Шляхі Хрыстовы




старонка12/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   25

Тайная вячэра, уезд мэсіі, паланеньне і хвастаньне.


Ісуса пры ўезьдзе ў Ерусалім сустракалі весялосьцю як абяцанага мэсію (Ян. 12, 12-19). Аднак звыклая да сваёй справы каста першасьвятароў ведала, на якія «кнопкі» ў душы людзей націскаць, каб настрой масы абярнуўся ў сваю супрацьлегласьць. Людзі, здольныя бачыць у сабе нэгатыў і абыякавасьць і пераўтварыць гэтыя рысы, могуць дасягнуць такога ўзроўню ўстойлівасьці і сувязі з Богам, які робіць іх непадуладнымі масаваму ўнушэньню і зьнешнім нэгатыўным сілам, рэальнасьць якіх праяўлялася і ў падзеях XX стагодзьдзя.

Калі воіны прыйшлі за Ім (Ян. 18), Хрыстос літаральна вымусіў іх адступіць і ўпасьці на зямлю, паказаўшы, што Ён непадуладны іх кантролю. Тым ня менш, Ён дазволіў зрабіць з сабой усё, што яны хацелі.

Падчас хвастаньня (Иоан. 19, 1) Хрыстос атрымлівае ўдары па сьпіне. Эмацыйная здольнасьць да пераадоленьня болю, якая набываецца ў сярэдняй частцы чалавека, у вобласьці пачуцьцяў, а не пасіўнае падпарадкаваньне пакутам, – вось тая якасьць, якую мэдытуючы можа ўспрыняць, паўтараючы шлях Хрыста. Тым ня менш, усе хрысьціянскія містыкі, якія добраахвотна ці супраць сваёй волі перажылі гэты працэс усярэдзіне, паведамляюць, што Хрыстом не ўхіляўся ад болю і не баяўся яго, хаця мог на манер індыйскіх ёгаў увайсьці ў стан прат’яхары, поўнасьцю адключыўшы свае органы пачуцьцяў. Гэта яшчэ адно сьведчаньне, што Ён ахопліваў сваёй сьвядомасьцю пакуты іншых людзей.

Варта заўважыць, што, калі хвастаньне Ісуса пачалі лічыць сымбалем пэўнай «ступені прысьвячэньня», г. зн. ступеньню разьвіцьця сёньняшняга чалавека на шляху да дасканаласьці, гэта была яшчэ ня ўся праўда. Непасрэдна гэты крок быў зроблены Хрыстом ужо падчас тайнай вячэры неўзабаве пасьля памазаньня ў Віфаніі (Мац. 26, 26-29). Тайная вячэра – больш удалы сымбаль таго, што Ісус дае пакутуючым людзям. Хлеб у першую чаргу сымбалізуе сутнасьць (душу) Ісуса Хрыста і яго «словы». Віно ўвасабляе боскі Хрыстоў дух, апладняючы слова, і альтруістычную дзейнасьць. У каталіцкай царкве падкрэсьліваецца пераўтварэньне хлеба і віна ў плоць і кроў Хрыстову, у эвангелічнай царкве – трыумф памяці аб Хрысьце. І тая, і іншая па-свойму маюць рацыю, бо нават у звычайнай «сьвятой вадзе» наука выяўляе зьмяненьне вугла вадзяных малекулаў. Найбольш істотны момант – гэта зьмяненьні, якія адбываюцца ў самім удзельніку, яго засяроджаная гатоўнасьць да пераўтварэньня, выпраменьваемага пераўтворанымі і ператвараючымі «плоцьцю і крывёю» Хрыстовымі. Хлеб і віно адначасова зьяўляюцца «нагляднымі дапаможнікамі». Некаторыя імкнуліся наладзіцца на пераўтварэньні праз «плоць і кроў» Хрыстовы чыста духоўна, не выкарыстоўваючы вобразы хлеба і віна, і таксама мелі посьпех. Аднак такі шлях цяжэйшы. Калі людзі спрабавалі праводзіць сваю ўласную добрую вячэру, не прэтэндуючую на званьне царкоўнага «таемства», яе называлі «агапе», што щ перакладзе з грэцкай значыць «брацкая любоў».


У хвастаньні недасьведчаныя бачаць тое, што адбывалася на самой справе, у павярхоўным, карыкатурным выглядзе, таму не варта засяроджваць на ім увагу пры праходжаньні па этапах Хрыстовага шляху. Гэта адносіцца і да вянчаньня цярновым вянком. Аднабаковы акцэнт старажытнахрысьціянскай эзатэрыкі на пакутах суадносіцца з апошнімі ведамі як старая вэрсія падзеяў у пераказе Яна Хрысьціцеля з майстэрскай пропаведзьдзю вучэньня Ісусам і яго вучнямі. Чалавек вольны абіраць сам, якім шляхам ісьці.

Тэолягі таксама абмяркоўвалі, ці Тайная вячэра ўяўляла сабой сваю форму габрэйскага сьвята Пасхі, ці Ісус замяніў старое сьвята, абвясьціўшы Сябе “Ягнём Божым”.Новы Запавет Божы з народам (Новы Запавет) празь Ісуса (Лк. 22:20) разглядаўся як зьвязаны з2 Майсея 24:8,Ер. 31:31-33, Іс. 53:12.Хлеб разглядаўся больш як асоба Ісуса, а кроў – як поўная адданасьць, што прыносіць ацаленьне.Іншыя сумняваліся ў сапраўднасьці таго, што было перададзенае (так званыя словы ўстанаўленьня), што ня вельмі верагодна, калі ўлічыць, што яны належаць да некаторых найбольш раньніх кнігаў Пісаньня.



На нямецкай і ангельскай старонцы тут разьмешчаная цытата з Эвангельля ад Мацьвея 26,26-29 пра тайную вячэру (сьвятую прычасьць, эўхарыстыю).

Пытаньне:


Калі я гэтага яшчэ не адчуў, ці трэба мне прасіць* у Бога здольнасьці зь любоўю мець справу зь людзьмі – нават, калі гэта патрабуе ад мяне зьмяніць сваё стаўленьне?

Вернуться к оглавлению.

 

Вянчаньне цярновым вянком і разьвітальныя прамовы.


Паколькі хвастаньне лічылася ў рымлянаў стандартным мінімальным пакараньнем, тлумачэньне гэтага паняцьця ў духу дахрысьціянскіх містычных культаў адыходзіць на другі плян. Наступнае паняцьце містэрыяў – вянчаньне цярновым вянком (Ян. 19, 2-3), наадварот, не ўваходзіла ў звычайны рымскі набор карных мераў. У гэтым адсочваецца пэўная іронія – шыпы замест золата. Паўстае пытаньне, зь якой прычыны салдаты, якія ня мелі ніякай магчымасьці асэнсаваць свае дзеяньні, так дакладна прытрымліваюцца традыцыі містэрыяў? Нават калі б яны маглі заўважаць зьнешняе падабенства (многія салдаты былі прыхільнікамі такіх культаў), яны б ня здолелі прымусіць Хрыста дзейнічаць у адпаведнасьці зь іх уласнымі ўяўленьнямі.

У той час як залатая карона была сымбалем зьнешняга панаваньня, прычым не абавязкова ў нэгатыўным сэнсе, цярновы вянок Хрыста быў сымбалем майстэрства настаўніка, якое нічога не давала ў сьвецкім жыцьці. Яшчэ і шыпы калолі галаву. Тут таксама належыць шукаць не пакуты, а сілу для пераадоленьня ўсіх разумовых хістаньняў, хаця ў Хрыста іх быццам бы няма ўвогуле. Яны праяўляюцца толькі аднойчы, перад тым, як Ён канчаткова вырашае, што «чара» не павінная Яго абмінуць. У хвастаньні і цярновым вянку мы бачым працяг лініі, пачатай абмываньнем ног. Адчуваньне і пазнаньне, нягледзячы на ўсе перашкоды, «сьвяшчэнныя».

Гэтая ўстойлівая тэндэнцыя да пераадоленьня ўласнай абмежаванасьці мае энэргетычную сувязь з новымі рухамі сучаснасьці – рухам за мір, экалягічным рухам, духоўнымі плынямі, якія ставяць перад сабою мэту «лячэньня зямлі».

І «хвастаньне», і «цярновы вянок» – гэта рэакцыя, зьлепак з папярэдніх падзеяў. Назапашваньне станоўчага патэнцыялу прыводзіць да духоўнага разьвіцьця, якое дазваляе перасягнуць сябе, якое назіраецца ў «разьвітальных прамовах» (Ян. 13,31 – 17) і сустрэчах зь Пілатам (Ян. 19,5*). (*«Вось, Чалавек!» Словы, якия падчас мэдытацыі паўстаюць як прадчуваньне таго, што Хрыстос стане правобразам вызваленага чалавека). Учынкамі былі ня толькі абмываньне ног і тайная вячэра, але і словы Хрыста.

У сьвятле гэтых высноваў, калі гаворка ідзе пра «этапы хрысьціянскага прысьвячэньня ці разьвіцьця», мэтазгодна надаваць большае значэньне станоўчым асновам.

**) Аднак, у гісторыі рэлігіяў існаваў вобраз абсьмейваньня ці цар асьмяяньня, які браў на сябе ўвесь цяжар злосьці народу.У Старым Запавеце быў казёл адпушчэньня, які, як меркавалася, адкупляў грахі народу (3 Майсея 16:15).У абодвух выпадках гэта лічылася сайго роду сымбалічным абрадам.На гэтай падставе традыцыйная тэалёгія спрабавала праілюстраваць, што толькі Ісус мог прынесьці сапраўдную ахвяру за чалавецтва.Некаторыя крытычныя тэолягі трымаліся меркаваньня, што на падставе гэтага прыгадваньня старых культур з ахвярамі яны могуць паставіць пад пытаньне асноўную ідэю ахвяры.Гэта магло быць легкадумна, але, як праілюстравана вышэй, у гэтых падзеях ёсьць шмат больш, чым аспэкт прынясеньня сябе ў ахвяру.Тут важная таксама і мэта.

Пытаньне:
Ці трэба мне прасіць* Бога – калі я гэтага яшчэ не ўсьведамляю – каб Ён дапамог мне мудра ставіцца да групаў, да якіх я належу – нават калі гэта патрабуе ад мяне старанна працаваць са сваімі старымі думкамі?
*Пазьней:замест просьбы (малітвы) – вера, г. зн. перакананасьць.Яшчэ пазьней:адчуваньне Божага эфэкту (ласкі).

 

Вернуться к оглавлению.

 

1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка