Школьны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове І літаратуры лінгвістычны конкурс




Дата канвертавання12.07.2016
Памер30.14 Kb.


ШКОЛЬНЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ

ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ
ЛІНГВІСТЫЧНЫ КОНКУРС

9 клас
Заданне 1. Заданне 1. Да звонкіх зычных гукаў запішыце ў квадратныя дужкі адпаведныя глухія, а да глухіх – адпаведныя звонкія.

За кожны правільны адказ-0.5 бала

1) [ж] – [ ]; [дз’] – [ ]; [г] – [ ]; [в] – [ ]; [д] – [ ];

2) [ф] – [ ]; [к] – [ ]; [ч] – [ ]; [п’] – [ ]; [х’] – [ ].

Заданне 2. Насупраць дзеясловаў, якія абазначаюць адпаведныя тыповыя гукі, запішыце назвы жывых істот ці прадмета, якія гэтыя гукі ўтвараюць:
выць - ...; журчаць - ...;

чырыкаць - ...; стракатаць - ...;

гагатаць - ...; квахтаць - ...;

бляяць - ...; мяўкаць - ...;

каркаць - ...; кукарэкаць - ... .
адзін назоўнік – 0,5 бала

Заданне 3. Асананс якіх гукаў назіраецца ў прапанаваным вершы? Запішыце ў транскрыпцыі гэтыя гукі.
Цецярук Вечар

Цецерука Цёмны

Цешыць Ноч прыводзіць,

Сябра-дзівака: Цецярук жа

- Я цябе Не прыходзіць,

З тваёй цяцерай Не заве

Запрашаю На вячэру

На вячэру. І ні сябра,

Ні цяцеру.

адзін названы гук – 1 бал.

Заданне 4. Колькі слоў затранскрыбіравана? Зрабіце арфаграфічны запіс гэтых слоў.

[с’анаш]


[с’эрв’іс]

[ношка]


[рашчын’іц’]

[нарэс’ц’э]


адно слова – 0,5 бала.

Заданне 5. Выберыце патрэбную літару.
(Дз, дз)ень (Н, н)астаўніка, (М, м)інскія (В, в)уліцы, (Г, г)ерой (П, п)рацы,

(К, к)ітайская (Н, н)ародная (Р, р)эспубліка, (М, м)іністр (А, а)дукацыі,

(П, п)ірава (П, п)ерамога, (С, с)уботнік. адно словазлучэнне – 0,5 бала.
Заданне 6. Перакладзіце на беларускую мову.

Мститель, жестикуляция, деликатес, одеколон, партер, фейерверк, Эфиопия, Двина, плотогон, дебют.


адно слова – 0,5 бала.

Заданне 7. Пастаўце ў дужках адпаведную лічбу:
1 – фразеалагічнае зрашчэнне;

2 – фразіалагічнае адзінства;



3 – фразеалагічнае спалучэнне.
Аддаць жыццё ( ), даць пудла ( ), закінуць вудачку ( ), да сівых валасоў ( ), прыціснуць хвост ( ), гайкі аслаблі ( ), заварыць кашу ( ), на ўсе застаўкі ( ), папасці на кручок ( ), акінуць вокам ( ).
Адно слова – 0,5 бала

Заданне 8. Запішыце прозвішчы і імёны вядомых вам беларускіх мовазнаўцаў
адно прозвішча – 1 бал

Заданне 9. Пісьмова адкажыце на наступныя пытанні.


  1. Чаму пасля заканчэння спектакля нельга крычаць “біс”?

  2. Чаму сказ У небе свяціліся зоркі не выкліча ў слухача ніякіх пытанняў, а сказ Дзеці свіцілі ліхтарыкамі ў вокны будзе не зразумелы для многіх?

  3. Якую памылку ў сказе дапусціў рэдактар, адказны за выпуск твораў В. Быкава? Нездаволена прабурчаў нешта ззаду між цагельнага друзу Чарняк, стараваты ўжо, аброслы шчаціннем баец – вохкаючы, ён палез наперад

(В. Быкаў).

адказ на адно пытанне – 1 бал

Заданне 10. Трансфармуйце (перабудуйце) словазлучэнні, якія складаюцца з трох слоў, у адпаведныя па сэнсе словазлучэнні з двух слоў.

За кожны правільны адказ – 0.5 бала

Помнік старажытнага паходжання




Дзіця сямі месяцаў




З’ява загадкавай прычыны




Прадукцыя добрай якасці




Чалавек высокага росту




Алмаз двух граней




Бэлька пяці метраў




Аўтамабіль чырвонага колеру




Усяго 54 балы


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка