Шляхі Хрыстовы




старонка11/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   25

Хрыстос, «абмываньне ног» і памазаньне Марыяй зь Віфаніі.


Далей у Эвангельлях паведамляецца аб усё больш сымбалічных падзеях, на якія абыходкавыя вучэньні не даюць ніякага адказу. Прынамсі, сьмела можна адкласьці ў бок падпраўленыя ў камэрцыйных мэтах выкрывальныя гісторыі кшталту «Усё пра Ісуса», чытаньне якіх не дадае ведаў ні на ёту. Фармальнае знаёмства з падзеямі, канешне, не пашкодзіць, аднак галоўнае ў гэтай вобласьці можна спасьцігнуць амаль выключна з дапамогай мэдытацыі. Няхай сказанае паслужыць заахвочваньнем для іншых у іх уласных памкненьнях да пазнаньня. Тут не дапамогуць ні сьвятары, ні гісторыкі.

Абмываньне ног у тэксьце Бібліі (Ян. 13, 1-20) выкладаецца як ачышчэньне. Паколькі падобныя «эзатэрычныя» месцы ўвогуле былі мала зразуметыя ў той час, яны засталіся некранутымі цэнзурай. Чалавек, якому вымылі ногі, «чысты ўвесь», значыць, справа не ў нагах, а ў іх сымбалічным значэньні для чалавека як цэлага. Мэтафарычнае мысьленьне было распаўсюджана ў самых розных культурах. Парнасьць функцыяў можна знайсьці і ў чалавечым арганізьме, у мікракосьме і мезакосьме, зьнешняй прыродзе, а значыць і ў макракосьме. Ногі зьвернутыя да зямлі, іх рух падпарадкоўваецца волі. Воля вызначае, якім шляхам «ідзе» чалавек. Абмываньне ног паўстае як ачышчэньне волі зь яе супярэчлівымі прыхамацямі. Невыпадкова ў Мац. 25, 31 і далей Ісус надае добрым учынкам большае значэньне, чым словам.

Гэтыя дзеяньні, як і наступныя падзеі, не зьяўляюцца простым паўтарэньнем даўно існаваўшых імкненьняў да ачышчэньня сутнасьці чалавека на розных плянах. Усё, што адбываецца, знаходзіцца пад новым знакам. Ісус у душы ведае, што «надышоў Яго час» і што Яго апосталы павінныя набыць дастатковую сталасьць, каб самастойна несьці «нешта дадзенае ім» у шырокія колы. Да гэтага моманту мэтай ачышчэньня, якое адбывалася пад наглядам іх уласнага эга, былі іх асабістыя якасьці і добрая воля. Цяпер жа гаворка ідзе пра Эга больш высокага парадку, якое зьвязана з «Асобай» і ўсё больш зьліваецца з «Хрыстом, увасобленым у нас», самым дасканалым Эга. Жыцьцё ўжо больш не ўспрымаецца як голы «лёс».

Гэты працэс можна ўявіць і такім чынам: пры ўнутраным паўтарэньні этапаў Хрыстовага шляху надыходзіць такая чысьціня і яснасьць, пры якіх кіраваньне ўсімі плянамі сутнасьці чалавека адбываецца з самай патаемнай крыніцы. Аднак на першым месцы стаіць воля. Адчуваньне і пазнаньне толькі на наступным этапе набываюць такую ступень дасканаласьці, якая дазваляе чалавеку адкрыта растлумачваць паходжаньне сваіх імкненьняў. Наша сувязь з Богам разьвіваецца ў пэўнай пасьлядоўнасьці, быццам дзіця, што расьце недзе глыбока ўсярэдзіне нас. Разьвіцьцё на гэтым новым этапе ідзе зусім не сумбурна. Магутныя імкненьні да разьвіцьця этыкі адчуваньня і яснасьці пазнаньня існавалі ў чалавека і раней. Застаецца толькі прывесьці іх да такой жа дасканаласьці ў духу Хрыста, якая ўжо дасягнутая ў вобласьці волі.

Праходжаньне праз гэтыя цяжка паддаючыяся апісаньню фазы можна таксама разглядаць як абуджэньне самасьвядомасьці, г. зн. таго погляду, якім «анёлы» ці эга больш высокага парадку могуць назіраць жыцьцё. Эга больш высокага парадку ці анёлападобнае эга можа выступаць у больш цеснай сувязі з Хрыстом і такім чынам зазнаваць пераўтварэньні. Новыя духоўныя рухі і так скрозь гавораць аб досьведзе анёльскага ўспрыманьня. Многія хрысьціяне, нягледзячы на Біблію, вельмі сумняваюцца ў існаваньні падобных рэчаў, ня кажучы ўжо аб пытаньні рэальнасьці папулярных у народзе «анёлаў-абаронцаў» і аб тым, што падобная сувязь можа зь сябе ўяўляць. Хрыстос усё ж выступае за аформленую ў асобу сутнасьць чалавека, за захаваньне ўсіх дасягненьняў чалавечага жыцьця ў тым выпадку, калі чалавек дабраахвотна адкрываецца дзеяньню безасабовых энэргіяў «анёлаў». Чалавек, які мае досьвед лучнасьці з анёлам, зусім не дасканалы ў вачах Хрыста. Першыя намёкі для апосталаў зьмешчаныя ўжо ў Ян. 1. Некаторыя духоўна арыентаваныя людзі лічаць, што пасьля кантакту з анёлам можна канчаткова адыйсьці ад зямных справаў. Паміж тым, дасьледаваньні ў гэтай вобласьці не павінныя сыходзіць з надзейнай пракладзенай сьцежкі, інакш яны завядуць у нетры ілюзіяў. Далей, пачынаючы з гэтага этапу, магчымасьць пранікненьня чалавечага духу ў зямныя справы, канешне, праяўляецца зь яшчэ большай сілай. Тут належыць прыгадаць пункт гледжаньня духазнаўцы Р.Штайнера, які лічыць, што эвалюцыя людзей на зямлі будзе працягвацца яшчэ многія эпохі і ўва многіх новых напрамках. Тое, што іншыя практыкі, кшталту гіпнатычна-сьпірытычнага «заклінаньня духаў», не маюць нічога агульнага з архетыпічным досьведам лучнасьці з анёламі, які маецца тут на ўвазе, бадай і так зразумела. Тым ня менш, дастаткова шмат людзей імкнуцца ўсур’ёз наладзіць кантакт з анёламі ў сваім паўсядзённым жыцьці.

Дагэтуль мала хто зьвяртаў увагу на тое, што эпізод абмываньня ног (Ян.12) знаходзіцца ў сэнсавай сувязі з эпізодам, калі Марыя зь Віфаніі намасьціла ногі Хрыста мірам і абцёрла іх сваімі валасамі. Што гэта? Яе асабісты, гуманны парыў ці сымболіка жаночага аспэкту ў Богу, які можна прыпісаць Марыі, маці Ісуса, і Марыі Магдаліне, якая, відавочна, ня тая самая асоба, што Марыя зь Віфаніі? Чаму гэтая сцэна папярэднічае славутаму абмываньню ног? Фэмінісцкая тэалёгія знайшла б тут нямала яўных і схаваных скарбаў. «Апошняе памазаньне» каталіцкай царквы таксама можна лічыць водгульлем гэтай падзеі.

Паказальна, што абмываньне ног не зьяўляецца аднаразовым дзеяньнем асабіста Хрыста, Ён і апосталаў пабуджае мыць адзін аднаму ногі, а таксама ўкладае прычасьць у рукі нованароджанай суполкі ў знак неабходнасьці служэньня ўсім людзям. Сымбалічны сэнс абмываньня ног заключаецца ў тым, што жыцьцёвая воля, якая стала больш дасканалай, перарастае ўласную сутнасьць чалавека і ахоплівае яго акружэньне, спачатку саратніка, чые ногі Ён абмывае, пасьля пачуцьцё адказнасьці распаўсюджваецца на іншых, і так да апошняга апостала.

Абмываньне ног можна разумець і як служэньне іншаму чалавеку. Толькі гэты сымбалічны жэст дазваляе апосталам, паводле выразу Ісуса, «мець долю зь Ім». У гэтым праяўляецца далёка ідучае значэньне гэтага этапу. Маладыя людзі сказалі б пра такі этап адносінаў: «Ён ці яна са мною ходзіць». Канешне, гаворка ідзе не аб інтымных адносінах, а аб жыцьцёвай сувязі. Абмываньне ног – яшчэ адзін «крок наперад».

Зьнешнія дэталі тут ня важныя. Выкарыстаньне зьнешніх дзеяньняў для прыцягненьня ўвагі да ўнутранага стану і працэсаў, якія адбываюцца ў чалавеку, апраўданае ў алхімічнай практыцы, але толькі тады, калі ім сапраўды спадарожнічае адпаведны ўнутраны зьмест. Правільных адносінаў з боку аднаго сьвятара не дастаткова, яны павінныя быць у самога падапечнага, бо ў ім уся справа. Такімі ж павінныя быць адносіны да апошняй прычасьці. Багасловы вядуць бясконцыя спрэчкі аб яго значэньні. У нечым яны, магчыма, маюць рацыю, аднак аспэкт усьвядомленага перамяненьня, дзеля якога ўсё і задумвалася, недастаткова адзначаецца і ў каталіцкай, і ў эвангелічнай царкве.

У лік першых вучняў менш складаных вучэньняў, здольных Яго зразумець, трапляла па 5000 чалавек, пазьней іх магло быць 500, яшчэ пазьней – 70. Пры абмываньні ног прыстунічалі толькі адзінаццаць апосталаў, якія ўжо шмат чаму навучыліся ў Хрыста і былі падрыхтаваныя настолькі, што маглі скарыстацца з гэтай магчымасьці. Юда пакуль ня быў дапушчаны. Ісус не перадае вучэньне ўсім адначасова, але робіць гэта паэтапна. Калі чалавек засяродзіцца на ўсьведамленьні падзеяў, што папярэднічалі ўкрыжаваньню, прагрэс магчымы і ў асобна ўзятага чалавека. Абмываньне ног, хвастаньне, увянчаньне цярновым вянком, укрыжаваньне, пакладаньне ў магілу, уваскрашэньне і ўзьнясеньне называлі «хрысьціянскімі прысьвячэньнямі». Перанесеныя ў вір пераўтварэньняў новага часу, яны спарадзілі здані сямі дзён «хімічнага вясельля Хрысьціяніна Розенкрэйцэра», апублікаваныя пад выглядам сатыры ў 1616 годзе.

Такі этап, канешне, не закончваецца першым жа перажываньнем, зьведаным ці то ў зьнешнім сьвеце, ці то падчас мэдытацыі ці ўва сьне. Быцьцё чалавека і ўласьцівыя яму якасьці могуць разьвівацца ўва многіх напрамках, перакрыжоўвацца зь некаторымі ранейшымі ўласьцівасьцямі, аднак канчатковую форму новыя якасьці атрымліваюць толькі тады, калі набывае канчатковую форму тое, што ім папярэднічала і ад чаго яны адштурхоўваюцца.

Пасьля памазаньня ў Віфаніі ў Ян.12 ідзе ўваход Ісуса ў Ерусалім у якасьці мэсіі. Пасьля абмываньня ног у Ян. 13-17 ідуць перасьцярога аб здрадніцтве Юды Іскарыёта, разьвітальныя прамовы і малітва за ўсіх, хто паверыць.

У мыцьці ног тэолягі часта бачылі сымбалічны акт, які паказвае на будучае ўкрыжаваньне Хрыста, ці прыклад служэньня ачышчальнай любоўю Божай.Аднак, яно таксама было абвешчанае як учынак з прамым уплывам.

На нямецкай і ангельскай старонках тут прыведзены ўрывак з Эвангельля ад Яна 13,3-15: абмываньне ног.

Пытаньне:


Ці трэба мне прасіць* Бога – калі я Яго яшчэ не папрасіў – каб мая добрая воля да іншых стала другой маёй натурай – нават калі гэта патрабуе намаганьняў?

Вернуться к оглавлению.

 

1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка