Шлях да яснай свядомасці Раздзел 01 – свабода ад негатыўных эмоцый




старонка1/4
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.71 Mb.
  1   2   3   4
Шлях да яснай свядомасці

Раздзел 01 – свабода ад негатыўных эмоцый

 Змест главы:


01-01) Агульная інфармацыя аб негатыўных эмоцыях (НЭ) и свабодзе ад іх.
01-02) Устараненне і прыгнечанне НЭ.
01-03) Першыя крокі ў даследаванні і ўстраненні НЭ.
01-04) Практыка цыклічнага ўспрымання НЭ.
01-05) Іншыя практыкі ўстранення НЭ.
01-06) Практыка вяртання ўспрымання (ВУ).
01-07) Тыповыя памылкі.
01-08) Практыка ўшчыльнення.
01-09) Задаволенасць, «нічога-не-здараецца», светла-шэры стан.

 

01-01) Дзень за днём, хвіліну за хвілінай людзі зведваюць негатыўныя эмоцыі ("НЭ"): рэўнасць, жаль да сабе, страх, гнеў, раздражненне, незадаволенасць, крыўду, раз'юшанасць, неўразуменне, зняважанасць, злосць, зайздрасць, асцярогу, трывогу, пагарду, агіду, сорам, мсцівасць, апатыю, ляноту, сум, нуду, расчараванне, прагнасць і гэтак далей, і гэтак далей.



Практыка прамога шляху («ППШ»), выкладзеная ў гэтай кнізе, заключаецца ў паслядоўнай замене непажаданых табою ўспрыманняў на пажаданыя. Для гэтага неабходна зведаць радаснае жаданне (г.зн. жаданне, якое суправаджаецца прадчуваннем) такой замены ўспрыманняў, і культываваць яго ўпарта і рашуча, пакуль прывычка, якая зноў ствараецца, не пераадолее ранейшую, механічна калісьці створаную. Я заву гэты шлях «прамым» менавіта таму, што для яго ажыццяўлення патрабуецца адзіная істотная ўмова - наяўнасць радаснага жадання змяніць успрыманні, якія праяўляюцца ў тваім месцы.

Па меры таго, як чалавек, займаючыся ППШ, дасягае бездакорнага ўстранення заўважаных ім НЭ (гл. далей), ён выяўляе, што, аказваецца, акрамя моцных і прыкметных НЭ ён пастаянна зведвае велізарную колькасць дробных. Без перабольшання можна сказаць, што амаль кожнае ўспрыманне суправаджаецца дробным усплёскам НЭ (часцей за ўсё гэта незадаволенасць, негатыўнае стаўленне, трывожнасць), за якім цягнецца ледзь прыкметны «хвост», які падсілкоўвае і без таго звышшчыльны негатыўны фон. Усё разам гэта стварае жахліва атрутную атмасферу. Наступствы гэтага – жахлівыя, катастрафічныя.

Па-першае гэта прыводзіць да таго, што завуць «старэннем», і пачынаецца гэта не ў 40 гадоў, а ў 22-25, прычым вельмі хутка. Скура робіцца не проста меней гладкай, але непрыемнай на выгляд і навобмацак, цела і твар становяцца азызлымі, выродлівымі, скажонымі, парослымі тлушчам ці наадварот – пашкоджанымі непрыгожай худзізной. Пахі робяцца непрыемнымі, рэзкімі. Самаадчуванне бесперапынна пагаршаецца, але паколькі гэта адбываецца даволі павольна, то чалавек прывыкае і нават не разумее таго, што адбываюцца вельмі непрыемныя змены – раніцай прачынаешся разбіты, увечар засынаеш - як правальваешся ў бязглудзіцу, пачынаюцца крактанні, млявасць, патрабуецца ўсё больш стымулятараў – кава, механічны сэкс, прымітыўныя ўражанні. А паглядзі на нашых старых? Пакінь убаку паліткарэктнасць, паглядзі на іх са ўсёй сумленнасцю, на якую ты здольны. Бо карціна жахлівая. Іх целы і твары – матэрыяльнае ўвасабленне НЭ, якія яны ўсё жыццё зведвалі і працягваюць зведваць. Гэта настолькі звычайна, што лічыцца, быццам інакш і быць не можа, што старасць – гэта непазбежныя маразм, выродлівасць, пакута, тупасць, агрэсія. Але ў Індыі, Непале, Тыбеце, на Шры Ланке ў тыбецкіх кляштарах можна ўбачыць вельмі старых людзей, і як ашаламляльна яны адрозніваюцца ад нашых! Іх твары, інтанацыі, прывычкі выклікаюць яркую сімпатыю, іх састарэлыя целы не выглядаюць агіднымі, іх вочы часцяком літаральна зачароўваюць.

Па-другое, я абсалютна ўпэўнены, што амаль няма, ці нават зусім няма такіх хвароб, якія не былі б выкліканыя менавіта НЭ. Паводле сучаснай рэлігіі людзі хварэюць ад вірусаў і мікробаў, але я перакананы, што гэтыя самыя вірусы і мікробы пачынаюць сваю разбуральную працу менавіта ў целах людзей, асабліва моцна пашкоджаных НЭ, прычым нескладана знайсці адпаведнасць паміж пэўнымі хваробамі і тыпам дамінуючых НЭ. Тыя, хто займаецца ППШ і дасягаюць ўсё больш і больш высокіх ступеняў свабоды ад НЭ, часам зведваюць усплёскі застарэлай прывычкі зведваць НЭ, і тады са здзіўленнем адзначаюць, што з целам пачынае вытварацца нешта неймавернае - яно пачынае пабольваць, а месцамі нават значна балець, навальваецца хваравіты цяжар, інэртнасць, асобая фізічная мутнасць, слабасць, і гэта за нейкую гадзіну, паўгадзіны зведвання негатыўнага фону, толькі пасля некалькіх неліквідаваных усплёскаў НЭ! У гэтыя моманты робіцца асабліва зразумелым, што калі ты не ўстраняеш НЭ, то жывеш у гэтым хваравітым стане ўвесь час, а людзі бесперапынна зведваюць тыя ці іншыя НЭ – яркімі ўсплескамі ці ў выглядзе «слабога» негатыўнага фону («НФ») заклапочанасці, трывожнасці, незадаволенасці, жалю да сабе, суму і інш., і пастаянна іх цела знаходзіцца пад самым бязлітасным прэсінгам гэтай атруты.

Па-трэцяе, НЭ не толькі раз'ядаюць цела; яны яшчэ і цалкам знішчаюць здольнасць зведваць радасныя жаданні, разумовую яснасць, азораныя ўспрыманні («АзУ») – пяшчоту, адчуванне прыгажосці, накіраванасць, ціхамірнасць, радасць творчасці, сімпатыю, захапленне, смакаванне наперад, пачуццё таямніцы... НЭ ператвараюць чалавека ў хадзячага мерцвяка, і яшчэ многа гадоў можа блукаць па зямлі, паступова разлагаючыся, знешне жывое цела, у сярэдзіне якога ўжо даўно няма нічога жывога. А яшчэ гэта азначае тое, што перад чалавекам няўмольна зачыняюцца дзверы ў вандраванне свядомасці, у новыя адкрыцці, ў новыя АзУ. Падкрэсліваю – ніякая духоўная практыка, ніякія ёгі і медытацыі, ніякія малітвы і распасціранні не прывядуць цябе нікуды, калі ты не імкнешся перш за ўсё дамагчыся бездакорнага ўстранення НЭ і бесперапыннага зведвання АзУ. Пакуль ёсць НЭ – нішто немагчыма. Устараненне НЭ і адкрыццё ў сабе свету АзУ – шлях да неймавернага вандравання свядомасці незалежна ад таго, якую менавіта духоўную практыку ты для сябе абрала.

 

Я лічу, што любое шчырае імкненне да АзУ прывядзе цябе больш-менш хутка да больш-менш выразна выяўленага выніку, не мае значэння, ці ты будыст, крышнаіт, праваслаўны ці яшчэ хтосці іншы. Ці ўшаноўваеш ты богу ў любой форме ці верыш у бясформеннага бога; атэіст ты, ці дарвініст, эзатэрык, тантрыст; паслядоўнік старажытнай секты ці прыхільнік ізноў створанай – калі ты зведваеш шчырае імкненне да АзУ, калі маеш непрымірымае стаўленне да НЭ і дагматызму, калі займаешся любой практыкай, накіраванай на тое, каб зведваць АзУ і перастаць зведваць НЭ, то вынікі пачнуць з'яўляцца, жыццё будзе станавіцца ўсё больш цікавым, насычаным. Але патаканне НЭ, апраўданне іх ці самападман, які заключаецца ў тым, што ты толькі робіш выгляд, што не зведваеш іх, - гэта бязвыхадны тупік, гэта рух да разбурэння, маразму, інтэнсіўных пакут.



Грамадства, у якім няма непрымірымага стаўлення да НЭ і дагматызму, ніколі не будзе жыць у міры, як бы мы ні ўскладнялі законы, як бы ні ўзмацнялі пакаранні, якія б ні прыдумлялі прыборы і механізмы. Супольнасць практыкуючых ППШ – «мордаў» - унікальны прыклад супольнасці новага тыпу - яно абсалютна ўстойлівае, паколькі ў ім папросту няма ўнутраных разбуральных сіл, бо любы імпульс агрэсіі, крыўды, жалю да сабе, прагнасці, напышлівасці ці недасканаласці і т.п. – усё гэта падвяргаецца неадкладнаму ўстраненню, ці , як мінімум, спробе неадкладнага ўстранення, у сувязі з чым бурна растуць сімпатыя, жаданне АзУ у сабе і іншых, адданасць, пяшчота, жаданне садзейнічання і г.д. І нават супольнасць тых, хто хоць і не ставіць перад сабой задачу ўстранення НЭ і дагматызму, але сімпатызуе ППШ, выказвае падтрымку імкненням «моордаў», адрозніваецца выключна высокай міралюбнасцю (не блытаць з безабароннасцю і інфантыльнасцю) і ўстойлівасцю.

Свет, у якім ты жывеш, гэта перш за ўсё свет НЭ - можна сказаць гэта без перабольшання. Яны выступаюць у настолькі шматлікіх праявах, так цесна ўплецены ў жыццё, што часам здаецца, што акрамя іх нічога больш і няма, і што ўсё, што ты можаш, гэта вытанчаць іх, ускладняць, рабіць разнастайнымі, закручваючы, злучаючы аднаго з другім, робячы іх больш шматслаёвымі і інтэнсіўнымі. НЭ акружаюць цябе паўсюль, яны навязваюцца і культывуюцца. Я нават не кажу аб такіх відавочных рэчах, як культ гвалту ў навінах і фільмах, але адкрый любую «мастацкую» кнігу, якая лічыцца добрай і глыбокай, і там ты знойдзеш «вытанчаныя» НЭ, моцныя НЭ, складаныя НЭ, і калі ў чытача ўзнікае комплекс НЭ, якія перемяжаюцца пазітыўнымі эмоцыямі (“ПЭ”) то менавіта гэта і з'яўляецца падставай лічыць кнігу «добрай». Ды і адкуль узяцца кнігам, якія апісваюць жыццё ў АзУ? Бо каб пісаць аб гэтым, неабходна самому мець такі вопыт і імкнуцца яго ўмацаваць што б ні здарылася. Выдумаць гэта немагчыма, таму такіх кніг выключна мала, напрыклад усе кнігі Кастанеды, Тайшы Абеляр, Фларынды Доннер, «Рамакрышна і яго вучні» Крыстафера Ішэрвуда, «Шры Ауробіндо ці вандраванне свядомасці» Сатпрэма, «Махамудра» Ташы Такпо Намг'яла і Далай-Ламы, «Ламрым» Чжэ Цонкапы, «Запісныя кніжкі» Крышнамурці, «Ёга-сутра» Патанджалі, «Намаляванае вясёлкай» Тулку Ург'ена Рынпочэ, «Цуды прыроднага розуму» Тэндзіна Ванг'яла, «Вялікі ёг Тыбета Міларэпа» Эванса-Вентца належаць да такіх кніг.

Адна з найглыбейшых памылак заключаецца ў тым, што людзі лічаць, што не яны самі выбіраюць зведваць НЭ, а іх «прымушаюць» іншыя людзі ці абставіны. Гэтая канцэпцыя памылковая на 100%, і, верачы ў яе, становяцца бяссільнымі нават тыя, хто хацеў бы перастаць зведваць усе ці хоць бы некаторыя НЭ. Я сцвярджаю, засноўваючыся на сваім вопыце і вопыце людзей, якія займаюцца ППШ: зведваеш ты НЭ ці не – цалкам залежыць толькі ад цябе, ад тваіх намаганняў па пераадоленню гэтай жудаснай прывычкі.

Радаснае жаданне змяніць абставіны, якое суправаджаецца прадчуваннем, цалкам сумяшчальна з практыкай устаранення НЭ у бягучых абставінах, з разуменнем таго, што не абставіны «выклікаюць» НЭ, а ў гэтым месцы ёсць такая прывычка – зведваць НЭ пры дадзеных абставінах. Таму можна бездакорна ўстраняць НЭ, якія ўзнікаюць у дадзенай сітуацыі і зведваць АзЎ, і адначасова зведваць радаснае жаданне змяніць гэтую сітуацыю і прыкладаць да гэтага намаганні.

Няма такіх абставін, якія былі б перашкодай для практыкі. Чым больш сітуацыя непажаданая табой, тым хутчэй у ёй праявяцца НЭ, і ты зможаш асабліва інтэнсіўна трэніраваць устараненне і дамагацца больш яркага рэзультату. У выніку нават самыя непажаданыя сітуацыі практыкуючы сустракае з захапленнем, рашучасцю і прадчуваннем (падрабязней гл. главу «сталкінг»). Знаходзячыся ў агрэсіўным асяроддзі, можна натрэніраваць бездакорнасць ва ўстраненні НЭ. Знаходзячыся ў камфортным асяроддзі, можна натрэніраваць намаганне для ўстранення задаволенасці і шэрасці. Пакуль ты жывая – у цябе ідэальныя ўмовы для практыкі пры любых абставінах. Адначасова ўзнікае нязвыклае стаўленне да абставін – не як да хаатычнага нагрувашчвання падзей, а як да чагосці жывога, спагадлівага.

Ці магчымая свабода ад НЭ? Людзі так безнадзейна пагразлі ў іх, што нават сама ідэя вызвалення ад НЭ выклікае ў іх раздражненне. Яны ўяўляюць сябе без НЭ і робяцца збянтэжанымі, а як жа тады жыць, - ператварыцца ў бервяно, якое нічога не адчувае? Яны настолькі нарказалежныя ад НЭ, што нават не могуць уявіць штосьці без іх, хоць на самой справе ў мноства людзей бывалі кароткачасовыя выбухі слабых водгукаў АзУ, асабліва ў раннім дзяцінстве.

Спытай любога чалавека - ці зведвае ён НЭ? Ён адкажа – «вядома», часам зведваю. Слова «вядома» адлюстроўвае непахісную ўпэўненасць у тым, што інакш немагчыма. А слова «часам» - самападман, таму што людзі зведваюць НЭ ці НФ не «часам», а бесперапынна. Чым мацнейшая прывычка зведваць НЭ, тым менш чалавек адчувае іх прысутнасць, і неўзабаве толькі дзікі ўсплёск агрэсіі, які суправаджаецца сардэчным прыступам, ён апазнае як НЭ, а ў астатні час будзе лічыць, што НЭ у яго няма. Ступень паглыбленасці людзей у НЭ – жахлівая, невымоўная. 99,99% усяго часу чалавек зведвае больш-менш моцныя НЭ ці НФ, якія зрэдку перапыняюцца ПЭ – нішто жывое не выжыве ў такім атрутным асяроддзі. Але і ПЭ – слабое суцяшэнне, паколькі яны з'яўляюцца адваротным бокам НЭ, які атручвае наўрад ці менш – да ПЭ адносяцца задаволенасць валоданнем (увагай ці рэчамі ці ўладай і г.д.), злараднасць, самазадаволенасць, задаволенасць, самалюбаванне, адчуванне ўласнай важнасці АУВ»), пагарда, гонар і іншыя. Мала таго, што ПЭ несумесныя з АзУ, так яны яшчэ і правакуюць мацнейшыя НЭ, бо чым мацнейшае, напрыклад, АУВ чалавека, тым лягчэй яго закрануць, тым больш пагроз сваёй ганарлівасці ён бачыць у навакольным свеце, тым часцей і лягчэй ён зведвае незадаволенасць, злосць, крыўду, агрэсію. У некаторых людзей часам да некаторых ПЭ прымешваюцца АзУ, а часам ПЭ ураўнаважваюць дзеянне НЭ (напрыклад, задаволенасць кампенсуе незадаволенасць), і тады ў кароткае імгненне адноснай свабоды ад НЭ і ПЭ могуць прабіцца водгукі АзУ, але яны занадта слабыя, і з цягам часу могуць знікнуць зусім.

НЭ - гэта яд, наркатычнае адурэнне. Ад іх паміраеш, але накшталт і нейкае «задавальненне» ёсць, а калі спрабуеш злезці з іголкі, адразу пачынаюцца ломкі, боязь свабоды. Людзі атрымліваюць «уражанні» ад НЭ і гальванізуюць, прымаючы гэта за жыццё. «Уражанні» - гэта і ёсць ПЭ. Злосць да ворага суправаджаецца злараднасцю пры думцы аб помсце. Сум страты - задаволенасцю, што цябе будуць шкадаваць і звяртаць увагу, таму ў НЭ людзі бачаць каштоўнасць, спосаб атрымліваць ПЭ, і сама ідэя іх устаранення выклікае боязь страты гэтых ПЭ, жаль да сабе, скепсіс і нават агрэсію. Якім мёртвым трэба быць, каб чапляцца за НЭ як за сродак адчуваць сябе «жывым»! «Задавальненне» ад НЭ – гэта «задавальненне» ад паглынання атруты – спачатку вельмі дрэнна, але потым надыходзіць палягчэнне, і чым мацней атрута, тым мацней кантраст з наступным палягчэннем, таму людзі наўмысна культывуюць НЭ, бо перажываць АзУ яны не ўмеюць, і нават не мараць аб іх, утаймаваўшыся з тым, што жыццё – даволі шэрая і аднастайная штука. Ужо ў 25-30 гадоў людзі пачынаюць чакаць смерці як выратавання ад шэрасці, НЭ і хвароб, тым самым паскараючы, праграмуючы сваё старэнне, разлажэнне.

І усё ж такі свабода мажлівая. Я прапаноўваю практыку, якая вядзе да свабоды. Пераадоленне НЭ - самы першы крок, за якім адчыняюцца неаглядныя міры прастораў станаў. Сустракаюцца людзі, якія дапушчаюць, што можна паменшыць сілу НЭ, але яны не вераць, што гэта можна зрабіць з дапамогай сваіх намаганняў, а спрабуюць знайсці «вялікую чырвоную кнопку» («ВЧК») – націснуў, і няма пакут. І ў пошуках гэтай кнопкі яны займаюцца ёгай, дыхаюць па-асабліваму, сядзяць у розных позах, чытаюць мантры, ходзяць строем, спяваюць гімны і іншае, іншымі словамі, робяць усё што хочуць, акрамя прыкладання прамых намаганняў да спынення зведвання НЭ і «ускокванню» у АзУ. Некаторыя НЭ пры гэтым і на самой справе на кароткі час слабеюць, але гэта часовы і вельмі слабы эфект, рана ці позна ўвага вышмыгвае і вяртаецца да тых жа НЭ, ды і немагчыма ўсе 24 гадзіны бесперапынна сядзець і спяваць мантры – табе прыйдзецца ўстаць, пайсці за ежай, на работу, мець зносіны з людзьмі, спаць, і тады НЭ накінуцца на цябе зноў. Тыбецкія манахі вераць, што ў вельмі далёкай будучыні, пасля сотняў пераўвасабленняў, яны перастануць зведваць НЭ, але і яны ніколі не павераць, што гэта можна зрабіць не праз 500 гадоў чытання мантр, а непасрэдна цяпер – на працягу некалькіх гадоў упартай работы.

Каб папярэдзіць магчымыя памылковыя тлумачэнні, адзначу, што «намаганне» - гэта засяроджанае, вельмі інтэнсіўнае і радаснае жаданне. «Засяроджанае» - значыць няма рассейвання на хаатычныя адцягненні. «Радаснае» - значыць суправаджаецца прадчуваннем, свяжосцю, адчуваннем таямніцы. «Прыкладаць намаганні да ўстранення НЭ» - не значыць напружваць мышцы, сціскаць зубы ці дыхаць неяк – гэта значыць вельмі моцна жадаць перастаць зведваць НЭ і вельмі моцна жадаць зведваць АзЎ. Засяроджанае, інтэнсіўнае і радаснае жаданне прыводзіць да змен успрыманняў у адпаведнасці з гэтым жаданнем. І чым больш упарта і рашуча ты трэніруешся ў гэтым, тым большага мастацтва дасягаеш, тым больш дзейнымі становяцца твае намаганні. Як гэта адбываецца – тое, што намаганне прыводзіць да змен, - гэта таямніца, але паколькі гэта адбываецца, я гэтым карыстаюся і дасягаю жаданага. Людзі нічога не ведаюць аб гэтай здольнасці намаганняў, паколькі іх жаданні ці вельмі слабыя, ці вельмі няўважлівыя, ці матываваныя не імкненнем да АзУ, не з'яўляюцца радаснымі, а матываваныя страхамі, іншымі НЭ, жаданнем абараніцца ці напасці.

Яшчэ два словы,якія даволі дакладна апісваюць намаганне – «успомніць» і «ускочыць». «Учыніць намаганне ўстранення НЭ» тоесна «успомніць сябе ў стане, калі няма НЭ» ці «ускочыць у стан па-за НЭ». «Учыніць намаганне па параджэнні АзУ» тоесна «успомніць сябе ў стане, калі ты зведваў АзУ», «ускочыць у АзУ». Падкрэсліваю – патрабуецца не проста думаць аб тым, што ты калісьці зведваў АзУ, а менавіта ўспомніць гыты стан. Паколькі ўсе ўспрыманні існуюць толькі тут і цяпер, то «успомніць сябе ў АзУ» і азначае «зведваць" АзУ непасрэдна цяпер».

Звышнамаганне здзяйсняецца тады, калі ты робіш тое, што лічыш для сябе немагчымым, працягваючы нарошчваць моц намаганняў насуперак думкам-скептыкам, насуперак чаму заўгодна.

Цяпер немагчыма ўявіць сучасны свет без навукі. Навукоўцы даследуюць уласцівасці матэрыялаў, шукаюць заканамернасці і спосабы атрымліваць жаданыя ўласцівасці матэрыялаў, пасля чаго выкарыстоўваюць атрыманыя веды для таго, каб замяніць успрыманні. Адчуванне холаду змяняецца на адчуванне цяпла, калі замест дзіравай мокрай шкуры і драўляных чаравікоў апранаеш сучасную куртку з полартэка і трэкінгавые красоўкі. Адчуванне зубнога болю ўстраняецца ў выніку ўжывання сучасных тэхналогій. А калісьці навукі не было, і тым больш – тых, хто даследаваў уласцівасці матэрыялаў, вывучаў будову істот, якія сустракаліся навокал, падвяргалі ганенням, вінавацілі ў непавазе да багоў і г.д. Зразумей, што цяпер чалавецтва знаходзіцца на наступным вітку развіцця цывілізацыі. Сучасныя людзі перакананыя, што немагчыма ўзяць ды і замяніць успрыманне раздражнення на ўспрыманне сімпатыі, ці пачуццё нуды на адданасць і пачуццё прыгажосці і г.д. Ніхто не даследуе ўласцівасці ўспрыманняў, не трэніруецца іх замяняць, кіруючыся радаснымі жаданнямі, прадчуваннем і цвярозым розумам. Тым больш – тых, хто гэтым займаецца, палохаюць страшнымі божымі карамі, кажуць, што маўляў такія людзі «парушаюць натуральны баланс у прыродзе чалавека», паколькі маўляў калі НЭ ёсць, то гэта «для чагосьці патрэбна». У такім разе незразумела, чаму гэтыя крытыкі не перастаюць лячыць зубы, карыстацца цёплым адзеннем і прэзерватывамі, бо калі ёсць зубны боль, адчуванне холаду і СНІД, значыць, паводле іх догмаў, гэта «для чагосьці трэба»? Тым, хто знаходзіцца ва ўладзе догмы аб тым, што калі чалавек «створаны» зведваючым НЭ, то ўмяшанне ў «натуральны ход рэчаў» прывядзе да «дысбалансу», я нагадаю, што калі чалавек і створаны кімсьці з наяўным наборам успрыманняў, то сярод гэтых успрыманняў ёсць і радаснае жаданне змяняцца, жаданне прыкладаць намаганні да таго, каб перастаць зведваць азмрочванні, а зведваць АзУ.

Ёсць яшчэ адзін момант, на які я хачу звярнуць асаблівую ўвагу. Калі чалавек пад уплывам ілжывай канцэпцыі, страху пакарання ці павагі да аўтарытэтаў і г.д. здзяйсняе некаторую змену ў сваім жыцці, то пасля ён часам можа шкадаваць аб зробленым і хацець вярнуцца ў ранейшы стан ці пачаць шукаць нешта іншае, паколькі тое жыццё, якое ён сабе стварыў, яго не задавальняе. У яго былі радужныя ўяўленні, а рэальнасць апынулася іншай. Чалавек, які дасягнуў поспеху хоць бы ў адным акце ўстранення НЭ, і непасрэдна цяпер адчуў ўсплёск АзУ, у гэты самы момант нават і падумаць не можа без уздрыгу аб тым, каб вярнуцца ў ранейшы стан, калі няма АзУ і ёсць НЭ. Гэта асацыіруецца са смерцю, нават з чымсьці больш жудасным, чым смерць. І чым часцей практыкуючы зведвае АзУ, тым больш упэўнена ён імкнецца ўмацаваць гэты стан, любой цаной спыніць ранейшую прывычку зведвання НЭ. Новая рэальнасць аказваецца бясконца больш прывабнай, чым ранейшая.

У жыцці чалавецтва пачынаецца новая эпоха – людзі пачынаюць даследаваць успрыманні, састаўляючыя іх саміх, вывучаць іх уласцівасці і заканамернасці, выяўляць радасныя жаданні, накіраваныя на змену складу ўспрыманняў, ствараць аптымальныя тэхналогіі гэтых змен. Падчас даследаванняў навукоўцамі мінулага вядомых ім рэчываў адкрываліся новыя рэчывы, якія валодалі неспасціжнымі, унікальнымі ўласцівасцямі. Таксама і тут – па меры таго, як ажыццяўляецца практыка замены НЭ на АзУ, узнікаюць зусім новыя АзУ, настолькі дзіўныя, што ніякая самая буяная фантазія не магла прадбачыць падобнага. Пачынаецца эпоха інжынерыі ўспрыманняў, састаўляючых кангламерат пад назвай «чалавек». Пачынаецца новае, унікальнае вандраванне чалавека, прычым характэрная асаблівасць гэтага вандравання заключаецца ў тым, што гэта не праславутае «вандраванне свядомасці», пад якім звычайна разумеюць нейкі эмацыянальны ці мысліцельны працэс, адарваны ад прадметнай рэальнасці, ад адчуванняў, г.зн. ад фізічнага цела, ад самай што ні ёсць штодзённасці. Чалавек адпраўляецца ў гэтае вандраванне цалкам. Ён не проста становіцца фантазёрам, які перабірае філасофскія тэрміны, а пры гэтым зведвае велізарную колькасць НЭ, не зведвае радасных жаданняў, хварэе, адчувае сябе ўсё горш і горш. Яго фізічнае цела – гэта таксама набор успрыманняў, якія мы завем «адчуванні», і гэтыя ўспрыманні таксама можна замяняць прамымі намаганнямі (напрыклад апатыю на энергічнасць, «дрэннае самаадчуванне» на «выдатнае самаадчуванне»), а акрамя таго фізічнае цела пачынае трансфармавацца, перабудоўваецца ўслед за тым, як НЭ знікаюць з сукупнасці ўспрыманняў, а на іх месца прыходзяць АзУ.

На дадзены момант (2005-ы год), такіх вандроўнікаў вельмі мала – усяго ледзь больш за 20 чалавек (я маю на ўвазе «мордаў»), але ў 2000 годзе, калі я толькі пачынаў гэтую дзейнасць, морды не было ніводнай, так што я ўпэўнены, што іх стане больш, намнога больш, паколькі для ажыццяўлення такога вандравання няма неабходнасці ў грошах, машынах, адукацыі, сувязях, спадчыннасці і іншым. Дастаткова толькі даведацца пра тое, што такое вандраванне магчыма (гэтую задачу вырашае гэтая кніга), а таксама самога факту таго, што ты жывая, і наяўнасці імкнення стаць шчаслівай, зведваць азораныя ўспрыманні, пераадольваць азмрочванні. Таму я ўпэўнены, што колькасць «мордаў» будзе расці год ад года, і прыйдзе час, калі мы будзем вымяраць іх сотнямі і тысячамі. Таму я зведваю самае інтэнсіўнае прадчуванне, калі рэалізую свае радасныя жаданні па рэалізацыі «морда-праектаў» - будую інфраструктуру для морда-культуры, перакладаю кнігі на іншыя мовы, садзейнічаю практыцы «мордаў», каб з часам яны сталі экспертамі ў практыцы, носьбітамі АзУ, і маглі самастойна садзейнічаць практыцы пачынаючых практыкуючых. Я трачу на гэта ўвесь свой час і ўсе свае сродкі, і мне гэта вельмі падабаецца.

Задача-мінімум для «мордаў» заключаецца ў тым, каб спачатку навучыцца мастацтву ўсвядомленых сноў і пазацялеснага вопыту, а потым навучыцца захоўваць усведамленне падчас памірання фізічнага цела (калі яно памрэ), у перыяд паміж смерцю фізічнага цела і нараджэннем новага, і пасля нараджэння, каб у «новым жыцці» успомніць сваю практыку і працягнуць яе, пачаўшы з таго, на чым яна завяршылася ў «папярэднім жыцці". Я сцвярджаю, што для таго, каб упэўнена ажыццявіць такі вопыт, вельмі неабходна ўстраніць змрочванні і дамагчыся бесперапынных АзУ, пажадана экстатычнай якасці. Чалавецтва ўжо мае падобны абмежаваны вопыт (успомнім Далай-Ламу 14-га, Кармапу 17-га і сотні меней вядомых тыбецкіх манахаў, якія сталі «тулку» - людзьмі, якія перанеслі сваю свядомасць у новае цела з большымі або меншымі разрывамі ў самасвядомасці, у здольнасці памятаць мінулыя жыцці і свой былы вопыт).

НЭ маюць шэраг адметных прыкмет:

1) падчас іх праявы і пасля надыходзіць тупасць (г.зн. рэзкае паслабленне здольнасці і жадання адрозніваць успрыманні);

2) пасля іх узнікае дрэннае фізічнае самаадчуванне;

3) пасля іх узнікае страта цікавасці, прадчування,энтузіязму, іншых АзУ, радасных жаданняў;

4) іх праходжанне несумеснае з ясным мысленнем;

5) іх праходжанне несумеснае з АзЎ;

6) зведваючы НЭ, ты падобная да запраграмаванага робата – рэакцыі і ўчынкі лёгка пралічыць загадзя; твае дзеянні вельмі неэфектыўныя;

7) з струменя НЭ вырвацца амаль немагчыма без упартай і рашучай трэніроўкі – нават калі ты ў нейкай сітуацыі захочаш перастаць іх зведваць, яны не спыняцца – такая сіла тысячаразова замацаванай прывычкі..


  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка