Школы маладога педагога (другі год навучання) на 2013/2014 навучальны год




Дата канвертавання15.07.2016
Памер70.72 Kb.
УЗГОДНЕНА
Метадыст раённага
вучэбна-метадычнага кабінета
Цвёрдая Т.У.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Начальнік адзела адукацыі, спорту і турызму

Зэльвенскага райвыканкама

С.М. Лойка



План работы

школы маладога педагога

(другі год навучання) на 2013/2014 навучальны год.
1. Аналіз работы школы маладога педагога за мінулы навучальны год і задачы на новы навучальны год.

Рэалізацыя асноўнай мэты і задач рэформы агульнаадукацыйнай школы патрабуе кампетэнтных педагагічных кадраў. Для аблягчэння працэсу адаптацыі пачынаючых педагогаў у 2012/2013 навучальным годзе працавала школа маладога педагога першага года навучання.

У школе навучалася 7 маладых спецыялістаў. З іх 4 маюць вышэйшую адукацыю, 3 – сярэдне-спецыяльную. Сярод іх 3 настаўнікі фізічнай культуры, 1 - працоўнага навучання, 1 – гісторыі, 1- выхавацель групы падоўжанага дня і 1 педагог-арганізатар.

У 2012/2013 навучальным годзе работа ШМП была накіравана на вырашэнне наступных задач:

1. Арганізацыя метадычнага забеспячэння працэсу станаўлення маладых педагогаў.

2. Фарміраванне матывацыі маладых спецыялістаў да прафесійнай дзейнасці.

3. Папярэджанне тыповых памылак і цяжкасцей у арганізацыі адукацыйнага працэсу, пошук магчымых шляхоў іх пераадолення.

4. Павышэнне кваліфікацыі маладога настаўніка да ўзроўню, на якім ён здольны творча мадэляваць уласную прафесійную дзейнасць.

5. Стымуляванне маладых спецыялістаў да асобасна-прафесійнага развіцця, неперарыўнай самаадукацыі.

У адпаведнасці з планам работы на базе школы праведзена 4 заняткі ў форме семінараў – практыкумаў па наступных тэмах: “Нарматыўнае прававое забеспячэнне дзейнасці маладых спецыялістаў”, “Сучасны ўрок”, “Асобасна-арыентаваны падыход да адукацыйнага працэсу”, “Псіхалагічнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу”. На занятках школы асвятляліся пытанні педагагічнай кампетэнцыі педагогаў і арганізацыі адукацыйна – выхаваўчага працэсу: асобасна-прафесійныя якасці настаўніка сучаснай установы адукацыі, педагагічная культура і шляхі яе фарміравання, паўрочны план: форма, афармленне, змест, мэты і задачы ўрока, класічны і нестандартны ўрокі, віды рэфлексіі і яе роля ў дзейнасці педагога, развіццё творчых здольнасцей вучняў на ўроках, асобасна-арыентаванае навучаннне,

праблема псіхалагічных цяжкасцей у адукацыйным працэсе, псіхолага-педагагічная адукацыя бацькоў.
Заняткі школы маладога настаўніка насілі не толькі тэарэтычную, але і практычную накіраванасць. У ходзе іх маладыя спецыялісты мелі магчымасць наведаць урокі і выхаваўчыя мерапрыемствы ў найбольш вопытных педагогаў раёна: Стасевіч І.І., Дземідок Н.В. (гімназія №1), Башкевіча М.Б., Махнач С.В. (СШ №2), Буткевіч С.М., Сай С.Г. (СШ №3). Удзельнічалі ў трэнінгу, арганізаваным і праведзеным педагогам-псіхолагам санаторнай школы-інтэрната Манько В.У., у час якога практычна пазнаёміліся з некаторымі методыкамі, што дазваляюць выявіць і карэкціраваць псіхалагічныя праблемы ў школьнікаў.

Патрэбна адзначыць, што маладыя настаўнікі былі не проста слухачамі на занятках. Яны актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні тэорыі, выказвалі свае думкі, працавалі над актуальнымі тэмамі, вучыліся знаходзіць эфектыўныя шляхі вырашэння складаных праблемных сітуацый. Найбольш змястоўнымі былі выступленні Валкоўскай В.С. - настаўніка выяўленчага мастацтва і працоўнага навучання ДУА “Ялуцавіцкая базавая школа”.

Разам з тым, вынікі анкетавання маладых спецыялістаў, суразмовы з адміністрацыяй сведчаць аб тым, што многія маладыя настаўнікі адчуваюць цяжкасці пры наладжвані канттакту з вучнямі і бацькамі.

У 2013/2014 навучальным годзе работа ШМП будзе накіравана на вырашэнне наступных задач:

1. Забеспячэнне метадычнага суправаджэння працэсу станаўлення маладых педагогаў.

2. Стварэнне аптымальных умоў для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці маладых настаўнікаў - класных кіраўнікоў па розных напрамках выхаваўчай работы ва ўмовах класнага калектыву.

3. Перавядзенне тэарэтычных ведаў у сферу практычнага прымянення: фарміраванне канструктыўна – змястоўных і канструктыўна – аперацыйных уменняў.

4. Фарміраванне індывідуальнага стылю педагагічнай дзейнасці.

5. Прапагандаванне вопыту маладых спецыялістаў і стымуляванне іх да асобасна-прафесійнага развіцця.

2. Арганізацыйная работа:

2.1. Анкетаванне маладых настаўнікаў з мэтай вывучэння запытаў па аказанню метадычнай дапамогі ў рабоце.

май, Ступчык Н.Ф.

2.2. Вывучэнне нарматыўных дакументаў.

на працягу года, Цвёрдая Т.У., Ступчык Н.Ф.

3. Пасяджэнні школы

Занятак 1.

18 лістапада 2013 г. СШ №3 г.п.Зэльва

Тэма: Асноўныя накірункі работы класнага кіраўніка.

Форма занятка: педагагічная гасцёўня.

І. Пытанні для абмеркавання.

1. Дыягностыка вучнёўскага калектыву і асобы школьніка як аснова планавання выхаваўчай работы.

Юрэвіч Т.П.

2. Класная гадзіна як адна з форм арганізацыі выхаваўчай работы ў класным калектыве.

Ступчык Н.Ф.

3. Арганізацыйна-метадычная работа ў шосты школьны дзень.

Лапата І.І.

4. Праграма дзейнасці класнага кіраўніка па рэалізацыі індывідуальнага падыходу да асобы “цяжкага” падлетка.

Ляонік К.І.

ІІ. Практычная частка.


  1. Наведванне класнай гадзіны.

Новік Е.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

2. Самааналіз і аналіз класнай гадзіны.

класны кіраўнік, удзельнікі школы


  1. Кансультацыя педагога сацыяльнага “Як працаваць з “цяжкім” падлеткам”.

педагог сацыяльны

  1. Творчая лабараторыя “Складанне плана выхаваўчай работы”.

удзельнікі школы

Літаратура:



  1. Горленка , В.П. Класны кіраўнік: асновы выхаваўчага ўмельства / В.П. Горленка. – Мінск, 1995.

  2. Дереклеева, Н.И. Справочник классного руководителя / Н.И. Дереклеева. – М., 2003.

  3. Особенности организации и планирования идеологической и воспитательной работы в учреждениях общего среднего образования в 2013-2014 учебном году // http://adu.by

  4. Методические рекомендации "Планирование воспитательной работы в классе и её учёт" // http://adu.by

  5. Шосты школьны дзень: эфектыўна па-новаму// Партал педагагічнай прэсы. http://www.ng-press.by/shestoi-shkolnyi-den-effektivno-po-novomu


Занятак 2.

12 снежня 2013 г. Гімназія №1 г.п. Зэльва

Тэма: Арганізацыя работы з бацькамі.

Форма занятка: семінар-практыкум

1. Пытанні для абмеркавання:

1. Сучасныя падыходы ў рабоце з бацькамі.

Язерскі Д.C.

2. Арганізацыя і правядзенне бацькоўскага сходу.

Валкоўская В.С.

3. Роля сям’і ў фарміраванні асобы вучня

Петруць В.С.

ІI. Практычная частка.


  1. Наведванне ўрокаў гісторыі, фізічнай культуры, выяўленчага мастацтва (працоўнага навучання).

Чэчат Т.Т., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

3. Самааналіз, аналіз урокаў.

настаўнікі – прадметнікі, удзельнікі школы


  1. Творчая лабараторыя. Распрацоўка планаў бацькоўскага сходу для вучняў 5 і 10 класа па тэме “Выкананне дамашняга задання – залог поспеху ў вучобе”

удзельнікі школы

Літаратура:

1. В помощь классному руководителю. – Мн.: ООО «Красико – принт», 2003.

2. Сергеева В.П. Классный руководитель в современной школе. Практическое пособие. – М.: ЦГЛ, 2002.

3. Мартынова, В.В. Социально-педагогическая работа с семьёй: пособие для социальных педагогов учреждений образования, специалистов органов управления образованием / В.В. Мартынова, А.Н. Ходосок. – Минск: Нац. ин-т образования, 2010. – 216 с.

4. Ралькевич А.В. Роль семьи в формировании личности гимназиста // Ч-с Адукацыя и выхаванне №1, 2011 с. 42


Занятак 3.

13 лютага 2014 г. Зэльвенская санаторная школа-інтэрнат

Тэма: Фарміраванне здаровага ладу жыцця.

Форма занятка: семінар-практыкум.

І. Пытанні для абмеркавання.

1. Метады і формы работы па прафілактыцы захворванняў у вучняў.

Валкоўская В.С.

2. Шляхі прыцягнення вучняў да актыўных заняткаў фізічнай культурай.

Есьман В.М.

3. Арганізацыя і правядзенне спартыўных святаў.

Лапата І.І.

ІІ. Практычная частка.


  1. Наведванне выхаваўчага мерапрыемства па фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Сакалова Н.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

  1. Самааналіз і аналіз мерапрыемства.

Настаўнікі – прадметнікі, удзельнікі школы

  1. Прагляд відэазапісу спартыўнага выхаваўчага мерапрыемства.

Сакалова Н.В., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

4. Аналіз выхаваўчага мерапрыемства.

удзельнікі школы

Літаратура:

1. Ковалько, В.И. Школа здоровья / В.И. Ковалько – Минск: НИО, 2007. – 136 с.

2. Купчинов, Р.И. Формирование здорового образа жизни учащейся молодежи / Р.И. Купчинов. – Минск: НИО, 2007. – 192 с.

3. Купчинов, Р.И. Формирование у учащихся здорового образа жизни / Р.И. Купчинов. – Минск: НИО, 2009. – 224 с.4.

4. Детские спортивные праздники//http://sportura.ru/org/child/


Занятак 4

17 красавіка 2014 г. СШ №2 г.п. Зэльва

Тэма: Арганізацыя прафарыетацыйнай работы з вучнямі.

Форма занятка: педагагічная - гасцёўня.

І. Пытанні для абмеркавання.

1. Формы і метады прафарыентацыйнай работы ў школе.

Валкоўская В.С.



  1. Роля класнага кіраўніка ў прафесійным самавызначэнні вучняў.

Язерскі Д.C.

  1. Выкарыстанне электронных сродкаў навучання ў прафарыентацыйнай рабоце.

Ляонік К.І.

ІІ. Практычная частка.



  1. Наведванне выхаваўчых мерапрыемстваў і факультатыўных заняткаў па прафарыентацыі на 1 і 2 ступенях навучання.

Бурдук А.А., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Шэўчык С.В., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце



  1. Самааналіз, аналіз мерапрыемства.
настаўнікі, удзельнікі школы

  1. Знаёмства з сайтам kudapostupat.by

Ступчык Н.Ф.
Літаратура:

1. Лях В.В., Тарасюк О.А. Программные (компьютерные) педагогические средства как инновационный ресурс Республиканского центра профессиональной ориентации молодежи.// Кіраванне ў адукацыі. №10 (октябрь 2011) – спецвыпуск.

2. Пастушкова Е. Профориентационная консультация – что это. // Ж-л Кем быть № 10, 2010 г. – с. 11.

3. Профессиональная ориентация учащихся. / Сост. О.А.Хаткевич. Мн.: Изд. ООО «Красико-Принт», 2004.

4. Фидрик Н.Н. Использование электронных средств обучения профориентационной направленности.// Кіраванне ў адукацыі. №10 (октябрь 2011) – спецвыпуск.

5. kudapostupat.by


Кіраўнік школы: Ступчык Н.Ф.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка