Школьнікам аб праваслаўнай веры” (прэзентацыя кнігі Ф. А. Палачаніна) Бібл




Дата канвертавання09.05.2016
Памер52.56 Kb.
Школьнікам аб праваслаўнай веры”

(прэзентацыя кнігі Ф. А. Палачаніна)
Бібл. : (пасля прывітання) Здаўна мудрыя людзі казалі: “Калі зярняткі здаровыя,то і ўсходы будуць добрыя”. Чалавек,якога з дзяцінства выхоўвалі ў веры да Бога, ў якім бы ўзросце ён не быў, ніколі не апусціцца да вандалізму, яго думкі і душа будуць уратаваны ад зла і крыўды, несправядлівасці і здрады,а сэрца напоўнена нязгасным святлом дабрыні, міласэрнасці, любові.

(гучыць ціха музыка, уваходзяць два чытальнікі з запаленымі свечкамі)
1чыт. : Сення вера святая-святло сярод ночы!

Паратуе яна, дапаможа ў бядзе,

Той, хто з верай жыве, той ніколі не збоча

З пуцявіны, якая да Бога вядзе.


2 чыт.: Дай, Божа, нам розум,жаданне

Паверыць, што толькі з Табой

Магчыма знайсці ратаванне

І справіцца з любой бядой


(выходзяць з запаленамі свечкамі)
Бібл.: Сёння мы запрасілі вас на сустрэчу з пісьменнікам, якога ўзрасціла докшыцкая зямля. Навогул, пісьменнікі і паэты-гэта сумленне кожнай нацыі. Яны даводзяць да грамадства як трэба берагчы тое, што нас суправаджае ад калыскі і да скону дзён. Гэта - любоў да Радзімы і да матчынай мовы, захаванне гістарычных традыцый.Сёння ў нас у гасцях Фёдар Антонавіч Палачанін. Сустракайце!

( чытачы апладысментамі сустракаюць пісьменніка)

(выходзяць два вядучыя)
1 вяд.: Пад блакітнымі нябёсамі бязмежных прастораў,палёў і лясоў у маленькай вёсцы Чаркасы нарадзіўся Фёдар Антонавіч Палачанін. Нарадзіўся ў сям’і простых сялян,але менавіта іх лічыць ён сваімі першымі і найлепшымі настаўнікамі.
2 вяд.: Хоць яны мелі невялікую адукацыю,але былі вельмі сумленнымі,працавітымі і таленавітымі людзьмі. Маці ведала шмат песень і прыгожа спявала. Бацька добра іграў на гармоніку і меў прыродны талент расказчыка.
1 вяд.: Пасля заканчэння Сітцаўскай сярэдняй школы, Фёдар Антонавіч паступіў у Мінскі педінстытут на філалагічны факультэт,скончыўшы які ,вярнуўся на сваю радзіму, у свой раён. Шлях ад настаўніка да намесніка загадчыка аддзела адукацыі прайшоў наш сённяшні госць.
2 вяд.: Навогул, у дзяцінстве ў Фёдара было дзве мары: стаць настаўнікам альбо артыстам. Трэба зазначыць, што абедзве мары збыліся. Шмат год выступаў Фёдар Антонавіч на сцэне Докшыцкага народнага тэатра.
1 вяд.: Аматарам тэатральнага жыцця запомніліся яркія вобразы, створаныя ім. Гэта і Гарлахвацкі з камедыі К.Крапівы “Хто смяецца апошнім”, і пан Быкоўскі з “Паўлінкі” і іншыя другія. Настаўнік,артыст...Але, напэўна, лёсам наканавана яму яшчэ стаць пісьменнікам. Фёдар Антонавіч-аўтар 10 кніг. У 2006 годзе ён стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Хацелася б звярнуць вашу увагу на тое, што ўсе творы Ф.Палачаніна на беларускай мове.
2 вяд.: Крыніцай трапнасці,мудрасці і дабрыні,пастаянным падручнікам жыцця лічыць Фёдар Антонавіч сваю мову.І сапраўды,задумайцеся, што чакае наша грамадства, калі зусім знікне родная мова? Мы не будзем тады нацыяй,мы будзем проста людзьмі,якія жывуць на пэўнай тэрыторыі.

1 вяд.: Найбольш хвалюючай для аўтара з’яўляецца маральна-этычная тэма. Таму і творы яго накіраваны супраць зла і несправядлівасці, здрады і маральнай разбэшчанасці, бо сёння грамадства, як ніколі мае патрэбу ў вылечванні ад гэтых заган, мае патрэбу ў духоўным напаўненні.
(знаёмства-агляд з творамі Ф.А.Палачаніна)
2 вяд.: Кніга, пра якую зараз пойдзе размова стала своеасаблівым дапаможнікам у выхаванні падрастаючага пакалення. “Школьнікам аб праваслаўнай веры” – гэта азбука духўнага жыцця. У кнізе аўтар вельмі ўдала размеркаваў звесткі пра паводзіны вернікаў у час малітвы і богаслужэння, расказаў аб жыцці святых, аб іх самаахвярнасці і праведнасці ў імя Хрыста. Асобнае месца ў кнізе пісьменнік адводзіць праваслаўным пастам і святам.
(інсцэніроўка урыўка з кнігі)
На сцэне : (тры пастухі,якія вартуць статкі.Убачыўшы Ангела,асветленага яркім промнем,яны моцна напалохаліся.)
1 чыт.: Ім першым начное неба

Тайну сваю адкрыла.

Ангел Гасподні раптам з’явіўся,

І слава Гасподняя іх азарыла.



Ангел: Не бойцеся!

Я абвяшчаю радасць вялікую:

Сёння нарадзіўся вам Збавіцель

У горадзе Давідавым.

Ён і ёсць Хрыстос Гасподзь.

Адзнака можа вам паслужыць:

Вы знойдзеце спавітае Дзіця,

Якое ў яслях ляжыць.



2 чыт.: Толькі яны радасную вестку атрымалі,

Як яшчэ Ангелы завіталі.

Яны,славячы Бога,

Весела спявалі:



Ангелы: Слава Богу ў вышніх,

І на зямлі мір,

А ў людзях прыхільнасць

І добрая воля.



1 пастух: У Віфлеем хадзем хутчэй!

Паглядзім,што там адбылося!



2 пастух. Няўжо гэта праўда,

Што пачуць нам давялося?!


(усе пастухі бягуць са сцэны)
1 чыт. І ,забыўшыся на статкі,

Яны ў Віфлеем памчалі.

Там збавіцеля Госпада Хрыста

У пячоры на сене адшукалі.



2 чыт. Пастухі паклонам Ісуса прывіталі,

А яго бацькам усё,

Што бачылі і чулі ад Ангелаў,

Шчыра расказалі.



1 чыт. Слухаючы іх расказ,

Марыя і Іосіф моцна здзіўляліся.

У сэрцы Дзевы Марыі

Словы тыя навек захаваліся.



2 чыт Славячы Бога,

Пастухі да статкаў вярталіся.

Іх сэрцы вялікай радасцю

І любоўю перапаўняліся.


(на сцэну вяртаюцца ўсхваляваныя пастухі)
1 пастух: Дзякуй міламу Богу за зсё,

Што пачуць і ўбачыць давялося!



2 пастух: А маё сэрца ад страху

Тады ледзь не зайшлося…



3 пастух: Затое,як убачылі Збавіцеля,

Сэрцы радасцю сталі напаўняцца.



1 пастух: Нам першым выпала шчасце

Пра яго дазнацца.



2 пастух: Гэту вясёлую вестку

Людзям трэба хутчэй перадаць!



3 пастух: Я папільную статкі,

А вы бяжыце народ радаваць!


1 вяд.: Асаблівае месца ў кнізе Ф.А. Палачанін адводзіць іконам.кожная ікона-гэта непаўторны,таямнічы свет самаахвярнасці, доўгага шляху да ісціны.(іконы адсканіраваныя на СD-RW і паказваюцца праз DVD-прайгравальнік,пра некаторыя расказваецца)

2 вяд: Але як бы мы не стараліся данесці гэту кнігу да вас, дарагія чытачы, лепш за аўтара гэтага не зробіць ніхто.
(прадстаўляецца слова аўтару,ён расказвае пра стварэнне кнігі , адказвае на пытанні,дае аўтографы)
У заканчэнне гучыць верш.

Часцей звяртайцеся да Бога!

Маліцеся яму ў цішы,

Каб на сэрцы прапала трывога,

Каб спакойна было на душы,

Каб мары-думы ўсе збываліся,

Каб з далёкіх і блізкіх дарог

Толькі радасныя весткі спяшаліся



На родны бацькоўскі парог.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка