Шляхі Хрыстовы




старонка10/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   25

Уваскрашэньне Лазара.


Усе пляны істоты чалавека, якія на працягу тысячагодзьдзяў намагаліся спасьцігнуць ранейшыя містычныя вучэньні, былі прадстаўленыя Хрыстом у новым сьвятле. Так, «звышсвьвядомаснае» зьнешняе Я чалавека выступіла ў ахопе фізычнага жыцьця, псыхічнай і мэнтальнай дзейнасьці. Зь іншага боку, праяўляецца нарастаючая здольнасьць да ўсьвядомленнага ўразуменьня, абагульненьня і пашырэньня глыбокіх і старажытных слаёў падсьвядомасьці.

У старажытнаэгіпэцкіх містэрыях шлях таксама пралягаў ад духа і душы ўніз да фізычных сілаў жыцьцёвай волі.

Уваскрашэньне Лазара (Ян. 10.39 - 11*) сьведчыць аб далейшым паглыбленьні тэндэнцыі. Спачатку некаторыя, з выгляду другарадныя, дэталі вельмі нагадваюць згаданае эгіпэцкае вучэньне. Да іх адносяцца тры дні, праведзеныя чалавекам у стане, які вядомы ў сучаснай парапсыхалёгіі як «досьвед пазацялесных вандровак», які нагадвае палёт ува сьне, толькі пры поўнай свьвядомасьці. Цела выглядала мёртвым. У чалавека было ўнутранае перакананьне, што яго існаваньне як духоўна-душэўнай істоты будзе працягвацца і пасьля сьмерці. «Іерафант» павінен быў сачыць за тым, каб яго падапечны зноў прыйшоў у зямную сьвядомасьць не пазьней, чым праз тры дні, інакш абуджэньне станавілася немагчымым і фізычная субстанцыя цела пачынала раскладацца. Пра Лазара так і было сказана, што праз чатыры дні ён «ужо сьмярдзіць». Такім чынам, сіла, якая вярнула яго назад, дзейнічала на больш глыбокім пляне, чым фізычная субстанцыя. Паўсюды ў Бібліі праводзіцца думка, што хрысьціянскі склад духу можа выяўляць сябе ня толькі ў духоўным, але і ў матэрыяльным сьвеце, у зьнешніх дзеяньнях. Пасьля таго, як містыка за папярэднія стагодзьдзі напоўніла і ачысьціла дух і душу, гэтая тэндэнцыя зноў становіцца актуальнай для нашага часу.

Палажэньні амаль усіх рэлігіяў аб жыцьці пасьля сьмерці, хутчэй за ўсё, бяруць пачатак ад падобнага досьведу знаходжаньня па-за фізычным целам, а не ад філязофскіх вынаходак, якія мала адпавядалі стану сьвядомасьці людзей дагістарычнай, ранне-гістарычнай і антычнай эпохаў. Верагоднае апісаньне можна знайсьці ў Жана Гебсера ў кнізе «Першапачатак і сучаснасьць» („Ursprung und Gegenwart").

Ён праводзіць розьніцу паміж архаічнай, магічнай і міфічнай ступеньню сьвядомасьці, за якімі ідзе ступень абстрактнага мысьленьня і абагульняючай сьвядомасьці. Ці зьяўляюцца разрывы паміж гэтымі этапамі непазьбежнасьцю – іншае пытаньне, але, ва ўсякім выпадку, у наш час ён паддаецца вывучэньню. Р.Штайнер таксама падкрэсьлівае непараўнальнасьць старажытных тыпаў сьвядомасьці з сучасным. Сёньня яны захоўваюцца толькі ў выглядзе водгульля на розных узроставых этапах разьвіцьця асобных індывідуўмаў.

Параўнаньне з антычнымі абрадамі прысьвячэньня, зрэшты, ня значыць, што уваскрашэньне Лазара было загадзя абумоўленым з усіміі ўдзельнікамі рытуальным дзеяньнем, як у Старажытным Эгіпце. Ісус аддзяляў свае дзеяньні ад патрабаваньняў культавага (напрыклад, у адносінах да суботы), прасторавага (абавязковая наяўнасьць храма) і сытуатыўнага характару. Заручыўшыся свабодай дзеяньняў, Ён часам атрымліваў карысьць ад сваёй справы са зьнешніх абставінаў, напрыклад, сьвята Песах, храмаў. Такім чынам, Ён можа служыць прыкладам адносінаў да некаторых плыняў, напрыклад, выкарыстаньня астралягічных аспэктаў, «энэргетычных кропак», звычаяў. (Гл. таксама кнігі Марка Пагачніка «Шляхі ацаленьня Зямлі», «Зямныя сыстэмы і энэргія Хрыста».)

У сувязі з уваскрашэньнем Лазара Хрыстос і нядаўна склаўшаеся кола Яго прыхільнікаў зьвяртаюць на сябе ўвагу навакольнага сьвету. У гэтым праяўляецца пашыраная сьвядомасьць Хрыста, якая ўключае ў сябе кола апосталаў і апладняе больш шырокае сацыяльнае акружэньньне. Людзі, якія ідуць шляхам Хрыста ў наш час, могуць зьведаць аналягічнае пашырэньне сьвядомасьці, экспануючы сваю калектыўную дзейнасьць вонкі.

Далей ідзе шлях пакутаў. Першасьвятар гаворыць аб сувязі паміж тым, што павіннае здарыццы з Хрыстом, і лёсам народа (Ян. 11). У сваім прарочым прадбачаньні ён правільна заяўляе, што Хрыстос памрэ за ўсіх. Аднак ён робіць няправільную выснову аб тым, што Ісус прынясе шкоду народу, калі застанецца ў жывых. Правільная выснова патрабуе такой сьвядомасьці, якая магла б ахапіць працэсы і ўзаемасувязі ня толькі пры дапамозе мысьленьня, але такую здольнасьць спачатку трэба набыць. Яна не ідэнтычная інстынктыўна ўзьнікаючыс вобразам. Зь яе дапамогай можна раскрыць, разблытаць, адолець самыя глыбокія прычыны. На такім узроўні не адбываецца паўусьвядомленага назапашваньня нэгатыўных думак, і клубкі праблемаў ужо ня ўзьдзейнічаюць на самыя глыбокія сфэры псыхікі і нават фізіялёгію. Варта чалавеку пачаць ісьці за гэтымі законамі хаця б інтуітыўна, праблемы паступова рассмоктваюцца. Адкрываецца шлях у свабодную, творчую будучыню.

На нямецкай і ангельскай старонках тут прыведзены ўрывак з Эвангельля ад Яна 11: уваскрашэньне Лазара.

У айца царквы Клімента Александрыйскага было пашыранае «патаемнае» выданьне Эвангельля ад Марка. Паводле яго словаў, яно было «духоўным Эвангельлем для тых, хто дасягнуў дасканаласьці» і служыла «прагрэсу іх пазнаньня». Яно зьмяшчала запіскі Марка і Пятра, а таксама сцэну ўваскрашэньня Лазара, у той час як у Эвангельлях для агульнага карыстаньня яна была прапушчаная. Толькі Ян і яго вучні адкрыта ўключалі такія падзеі ў свае Эвангельлі. Клімент называе Хрыста «містагогам» ці «іерафантам», г. зн. чалавекам, які, у адрозьненьне ад старых «культаў містэрыяў» уводзіў і пасьвячаў людзей у новыя містэрыі (таемствы веры). (Гл. «Патаемнае Эвангельле» прафэсара Мортана Сміта. "Шляхі Хрыстовы" не падтрымліваюць увесь яго зьмест.)

Пытаньне:
Ці магу я ўспрымаць Бога як таго, хто дапамагае пракласьці мост паміж жыцьцём і сьмерцю, а таксама паміж сьвядомасьцю і сном?

Вернуться к оглавлению.

 

«Авечкі».


За некаторы час да сцэны абмываньня ног Хрыстос называе сваіх пасьлядоўнікаў «авечкамі» (Ян. 10, 11-18).

Самога Хрыста ў іншым месцы называюць «ягняткам». Тут падкрэсьліваюцца існуючая ці нанова здабытая адкрытасьць апосталаў таму, што зыходзіць ад Хрыста, а таксама аналягічныя адносіны паміж Ісусам і Богам. Нават вельмі сталы чалавек у новай вобласьці можа адчуць сябе як чысты аркуш паперы ці дзіця. Сапраўдны прагрэс заўсёды вядзе да сьціпласьці, нават калі па дарозе прыходзіцца ня раз уціхамірваць гордасьць, расьце разуменьне, што ўсе людзі, як многа яны б ні значылі, у параўнаньні з Богам адыгрываюць нязначную ролю. У гэтай сувязі можна казаць аб «пакорлівасьці», але толькі ў свабодным, духоўным сэнсе, а ня ў сэнсе царкоўнага пакланеньня перад зямнымі аўтарытэтамі. Не выпадкова Хрыстос у тым жа разьдзеле кажа: «Я – дзьверы». Хто раскрые сваю сутнасьць, сваё сэрца насустрач Хрысту, для таго Ён будзе адкрыты як дзьверы, што вядуць да Бога і да ўсяго астатняга.

«Авечкі» супрацьпастаўляюцца «казлам» (гл. Мац. Мат. 25, 32-33).

Вернуться к оглавлению.

 

1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка