Шлях да яснай свядомасці Раздзел 02 – Думкі Глава 02-1 “Свабода ад ілжывых канцэпцый”




старонка3/6
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.48 Mb.
1   2   3   4   5   6
Глава 02-2 “Яснае разумовае мысленне (ЯРМ)”

Нам патрабуецца наша энергія і наш час цалкам і поўнасцю,

Каб перамагчы ўвесь гэты ідыятызм ў сабе

Дон Хуан


Змест главы:

02-02-01) ЯРМ неабходнае для дасягнення бесперапынных АзУ.

02-02-02) Вызваленне ад слоў-паразітаў. Прыклад слова-паразіта «карысць».

02-02-03) Прынцыпы выпрацоўкі значэнняў слоў.

02-02-04) Утылізацыя слоў; прыклады азначэнняў і ўстараненняў.

02-02-05) Чатыры этапы дасягнення АзУ-выразнасці.

02-02-06) Свабода ад яду аналогій.
02-02-01) Дасягненне ЯРМ з'яўляецца адным з радасных жаданняў, якія ўзнікаюць пры ўстараненні НЭ. Акрамя таго, яно неабходна для ўстойлівай праявы АзУ, у т.л. перажывання Яснасці. Калі ты думаеш канцэптуальна, выкарыстоўваючы словы, што не абазначаюць канкрэтных набораў успрыманняў, значыць у цябе няма яснага адрознівання ўспрыманняў, ты не можаш падзяляць успрыманні на пажаданыя і непажаданыя, моцныя радасныя жаданні не змогуць праявіцца, змены не адбудуцца.

Чалавек, які імкнецца да ЯРМ, сутыкаючыся з аргументамі на карысць таго ці іншага пункта гледжання ці разгледзіць іх, ці не, ў залежнасці ад наяўнасці радаснага жадання ў дадзены момант; будзе ўстараняць НЭ, што ўзнікаюць. Тупы чалавек адчуе і праявіць абурэнне, агрэсію, непераадольнае жаданне запярэчыць, адчужэнне.

Чалавек, які імкнецца да ЯРМ, зведвае цікавасць да інвентарызацыі сваіх канцэпцый, праяўляе ініцыятыву ў гэтай працы, прыдзірліва разглядае свае пункты гледжання на прадмет дастатковасці іх абгрунтаванасці.

Спытай звычайнага чалавека пра што хочаш, і ты не пачуеш адказу накшталт «мне трэба падумаць», ці «у мяне недастаткова інфармацыі для таго, каб мець абгрунтаваны пункт гледжання», ці «я думаў аб гэтым і не змог зразумець», ці хаця б «на дадзены момант я ўяўляю, што…, таму што ў мяне ёсць нейкая інфармацыя». Ты пачуеш гатовы і безапеляцыйны пункт гледжання па любым пытанні, пачынаючы ад наяўнасці жыцця на Марсе, канчаючы эфектыўнасцю трыхаманіязу ў барацьбе з каларадскім жуком і пытаннямі сэнсу жыцця. І калі ты паспрабуеш аспрэчыць яго меркаванне, ды яшчэ і аргументавана, то нарвешся на яркае НС.

Людзі заўсёды ўсё аб усім «ведаюць», і сукупнасць гэтых уяўленняў і складае той свет, у якім яны жывуць. Руйнаваць канцэпцыі вельмі няпроста, паколькі кожная з іх з'яўляецца зманлівай апорай для задаволенасці, заспакоенасці, агрэсіі і іншых прывычных рэакцый. Разбурэнне канцэпцый падобнае да панчохі, якая распаўзаецца – дастаткова прабіць адну дзірку, і ад яе пачынаюць распаўзацца шматлікія трэшчыны па ўсёй сукупнасці пэўных уяўленняў, што выклікае дзікі страх, бо бурыцца свет! Людзі страшна баяцца думаць шчыра і паслядоўна, бо тады ім прыйдзецца растацца са ўсімі догмамі, «дакладнымі ведамі» і застацца толькі з больш-менш аргументаванымі пунктамі гледжання, якія ў любы момант могуць змяніцца, калі з'явіцца істотная дадатковая інфармацыя. Свет перастае быць цвёрдым і вызначаным, ён ператвараецца ў таямніцу, вакол якой пабудавана рухомая сістэма ўяўленняў, заснаваных на назіраннях, і ты адчуваеш сябе выкінутым з утульнай пасцелькі. І толькі вызваляючыся ад канцэпцый, ты пачынаеш разумець, што то была не ўтульная пасцелька, а змрочная магіла.

Пераважнай большасці людзей не хочацца думаць аб гэтым, у іх няма жадання яснасці, ім хочацца атрымаць чарговую дозу наркотыку (тэлевізар, ежа, аргазм ці сварка), напіцца піва і праваліцца ў забыццё да заўтрашняй раніцы, калі, дзякуй богу, ужо некалі думаць - трэба ўставаць і бегчы ў школу/інстытут/на працу. Так людзі культывуюць і дурасць, і тупасць. Дурасць - гэта няздольнасць паслядоўна разважаць - не хапае канцэнтрацыі ці навыкаў. Тупасць заключаецца ва ўстойлівым нежаданні разважаць (нават на тую тэму, на якую чалавек любіць пагаварыць), якое суправаджаецца агрэсіўна-абарончай пазіцыяй, усплёскам НЭ, фразамі «цяпер няма настрою разважаць», «ты сам не разважаеш, а маніпулюеш словамі», «усе мяне разумеюць, і толькі ты чамусьці ніяк не хочаш» і г.д. Калі тупы чалавек згаджаецца з тваім ходам разважанняў, то не таму, што дасягнуў яснасці, а каб пазбегнуць канфліктнай сітуацыі - гэта можна лёгка выявіць, даследуючы яго наступныя ўчынкі.

Агульнараспаўсюджана меркаванне, што жыццё складанае і заблытанае, разабрацца ў ім практычна немагчыма. І калі ты ідзеш у бібліятэку і адчыняеш кнігу папулярнага філосафа, то што ты бачыш? Манада,іманентнасць, канструкты, справядлівасць, свядомасць, падсвядомасць, надсвядомасць, эманацыя, бог, дабро, карысць, шкода… - тэрміналагічная вакханалія. Тэрміны нагрувашчваюцца адзін на аднаго без усялякага яснага азначэння – якую канкрэтную сукупнасць успрыманняў абазначае той ці іншы тэрмін.

Чалавек, які імкнецца да ЯРМ, спачатку фіксуе нейкае ўспрыманне ці сукупнасць успрыманняў, затым абазначае яго вызначаным тэрмінам. Тупы чалавек карыстаецца тэрмінамі, не задумваючыся аб тым – якія пэўныя сукупнасці ўспрыманняў ён імі пазначае. У выніку атрымліваецца кісель, бязвыхадная блытаніна, якая завецца «сачыненнямі філосафаў», усеагульная перакананасць у тым, што законы развіцця псіхічнага жыцця чартоўскі заблытаныя. Але на самой справе гэта не так. Яны выключна простыя. Людзі блукаюць у трох хвоях толькі таму, што вераць у непазбежнасць блукання, і «даведнікі» (кнігі па псіхалогіі, «эзатэрыцы» і філасофіі) заблытваюць іх яшчэ больш. А пачаць самому разважаць, абапіраючыся выключна на аналіз наяўных успрыманняў - страшна… як гэта, я сам буду думаць?? Дык няўжо такія розумы не дайшлі б да яснага разумення, калі б гэта было так проста? Гэта што ж – я такая разумная, а яны такія тупыя? Так, яны такія тупыя. Яны не змаглі знайсці дарогу, а ты яе знайсці можаш - хаця б таму, што чытаеш гэтую кнігу, якая з'яўляецца даведнікам да Яснай свядомасці. У цябе ёсць шанц, і як ты ім скарыстаешся – залежыць толькі ад цябе.

Такім чынам, на шляху да ЯРМ неабходна шукаць абгрунтаванні меркаванням. Здавалася б - банальнасць! Усім жа ясна, што калі выказваеш меркаванне, то яно павінна быць абгрунтаванае. Але не, усе лічаць сябе людзьмі дастаткова цвярозага розуму, і пачаць праводзіць такую работу азначае прызнаць сябе чалавекам, які не ведае «элементарных» рэчаў. Вось і Вася ведае, што такое «гвалт», і вось Таню спытай, і яна табе скажа – што такое «добры», а я што - самы тупы ці што? Я размаўляў са шматлікімі прафесійнымі мысліцелямі - матэматыкамі, фізікамі, эканамістамі, юрыстамі, філосафамі, псіхолагамі і інш. Здавалася б - ну хто, калі не яны? Вось менавіта яны і павінны несці сцяг яснага мыслення. Але парадокс заключаецца ў тым, што «мысляры» раз'юшваюцца, шалеюць, калі перад імі ставіш пытанні накшталт тых, што я задаю тут – «чаму вінаваты муж, які пакідае жонку», што такое «справядлівасць». І гэта таму, што яны ніякія не мысліцелі, яны проста едуць у каляіне прывычных дамоўленасцяў, як і ўсе астатнія людзі.

Вазьмі любую кнігу прызнанага мысліцеля. Хто табе больш падабаецца? Хайдэгер? Гегель? Хасэ Артэга-і-Гассет? Кант? Шопенгауэр? Ты можаш знайсці там хоць адзін абзац без страшылак накшталт «иманентнасці» і «трансцэндэнтнасці»? Паглядзі філасофскі слоўнік, дзе тлумачацца гэтыя тэрміны. Гэта ж проста электрычнае крэсла! Адчуваеш шок ад струменя бессэнсоўных слоў. Вядома, калі ты жадаеш здаць экзамен па філасофіі, то не кажы выкладчыку, што не разумееш слоў «іманентны» і «трансцэндэнтны», і што тлумачэнне з падручніка: «іманентны - унутрана ўласцівы з'яве, прадмету, працэсу», «трансцэндэнтны - недаступны пазнанню, змешчаны з другога боку вопыту» табе нічога не тлумачыць, таму што ў цябе няма ўспрыманняў «унутрана ўласцівае» і «з другога боку вопыту» - у гэтым выпадку цябе чакае прыгавор «тупы і бесперспектыўны». Ты ведаеш, што такое «трансцэндэнтальнае паняцце»? Гэта так званыя «крайне агульныя паняцці» - «дабро, ісціна, існае» і да т.п. Замест таго, каб назваць гэтыя словы бессэнсоўнымі, ці тымі, якія не абазначаюць канкрэтных сукупнасцяў ўспрыманняў і перастаць імі карыстацца, іх назвалі «крайне агульнымі», а каб было непанадна задумацца, прыбілі свой мозг тэрмінам «трансцэндэнтальны».

Паглядзі - з якім піетэтам ставяцца да «філасофіі», «эзатэрыкі»! Калі ты бачыш дзікую сумесь незразумелых слоў, то замест таго, каб з здзіўленнем спытаць «а дзе ж зразумелыя азначэнні гэтых тэрмінаў», ты зачыняеш кнігу з думкай: «так... гігант... мне не зразумець...». У падручніку фізікі таксама мноства незразумелых слоў, але фізіка пабудаваная на падставе лагічных высноў і аналізаў назіранняў, і кожны тэрмін, які выкарыстоўваецца там у абавязковым парадку вызначаны – калі не ў гэтым падручніку, значыць у папярэднім. Ўяві сабе такую фразу ў падручніку фізікі: «атам - ну гэта калі рэчыва як ёсць паўстае перад намі ў яго ўнутрана ўласцівай якасці». Дзіка? Але ў філасофіі туман ў разважаннях стаў правілам, ён узведзены ў ранг закона прыроды.

Мы абраслі цвіллю бессэнсоўных слоў, пакрыліся паршай незлічоных канцэпцый, пабудаваных на гэтых тэрмінах, і ўсё гэта душыць праяву ЯРМ і АзУ.


02-02-02) Ачышчэнне ад слоў-паразітаў з'яўляецца неабходным для дасягнення ЯРМ, бо выкарыстанне слоў, якія не абазначаюць пэўнага набору ўспрыманняў, катэгарычна несумеснае з ЯРМ. Уяві сабе інжынера, які аперыруе знакамі, сэнс якіх яму невядомы. Ён ніколі нічога не пабудуе.

Устараненне слоў-паразітаў можа суправаджацца жалем, пачуццём страты, бо іх выключэнне з мыслення прыводзіць да немагчымасці падтрымліваць канцэпцыі, якія уключаюць гэтыя словы ў якасці сваёй састаўной часткі. Акрамя таго, выкарыстанне слоў з нявызначаным значэннем дае магчымасць жангляваць імі, знаходзіць бясконцыя супярэчнасці, заблытвацца ў разважаннях, а ўсё гэта прыносіць уражанні, якіх ты зараз пазбаўляешся. Працу са словамі-паразітамі я разгледжу падрабязней у наступных параграфах, а цяпер прывяду прыклад разбору слова «карысць».

Гэтае паняцце можна разглядаць у двух аспектах – як карысць «наогул», і як карысць у рамках вызначанага разглядаемага працэсу. Людзі выкарыстоўваюць гэты тэрмін у абодвух выпадках.

Кажучы аб карысці наогул, мы мяркуем, што нейкі працэс можа быць завершаны канчаткова і без наступстваў. Але любая падзея заўсёды мае наступствы, аб якіх мы нічога ведаць не можам, таму паняцце «карысць наогул» не мае сэнсу. Гэта элементарна, таму прывяду толькі пару прыкладаў.

Напрыклад, я зарабіў шмат грошай і лічу, што гэта «добра», «карысна», паколькі я магу іх патраціць на «карысныя» і прыемныя дзеянні. Аднак гэта не так. Ці куплю я хату ці паеду ў вандраванне, падару іх ці пакладу ў банк, гэта непазбежна зменіць ход майго жыцця і спародзіць наступныя падзеі. Кажучы аб тым, што атрымаць шмат грошай – гэта «карысна», мы мяркуем, што наступныя падзеі будуць выключна прыемнымі, жаданымі, ці, па меншай меры, іх прыемнасць будзе большай, чым калі б я гэтых грошай не атрымаў. Калі б гэта было так, то любая падзея, «карысная наогул», была б сродкам да незваротнага паляпшэння жыцця. Калі грошы «карысныя наогул», тады багатыя былі б больш шчаслівымі, чым небагатыя. Не трэба быць празорлівым, каб убачыць, што гэта не так. Змена ладу жыцця не змяняе яе якасці – адны клопаты і пакуты змяняюцца іншымі, часцяком нават яшчэ больш вялікімі.

Іншы прыклад - я пачаў бегаць, плаваць, цела стала моцным, а здароўе - больш устойлівым, з'явілася больш сіл. Любы скажа, што гэта «карысныя» змены, і тым не менш гэта няправільна. Калі б гэта было так, то людзі, якія маюць трывалае здароўе, былі б больш шчаслівымі чым тыя, хто больш схільны да хваробы. Відавочна, што гэта не так. Пачаў бегаць па лесе і зламаў нагу. Стаў больш энергічным, адкрыў свой бізнэс і прагарэў. Стаў больш здаровым, паехаў у вандраванне ў Індыю і падчапіў тыф. Пачаў бегаць па лесе, і не пайшоў у кіно, не сустрэўся з той дзяўчынай, з якой мне было б так добра… і гэтак далей. Мы ніколі не ведаем, да якіх наступстваў прывядуць тыя ці іншыя абставіны. Знайшоў грошы – «карысць». Адкрыў бізнэс і прагарэў – «шкода». Ад адчаю пайшоў у лес вешацца і сустрэў каханую дзяўчыну – «усё ж такі гэта было добра». Дзяўчына апынулася сцервай – «не, усё ж такі дарма я ўсё гэта задумаў». Затое яе бацька апынуўся выдатным чалавекам, і ўзяў мяне да сабе на кафедру – «усё ж такі ўсё гэта было добра». А навуковец з мяне бесталковы, выперлі мяне з кафедры – «дрэнна». Плюнуўшы на вучонасць, я выявіў, што атрымліваю задавальненне ад чагосьці іншага – «добра», і гэтак далей – бясконцы кругазварот падзей, і няма ні аднаго такога, якое загадзя магло б прыносіць шчасце, таму што шчасце – не ў тым, як і што ўладкавана вакол, а ў зведванні ўспрыманняў, якія табе падабаюцца.

Ніякая «карысць» не існуе і тады, калі мы спрабуем вызначыць яе ў пэўных рамках.

Разгледзім «карысць для здароўя». Калі ты хворы, то пачаць піць таблеткі па рэцэпце лекара лічыцца «карысным». Я і сам вып'ю таблетку, калі захварэю, таму што лічу, што гэта павялічыць верагоднасць ачуньвання. Але няправільна лічыць гэта «карысным для здароўя», бо гэта азначае лічыць, што ты маеш абсалютна поўную і абсалютна дакладную інфармацыю аб тым – як уплываюць гэтыя таблеткі менавіта на цябе менавіта ў дадзеным выпадку, ці няма пабочных непажаданых наступстваў. А такой інфармацыі няма і ніколі не будзе. Парацэтамол лічыўся многа гадоў эфектыўным сродкам супраць прастудных захворванняў, і толькі нядаўна высвятлілася, што ён валодае вельмі негатыўным уздзеяннем на печань. Апендыкс і гланды доўгі час лічыліся непатрэбнымі часткамі цела, так што іх сталі выразаць дзецям загадзя. Пазней высвятлілася, што і тое і другое выконвае істотную ролю ў імуннай сістэме. Ні адно лякарства не бывае вывучаным да канца. Гіганцкая фармацэўтычная карпарацыя можа гадамі выпускаць лякарства, распаўсюджваючы яго па ўсім свеце, пасля чаго выявіцца, што яно правакуе развіццё рака – такіх прыкладаў нямала. Гэта нічога не змяняе ў тым, што ты п'еш аспірын пры тэмпературы, а левамецытын – пры дызентэрыі: ты абрала так паступаць і атрымліваеш вынік, які табе падыходзіць, але «карысна» гэта ці не – невядома, паколькі слова «карысць» азначае нейкае «шчасце», а што для цела ў дадзеным выпадку «шчасце», і як вымяраць гэтае «шчасце» - невядома. Цела, якое нашпігоўваюць лякарствамі, губляе здольнасць да самастойнага супраціўлення і патрабуе таблетак больш і часцей, і калі ў цябе высокая тэмпература, то прыходзіцца вырашаць – збіваць яе антыбіётыкамі (якія знізяць імунітэт, атруцяць страўнік, стукнуць па печані), ці выкарабквацца самому (і мець рызыку атрымаць ускладненне, прахварэць даўжэй). Звычайны чалавек прымае рашэнне ў залежнасці ад таго, што канцэптуальна лічыць «карысным». Чалавек, які ўстараніў канцэпцыю аб «карысці», звярне ўвагу на даступную яму інфармацыю, пасля чаго паступіць у адпаведнасці з радасным жаданнем. У выніку такой палітыкі выяўляецца, што тое, што мы завем «фізічным целам», гэта не бездапаможнае і тупое бервяно, якое неабходна даглядаць, як вар'ятка-матуля даглядае дзіцё, рэгламентуючы кожнае яго дзеянне. Прытрымліваючыся радасных жаданняў, ты адчыняеш новы свет дзіўна прыемных адчуванняў, якія рэзануюць з АзУ.

Разгледзім «карысць для бізнэсу». Мусіць усім «зразумела», што для бізнэсу «карысна» мець прыбытак. А статыстыка кажа, што 80% банкруцтваў надыходзіць менавіта ў выніку росту фірмы, паколькі яна становіцца заложнікам свайго росту: маленькая фірма займала сваю нішу, а для вялікай фірмы нішы можа і не знайсціся; кіраўнікі, якія разбіраюцца ў малым маштабе, могуць не разбірацца ў маштабе іншым; неабходна змяніць структуру бізнэсу, наняць новых людзей і навучаць іх, пашырыць бухгалтэрыю, перайсці на новую схему падаткаабкладання, арандаваць новае памяшканне, змагацца з новымі – больш магутнымі канкурэнтамі, паўстане пытанне кіравання, бюракратыі і іншае і іншае… і тое, чаго чакалі, і тое, пра што нават не ўяўлялі, а назад ужо дарогі няма. А яшчэ ўладальнікі могуць проста адпачываць на лаўрах, з-за чаго фірма хутка разваліцца.

Няма «карысці для справы», паколькі, кажучы аб «карысці для справы», мы разумеем, што пасля таго, як «карысць» адбылася, то гэтая «справа» заўсёды будзе ў «лепшым» стане, што аспрэчваецца вопытам. Любое дзеянне, якое мы лічым «карысным», прывядзе за сабой шмат самых розных наступстваў, і кажучы аб яго «карыснасці», мы, такім чынам, сцвярджаем, што ўсе наступныя падзеі таксама будуць «карыснымі». Гэта значыць, калі мая фірма зарабіла трохі грошай, то паводле такой логікі гэта прывядзе да незваротнага росту фірмы незалежна ні ад чаго. А як магчыма назваць нешта «карысным», калі яно прыводзіць у канчатковым выніку да бог ведае чаго?

Разгледзім зараз карысць у рамках пэўнага прамежку часу. Можна сказаць, што я не ведаю, як справы складуцца ў будучыні, але ведаю, што на дадзены момант для фірмы «карысна» зарабіць пабольш грошай, таму я не буду разважаць аб высокіх матэрыях, а зраблю тое, што непасрэдна цяпер прынясе маёй фірме прыбытак - вырасце банкаўскі рахунак, крэдытаздольнасць, паднімецца рэйтынг, умацуецца давер спажыўцоў да гандлёвай маркі, акцыі вырастуць у цане, а ўсё гэта і з'яўляецца крытэрам таго, што дадзеная аперацыя была «карыснай». Здзяйсняючы адно «карыснае-цяпер» дзеянне за іншым «цяпер-карысным» дзеяннем, я і прывяду фірму да развіцця і росквіту. Менавіта так і паступаюць - вызначаюць крытэры «карыснасці» і здзяйсняюць дзеянні, забываючы пры гэтым, што гэтыя крытэры з'яўляюцца толькі прыладамі, якія дазваляюць усталёўваць адпаведнасць дадзенага дзеяння агульнапрынятай канцэпцыі аб «карысці», але гэтыя канцэпцыі не ёсць нешта вечна-праўдзівае, яны знаходзяцца ў сталым руху. Адна мадэль эканамічнай эфектыўнасці змяняе іншую, так што няма ніякай «карысці» і тут – ёсць толькі здзяйсненне дзеянняў, накіраваных на дасягненне пастаўленых мэт.

Пазіцыя чалавека, свабоднага ад канцэпцыі аб «карысці», такая: я жадаю дасягнуць нейкай мэты, я звяртаю ўвагу на нейкую інфармацыю, я жадаю здзейсніць нейкія дзеянні. Такая пазіцыя забяспечвае абсалютную гнуткасць, яснасць у сваіх радасных жаданнях і магчымасць прытрымлівацца іх, свабоду ад механічных, бязрадасных дзеянняў.


02-02-03) Мы карыстаемся словамі, сэнс якіх такі расплывісты, што ў выніку толькі зрэдку ўзнікае узаемаразуменне і сама-разуменне. Я не жадаю спрабаваць надаваць словам абсалютна дакладнае значэнне, паколькі гэта а) прынцыпова немагчыма з прычыны ўмоўнасці любых межаў, б) не з'яўляецца неабходным для маіх мэт. Я жадаю толькі ўдакладняць значэнні слоў настолькі, наколькі гэта дазваляе рэалізоўваць мае жаданні, такія як жаданне яснасці, жаданне абмену вопытам з іншымі практыкуючымі і г.д. Па меры таго, як «птушыная» мова саступае месца мове, якая больш дакладна адлюстроўвае ўспрыманні, узнікае жаданне здзяйсняць далейшую зачыстку мовы.

Метад выпрацоўкі значэнняў тэрмінаў:

1) Даю тэрміну азначэнне.

2) Складаю дзесятак-другі словазлучэнняў, у якіх я раней выкарыстоўваў гэты тэрмін.

3) Падстаўляю на месца тэрміна сваё азначэнне і гляджу – ці становіцца сэнс фразы, якім я хацеў яго данесці, выяўлены дастаткова дакладна?

4) Калі ў пераважнай большасці выпадкаў сэнс фразы становіцца больш дакладным, то я лічу, што выкарыстанне тэрміна ў дадзеным значэнні мэтазгоднае. У меншасці фраз, якія засталіся і сэнс якіх стаў менш дакладным, я буду выкарыстоўваць іншыя тэрміны.

Прыклады гл. далей. Можа ўзнікнуць пытанне – як жа я вызначаю, напрыклад, слова «аргумент», выкарыстоўваючы яшчэ нявызначаныя словы накшталт «вынік», «назіранне»? Атрымліваецца, я вызначаю праз нявызначанае? Я не займаюся матэматыкай і фізікай, я займаюся практычнай дысцыплінай - інжынерыяй успрыманняў. У мяне няма жадання абараніць дысертацыю, атрымаць прэмію, стаць «навукоўцам», таму мяне не цікавіць дасягненне абстрактных мэт, рашэнне абстрактных задач, пабудова прыгожых тэорый і аксіяматычных сістэм. Мяне цікавіць вельмі канкрэтная задача - атрыманне ўсё большага і большага задавальнення, у тым ліку задавальнення ад яснасці, і я атрымліваю большае задавальненне тады, калі пачынаю карыстацца словам, якое ў выніку маіх даследаванняў атрымала істотна вялікую канкрэтнасць. Падкрэсліваю – не «вычарпальную», не «абсалютную», а «істотна вялікую». Тыя людзі, якія нібы шукаюць «абсалютнай яснасці» і грэбуюць канкрэтнымі крокамі па дасягненні ўсё большай і большай прамежкавай яснасці, у выніку застаюцца безнадзейна тупымі, як і тыя, хто не жадае ўстараняць НЭ, а «шукае» «абсалютнага прасвятлення», і ў выніку застаецца бурбалкай гнілой біямасы, якая ненавідзіць.

Калі я даў азначэнне тэрміну і пачаў ім карыстацца, то выяўляю, што:

а) узнікае істотна вялікая яснасць, дакладнасць у выразах, узмацняецца ступень узаемаразумення з суразмоўнікам, не патрабуецца звяртацца да бясконцых удакладненняў, вяртаннем назад і г.д.

б) лягчэй атрымліваецца апісваць успрыманні, будаваць несупярэчныя мадэлі, выяўляць (!) і апісваць узаемасувязі.

в) лягчэй атрымліваецца аналіз і сінтэз, ці працэс адвольнага разбіцця з'явы на сукупнасць элементаў, і працэс выяўлення ўзаемасувязяў паміж імі (што выяўляе пазітыўны ўплыў разумовай выразнасці на эвалюцыю свядомасці, якая адрознівае).

г) я атрымліваю больш задавальнення ад працэсу мыслення, узнікае больш выразны рэзананс ЯРМ і самых розных АзУ.

д) я атрымліваю больш задавальнення ад такіх наступстваў надыходзячай яснасці, як здольнасць дакладней планаваць і ажыццяўляць рэалізацыю радасных жаданняў, што прыводзіць да іх праявы, узмацнення, эвалюцыі.

е) работа па ачыстцы мовы ідзе ў ходзе практыкі «ушчыльнення» - гл. у раздзеле «Стратэгія эфектыўнай практыкі».

Калі б я, кіруючыся аргументам «акадэмічнага» характару, пачаў бы спачатку вызначаць словы «я», «рэзультат», «падабаецца», «задавальненне», то ў выніку не змог бы даць больш дакладнае азначэнне слова, якое цяпер выкарыстоўваю, запаў бы ў ступар, але ў выніку ЎСЁ РОЎНА працягваў бы карыстацца гэтым словам у яго ранейшым, расплывістым значэнні, бо нікуды не дзеліся б мае жаданні, у тым ліку і радасныя (напрыклад, жаданне размаўляць), для рэалізацыі якіх прыйшлося б выкарыстаць гэтыя словы. Таму я рухаюся ад меншай яснасці да большай, ад меншага задавальнення да большага. У выніку таго, што я даю больш дакладнае азначэнне слову, якое выкарыстоўваю, я атрымліваю пажаданы рэзультат нягледзячы на тое, што азначэнне ў сваю чаргу складаецца з недакладна канкрэтных слоў. Калі ў будучыні паўстане жаданне даць азначэнне слову «рэзультат», я вярнуся да азначэння слова «аргумент» і альбо папраўлю яго, альбо пачну разумець яго з яшчэ большай яснасцю. Нават слова «стул» мы не можам сапраўды вызначыць, паколькі няма выразнай яснай мяжы паміж стулам і іншым любым прадметам – ёсць стуллі ў выглядзе пуфікаў, напрыклад, і можна зрабіць «стул» колькі хочаш моцна адрозным ад плоскасці на чатырох ножках, так што пабочнаму чалавеку нават у галаву не прыйдзе назваць гэта «стулам». І тым не менш, калі мы кажам слова «стул», маючы на ўвазе гарызантальную дошчачку на ножках, мы значна ясней уяўляем - пра што гаворыцца, чым тады, калі гаворыцца аб «боскай наканаванасці». Слова «адзежа» зразумелае значна больш, чым было зразумелае слова «зручны», калі яно ўжывалася паўсюль дзе толькі магчыма, а не толькі для абазначэння непрыемных фізічных адчуванняў, таму вызначыўшы слова «зручны» так, як я зрабіў гэта ніжэй, я звёў узровень незразумеласці слова «зручны» да ўзроўню незразумеласці слова «адзежа», што мне цяпер цалкам падыходзіць, паколькі не перашкаджае рэалізоўваць радасныя жаданні.

Падчас ачысткі мовы ўзнікаюць, зразумела, перашкоды, напрыклад:

а) першапачатковы ступар – хочацца «абыйсці» гэтае пытанне, пакінуць яго на потым, паколькі вельмі не хочацца пачынаць сачыць за маўленнем, прыкладаць намаганні і выпаўзаць з тупасці, хочацца цячы па прывычным рэчышчы словаўжывання, не хочацца ўшчыльняць сваю ўважлівасць, бо прыйдзецца ўвесь час лавіць сябе за язык.

б) думкі-скептыкі накшталт:

*) «гэта бясконцая работа» (гэты скептык слабее па меры таго, як работа пачынае праводзіцца, і слова за словам набываюць больш дакладнае значэнне і ўваходзяць у тваё словаўжыванне ў новым значэнні, і становіцца ясна, што незалежна ад таго, калі праца будзе скончаная, я непасрэдна цяпер атрымліваю жаданыя вынікі – пачынаю зведваць больш задавальнення ад гэтага працэсу і інш., што пералічана раней).

*) «дамагчыся яснасці немагчыма – усё роўна ўсё застанецца смутным» (гэты скептык таксама слабее па меры выканання практыкі).

*) «усё роўна астатнія людзі не будуць мяне разумець, бо яны не збіраюцца карыстацца тваімі азначэннямі» (гэты скептык пазбаўлены падстаў, бо метад выбару азначэнняў падразумявае, што людзі, з якімі ты размаўляеш, будуць па-ранейшаму разумець цябе ў адпаведнасці з наяўным у іх узроўнем яснасці ў адносінах да гэтага тэрміна, і ніяк не горш, чым раней, а калі ты ім растлумачыш – што маеш на ўвазе, то ў іх з'явіцца магчымасць разумець цябе лепш).
02-02-04) Некаторыя словы маюць 100% паразітычны характар, гэта значыць адлюстроўваюць маральныя катэгорыі, пазбаўленыя якой-небудзь канкрэтыкі. Такія словы я жадаю цалкам выключыць са свайго маўлення – напрыклад словы «дрэнна» і «добра». Ужываючы такія словы, людзі ніколі не маюць на ўвазе нічога канкрэтнага, а выяўляюць толькі сваё пазітыўнае ці негатыўнае стаўленне. «Ты зрабіў дрэнна» - і што гэта можа азначаць? Што мне хацелася інакш? Што я страціў тое, што хацеў мець? Што я адчуваю зараз фізічны боль? Што я пачаў зведваць тыя ці іншыя НЭ? Дык што хочаш – ніхто аб гэтым і не задумваецца.

Іншыя словы хоць і маюць расплывістае значэнне, і часта выкарыстоўваюцца бяздумна, але часам людзі падразумяваюць пад імі нешта пэўнае, хаця і кожны раз рознае – некаторым такім словам можна надаць канкрэтнасць, калі абмежаваць іх ужыванне якой-небудзь вобласцю – напрыклад гл. азначэнне слова «зручны» - я вызначыў вобласць ужывання гэтага слова сферай узнікнення непрыемных [фізічных] адчуванняў, а ва ўсіх астатніх сферах я знайду іншыя тэрміны, і ў выніку атрымаю жаданую свабоду ад блытаніны.

Вядома ж я жадаю поўнасцю ўстараніць са свайго маўлення класічныя словы-паразіты («с-паразіты»), камунікатыўныя паразіты («к-паразіты») і жарганізмы, якія абслугоўваюць НЭ.

Пад с-паразітамі я падразумяваю ўсю сукупнасць дакучлівых даважак: «ну», «як бы», «гэта значыць», «гэта самае», «тыпу», «як яго», «значыць», «нейкі», «у прынцыпе», «проста», «у цэлым», уключаючы навукападобныя жарганізмы: «на самой справе», «увогуле», «хацелася б сказаць, што...», «так, але...», «дзесьці так», «будзем лічыць што» і г.д.

Пад к-паразітамі я маю на ўвазе сукупнасць фанетычных дакучлівых даважак, якія не з'яўляюцца словамі. Як правіла, самому чалавеку іх не толькі цяжка ўстараніць, але нават цяжка выявіць. Шматлікія морды нават пасля года інтэнсіўнай практыкі могуць са здзіўленнем выявіць, што нягледзячы на ўвесь прагрэс у развіцці іх уважлівасці яны і не здагадваліся аб тым, што ўвесь час выкарыстоўваюць камунікатыўныя паразіты. Прыклады:

*) лёгкае падваенне пачатковай зычнай першага слова ў фразе: «ввось што я скажу…»

*) мацнейшае, чым звычайна, прыкрыццё вачэй павекамі ў пачатку вымаўлення фразы

*) шырэйшае, чым звычайна, прыадкрыццё (вытарэшчванне) вачэй

*) зацягванне апошняй галоснай паміж часткамі фразы: «я думаю, штааа… сёння я..»

*) розныя «э….», «м….» паміж фразамі.

*) сапраўды бясконцы пералік розных дакучлівых рухаў падчас маўлення – разнастайныя скажэнні мімікі, чуханні, пацягванні, увогуле самыя розныя рухі самымі рознымі часткамі цела і інш.

Жарганізмы – словы, якія замяняюць звычайныя словы і ідуць разам з выяўленнем той ці іншай НЭ, якая ў выніку настолькі «зрастаецца» са словам, што перастае заўважацца. Напрыклад замест слова «імя» можна сказаць «паганяла», дзяўчына – «чувіха», "есці" – «жэрці» і г.д. Сюды ж адносяцца незлічоныя «клёва», «крута», «супер» і інш.

Негатыўныя наступствы выкарыстання паразітаў не абмяжоўваюцца надыходам тупасці і няздольнасці адрозніваць успрыманні (адзін любіцель жарганізмаў напісаў аб сваёй праблеме так: «запаў у ступар пасля спробы вядзення штодзённай фіксацыі, зразумеў, што проста не разбіраюся ва ўспрыманнях і не ведаю што фіксаваць. Усё зліваецца ў адзін імклівы струмень, у беспрасветнае балота»). Праблема яшчэ і ў тым, што КОЖНЫ паразіт няўхільна счэплены з выбухам НЭ, якую ён і прызваны абслугоўваць, падтрымліваць. Менавіта НЭ з'явіліся прычынай таго, што чалавек пачаў выкарыстоўваць паразіты, таму безумоўнае ўстараненне паразітаў прывядзе да сур'ёзнага ўдару па бесперапыннай чарадзе «дробных» усплёскаў НЭ, адказных за густы, неперарыўны, які ўсё атручвае і часцяком непрыкметны з прычыны сваёй прывычнасці НФ.

Устараненне паразітаў прыводзіць да яркага эфекту ў выглядзе дасягнення большай яснасці.

Спіс тэрмінаў гл. у раздзеле «Тэрміны».

Прыклады слоў, якія адпраўляюцца на памыйніцу:



«Карысць». Няма ніякага спосабу ведаць аб тым, што будзе ў будучыні як следства таго дзеяння, якое завецца карысным, і нейкія наступствы могуць пачаць табой жа апазнавацца як непажаданыя. Часам слова «карысны» ужываюць у значэнні «пазітыўны» ці «мэтазгодны», і менавіта гэтыя тэрміны я выбіраю ўжываць у падобных выпадках, хаця б таму, што яны не асацыіруюцца так цвёрда з маральнымі катэгорыямі, ці са словамі, якія выказваюць нейкую абсалютную «добрасць» ці «дрэннасць». Вытворныя – таксама ў адвал: «карысны», «бескарысны» (хоць слова «бескарысны» часцей за ўсё пазначае не «дрэнны ў абсалютным сэнсе», а менавіта немэтазгодны, але я ўсё роўна адмаўляюся ад выкарыстання гэтага слова, каб не пладзіць дублікатаў без патрэбы, і каб не рэанімаваць нават цень гэтай заразы, што ўелася – слова «карысць»).

«Дапамога». Гэтае слова таксама выкарыстоўваецца ў абсалютным значэнні «добрасці», і калі чалавек «дапамагае», ён думае, што здзяйсняе безумоўна «добрае» дзеянне. Калі я жадаю выкапаць яму, а хтосьці прыходзіць і «дапамагае», то гэта азначае, што ён паставіў сабе за мэту выкапаць яму толькі таму, што я яе капаю. Пры гэтым ён не цікавіцца – можа мне падабаецца яе самому капаць, а можа наадварот – мне гэта цяжка і пасярод задачы я задумаюся – а на самой справе я жадаю яе капаць, ці проста прымушаю сябе дзеля нейкай канцэпцыі і г.д. Ізноў «дапамога» часта апелюе да нейкай абстрактнай «карысці».

Напрыклад, чалавек можа хацець піць гарэлку, а ты выкідваеш яго бутэльку, і таму ідзеш супраць яго жаданняў, але таксама завеш гэта «дапамогай». Савецкія войскі ў 39-м разам з нямецкімі фашыстамі разарвалі на дзве часткі Польшчу, абвясцілі вайну Фінляндыі, пасля вайны ўвайшлі ў Венгрыю, Чэхаславакію, акупавалі Прыбалтыку, - і ўсё гэта таксама звалася «дапамогай». Даносчыкі «дапамагалі» савецкай уладзе саджаць у лагеры іншадумцаў, савецкія камуністы «дапамагалі» «братэрскім народам», падтрымліваючы дыктатарскія рэжымы ў Югаславіі, на Кубе, а кітайцы дагэтуль «дапамагаюць» тыбецкаму народу вызваліцца ад яду будызму – кроў паўтары мільёнаў забітых тыбецкіх манахаў яшчэ не насыціла іх. Слова «дапамога» людзі і выкарыстоўваюць таму, што ў гэтага слова няма яснага значэння, і любое дзеянне ты можаш назваць «дапамогай», спрабуючы выклікаць да сябе пазітыўнае стаўленне, бо ёсць канцэпцыя аб тым, што «дапамога – гэта добра».



Прапаноўваю выкарыстаць слова «садзейнічанне». Што такое «садзейнічанне» - зразумела. Чалавек нешта робіць, заяўляе аб тым, што ён робіць гэта і жадае рабіць і жадае атрымаць вынік, і ты са свайго боку робіш так, каб ён мог атрымаць гэты вынік. Тут усё дастаткова зразумела.

«Трэба». Зараза найвышэйшай катэгорыі! Сінонімы – таксама ў адвал: «патрэбна», «павінен», «варта» [зрабіць штосьці], «даводзіцца».

«Узаемадзеянне». Пад гэтым словам звычайна разумеюць крайне расплывісты набор магчымых і немагчымых спосабаў абмену інфармацыяй – настолькі расплывісты, што карыстацца ім немагчыма. Устараненне гэтага слова не прывядзе да праблем тлумачэння, бо кожны з магчымых спосабаў абмену інфармацыяй мае ўласнае абазначэнне, іх пры жаданні лёгка згрупаваць у класы, даць гэтым класам уласнае абазначэнне і карыстацца імі. Сінонімы – таксама ў адвал: «зносіны» («мы з ім пагутарылі» - і як гэта разумець? Пагаварылі? Абмяняліся рэплікамі «прывітанне-бывай»? Патрахаліся? Абмяняліся вынікамі даследавання канцэпцый? Абмяняліся позіркамі спадылба??...) Вытворныя - мець зносіны.

«Дрэнны». Антонім таксама ў адвал: «добры». «Дарэчны» - туды ж.

«Функцыянальны». Гучыць занадта навукападобна, з'яўляецца сінонімам да слова «мэтазгодны».

«Сябар», «сяброўства», «блізкі [чалавек]», «блізкасць». Словы, зусім пазбаўленыя якой-небудзь канкрэтыкі. Як бы пазначаюць некаторую крайне расплывістую ступень лаяльнасці людзей адзін да аднаго, але часцей за ўсё праяўляюць простую прывычку адзін да аднаго, якая суправаджаецца зусім не лаяльнасцю і сімпатыяй, а часцяком нават непрыязнасцю і нянавісцю.

«Нейтральны». Сінонім слова «абыякавы».

«Уражанні». З'яўляецца заменнікам тэрміна "пазітыўныя эмоцыі", таму адпраўляецца на звалку. Калі чалавек кажа, што атрымлівае ўражанні ад НЭ, ад пакут, гэта азначае, што ён зведвае НЭ, якія перамяжаюць СЭ. Напрыклад ён можа пакутаваць ад рэўнасці і ўяўляць, як пашкадуе потым яго дзяўчына, калі зразумее – каго яна прамяняла на гэтага ідыёта і будзе зведваць злараднасць, жаданне помсты. Калі ён кажа, што атрымлівае ўражанні ад шахмат, гэта значыць, што ён зведвае, напрыклад, самаздаволенне, ці забівае шэрасць і г.д.

«Задавальненне» - тэрмін, які абазначае вельмі шырокі спектр успрыманняў ад ПЭ да сэксуальнай насалоды, таму адпраўляецца на звалку пры выкарыстанні па-за канкрэтным кантэкстам. "Падабацца" - туды ж.

«Важна». Перадае нейкую абсалютную значнасць, як і слова "карысць". На звалку.

«Разумна». Адпавядае прыстойнасцям? Адпавядае наяўным здагадкам і ведам - для гэтага ёсць "адэкватна". Адпавядае канцэпцыям суразмоўцы - часцей за ўсё. На звалку. "Апраўдана" - туды ж.

«Прыемны». Гэтае слова таксама адлюстроўвае бясконца расплывісты спектр значэнняў – цялесная насалода не звязаная з сэксам, звязаная з сэксуальнай насалодай, СЭ, АзУ – што заўгодна, да зведвання чаго чалавек мае ПС у дадзены момант. «Непрыемны» - таксама на звалку.

«Сэнс» – на памыйніцу. Калі гаворка ідзе аб значэнні слова ці сказа, то так можна і казаць «што значыць, што абазначае». «Бессэнсоўна» – на тую ж памыйніцу.

Асобная пазіцыя – устараненне словазлучэнняў, абсурдных з пункта гледжання практыкі, г.зн. такіх, якія замацоўваюць ілжывую інтэрпрэтацыю. Калі морда працягвае выкарыстоўваць такія абароты ў сваім маўленні, яна тым самым сама цягне сябе за хвост назад у балота. Да такіх словазлучэнняў належаць:

«Выклікае НЭ». Тыповая фраза: «яго няветлівасць выклікала ў мяне раздражненне». Варыянт замены: «ён быў няветлівы, і я адчуваў раздражненне». Ці нават яшчэ больш дакладны: «ён быў няветлівы, і я захацеў адчуваць і адчуваў раздражненне».

«НФ трымаецца». Тыповая фраза: «НФ трымаўся доўга». У выніку атрымліваецца, што гэта не я падтрымліваю НФ, а «ён сам» трымаецца без майго ўдзелу, а я – ахвяра. Варыянт замены: «я доўга зведваў НФ», ці больш дакладна: «я доўга жадаў зведваць і зведваў НФ».

«Не атрымалася» [устараніць НЭ і інш.]. Калі штосці не атрымалася, не атрымалася ўстараніць НЭ, гэта на самой справе азначае толькі тое, што ты не захацеў гэтага дастаткова моцна, і жаданне зведваць НЭ было мацнейшым за жаданне яе ўстараніць. Варыянт: «жаданне зведваць НЭ было мацнейшае за жаданне яе ўстараніць».
02-02-05) Я лічу мэтазгодным вылучыць чатыры этапы дасягнення АзУ-Яснасці (далей – проста «Яснасці» - буду пісаць гэтае слова з вялікай літары, каб адрозніваць ад разумовай яснасці).

1) Запамінанне

2) Трэніроўка ў разважанні

3) Фармальныя практыкі

4) Інтэграцыя ў паводзіны

1) Запамінанне заключаецца ў тым, што практыкуючы знаёміцца з інфармацыяй і запамінае яе – напрыклад ён запамінае, што можна вылучыць чатыры этапы дасягнення яснасці, якія яны, якія існуюць фармальныя практыкі, што завецца інтэграцыяй у паводзіны і гэтак далей.

2) Можна прачытаць словы аб тым, што няма ўспрымання «я», можна пагадзіцца з імі і… працягваць жыць гэтак жа, як і раней. Пераважная большасць людзей так і робіць – чытаюць, згаджаюцца ці не згаджаюцца і жывуць далей, не разумеючы таго, што нічога не змянілася ў іх жыцці. Трэніроўка ў разважанні спрыяе ўсебаковаму аналізу гэтага пытання. Асабліва эфектыўна праводзіць яе разам з вопытнымі практыкуючымі, мяняючыся бакамі – адзін абараняе канцэпцыю «я – існуе», другі яе аспрэчвае. Удзел вопытнага практыкуючага дазваляе хутка ажыццявіць гэты этап, паколькі часцяком канцэпцыя, якая разглядаецца, настолькі трывала ўядаецца ў чалавека, што яму і ў галаву не прыйдзе зірнуць на пытанне з якога-небудзь нечаканага боку.

3) Фармальныя практыкі замацоўваюць разумовую яснасць, што ўзнікла. Сярод такіх практык:

а) шматразовы, шматгадзінны паўтор услых фразы, якая адлюстроўвае дасягнутую яснасць.

б) перачытванне ходу разважанняў, прывядзенне іх да добра структураванага віду, да лёгкага чытання.

в) у выпадку з канцэпцыяй «я» гэта можа быць практыка перабору ўспрыманняў аднаго за адным і фіксацыяй: «гэта думка, гэта не нейкае «я»» і г.д.

г) практыка прыпынення гучнага ўнутранага дыялогу ўзмацняе эфект – напрыклад ставіцца задача спыняць за 5 секунд любую гучную думку на працягу гадзіны – 2-3 секунды даецца на тое, каб зразумець тое, што ёсць гучная думка, і яшчэ 2 секунды на тое, каб спыніць яе.

4) Можна дасягнуць прамежкавай разумовай яснасці, але працягваць жыць так, як быццам яе няма, як быццам ранейшая канцэпцыя поўнаўладная. Для таго, каб дасягнутая яснасць пракралася глыбока ў паводзіны, пажадана ажыццяўляць спецыяльныя практыкі. Напрыклад, калі дасягнута разумовая яснасць у тым, што няма такой сукупнасці ўспрыманняў, якой мы прысвойваем абазначэнне «мінулае» і «будучыня», то можна ажыццяўляць практыку змены ўпэўненасці ў «мінулым». Калі я сяджу каля возера на траўцы, няма неабходнасці падтрымліваць упэўненасць у тым – як мяне клічуць, у якім горадзе я знаходжуся, можна ўстараняць думкі са словамі «было» і «будзе», можна займацца цыклічнай зменай упэўненасці – «я знаходжуся ў Іркуцку» - «я знаходжуся ў Гімалаях» з фіксацыяй інтэнсіўнасці ўпэўненасці ў абодвух варыянтах. Калі ў выніку практыкаванняў па цыклічнай змене ўпэўненасці ты выявіш, што ўпэўненасць у думцы «я ў Іркуцку» і ўпэўненасць у думцы «я ў Гімалаях» стала аднолькавай, ты выявіш, што і астатнія механічныя ўпэўненасці (у існаванні «я», «мінулага» і да т.п.) істотна паслабнуць, і ты зможаш імі кіраваць па жаданні. На працы ты падтрымліваеш упэўненасць у тым – якія ў цябе справы ў будучыні, дамоўленасці ў мінулым, паколькі гэта дазваляе дасягнуць жаданага выніку. На палянцы каля возера ты падтрымліваеш іншую ўпэўненасць, што дазваляе дасягнуць яркіх АзУ, свабоды ад канцэпцыі аб «мінулым», канцэпцый аб «пераемнасці», «паступовасці змен», якія грунтуюцца на ёй і г.д.

Як вынік гэтай чатырохступеньчатай практыкі ўзнікаюць пробліскі Яснасці.


02-02-06) Так званыя «аналогіі» зусім бяскрыўдныя і нават эфектыўныя, калі яны выкарыстоўваюцца ў якасці «вобразаў, якія рэзануюць», гэта значыць такіх апісанняў, ад якіх узнікае рэзананс з АзУ, у тым ліку з яснасцю. Але тыя ж аналогіі становяцца страшным ядам, які цалкам атручвае яснае мысленне, калі іх пачынаюць па дурасці выкарыстоўваць у якасці аргументаў.

Ні пры якіх абставінах (!!!) аналогіі не могуць быць сродкам аргументацыі. Доследным шляхам вельмі лёгка выявіць, што ў любой дыскусіі лёгка падабраць аналогію, якая нібы «падмацоўвае» абсалютна любы пункт гледжання. І гэта натуральна – свет, які акружае нас, такі разнастайны, што заўсёды можна знайсці з'яву, якая развіваецца па тых самых заканамернасцях, якія мы і жадаем знайсці ў пытанні, якое мы даследуем – і калі падмяніць аб'екты, то накшталт і атрымліваецца «доказ» для дурняў.

Напрыклад: мне хтосьці кажа, што я праяўляю тупасць у тым, што як квактуха лётаю са сваім дзіцем і бесперапынна аб ім клапачуся, навязваючы яму тое, чаго ён не жадае, ператвараючы яго ў бязмоўную, інфантыльную нікчэмнасць без радасных жаданняў. Я хачу запярэчыць, і раблю гэта наступным чынам: «калі кветку засунуць у маразільную камеру, яна памрэ – так і дзіця без клопату…». Дзіўна, але на 99% людзей такой «аргумент» дзейнічае. Пасля ўзаемнага перапіхвання падобнымі «аргументамі» людзі расходзяцца, альбо «дасягнуўшы яснасці ( г.зн. пагадзіўшыся з пунктам гледжання суразмоўцы пад уздзеяннем гэтых аналогій), альбо з упэўненасцю, што разважай ці не разважай, ніколі нічога не будзе ясным.

Бо аналогіі з'яўляюцца надзвычай паспяховым спосабам псіхічнага ціску (гэта значыць амаль любы чалавек у большай ці меншай ступені змяняе сваю ўпэўненасць пад іх уплывам), то яны заўсёды будуць выкарыстоўвацца ў якасці аргументаў няшчырымі і дурнымі людзьмі.



1   2   3   4   5   6


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка