Школы ўдасканалення педагагічнай працы на 2014-2015 навучальны год




Дата канвертавання22.06.2016
Памер46.42 Kb.
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА

Намеснік дырэктара па ВР: Дырэктар: А.З.Свістун

Д.В.Заяц
План работы

школы ўдасканалення педагагічнай працы

на 2014-2015 навучальны год

1. Аналіз работы школы ўдасканалення педагагічнай працы за 2013-2014 навучальны год.

У 2013-2014 навучальным годзе заняткі метадычнага фпрміравання былі накіраваны на вырашэнне наступных задач:

- павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз узмацненне практычнай састаўляючай метадычнай работы, актывізацыю вучобы маладых педагогаў па правядзенні ўрока на сучасным узроўні з мэтай павышэння якасці адукацыі;

- забяспечыць інфармацыйна-метадычную падтрымку педагогаў праз падрабязнае вывучэнне і прымяненне на ўроках інтэрактыўных метадаў і тэхналогій, што садзейнічае павышэнню ў вучняў матывацыі да навучання;

- стварыць умовы для ўдасканалення асобасна-прафесійнага развіцця настаўнікаў, павышэння іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі.

Метадычнае аб’яднанне наведвалі 7 педагогаў: Альшэўская Т.В., Валкоўская В.С., Новік С.Г., Ганчар В.М., Мазець Н.І., Кісель В.У., Тагіева І.А. Чатыры настаўнікі маюць вышэйшую адукацыю, 3 – сярэднюю спецыяльную. Ганчар В.М., Мазець Н.І., Кісель В.У. маюць ІІ кваліфікацыйную катэгорыю.

Заняткі школы ўдасканалення педагагічнай працы на працягу года былі арганізаваны ў адпаведнасці з планам работы. На працягу навучальнага года ўдзельнікі фарміравання наведалі 3 заняткі. Першы занятак метадычнага аб’яднання меў на мэце: навучыць педагогаў як падтрымліваць станоўчую матывацыю навучання і як фарміраваць яе ў вучняў. Былі разгледжаны пытанні зместу матывацыі навучання, псіхолага-педагагічнага механізму фарміравання пазнавальных матываў, а таксама педагагічныя ўмовы для фарміравання пазнавальных матываў вучняў. Пры правядзенні практычнай часткі быў наведаны ўрок ў настаўніцы Кісель В.У.

Другі занятак раскрываў сутнасць інтэрактыўных метадаў, тэхналогіі мыследзейнасці. Былі разгледжаны пытанні агульнай характарыстыкі тэхналогіі мыследзейнасці, тэхналогіі праблемнага навучання, сутнасці тэхналогій “Метаплан”, “Майстэрня будучага”, “Сэнсатворчасць”, “Стварэнне спрыяльнай атмасферы”, “КТС”, “Рэфлексія”. Быў наведаны ўрок інфарматыкі настаўніцы Мазець Н.І.

На трэцім занятку разглядаліся метады мыследзейнасці ў педагагічным працэсе. Настаўнікі абмеркавалі агульную характарыстыку метадаў, сутнасць метадаў “Чатыры вуглы”, “Каляровыя фігуры”, “Чыё гэта?”, “Выбар”, “Лагічны ланцужок”, “Змена суразмоўцы”, “Тузін пытанняў”, “Самаацэнка”. Наведалі ўрок ў настаўніцы рускай мовы і літаратуры Альшэўскай Т.В.

У 2014-2015 навучальным годзе заняткі метадычнага аб’яднання “Школа ўдасканалення педагагічнай працы” будуць наведваць 6 педагогаў: Валкоўская В.С., Мазець Н.І., Кісель В.У., Чарняк Т.А., Бусловіч А.Б., Гурына А.Ю. Два настаўнікі маюць вышэйшую адукацыю, чатыры маюць сярэднюю спецыяльную. Мазець Н.І., Кісель В.У., Чарняк Т.А. маюць ІІ кваліфікацыйную катэгорыю.

Разам з тым, аналізы наведаных урокаў, вывучэнне распрацовак, тэхналагічных карт урокаў даюць падставу меркаваць, што ў многіх настаўнікаў узнікаюць цяжкасці пры выкарыстанні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і электронных сродкаў навучання на ўроках, пры рабоце з адоранымі вучнямі, у рабоце з бацькамі. Вынікі праведзенага анкетавання паказваюць, што існуе неабходнасць больш падрабязна разгледзець з педагогамі на занятках такія пытанні як выкарыстанне ІКТ і ЭСН на ўроках, асаблівасці работы з адоранымі вучнямі, з бацькамі.

У сувязі з вышэй адзначаным у 2014-2015 навучальным годзе работу метадычнага аб’яднання неабходна накіраваць на вырашэнне наступных задач:

1. павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз узмацненне практычнай састаўляючай метадычнай работы, актывізацыю вучобы педагогаў па правядзенні ўрока на сучасным узроўні з мэтай павышэння якасці адукацыі;

2. забяспечыць інфармацыйна-метадычную падтрымку педагогаў праз падрабязнае вывучэнне і прымяненне на ўроках тэхнічных сродкаў навучання, што садзейнічае павышэнню ў вучняў матывацыі да навучання;

3. стварыць умовы для ўдасканалення асобасна-прафесійнага развіцця педагогаў, павышэння іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі.
Метадычная тэма школы: Удасканаленне адукацыйнага працэсу праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў
2. Пасяджэнні МА

Занятак №1. 15 кастрычніка 2014 года

Тэма: Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі і тэхнічныя сродкі навучання.

Форма правядзення: семінар-практыкум.

І. Пытанні для абмеркавання:

1.Дыдактычныя асновы і псіхалагічныя асаблівасці выкарыстання тэхнічных і інфармацыйных сродкаў у працэсе навучання.

Якалцэвіч Я.І.

2. Класіфікацыя педагагічных праграмных сродкаў.

Мазець Н.І.

3. Арганізацыя вучэбнага працесу з выкарыстаннем інфармацыйна- камунікатыўных тэхналогій і тэхнічных сродкаў навучання.

Жук В.М.

ІІ. Практычная частка:

1.Наведванне ўрока па тэме занятка.

Гурына А.Ю.

2. Самааналіз і аналіз урока.

3. Выпрацоўка рэкамендацый.



Занятак №2. 23 студзеня 2014 года

Тэма: Работа з адоранымі вучнямі.

Форма правядзення: семінар-практыкум

І. Пытанні для абмеркавання:

1. Тыпы адоранасці. Віды адоранасці.

Валкоўская В.С.

2. Прынцыпы педагагічнай дзейнасці ў рабоце з адоранымі дзецьмі.

Чарняк Т.А.

3. Накірункі, формы і метады работы з адоранымі вучнямі.

Бусловіч А.Б.

ІІ.Практычная частка:

1.Наведванне ўрока па тэме занятка.

Кісель В.У.

2. Самааналіз і аналіз урока.

3. Выпрацоўка рэкамендацый.


Занятак №3. 20 сакавіка 2014 года

Тэма: Работа з бацькамі.

Форма правядзення: семінар-практыкум

І. Пытанні для абмеркавання:

1.Змест, формы і метады работы педагога з бацькамі.

Жук В.М.

2.Задачы наведвання сям’і. Правілы падрыхтоўкі і правядзення наведвання на даму.

Мазець Н.І.

3.Бацькоўскія сходы. Віды, формы пабудовы.

Кісель В.У.

4.Асаблівасці арганізацыі і правядзення кансультацыі, як калектыўнай формы работы з бацькамі.

Гурына А.Ю.

ІІ. Практычная частка:

1.Наведванне занятка па тэме.

Чарняк Т.А.

2. Самааналіз і аналіз занятка.

3. Выпрацоўка рэкамендацый.


3. Правядзенне кансультацый для педагогаў:

- выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і тэхнічных сродкаў навучання на ўроках і занятках у дзіцячым садзе;

- правядзенне бацькоўскіх сходаў, кансультацый для бацькоў.
4. Кіраўніцтва самаадукацыяй педагогаў:

1. Аказанне дапамогі педагогам у падборы літаратуры па тэмах самаадукацыі і афармленні матэрыялаў па выніках самаадукацыі. Жук В.М.




Кіраўнік МА: В.М.Жук


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка