эвангеліцкіх цэркваў значна больш.

У той жа час гэта дало б магчымасьць узаемнага прызнаньня таго, што сувязь са Сьвятым Духам Хрыстовым, якая звычайна перадаецца праз ускладаньне рук, можна наладзіць напрамую малітвай, прычым любому веруючаму. Зусім відавочна, што некаторыя людзі маюць нязвычайныя здольнасьці лячыць ускладаньнем рук, больш, чым некаторыя прысьвечаныя, хаця самі яны ніколі не праходзілі праз царкоўны абрад прысьвячэньня. У далейшым пастар мог бы перадаваць Сьвятога Духа іншым людзям клясычным чынам – ускладаньнем рук. Падобна, і гэты варыянт чужы каталіцкай царкве. Але паколькі эвангеліцкая царква яго таксама не практыкавала, то ніводная зь іх ня мела б перавагі. Строга кажучы, каталіцкая царква магла б дапусьціць такую магчымасьць і толькі запярэчыць, што звычайныя сродкі не дазваляюць праверыць нязьменнасьць узьдзеяньня Сьвятога Духа пры такім падыходзе. Але тады ёй прыйшлося б ва ўсе часы мець пад рукой людзей, здольных адрозьніваць сапраўднае ўзьдзеяньне Сьвятога Духа ад уяўнага (такіх, як айцец Піо). У дадатак абмежаваньні прыйшлося б накладаць і на існуючы каталіцкі абрад прысьвячэньня. А што рабіць з прысьвечаным, калі ён якім-небудзь нядобрым учынкам зьняславіў дзеяньне Сьвятога Духа? Ці здольны ён яшчэ перадаваць Сьвятога Духа? На такія пытаньні немагчыма адказаць без сур’ёзнага дасьледаваньня ці дапамогі людзей кшталту айца Піо.

2. Пытаньне пра пасаду апостала Пятра, г. зн. Папы, для каталіцкай царквы зьвязанае з канцэпцыяй яўнага і поўнага аб’яднаньня цэркваў пад яго кіраўніцтвам. Ісус даручыў Пятру «пасьвіць» Яго «ягнятаў» і «авечак» (Ян. 21). Пры гэтым Ісус давяраў яму ня іншых апосталаў і іх вучняў, але ўсіх хрысьціянаў, якія меліся на той час. Напрыклад, за старымі «сямю цэрквамі ў Азіі» назіраў Ян, а ня Пётр, многія суполкі знаходзіліся ў распараджэньні Паўла і да т. п. Застаецца пытаньне, што магло б мець на ўвазе даручэньне «пасьвіць» для пераемніка Пятра ў нашыя дні. Прадстаўнікі праваслаўных цэркваў некалькі год таму давалі зразумець, што былі б згодныя на «пачэснае кіраўніцтва» Папы, не зьвязанае з прамымі ўладнымі паўнамоцтвамі, паводле прыкладу раньняй царквы, у якой рымскі біскуп быў прызнаны як першы сярод роўных. Такой магчымасьці не выключалі нават некаторыя пратэстанцкія тэолягі. У той час Ватыкан на гэта не пайшоў. Тым ня менш, папа ў далейшым заявіў, што іншыя цэрквы павінныя падумаць, якую, паводле іх меркаваньня, ролю ў аб’яднаньні цэркваў павіннае адыгрываць папства. Развагі на гэтую тэму нікому б не пашкодзілі. Калі б цэрквы былі згуртаваным арганізмам, яны канешне абралі б новага галаву.

3. Пратэстанцкія цэрквы ня хочуць мірыцца з тым, што каталіцкая царква не дазваляе жанчынам насіць сан сьвятара. Аднак, праваслаўныя цэрквы, часткі англіканскай і нават пратэстанцкая царква некаторых краінаў самі сустракаюцца зь цяжкасьцямі ў гэтай вобласьці. Зь іншага боку, у каталіцкай царкве існуе царкоўная народная ініцыятыва «Мы – царква», якая таксама высоўвае гэтае патрабаваньне. Як бы ні было важнае гэтае пытаньне, незразумела, чаму ад яго павіннае залежаць аб’яднаньне цэркваў. З такім патрабаваньнем кожная царква павінная разабрацца сама, зыходзячы з узроўню сваёй сьвядомасьці. Ватыкан, прынамсі, у працэсе пошуку шляхоў да збліжэньня не павінен адмаўляць права эвангеліцкіх цэркваў на ардынацыю жанчынаў. Непадабенства магло б стаць станоўчым стымулам для працы ў гэтым напрамку ў кожнай асобнай царкве.


У Бібліі (у Паўла) можна знайсьці сьведчаньні, што мужчыны і жанчыны выконвалі ў суполцы традыцыйна склаўшыяся і часткова разьдзельныя функцыі. Пытаньне аб абмежаваньні правоў жанчынаў увогуле не стаяла, бо ў той час апосталы ведалі і памяталі, якую важную ролю Марыя і іншыя жанчыны адыгралі падчас падзеяў на Пяцідзясятніцу. Фраза «Жонкі вашыя ў цэрквах няхай маўчаць», хутчэй за ўсё, мела ня той сэнс, які стаў укладацца ў яе ў будучыні, і ня мае адносінаў да сучасных жанчынаў. Ёсьць сумненьне, што гэта ўсе разумеюць аднолькава, таму застаецца аргумэнтаваць, што ў спробах дасягненьня царкоўнага адзінства сьвет не сышоўся клінам на гэтым пытаньні. Тых, хто лічыць, што прывязка гэтага пытаньня да дыскусіі аб царкоўным адзінстве дапаможа хутчэй увесьці ў практыку ардынацыю жанчынаў у царкве, можа спасьцігнуць жорсткае расчараваньне. Лепш разглядаць гэтыя дзьве тэмы паасобку. Калі аб’яднаньне цэркваў стане амаль вырашаным пытаньнем, стане відаць, якая з цэркваў самая перадавая.

4. Пакланеньне Дзеве Марыі каталіцкай і праваслаўнай царквы адсутнічае ў пратэстантаў, аднак гэта, падобна ня лічыцца галоўным камнем спатыкненьня на шляху да ўмацаваньня адзінства. 2-і Ватыканскі сабор таксама прызнаў, што ў літургіях могуць быць адрозьненьні ў залежнасьці ад духоўнага складу веруючых і што некаторыя адрозьненьні маглі б спрыяць узаемнаму духоўнаму ўзбагачэньню. Вядома, што некаторыя эвангеліцкія цэрквы ў 50-60-е гады спрабавалі ўкараніць пэўныя формы пакланеньня Дзеве Марыі.

5. Зразумела, што Царкоўнае права (Кодэкс кананічнага права), якое ў сваёй ранейшай форме давала магчымасьць для мноства злоўжываньняў, зьяўляецца гарачай тэмай. Аднак традыцыйнае царкоўнае права каталікоў, якое згодна зь Бібліяй не зьяўляецца абавязковым, не павіннае лічыцца, як, напрыклад, у Эвангеліцкай царквы Германіі, камнем спатыкненьня на шляху да аб'яднаньня цэркваў. Няхай яно будзе справай адной царквы. Усякая царква як самадастатковая адзінка можа і ў некаторым сэнсе нават павінная мець улаксны статут і ўласнае царкоўнае права, якім бы мудрагелістым яно ні здавалася. Унясеньне зьмяненьняў ва ўнутрыцаркоўныя правілы – гэта справа кожнай асобнай царквы, калі толькі яна не патрабуе, каб яе правілы безагаворачна выконваліся ўсімі. Нават калі хто-небудзь хацеў бы распачаць падобную дыскусію аб падпарадкаваньні ўсіх аднаму, каталіцкая царква, хутчэй за ўсё, прапанавала б склікаць усеагульны царкоўны сабор, які прыняў бы ці падрыхтаваў новае царкоўнае права, як яна сама гэта зрабіла ў 1983 годзе, унёсшы ў свае прававыя палажэньні папраўкі, зьвязаныя з «тэалёгіяй дыялёгу са сьветам» 2-га Ватыканскага сабору 1962 года. Таму недарэчы прадстаўляць гэтую тэму як перашкоду яднаньню.

6. Яшчэ адзін спрэчны момант – пытаньне апраўданьня чалавека перад Богам праз справы і адкупіцельны подзьвіг Ісуса Хрыста – можа лічыцца вырашаным з прычыны наяўнасьці сумесных заяваў каталіцкай і эвангеліцкай царквы па гэтым пытаньні.

Такім чынам, цэрквы, прытрымліваючыся духу экумэнізму, маглі б працягнуць збліжэньне, не засмучаючы Хрыста сваім адчужэньнем адна ад другой.*) Нягледзячы на гэтае, ужо сёньня адчуваецца наяўнасьць «усеагульнай царквы» ў духу Ісуса Хрыста, да якой належаць усе, хто ідзе за Ісусам Хрыстом сваім шляхам і імкнецца «выканаць волю Айца», да якой бы царквы ён ні належаў. Сярод іх таксама могуць апынуцца людзі, які не зьяўляюцца членамі ніводнай з цэркваў ці рэлігійных суполак і ня носяць фармальнага званьня хрысьціяніна. «Шляхі Хрыстовы» разьвіваюць гэтую тэму ў сувязі з цэрквамі. Нягледзячы на гэты досьвед, некаторыя рухі працягваюць перасьледаваць мэту падобнага аб’яднаньня, яны не супярэчаць агульнай тэндэнцыі. Аднак імпульс да аб’яднаньня сапраўды павінен ісьці ад сэрца, фармальны подпіс пад дэкрярацыямі нічога не дасьць.

* (Хрост у Ярдане Янам Хрнысьціцелем:: Зноска...).


 Такія цэрквы, як каталіцкая, маглі б падхапіць імпульсы, якія зыходзяць, напрыклад, ад хрысьціянскіх пасланьняў праваслаўнай хзрысьціянкі Васулы Райдэн у яе кнізе «Сапраўднае жыцьцё ў Богу», т.1. Каталіцкая царква расцэньвае такія кнігі як «прыватныя адкрыцьці» (Інсьпірацыі),яна ўжо не выступае супраць іх выданьня, крытычна іх разглядае і не сьпяшаецца з канчатковым меркаваньнем. Аднак часта зьмест такіх кніг выходзіць па-за рамкі інсьпірацыі, якая мае значэньне толькі для прыватнага жыцьця таго, да каго яна прыйшла. (Сьпіс літаратуры на гэтым вэб-сайце даецца толькі як дадатковая дапамога. Нашыя высновы ад яго не залежаць.)

 

Навошта патрэбная царква ці рэлігійная суполка?



Унутраную сувязь зь Ісусам Хрыстом, з Богам цалкам можна здабыць у індывідуальным парадку. Гэта самае галоўнае. Бог здольны сам укласьці ў чалавека неабходныя жаданьні, асабліва, калі той умее заўважаць Яго тонкія намёкі.

Аднак існуе далейшы ўзровень гэтага яднаньня, які можа быць рэалізаваны толькі ў супольнасьці зь іншымі людзьмі. «Дзе двое альбо трое сабраныя ў імя Маё, там Я сярод іх» (Мат. 18,19-20). На ўвазе маецца менавіта тое, што сказана. У прынцыпе, такі кантакт магчымы і на адлегласьці, калі людзі загадзя дамовяцца аб часе, але такі спосаб цяжка асвоіць. Містык здольны перажыць падобнае яднаньне без усякай дамовы. І ўсё ж для большасьці гэта невыканальная задача. Чалавек не народжаны быць пустэльнікам.

Малітоўная суполка можа, напрыклад, ператварыцца ў пастаянна дзейнічаючы хатні гурток. Аднак, апроч таго, гэтую супольнасьць можна знайсьці ў царкоўным прыходзе або якой-небудзь іншай рэлігійнай суполцы, абранай у адпаведнасьці зь індывідуальнымі схільнасьцямі. Хаця цэрквы любяць выпінаць сваю ролю і традыцыі ў адносінах да іншых цэркваў перад прыхаджанамі, сутнасьці справы гэта не мяняе.

Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка