Шляхі Хрыстовы




старонка1/25
Дата канвертавання14.03.2016
Памер2.72 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25

Шляхі Хрыстовы


 

Ісус, духоўнасьць і сьвет:
Шляхі Ісуса Хрыста, Яго ўнёсак у сьвядомасьць чалавека і ў зьмяненьне чалавецтва і зямлі:
незалежная інфармацыйная старонка з новымі поглядамі са шматлікіх сфэраў дасьледваньняў і дасьведчаньня,
а таксама з практычнымі парадамі да асабістага разьвіцьця.

http://ways-of-christ.com/be/

  

Шляхі Хрыстовы ў сьвядомасьці чалавека і на зямлі.



Поўны зьмест.

Першая частка: разьдзел(ы) аб эвангельских этапах:



Шляхі Хрыстовы 1

частка 1: разьдзел(ы) аб эвангельских этапах 4

УВОДЗІНЫ ў зьмест і карыстаньне тэкстам. 4

«На пачатку было Слова (грэцкі «логас»)... І Слова стала плоцьцю…» (Ян.1). 11

Ісус з Назарэта: гісторыя нараджэньня . 12

Што было важнага ў юнацтве Хрыста? 13

Заўвага з прычыны спрэчак аб «двух хлопчыках Ісусах». 14

Хрост у Ярдане Янам Хрысьціцелем. 14

Спакой у пустыні. 17

Спакусы і закліканьне апосталаў. 19

Шлюб у Кане. 21

Погляды на адносіны палоў, сымпатыі, суперажываньне і каханьне. 23

«Праведны гнеў» (погляд на эмоцыі). 25

Нагорная казань (погляды на розум). 27

Перамяненьне Хрыста на гары Фавор (Мац. 17) 28

Пытаньне аб «цудах». 29

Уваскрашэньне Лазара. 31

«Авечкі». 32

Хрыстос, «абмываньне ног» і памазаньне Марыяй зь Віфаніі. 33

Тайная вячэра, уезд мэсіі, паланеньне і хвастаньне. 35

Вянчаньне цярновым вянком і разьвітальныя прамовы. 36

Укрыжаваньне і пакладаньне ў труну. 37

Пытаньне пустой грабніцы, «сашэсьця ў пекла» і ўзьнясеньня ў рай». 42

Уваскрашэньне. 44

«Узьнясеньне на нябёсы». 48

События Пятидесятницы. 51

Выгляд Ісуса. 54

Частка 2: Этапы Адкрыцьця Яна Хрысьоціцеля 55

Адкрыцьцё Яна. 55

Як ставіцца да прароцтваў? 57

Аб зьмесьце апакаліпсіса Яна: сем цэркваў. 58

Інсьпірацыі і царква. 68

Сем пячатак. 71

Сем трубаў. 71

«Сем грамоў» і два прарокі. 72

Жанчына і цмок. 72

Марскі зьвер зь сямю галовамі. 73

Зьвер з двума рагамі зь зямлі. 73

Сем апошніх пошасьцяў" і канец «Вавілона»; «Вяртаньне Хрыста» 74

(Сапраўднае) "тысячагадовае царства міру". 76

"Новае неба", "новая Зямля" і "новы Ерусалім". 77

Заключны разьдзел: хрысьціянства. 78

Частка 3:  іншыя тэмы 82

Малітва аб міры, жыцьці і зямлі. 82

Асновы этычных вартасьцяў. 83

Дадатак: кароткія заўвагі аб сучасных выкрывальных гісторыях кшталту «Уся праўда аб Ісусе Хрысьце»; 86

Прыродазнаўчыя навукі і вера ў Бога. 88

Сьвядомасьць, мозг і свабодная воля чалавека. 90

Інфармацыя да роздуму: Ісус Хрыстос і пытаньні харчаваньня. 92

Ісус Хрыстос і мэдыцына, у тым ліку сучасная. 93

Аб хрысьціянскім дабраславеньні. 96

Скарга як дапушчальная частка хрысьціянскай рэчаіснасьці 97

Хрысьціянскі шлях перапрацоўкі падзеяў жыцьця/ 98

Адносіны хрысьціянаў да эканамічных і сацыяльных пытаньняў. 98

Адносіны хрысьціянаў да грамадзтва і палітыкі*. 100

Хрысьціянства і філязофія: аб прамове Хабермаса «Вера і веды» 101

Агульнахрысьціянскія аспэкты пытаньняў экалёгіі*). 103

Ненароджаныя дзеці*. 104

Частка 4:  Стары Запавет, і Матэр'ялы дыялёгу зь іншымі рэлігіямі 106

Стары Запавет, іудзейская рэлігія і Ісус Хрыстос. 106

Заратустра. 108

Інфармацыя да роздуму: Ісус Хрыстос і іслам. 109

Інфармацыя да роздуму: Ісус Хрыстос і буддызм. 112

Інфармацыя да роздуму: Ісус Хрыстос і індуізм. 115

Інфармацыя: Ісус Хрыстос і даасізм і канфуцыянства. 117

Агульныя палажэньн аб прымітыўных рэлігіях 120

Рэлігія1) як «зваротная сувязь» чалавека з Богам з пункту гледжаньня шляхоў Хрыстовых 122



Спасылкі на іншыя выданьні і Права выданьня, Адрас электроннай пошты.

 

частка 1: разьдзел(ы) аб эвангельских этапах

УВОДЗІНЫ ў зьмест і карыстаньне тэкстам.


Вось ужо дзьве тысячы год, а з улікам папярэдніх прароцтваў – некалькі тысячагодзьдзяў дольш, людзі адстойваюць рэальнасьць сваіх разнастайных прамых кантактаў зь Ісусам Хрыстом і, нягледзячы на розьніцу ў характары, рэлігійных, філясофскіх і навуковых школах, незалежна адзін ад аднаго, дэманструюць падабенства ў адным. Яны гавораць аб Хрысьце як да сёньня рэальнай фігуры і лічаць, што і іншыя здольныя прыйсьці да такога ж спасьціжэньня, што за апошнія 2000 год у разьвіцьці чалавецтва дзякуючы Хрысту зьявіліся новыя магчымасьці, прычым ня толькі ў вобласьці павярхоўнага гістарычнага і культурнага абмену. Гэтая праца па-новаму падрабязна разглядае ня толькі тэарэтычныя, але і даступныя практыцы этапы «росту». Кіруючыся крокамі, якія прайшоў сам Ісус, можна ўбачыць важнасць гэтых крокаў для розных сфэраў жыцьця.

У XII стагодзьдзі абат Ёахім дэль Ф'ёрэ прадказваў надыход «царства Сьвятога Духа», у якім такое стаўленьне людзей да Бога павіннае было стаць агульным, незалежна ад чалавечай арганізацыі. Сёньня па ўсім сьвеце памнажаюцца рухі, якія ня толькі шукаюць знаходжаньня Хрыста ў душы чалавека, але і лічаць індывідуўма сьвядомай клеткай «цела Хрыстовага». Часткова павязваемае з гэтым духоўнае «другое прышэсьце Хрыста» і цяперашні «апакаліпсіс» зьяўляюцца глябальнымі працэсамі, маштабы якіх значна большыя за «пераўвасабленьне» ў чалавечым уяўленьні.



Пытаньне, шляхі рашэньня якога вызначаныя ў гэтай працы, стаіць так: якія новыя магчымасьці разьвіцьця чалавека і зямлі зьявіліся пасьля сканчэньня зямнога жыцьця Хрыста?

У той час, як


- фэнамэн Ісуса Хрыста выкарыстоўваецца разнастайнымі рэлігійнымі накірункамі (Тэалёгія) і догмамі, а таксама мовазнаўствам, гісторыяй, археалёгіяй, палеаграфіяй, сацыялёгіяй рэлігіі, псыхааналізам, а таксама ў палітыцы і прыродазнаўчых навуках;
- подобна да часоў раньняга хрысьціянства поруч з ранейшым матэрыялістычным узьнікае новае шматпланавае духоўнае асяродзьдзе, прычым яны сыходзяцца ў адных пытаньнях хрысьціянства і разыходзяцца ў іншых;
- адбываецца мноства незразумелых падзеяў, напрыклад, зьяўленьні ілжэ-увасобленых Ісусаў, і калі ад імя Хрыстовыага робяць сумніўныя рэчы, а часам і прамое зло,
дасьледаваньне пытаньня аб асаблівым унёску Хрыста магло б дапамагчы разабрацца ў сёньняшніх хітраспляценьнях.

Тут у наяўнасьці сувязь з унутраным пазнаньнем, а таксама іншымі крыніцамі, у тым ліку містыкай. Разгляд вядзецца на стыку дысцыплінаў, з пункту гледжаньня ня толькі тэалёгіі, але і іншых вобласьцяў ведаў. Духоўныя аспэкты не павінныя падмяняцца няправільна зразуметым «унутраным мірам», які адцягвае сьвядомасьць ад палітыкі. Шоры прыродазнаўчанавуковых догмаў чалавечага мысьленьня апошняга стагодзьдзя непрымальныя так сама, як і погляды Усходу, якія сыходзяць з таго, што ў сьвеце няма нічога новага, чаго б ужо не было ў старажытнаіндыйскіх Ведах, і лічаць Хрыста ўсяго толькі «трэцеразрадным настаўнікам» тых самых Ведаў. Зробленыя тут высновы не выцякаюць з кніг, спасылкі на якія прыведзеныя ў тэксьце толькі ў мэтах параўнаньня ці дапаўненьня. Таму прыгаданыя тут кнігі і тэалягічныя вучэньні не дапамагаюць іх зразумець. (Тое самае можна сказаць пра сьпіс літаратуры для зацікаўленых тэалёгіяй, гл. спасылкі). Гэтыя высновы не належыць разумець як догму ці погляд якіх-небудзь іншых рэлігійных арганізацыяў. У той жа час яны не накіраваныя супраць якой-небудзь царквы ці канфэсіі, ці, скажам, апостальскага сымбалю веры. Людзі іншага веравызнаньня ці сьветапогляду, якія з добрых намераў цікавяцца новымі ведамі з вобласьці хрысьціянства, таксама маглі б атрымаць карысьць ад гэтага пазбаўленага дагматызму, але і не прыгладжанага матэрыялізмам трактату. У сувязі з гэтым у ім зьмешчаныя спасылкі на ўзаемасувязі паміж хрысьціянскімі і іншымі шляхамі пазнаньня. Падобна да таго, як Эвангельле ад Яна выяўляла сутнасьць хрысьціянства для шукальнікаў ісьціны таго часу на зразумелай ім мове, гэты трактат паказвае на разнастайнасьць падыходаў, якія існуюць сёньня. Стыль абраны свабодны, бо дасьледчая праца – не місіянэрства. Тых хрысьціянаў, якія прытрымліваюцца спрошчанай веры, не ўскладняючы яе глыбіннымі шуканьнямі, гэтая праца можа навучыць здольнасьці ўступаць у дыялёг з людзьмі навакол іх іншага духоўнага складу, не зазнаючы пастаяннага недастатковага разуменьня.

Тэкст павінен казаць сам за сябе.

«Яшчэ многае маю сказаць вам, але вы цяпер ня можаце спасьцігнуць. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, дык наставіць вас на ўсякую праўду» (Ян. 16:12-13). Дух ісьціны – крыніца натхненьня для гэтага праекту.

 

Метадычныя рэкамендацыі *** па практыцы мэдытацыі



Нашыя тэксты былі часткова напісаныя з дапамогай мэдытатыўнага роздуму над біблейскімі тэкстамі.Таму, апроч інфармацыі, якую яны зьмяшчаюць, яны таксама напісаныя як адпаведныя зыходныя пункты для роздуму над главамі Эвангельляў.

37 разьдзелаў галоўнага тэкста паўтараюць этапы, якія можна прасачыць па Евангельлях і ў Адкрыцьці Яна Хрысьціцеля. Працаваць з тэкстам рэкамендуецца менавіта ў гэтай пасьлядоўнасьці, зьвяртаючыся па неабходнасьці да дапамогі Евангельля ад Яна і яго Адкрыцьця. Вывучэньне Бібліі, гэта значыць чытаньне і супастаўленьне тэкстаў *, – толькі адзін з мэтадаў. У працэсе вывучэньня можа прыйсьці разуменьне тэкста і, магчыма, самой сутнасьці Бога на больш глыбокім узроўні.
Вэб-сайт зьмяшчае разгорнуты, разьбіты на часткі тэкст, на асобныя разьдзелы якога можна выйсьці са старонкі зьместу. Для грунтоўнага вывучэньня тэкст рэкамэндуецца раздрукаваць. У залежнасьці ад наладаў браўзэра і друкаркі, атрымліваецца каля 120 старонак.

Тыя, хто зацікаўлены ў цэласным мэтадзе вывучэньня, які ўключае не закранутыя чытаньнем куткі душы, пасьля прачытаньня чарговага разьдзелу могуць засяродзіцца на асэнсаваньні адпаведнага яму разьдзелу Евангельля паводле Яна ці іншай крыніцы, карыстаючыся з мэтадаў мэдытацыі. (Ян і яго вучні асабліва многа займаліся духоўным аналізам таго, што адбывалася.)

Падрабязьней аб практыцы мэдытацыі.

Існуе некалькі магчымасьцяў. Па-0першае, існуюць звычайныя правілы ўсякай мэдытацыі: сьвядомым намаганьнем або праз размову з уяўнай істотай увага павінна адцягнуцца ад зьнешніх раздражняльнікаў, эмоцыяў і праблемаў, каб узьнікла адкрытасьць духу. Належыць пазьбягаць празьмернага ўзьдзеяньня стомы, голаду, алкаголю, нікатыну і да таго падобных рэчаў. Мэдытацыю не павінныя парушаць тэлефонныя званкі і іншыя перашкоды. Месца павіннае быць утульным, гэта значыць не знаходзіцца побач з прыладамі, якія ствараюць моцнае энэргетычнае поле (гл. спасылкі на біялёгію жытла). Дасьведчаны чалавек, магчыма, здолее засяродзіцца нават на плошчы ў базарны дзень, але пачаткоўцам варта ўжываць гэтыя парады. Раней для апусканьня ў мэдытатыўны стан людзі павольна з закрытымі вачыма прамаўлялі тэкст зь Евангельля (розэнкрэйцэры **). Каб увага фіксавалася не не словах, а на сэнсе, тэкст папярэдне завучваўся на памяць. Згодна яшчэ з адным мэтадам, чытаньне тэксту суправаджалася эўрытмічнымі рухамі. Можна таксама спачатку прачытаць тэкст, а пасьля закрыць вочы і аддацца адчуваньню эфэкту, які ён стварае. Пры гэтым належыць пазьбягаць актыўнага мысьленьня, мэдытацыя пачынаецца там, дзе спыняецца сьвядомае мысьленьне. Калі думкі працягваюць ісьці, іх належыць «назіраць з боку», але не дадумваць. Гэта адносіцца і да тых думак, якія на першы погляд не маюць нічога агульнага з прадметам мэдытацыі. Калі не даюць спакою думкі аб зьнешніх падзеях, іх можна запісаць і сьвядома адкласьці на пасьля, каб вызваліць ад іх дух. Важныя падзеі і адчуваньні, якія праявіліся ў працэсе мэдытацыі, таксама належыць па магчымасьці запісваць, каб пасьля можна было прасачыць прагрэс ва ўласным разьвіцьці. Сузіраньне, мэдытацыя вядуць да паглыбленьня сьвядомасьці, аднак гэты эфэкт не адбываецца аўтаматычна.

Пры выхадзе са стану мэдытацыі добра мець пад рукой блакнот, каб пазначыць у ім асноўныя моманты. Па-першае, гэта дапаможа пасьля прыгадаць здані; па-другое, запісы дазволяць прасачыць разьвіцьцё бачаньня зданяў. Вядзеньне штодзённага запісу сымбаляў зданяў дазваляе максімальна раскрыць здольнасьць да ўспрыманьня. Пачынае нарастаць адчуваньне, што ня ўсе здані тлумачацца бягучымі падзеямі і рэакцыяй псыхікі на іх, адчуваньне, што тут адбываецца нешта ня менш важнае, чым падзеі дня.

Гэта не акультныя рытуалы, проста душы трэба даць час раскрыцца насустрач сэнсу і Богу, не пакідаючы гэты сэнс на разгляд аднаму розуму. Сам па сабе розум ня ёсьць зло, але аднаго яго недастаткова для разуменьня. З часам працэс закране і пераўтворыць усе ўзроўні чалавека, у тым ліку яго волю і цела. Калі падчас мэдытацыі пачынае прыходзіць новае разуменьне, зьяўляюцца сымбалічныя вобразы або ў жыцьці пачынаюць адбывацца прыкметныя падзеі, значыць, тыя месцы ў Евангельлі, якія маглі быць узноўленыя ў душы, дасягнулі яе ці хаця б выклікадлі ў ёй водгук. Пасьля гэтага трэба рабіць наступны крок, асабліва калі патрэбнасьць у ім ужо ярка адчуваецца. Магчыма, раней спатрэбіцца ўжывацца ў новы разьдзел Евангельля цэлы тыцдзень ці, яшчэ лепш, месяц. Можна не імкнуцца прапрацоўваць яе зьмест на 100%, бо этапы неаддзельныя адзін ад аднаго. Бог дасылае чалавеку прасьвятленьне, калі Ён (Бог) палічыць патрэбным гэта зрабіць. Мэдытацыя можа наблізіць «зорны момант», але ня ў сілах выклікаць яго надыход. Ты мня менш, ніякая тэалёгія ня здольная замяніць гэту практыку ўнутранай дзейнасьці, якая дае чалавеку ня шэрую тэорыю, але магчымасьць прайсьці шлях Хрыста ва ўласных адчуваньнях.

Нягледзячы на магчымасьці, якія дае мэдытацыя, існуе столькі ж розных шляхоў, што вядуць да той самай мэты, колькі на сьвеце ёсьць людзей.

Іншыя формы мэдытацыі ў хрысьціянскім кантэксьце

Хаця вышэйзгаданая, спэцыфічная па зьмесьце форма хрысьціянскай мэдытацыі рэдка прапануецца сёньня ў цэрквах, на спэцыяльных царкоўных сэмінарах мэдытацыя ўсё ж праводзіцца, хаця і ў іншых формах. Людзі працягваюць шукаць новы досьвед. А вось цэрквы закінулі ў мінулыя стагодзьдзі свае ўласныя духоўныя і мэдытатыўныя традыцыі. Зараз іх прыходзіцца адкрываць зноў. Для пачатку яны ўзяліся відазьмяняць будысцкія формы мэдытацыі (дзэн і простыя формы трансцэндэнтальнай мэдытацыі), спалучаючы іх са ўступам у хрысьціянскім ці нэўральным духу. Хрысьціянскія містыкі ў стане спакою «ўпітвалі» вобразы, иконы або асобныя выслоўі Бібліі. У асноўнай частцы работы, у разьдзеле “Спакой у пустыні» прыгадваецца захаваная да нашых дзён на гары Афон практыка грэка-праваслаўных манахаў, згодна зь якой яны шматразова паўтараюць фразу “кірые элейсан” (Госпадзе, зьлітуйся). Сьпяваньне псальмаў таксама можа прымаць сузіральна-мэдытатыўны характар. Аднак самы просты спосаб мог бы зьявіцца найбольш дзейсным – цэрквы маглі б даць добры прыклад, перамяжаючы набажэнства ў храме пэрыядамі цішыні, як бы чакаючы адказу, напрыклад, перад малітвай, падчас яе і пасьля яе, пасьля казані, падчас душазбавіцельнай размовы і г. д. Тады элемэнт мэдытацыі не стаяў бы асобна і мог бы раскрыць сваю вартасьць у спалучэньні з усім астатнім. Апроч падрыхтоўкі да спасьціжэньня Божых дзеяньняў гэтак магло б дадаць да ўсяго жыцьця чалавека тую мэдытатыўную якасьць, якой так цяжка дасягнуць у наш сумбурны час. У кожным разе, калі любую мэдытацыю без разбору называюць «нехрысьціянскай справай», гэта гучыць неразумна і сьведчыць аб непісьменнасьці. Проста формы мэдытацыі, якія практыкуюць некаторыя нехрысьціянскія группы, больш вядомыя, чым хрысьціянскія, але апошнія ўсё роўна існуюць.

Мэдытацыя можа напоўніць новым зьместам жыцьцё нават тых людзей, якія ў пошуках духоўнага досьведу трапілі на небясьпечны і няварты шлях ужываньня наркотыкаў.

* ... Уважлівае вывучэньне надрукаванага тэксту дапамагае пазьбегнуць тых праблемаў, якія незалежныя дасьледчыкі прыпісваюць перадазіроўцы Інтэрнэту і адначасоваму выконваньню некалькіх задач. Поўная вэрсія тэксту ў фармаце PDFлубок (.PDF).

** Напрыклад, у хрысьціянскай розэнкрэйцэрскай школе "Universitas Esoterica" ў Бэрліне (Wolfgang Wegener), якая існавала да 1984 года.

*** (Больш глыбокае) разуменьне гэтых старонак патрабуе разгляду іх разуменьня сябеі выкарыстаных дадатковых мэтадаў (гл. вышэй). Гэты тып падыходу да вывучэньня тэкстаў разглядаецца іншымі як агульны накірунак для сур’ёзнай працы, таксама ўтакіх галінах, як філязофія ("Principle of Charity", Donald Davidson, "On the Very Idea of Having a Conceptual Scheme", у "Proceedings and Addresses of the American Philosophical Association", Том 47, 1973-1974, ст. 19).



Вернуться к оглавлению.

 

Розныя багаслоўскія напрамкі ў гісторыі царквы.



1. Спроба выцягнуць на Божае сьвятло забытыя духоўныя вартасьці хрысьціянства натуральным чынам павінная пачынацца з вучэньня, жыцьця і ролі самога Ісуса Хрыста і першых хрысьціянаў, не адкідаючы далоў іх «апакаліптычныя» рысы і не выбіраючы толькі тое, што задавольвае пэўную багаслоўскую плынь. Калі зрабіць такую спробу, адразу стае відавочна, што сур'ёзнага стаўленьня - такога ж, якое выяўлялі самі эвангелісты ******) – заслугоўвае і разнастайнасьць поглядаў раньніх хрысьціянаў. Празь яе дакладней праяўляецца больш шырокі сэнс імпульсаў, зыходзячых ад Хрыста.*

2. Старыя цэрквы наступных стагодзьдзяў у асноўным дзейнічалі адпаведна творам і тлумачэньням «айцоў царквы». Яны («Айцы царквы» раньних цэркваў) данесьлі да Эўропы з дапамогаю грэцкае мовы і вучонасьці больш дакладна старажытнахрысьціянскія паданьні. Яны яшчэ шмат ведалі са старога пісаньня, якое сёньня згубленае. На гэтым этапе разьвіцьця царквы, як і на ўсіх астатніх, ішла спрэчка, што лічыць сапраўдным хрысьціянствам, а што не. Некаторыя высновы таго часу, ад якіх сёньня адмовіліся, вартыя новага вывучэньня, хаця б для таго, каб параўнаць іх зь першакрыніцамі. Па-ранейшаму захоўваліся хрысьціяне, напрыклад, у Эгіпце (гл. знаходкі ў Наг-Хамадзі), якія ня вельмі пакладаліся на збавіцельнае пасрэдніцтва царквы і аддавалі перад ім перавагу індывідуальным зносінам з Богам праз малітву і мэдытацыю. Вельмі прыкметныя сьляды гэтага шляху захаваліся, напрыклад, у «містычным багаслоўі» сёньняшніх праваслаўных цэркваў.

3. Сярэдневечная схаластыка і кананістыка прывяла да сыстэматызацыі ў тэалёгіі, зьяўленьня разумовых, рэлігійна-філасофскіх працаў і заключэньняў. Айцы царквы па-ранейшаму выступалі найвышэйшым аўтарытэтам, пакуль дадзеныя ідэі гэтаму не супярэчылі. Хаця ў схаластыцы таго часу можна знайсьці нямала карыснай духоўнай спажывы, ад яе аднабаковай, безапэляцыйнай і таму інтэлектуальна абмежаванай лёгікі дрыжыкі бяруць. Яна нічога не мае агульнага з сапраўды маштабнай рєлигийнай думкай. Вера была закансэрваваная ў форме вучэньняў і догмаў, схаластыка судзейнічала зьяўленьню інквізыцыі. Творчы падыход сёньняшніх духадасьледчыкаў ці містыкаў паказвае, што той самы інтэлектуальны мэтад у некаторых месцах мог бы прывесьці і часам прыводзіць да зусім іншых высноваў, што сапраўднае духоўнае разьвіцьцё прадугледжвае наяўнасьць гнуткай, шырокай і ня жорсткай сьвядомасьці. Строгі схаластычны мэтад па-ранейшаму зьяўляецца істотнай зброяй сыстэматычнай тэалёгіі, асабліва ў каталікоў. Аднак у наш час ён ужо дапускае ўкрапваньне іншых экумэнічных ідэяў (напрыклад, Іва Кангара). Справа зусім не ў аднабаковай крытыцы нейкага аднаго тэалягічнага накірунку. На першым этапе работы над трактатам «Шляхі Хрыстовы» праводзілася праверка таго, якім чынам можна сыстэматызаваць наяўны матар'ял. Пасьля адсейваньня варыянтаў засталася адзіная магчымасьць – пасьлядоўнасьць «этапаў жыцьця Ісуса», якая зьмешчаная ў самім Эвангельлі. Бо менавіта ў ім праяўляецца архетып пасьлядоўнасьці стадыяў разьвіцьця чалавека і яго сьвядомасьці, у тым ліку ў адносінах навакольнага сьвету. Такі новы, міждысцыплінарны падыход.

4. Калі першакрыніцы былі пахаваныя пад наслаеньнямі царкоўных традыцыяў, узьнік рух рэфарматараў, які намагаўся вярнуцца да біблійных першаасноваў. Аднак яны ня здолелі дасягнуць гэтага поўнасьцю, бо былі дзецьмі свайго часу, і, у прыватнасьці, былі мала знаёмыя з духоўнымі і містычнымі плынямі ў гісторыі хрысьціянства. Апроч таго, яны адкінулі некаторыя традыцыі, у сутнасьці якіх не было нічога дрэннага, напрыклад, пакланеньне Дзеве Марыі. Толькі нямногія ў той час адважваліся дзейнічаць у сфэры глыбіннага, «хрысьціянска-містычнага» пазнаньня, як, напрыклад, гэта рабіў эвангелічны багаслоў Й. Андрэа зь яго рамантычна завуаляванымі зданямі. Тое, што хрысьціянскі зьмест нялёгка ўгадваецца ў яго працах, зьвязанае з формай выкладаньня, якую ён абраў, думаючы аб уласнай бясьпецы. Пратэстанты таксама не былі такія ужо памяркоўныя, як гэта можа спачатку паказацца. Малюнак давяршалі контррэфармацыя і рэлігійныя войны. Нягледзячы на гэта, розныя тэалягічныя мэтады таго часу былі шмат у чым падобныя. Хаця ўсярэдзіне пратэстанцкай царквы па сёньняшні дзень захоўваецца падзел на лютэранства, рэфармізм (кальвінізм) і пратэстанцкую унію, прыхільнікі гэтых плыняў павінныя прызнаць, што гэтыя адрозьненьні даўно выйшлі з ужытку ў адносінах да ўласных прыхаджанаў і захоўваюць нейкае значэньне толькі для вузканакіраваных багаслоўскіх дысякусіяў.**

5. У надыйшоўшую эпоху новай філязофіі, асьветы і прыродазнаўчых навук тэалёгія духоўнага досьведу так і ня здолела заняць сваё месца побач з сыстэматызаванай тэалёгіяй інтэлекту. Хутчэй наадварот. Гісторыка-крытычная тэалёгія сьвядома ці падсьвядома ўсё больш арыентавалася на аднабакова матэр’ялістычнае навуковае разуменьне сьвету таго часу. Багаслоўе ператварылася ў накірунак гістарычнай навукі, літаратуры і лінгвістыкі, што само па сабе зьяўляецца не адмоўнаю, але ўсё ж аднабаковаю зьявай. 
Няма ніякай падставы не разглядаць гэты тып літаратуры, але як мага больш належным чынам, а не схэматычна, так, як на нашай старонцы па так званым Эвангельлі ад Філіпа. Таксама часта трэба параўноўваць сьцверджаньні Пісаньня з абставінамі тых часоў – і важна не прымяншаць напісанае ў той час, разглядаючы яго з цяперашняга zeitgeist (“дух часу”, – ням.) Сувязь са ўзьнікаючым прыходам можа таксама праліць сьвятло на сэнс, але гэта не павінна абмяжоўваць погляд на зьнешнія, чыста чалавечыя падзеі, у якіх Бог больш не зьяўляецца непасрэдна, хаця Ён быў найбольш важны для чалавецтва.Той факт, што нейкая вестка была дадзеная пэўным людзям, зусім ня значыць, што не было ўнівэрсальнага сэнсу. Для нас сёньня важна шукаць значэньне традыцыі; аднак поўны зьмест стане для нас ясны, толькі калі мы сур’ёзна ўспрымем верагоднасьць абяцанага для сёньняшніх людзей ці прынамсі паспрабуем гэта зрабіць.
Прадстаўнікі сыстэматычнай тэалёгіі таго часу, наадварот, лічылі сябе ядром сапраўднай тэалёгіі, вакол якога маглі групавацца новыя богашукальніцкія плыні. Ці маглі яны сыграць ролю такога ядра – няпэўнае пытаньне. Зразумела, сама ідэя ўвязкі шматлікіх навуковых адкрыцьцяў з рэлігійным вучэньнем цалкам апраўданая. Тады чаму б не зрабіць гэта сёньня? Аднак спробаў такіх пакуль не было. Для гэтага давялося б браць пад увагу новую карціну сьвету, якая пачынае складвацца на аснове апошніх дасягненьняў ня столькі матэр’ялістычных плыняў навукі, напрыклад, фізікі элементарных часьціцаў, біяфізікі, геафізікі, астрафізікі і асабліва памежных дысцыплінаў, такіх, як парапсыхалёгія. Няма ніякага сэнсу рабіць апірышча ў сучаснай тэалёгіі на навуковую карціну сьвету XIX стагодзьдзя.***

Асьветніцкія тэндэнцыі, пачынаючы зь XIX стагодзьдзя, таксама сустракалі ўсё большае супраціўленьне, напрыклакд, з боку руху абуджэньня, якое стала асновай для многіх незалежных эвангелічных цэркваў. Яны не лічылі патрэбным уступаць у дыскусіі з прадстаўнікамі прыродазнаўчых навук, іх вера і без таго была поўнасьцю заснаваная на Бібліі. Як правіла, яны нават не выкарыстоўвалі тэрмін «тэалёгія», тым ня менш, у іх існуе ўласнае тэалягічнае асэнсаваньне Бібліі (экзэгетыка/гермэнэўтыка).

6. У ХХ стагодзьдзі зьявіўся шэраг плыняў, якія імкнуліся разьвіваць тыя бакі багаслоўя, якія раней прыцягвалі мала ўвагі, аднак яны па-ранейшаму абходзілі бокам містычна-духоўнае вымярэньне. Праўда, Карл Ранер ужо тады лічыў яго вельмі важным. Гэтыя спробы каталіцкай і эвангелічнай царквы прынесьлі грамадзтву пэўную карысьць, бо заахвоцілі царкву праяўляць клопат аб людзях на практыцы. Гл. Карл Барт, палітычная тэалёгія, тэалёгія вызваленьня трэцяга сьвету, тэалёгія крэацыянізму,**** тэалёгія фэмінізму. Іншыя накірункі, як, напрыклад, «тэалёгія дэмфалягізацыі» Бультмана і зусім выплюхнулі з купелі дзіця разам з мыльнаю вадою, гэта значыць, зьвялі веру да матэр’яльнага, ужо састарэлага разуменьня сьвету, праўда, захаваўшы палажэньне аб тым, што вера не патрабуе аб’ектыўных навуковых доказаў. Дрэвэрман паспрабаваў даць тлумачэньне Эвангельля на аснове глыбіннай псыхалёгіі. Гэты крок мог бы дапамагчы пераадолець бяздушнае матэрыялістычнае бачаньне сьвету, але глыбінная псыхалёгія сама па сабе не зьяўляецца духоўным вымярэньнем Бібліі, і таму няма ніякай рацыі сумяшчаць гэтыя дзьве цалкам розныя вобласьці.
Праблемы паміж фундамэнталізмам і рэлятывізмам пераважаюць па сёньняшні дзень у дыскусіях.
Апроч таго, па-за тэалягічнымі коламі за апошнія гады распаўсюджваюцца так званыя «Гісторыі выкрыцьця Ісуса», якія хутчэй за ўсё шкодзяць дыскусіі сучаснасьці.

7. Аб «пастмадэрнісцкай» тэалёгіі XXI стагодзьдзя пакуль мала чуваць. Абнаўленьне духоўнага патэнцыялу хрысьціянства пры захаваньні ранейшай глыбіні веры і нованабытай увагі да сацыяльных праблемаў прадугледжвае карэнныя пераўтварэньні ў сьвядомасьці.***** Для гэтага замест адміністраваньня і працягваньня ранейшых багаслоўскіх¸ рэлігійных дасьледаваньняў неабходныя духоўная вастрыня і дыфэрэнцыраваны падыход да грамадзтва і сьвету – шлях да «паўнаты» хрысьціянства замест сёньняшняй раздробленасьці.

* Яны прызнавалі ня толькі «Крыніцу прамоваў Гасподніх», якой дасьледчыкі сталі грунтоўна займацца значна пазьней. («Крыніца» зьмяшчала выслоўі Ісуса, што папярэднічалі пэрыяду пакутаў Хрыстовых, якія былі прасякнутыя этыкай, што стаіць па той бок грамадзкіх улажэньняў і асцыюецца сёньня з Нагорнай казаньню. Зь цесна зьвязанага зь ёй і таму аўтэнтычнага Эвангельля паводле Тамаша відаць, што сярод некаторых прапаведнікаў і іх пасьлядоўнікаў курсавалі таксама іншыя выслоўі Хрыста.) Апошнія этапы ў жыцьці Хрыста, пачынаючы з уваскрашэньня Лазара, маглі быць духоўна адноўленыя і правільна перададзеныя ў той час толькі нямногімі людзьмі. Тым ня менш для тых, хто шукае, доступ быў адкрыты.

** Зь нядаўніх часоў у Германіі сталі рабіцца спробы знайсьці выхад з гэтай сітуацыі. Гл. артыкул «Эвангелічная царква – дыназаўр паварушыўся» у №9 «Публік Форум», замова па адрасе: Postfach 2010, 61410 Oberursel. Зьвесткі аб розных цэрквах прыведзеныя таксама на нашай старонцы «Сем цэркваў (паводле Адкрыцьця) і сёньняшнія цэрквы».

*** Гл. таксама нашую старонку «Прыродазнаўчыя навукі і вера ў Бога». Гл. дасьледаваньне разьвіцьця хрысьціянства ў кнізе Hans Küng,Christianity.Essence, History, Future, Special edition 2007.Яго мэта – інтэграванае дасьледаваньне, якое прымае зьмест Пісаньня як кантэкстуальную крыніцу, нягледзячы на археалёгію і крытычнае тэалягічнае дасьледаваньне.Мы не прымаем усіх вынікаў, там выкладзеных і выцякаючых з гісторыка-крытычнага дасьледаваньня.Напрыклад, некаторыя падзеі, акружаючыя Ісуса, у значнай ступені выглядаюць не больш, чым суб’ектыўныя адчуваньні.Аднак Кюнг адкрыты для рэальнасьці адкрытага тыпу такіх адчуваньняў, якую яшчэ трэба дасьледаваць.Дарэчы, яго цікавы мэтад дасьледаваньня крокаў у разьвіцьці хрысьціянства ў цэлым (парадыгмаў) ня можа дастаткова прызнаваць значнасьць школаў думкі, такіх, як містыкі, якія, наогул кажучы, да сёньняшняга дня ніколі не былі рашаючымі.Яны ўжылі мэтады, якія маюць вялікую значнасьць для асэнсаваньня поўнага патэнцыялу хрысьціянства.Да таго ж, часта немагчыма разумець людзей з унутранай духоўнай “місіяй” ці містыкаў з дапамогай проста гістарычна-крытычнага аналізу, таму што ў іх, апроч бачнай біяграфіі, ёсьць незалежная ўнутраная духоўная біяграфія.Больш карысна сур’ёзна ўспрымаць іх вучэньне, а не разьбіраць яго на часткі.

**** Гл., напрыклад, «экалягічная тэалёгія», выдаўніцтва Кройц-Фэрлаг.

***** Намёк «новае вечнае Эвангельле» ад Сьвятога Духа ў Адкрыцьці Яна 14,6 прадугледжвае ўмацаваньне сьвядомасьці, якое ня можа адбыцца толькі пры ўдзеле інтэлекту.

******) дапаўненьне: Хрыстос і розныя рэлігійныя вучэньні

Новы Запавет увабраў у сябе розныя тэалягічныя погляды. Аднак перапісчыкі Сьвятога Пісаньня, як відаць, камбінавалі іх сьвядома. Яны чуцьцём здагадваліся, што ў Хрыста шмат розных бакоў. Яго немагчыма зразумець, выкарыстоўваючы толькі які-небудзь адзін тэалягічны падыход.

З аднаго боку, Ён прапаведаваў сацыяльную чуласьць, як у лібэралаў і тэолягаў вызваленьня, але прапаведаваў таксама строгія індывідуальныя этычныя нормы паводзінаў, як у права-кансэрватыўных тэолягаў (пазбаўленыя, аднак, фармалізму і прывязкі да дзяржаўнай улады).

Ён падтрымліваў як духоўную пазіцыю хрысьціянскіх містыкаў і хрысьціянаў-эзатэрыкаў (напрыклад, містычную тэалёгію ўсходніх праваслаўных цэркваў), так і сьцьвярджэньне, што апосталы павінныя пражыць плённае жыцьцё ў фізычным сьвеце (апошняе зьяўляецца лейтматывам сучасных тэолягаў і душапапячыцеляў, асабліва эвангелістаў).

Ісус дэманстраваў «звышнатуральную» сувязь з Богам (ад хросту да ўкрыжаваньня і ўваскрашэньня, як выцякае з Эвангельля ад Яна); гэта немагчыма растлумачыць з дапамогай інтэлектуальнай сьвядомасьці тэолягаў накшталт Бультмана. Тым ня менш, Хрысту прыйшлося прайсьці праз стадыі чалавечага жыцьця, даступныя дасьледчыкам прыроды.

Многія падзеі можна зразумець, калі ўжыць сучасную глыбінную псыхалёгію, але многія падзеі носяць таксама духоўны характар і таму выходзяць за межы разуменьня глыбіннай псыхалёгіі.

Многія аспэкты сёньня амаль згубленыя, таму што цэлыя напрамкі раньняга хрысьціянства падвяргаліся перасьледаваньню за «ерась» (калі іх ставілі на адну дошку з сапраўдным вераадступніцтвам). Канешне, усе яны грашылі аднабаковасьцю, але тое ж самае можна сказаць пра любую калі-небудзь існаваўшую царкву.

Аднабаковасьць не абавязкова зьяўляецца адмоўнай рысай. Канструктыўна настроеныя прыхільнікі гэтых плыняў былі б на верным шляху, калі б толькі не імкнуліся пакідаць за сабою манаполію на ісьціну.



Канкрэтныя Эвангельлі і вучэньні

Эвангельлі, напрыклад, частка Эвангельля ад Марка, якую называюць «крыніцай Q», выказваюць розныя погляды. Яны напісаныя для людзей рознага паходжаньня. Марк пісаў для аналітычнага розуму рымлянаў і для перакладу на раманскія мовы. (Праф. Мортан Сміт прыгадвае «таемную частку» гэтага Эвангельля, узятую са спадчыны Пятра, якая, у прыватнасьці, зьмяшчае апісаньне уваскрашэньня Лазара; доступ да гэтай часткі атрымлівалі толькі дасьведчаныя людзі.) Аўстрыйскі містык Якаб Лорбэр пісаў, што Марк выконваў ролю пасланца ў сувязі паміж апосталамі. Хто хто, а ён павінен дакладна быў ведаць, што адбываецца. У ім угадваюцца рысы тэоляга, які імкнецца адказаць на пытаньне: Хто ёсьць Хрыстос?


Першапачатковае арамейскае Эвангельле ад Мацьвея, якое было або згублена, або ня знойдзена, відавочна, было адрасаванае габрэям. Яно, як і сучаснае «Эвангельле ад Мацьвея», было прызначанае для ўсіх, каго цікавіла падрабязнае, поўнае жыцьцёвых дэталяў апісаньне дзеяў Хрыста. Яно падобнае да Эвангельля ад Лукі, але ў ім больш эмацыйнай глыбіні.
Эвангельле ад Яна было напісанае для хрысьціянскіх містыкаў (у традыцыі грэцкіх містэрыяў-біяграфіяў), прычым у яго мове распрацоўваюцца некаторыя тыпова хрысьціянскія палажэньні.
Ян асабліва выразна разумее сэнс жыцьця Хрыста на прыкладзе падзеяў пяцідзясятніцы, Мацьвея больш цікавіць само жыцьцё Ісуса. Абодва погляды правамерныя, хаця ўкрыжаваньне і ўваскрэшаньне маюць куды большую важнасьць для будучыні.

Апакрыфічнае «Эвангельле ад Філіпа» зусім не Эвангельле, але раньнехрысьціянскі ўнёсак (ці камэнтар) да дыскусіі з прыхільнікамі розных вернавызнаньняў. Яно займае ў іх шэрагу сваё асаблівае месца і не зьяўляецца, як многія лічаць, пісаньнем гностыкаў. АпакрыфІчнае «Эвангельле ад Тамаша» таксама ніякае не Эвангельле, але ў асноўным збор выслоўяў самога Ісуса, у асноўным, сапраўдных. Некаторыя зь іх прысьвечаныя людзям, што цікавяцца духоўнай практыкай падобнага роду.

Такім чынам, кожны знаходзіў у Пісаньні нешта сваё.

Мэтады дасьледаваньня

Па-свойму карысныя і розныя мэтады дасьледаваньняў, галоўнае – ужываць іх комплексна (пытрымлівацца міждысцыплінарнага падыходу). Калі хто-небудзь імкнецца пабудаваць вучэньне на нейкай адной галіне ведаў, напрыклад, мовазнаўстве ці археалёгіі, праўдзівага рэзультату атрымаць не ўдаецца. Апроч таго, у дасьледаваньне неабходна ўключаць і мэдытатыўныя мэтады, аб чым амаль заўсёды забываюць.


Апроч таго, больш ці менш незалежна ад хрысьціянскай тэалёгіі існуюць агульная рэлігійная навука і філязофія, якія абедзьве часам канкуруюць з тэалёгіяй, зьвяртаючыся да рэлігійных пытаньняў, да якіх цяжка падыйсьці, калі дасьледчыкі ня маюць сваёй уласнай рэлігійнай сувязі зьімі. Аднак калі спалучыць гэта з сапраўдным пошукам Бога, гэта можа быць плённым дадаткам. Зь цягам часу гэтыя тэмы маглі б выявіцца як нашмат больш сумяшчальныя, калі рэлігійнасьць прызнаць адной з асноўных характарыстык стану чалавека (гл. “Рэлігію…”)

Заўвага да пытаньня аб «трыадзінстве» Бога.

У адносінах да царкоўных уяўленьняў аб трох іпастасях або трыадзінстве Бога (Тройцы) важна праводзіць розьніцу паміж тымі, хто злучае пропаведзь вучэньня з пачуцьцёвым досьведам, які яны здольныя нейкім чынам перакдаваць іншыі, і чыста інтэлектуальным дактрынёрствам аб трох Божых выглядах. Для «Шляхоў Хрыстовых» важнае апісаньне прыроды Бога, Хрыста і Сьвятога Духа, а таксама аднаўляемай у пачуцьцях сувязі паміж імі, але ніяк ня спрэчкі аб тым, што ёсьць «Тройца».



Вернуться к оглавлению.

 

  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   25


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка