Шляхі Хрыстовы




старонка14/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   25

Частка 2: Этапы Адкрыцьця Яна Хрысьоціцеля

Адкрыцьцё Яна.


Пры інтэнсіўнай мэдытатыўнай прапрацоўцы Эвангельля ад Яна становіцца відаць, што упор у ім зроблены на сузіральным аглядзе эвангелістам падзеяў свайго жыцьця.

Адкрыцьцё Яна, наадварот, яўна заснаванае на зданях. Яно не зьяўляецца мысьленнай праекцыяй уражаньняў зьнешняга жыцьця на будучыню. Форма зданяў Яна, пры ўмове наяўнасьці ў яго досьведу аддзяленьня зданяў ад уласных унутраных вобразаў, гаворыць аб тым, што яны бяруць пачатак на больш высокім узроўні, чым той, на якім спадзяваньні, зьвязаныя з унутраным сьветам, трансфармуюцца ў карціны ўяўленьня. Ніякага зьмяшэньня з асабістымі момантамі не назіраецца. Крыніца названая прама, хаця, само па сабе, пры такіх працэсах гэта ня служыць гарантыяй: «Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаць рабам Сваім, што мае быць неўзабаве. І Ён паказаў, паслаўшы яго праз Свайго анёла рабу Свайму Яну…»

Сучасная эвангельская тэалёгія мала цікавіцца гэтымі зданямі апакаліпсіса. Яе павярхоўныя мэтады не дазваляюць расшыфраваць нават іх малой часткі, бо яна не здольная вывесьці «мэтад» іх стварэньня і зьвязаную зь ім сымболіку з уласнага досьведу. У каталіцкай царквы ёсьць некаторыя ўяўленьні пра апакаліпсіс, але людзі іх рэдка чытаюць. Занадта далёкія яны ад сёньняшняй самазадаволенасьці многіх людзей і цэркваў. Незалежныя цэрквы і сэкты, наадварот, прама спасылаюцца на апакаліпсіс.* Яны чытаюць прароцтвы адпаведна ўзроўню свайго разуменьня, гэта значыць, ня маючы ніякага дастатковага мэтада, і бачаць у іх выключна пагрозу зьнешняй катастрофы. Адначасова яны лічаць сябе абранымі ці, прынамсі, найбольш прама абранымі.* Між тым «апакаліпсіс» – грэцкае слова і значыць яно «раскрыцьцё», «адкрыцьцё», а зусім не катастрофу.

У разьдзеле пра падзеі Пяцідзясятніцы ўжо гаварылася аб пераходзе ад індывідуальнай дзейнасьці Хрыста, якую Ён вёў сярод акружаўшых Яго людзей, да глябальных працэсаў разьвіцьця.

Калі пасьля Эвангельляў гэтак жа цэласна, як гэта рэкамэндавалася ва ўводзінах, прапрацаваць Адкрыцьцё Яна, выявяцца нечаканыя рэчы, пра якія нідзе нічога не напісана.

У Адкрыцьці прасочваецца тая ж пасьлядоўнасьць, якая існавала ў жыцьці Хрыста. Аднак гаворка тут ідзе ўжо пра разьвіцьцё чалавецтва ў цэлым, зямлі, яе месцы ў сусьвеце. Нават самае ўважлівае містычнае асэнсаваньне прыводзіць да высновы, што Адкрыцьцё Яна не зьяўляецца наборам наглядных дапаможнікаў для самарэалізацыі ці «прысьвячэньня» асобнага чалавека, хаця з прычыны вышэйзгаданых паралеляў з Эвангельлямі яно здольнае стаць дапамогай у асабістай працы над сабою. Сапраўдны ўзровень апакаліптыкі – гэта хутчэй сьвядомасьць, якая рассоўвае рамкі першапачатковых падзеяў, якія адбываліся вакол Хрыста дзьве тысячы год таму, да ўсяленскіх маштабаў разьвіцьця чалавецтва і зямлі, празь якое суцэльнай ніцьцю правходзяць усё тыя ж першапачатковыя этапы. Сюды ўключаная і ўнівэрсальная прырода Хрыста, супрацьпастаўленая Яго дзейнасьці ў абліччы сына чалавечага на мяжы эпохаў. З гэтых пазыцыяў можна зрабіць некаторыя высновы пра падзеі неўсяленскага характару, якія адбываліся 2000 год таму.

Адкрыцьцё мае непараўнальна большую ступень складанасьці, чым апісаньне Эвангельляў. Яно таксама не зьяўляецца простай праекцыяй сьведчаньняў Яна аб жыцьці Хрыста на сусьветныя працэсы.

Адкрыцьцё ва ўласьцівай яму «стыхіі» дае апісаньне таго, што адбываецца ва многіх вымярэньнях і на многіх узроўнях быцьця. Часавая пасьлядоўнасьць этапаў выяўляецца толькі пры ўважлівым поглядзе. Ужо з гэтага відаць, што мноства намёкаў на гістарычныя падзеі часткова могуць лічыцца водгульлем убачанага, часткова ўводзіць у зман.

Займаючы іншую, але таксама маючую права на існаваньне пазыцыю, Р. Штайнер лічыць, што будучыя станы сьвядомасьці чалавецтва могуць прадчувацца некаторымі духоўнымі вучнямі сучаснасьці. Гл. Р.Штайнер «Апакаліпсіс Яна», цыкль лекцыяў 1908 г.

Обэрдэрфэр, трымаючыся духу Ота Ханіша, заснавацеля авестыйскага руху рэфармаваньня жыцьця «Маздазнан», выявіў паралелі зь фізыялягічным разьвіцьцём, напрыклад, нэрвовымі шляхамі чалавечага арганізму. Гл. «Апакаліпсіс», Нямецкі рух «Маздазнан», адрас: Gablonzer Str.7, D-76185 Karlsruhe.

Эзатэрычнае тлумачэньне кожнага разьдзелу паспрабаваў даць Артур Шульт у сваіх кнігах «Эвангельле ад Яна як Адкрыцьцё касьмічнага Хрыста» і «Станаўленьне сьвету і апакаліпсіс Яна». Канешне, гэта ўсяго толькі спробы набліжэньня да пазнаньня, якія патрабуюць мноства паясьненьняў.

Вось яшчэ адна заўвага да старажытных прароцтваў: апакаліпсіс Яна і прароцтвы Старога Запавету лепш разглядаць паасобку. Нават калі ў асобных месцах выкарыстоўваюцца падобныя вобразы, выразы старажытных прарокаў спачатку варта суаднесьці з гістарычнымі падзеямі дахрысьціянскай эпохі і адпаведнымі храналягічнымі табліцамі. Адразу стане відаць, што прарокі гаварылі амаль без выключэньня пра будучыя падзеі дахрысьціянскай эпохі ці пэрыяду жыцьця Хрыста, напрыклад, пра вавілонскае рабства і вяртаньне габрэяў, наступныя войны, перамогу габрэйскага войска, а таксама пра прышэсьце мэсіі і Хрыста (пра Мэсію гл. у разьдзеле пра Стары Запавет). Толькі вельмі рэдка пачынае праглядаць нешта, што паказвае на наш час ці падзеі, апісаныя ў Адкрыцьці Яна (напрыклад, Ісая 24; 25; 27; 66:15; Данііл 7:9-28).

У традыцыйнай (хрысьціянскай) тэалёгіі Адк. 5:6 прадстаўлялася ў падрабязнасьцях як асноўны вобраз: заколатае ягня, якое, тым ня менш, стаіць перад тронам Божым.З царкоўнага пункту гледжаньня царква разглядалася як першае месца, дзе ажыцьцяўлялася новае.Апроч таго, тэолягі ставіліся да кнігі Адкрыцьця ў сувязі з эсхаталягічнай верай у будучае “царства” Божае, асабліва ў сувязі з адпаведнымі прамовамі часоў служэньня Ісуса.Тое, што Бог пачаў зь Ісусам, але што яшчэ будзе скончанае, працягвае разгортвацца да сканчэньня (гл. Плп. 1:6).Так склалася, што з укрыжаваньнем і ўваскрэсеньнем Ісуса меркавалася зьяўленьне “новага неба і новай зямлі” (Адк, 21) – а пасьля меркавалася пастаяннае разьвіцьцё ў гэтым накірунку.Аднак у кнізе Адкрыцьця гаворыцца пра катастрофы нечуваных маштабаў, якім бы сымбалічным гэта ні здавалася.Уяўная супярэчнасьць паміж нечым, што ўжо існуе, і пазьнейшай рэалізацыяй будзе сапраўды вырашаная, калі гэтае веданьне будзе ў нейкай ступені зразуметае мэдытатыўна, што паказвае Ісус, калі неаднаразова кажа словы ў сэнсе “Час надыходзіць і ўжо надышоў” (Адк. 4 і 5).Гэта значыць, што нешта на больш духоўным узроўні, што ўжо сапраўды існуе, стане поўнасьцю эфэктыўным на бачным узроўні пазьней.

Дадаткова гл.: Мацьвей–Апакаліпсіс (Мац.24-25) (па-нямецку / па-ангельску)

Назад да зьместу на гэтай старонцы

 

1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка