Школьная ніва №6 снежань




Дата канвертавання30.04.2016
Памер88.75 Kb.


Школьная ніва

6

снежань

2015 года


Газета дзяржаўнай установы адукацыі

Горкаўская сярэдняя школа”



З юбілеем, родная школа!

ДУА ”Горкаўская сярэдняя школа”, што ў Стаўбцоўскім раёне, месціцца ў старым ліпавым парку і вачыма-вокнамі глядзіцца ў прыгожае возера, якое раскінулася вакол. Задумліва глядзяць удалеч векавыя ліпы…

1 верасня 1945 года ў вёсцы Горкі адкрылася сямігадовая школа.Дагэтуль тут школы ніколі не было і дзеці хадзілі за ведамі ў суседнія вёскі. Яе ўзначаліў Лобан Міхаіл Іосіфавіч. Маладыя настаўнікі, якія прыехалі працаваць, не толькі вучылі дзяцей, але і ладзілі канцэрты,прадстаўленні, вандроўкі. А калі на пасаду кіраўніка быў прызначаны малады, творчы настаўнік Агароднік Віктар Сцяпанавіч, было прынята рашэнне будаваць новую школу. Вялікую дапамогу аказаў мясцовы калгас “Чырвоны сцяг”, рупіліся таксама настаўнікі, бацькі і вучні-старшакласнікі. І вось ўжо ўстанова адукацыі стала васьмігадовай. Музычны аркестр, якім кіраваў таленавіты настаўнік-музыкант Пятрухін Анатолій Васільевіч, стаў вядомы ў Мінскай вобласці.Амаль палова вучняў школы іграла на мандалінах, балалайках, гітарах, баянах, акардыёнах, кантрабасах.Усе мясцовыя гарманісты - выхадцы з школьнага аркестра.Дырэктар школы Агароднік Віктар Сцяпанавіч у 1967 годзе атрымаў званне “Заслужаны Настаўнік школ БССР”. Школа заўсёды была цэнтрам культуры ў вёсцы.

Ганарыцца яна сваімі выпускнікамі.У Варшаўскім універсітэце працуе прафесар, кандыдат філалагічных навук Барташэвіч Альберт Іосіфавіч, у Гродзенскім універсітэце - дацэнт, кандыдат філалагічных навук Данільчык Зінаіда Пятроўна, Булаш Канстанцін Якаўлевіч мае званне “Выдатнік адукацыі ГДР, Расіі, Беларусі”, у галіне сельскагаспадарчых навук мае кандыдацкую ступень Лук’янчык Станіслаў Аляксандравіч і многія іншыя.Але асаблівы гонар – гэта тыя, што працуюць на роднай зямлі.Пераможцамі жніва ўжо два гады з’яўляюцца студэнты БДАТУ Амельчыц Сяргей і Ганчарэнка Віталій. У час канікул хлопцы дапамагаюць роднаму ААТ”Жацерава”, у якім працуюць іх бацькі. “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся” – можна сказаць пра многіх выпускнікоў .

Сёння Горкаўская сярэдняя школа – гэта дружны, творчы калектыў. Ужо на працягу 25 гадоў яго ўзначальвае Шавель Яўген Іванавіч. У школе працуюць 22 настаўнікі, з іх 7 мае вышэйшую катэгорыю, 9 – першую, астатнія – другую. Дэмаграфічныя праблемы крануліся і гэтай мясцовасці.Сёння школу наведваюць 75 вучняў, сярод якіх ёсць расіяне і казахі,украінцы і беларусы, чувашы і цыганы. Больш за трыццаць гадоў педагагічнай працы аддалі настаўнікі-ветэраны Барысевіч Яніна Вацлаваўна, Ярмак Ала Іванаўна і Душкевіч Яніна Эдуардаўна, каля трыццаці гадоў працуюць Шавелі Яўген Іванавіч і Вольга Мікалаеўна, Камейша Валянціна Аркадзьеўна, Цвік Алена Уладзіміраўна, Мазур Мікалай Мікалаевіч.

Вучні ўдзельнічаюць ў Рэспубліканскіх прадметных конкурсах, у раённых прадметных алімпіядах і навукова-практычных алімпіядах. Ужо некалькі апошніх гадоў па французскай мове на раённай алімпіядзе вучні займаюць прызавыя месцы(Гіраеўскі Валянцін, Агароднік Юлія, Акалот Алеся); па матэматыцы – 2 месца ( Іванец Валерый,8 клас); па хіміі і біялогіі – 2 месца (Гіраеўскі Валянцін,11 клас); каманда школы па АБЖ ( Асновы бяспекі і жыццядзейнасці) ў 2013/2014 навучальным годзе заняла 1 месца, у 2014/2015 навучальным годзе – 3 месца, у 2015/2016 – 2 месца. Праца вучня 9 класа Гіраеўскага Валянціна “Тыповыя вобразы памешчыкаў паэмы М.В.Гогаля “Мёртвыя душы” ў маёй мясцовасці” на навукова-практычнай канферэнцыі ў секцыі “Краязнаўства” заняла 1 месца. Таксама яго праца “Нармандыя – Нёман” у секцыі”Французская мова” заняла 1 месца. 3 месца ў секцыі “Біялогія” заняла Галімуліна Вікторыя (11 клас). Асабліва парадаваў сваімі поспехамі вучань 11 класа Гіраеўскі Валянцін, “зорачка” нашай школы.




12-конечная звезда 17 Снежань

2015 года


Людна ў школе і ў шосты дзень тыдня. Працуюць факультатывы, заняткі па інтарэсах, музычная школа. Прыярытэтным накірункам з’яўляецца турызм.З задавальненнем вучні наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Злоўлены вецер”. Ім кіруе апантаны сваёй справай настаўнік фізкультуры Мазур Мікалай Мікалаевіч.З ім юныя турысты на веласіпедах праехалі па мясцінах баявой славы Стаўбцоўскага раёна, наведалі школьныя музеі, Нясвіж, Мір. Яшчэ вучні наведваюць аб’яднанні па інтарэсах “Беларускі фальклор” і “Выразнае чытанне”, дзе вучацца спяваць беларускія народныя песні і песні сваёй мясцовасці, і хораша, выразна чытаць і дыкламаваць вершы і мастацкія творы.Гурт”Вясёлыя чаравічкі” запрашае жадаючых навучыцца танцаваць. А ў майстэрні хлопцы габлююць,выразаюць, выпальваюць. Найбольш людна ў камп’ютарным клубе.

На тэрыторыі школы знаходзіцца помнік загінуўшым воінам- землякам, за якім даглядаюць члены “БРПА”. Тут ладзяцца святочныя мітынгі, адбываецца прыём у “БРПА” і “БРСМ”. Арганізацыя “БРПА” носіць імя Марата Казея, пагэтаму кожны год арганізуецца экскурсія ў Станькава на радзіму героя. У апошні час школьнікі пабывалі на экскурсіі ў Брэсце, Навагрудку, Лідзе,Мінску, Радашковічах.

З мэтай пераемнасці настаўнікі і вучні пачатковых класаў наведваюць мясцовы дзіцячы сад з канцэртамі, шэфскай дапамогай, а будучыя школьнікі заўсёды пачэсныя госці на школьных святах і мерапрыемствах.

Летняе аздараўленне ахоплівае 100% школьнікаў. На базе ўстановы адукацыі ўжо традыцыйна працуе кругладзённы аздараўленчы турыстычны лагер “Мурашнік”, у якім рабяты знаёмяцца з “азамі” турызму. За вопытам прыязджаюць настаўнікі з другіх школ.Кожнае лета гасцінна адчыняе дзверы і аздараўленчы лагер “Рамонак” з экалагічным ухілам. Дзеці праводзяць на беразе возера аперацыі “Чысты бераг”, збіраюць лекавыя травы, убіраюць школьную тэрыторыю,праводзяць спартыўныя конкурсы і забавы.Старшакласнікі ў летні час дапамагаюць сваім бацькам на ферме, МТП ( машына-трактарны парк), на полі ў час жніва.

На добрым ўзроўні наладжана прафарыентацыйная работа. На класныя і інфармацыйныя гадзіны,выхаваўчыя мерапрыемствы запрашаюцца людзі розных прафесій, асабліва частыя госці ў школе спецыялісты сельскай гаспадаркі. Выпускнікі ўжо за школьнай партай выбіраюць прафесію.

ДУА “Горкаўская сярэдняя школа” мае свой герб і гімн.

…Сярод магутных ліп школа сапраўды нагадвае мурашнік, у якім кіпіць жыццё. У кожнага тут ёсць свой занятак,свой абавязак і мара.Няхай споўняцца мары вучняў і настаўнікаў, што шчыруюць ў гэтай невялікай школцы, і кожную вясну салавей, што пасяліўся ў ліпавым парку, спявае ім свае цудоўныя песні.

Ярмак А.І., намеснік дырэктара па ВВР

ДУА “Горкаўская СШ”




Школа, 1945 год



Школа, 2015 год

1945-1962 –сямігадовая школа

1963-1988 –васьмігадовая школа

1989-1996 –няпоўная сярэдняя школа

1997-1999 – базавая школа

З 1999 г - сярэдняя школа




12-конечная звезда 2


Снежань

2015 года



oval 46

Дырэктар Лобан М.І.- у другім радзе трэці справа




Агароднік Віктар Сцяпанавіч –

дырэктар школы (1950-1987 гады),



Заслужаны настаўнік БССР (1967 год)






Рэарганізацыя васьмігадовай школы

ў няпоўную сярэднюю (1989 год)

Дырэктар – Паўлюшчык Міхаіл Нілавіч



Шавель Яўгеній Іванавіч –

дырэктар школы
(з 1989 года)









12-конечная звезда 27


Снежань

2015 года
















Напярэдадні Новага года калектыў ДУА “Горкаўская СШ” адзначыў 70-гадовы юбілей.

У пачатку свята дырэктар Шавель Я.І. перарэзаў стужку з лічбай “70”, як сімвал адліку новага дзесятка ў гісторыі школы. Прагучаў гімн установы адукацыі.

У святочна ўпрыгожанай зале сабралася шмат гасцей. Цёплыя словы-віншаванні гучалі ад намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага райвыканкама Мазура М.М., які прапрацаваў у школе амаль 25 гадоў, ад былога намесніка начальніка аддзела адукацыі Стаўбцоўскага райвыканкама Грэкавай Г.І., галоўнага бухгалтара ААТ “Жацерава” Чатырка А.Я., ад старшыні Вішнявецкага сельвыканакама Гурыновіч Н.І., начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах з моладдзю Суднік А.В., ад былога старшыні СВК “Жацерава” Карніцкага М.І., дырэктара Новаколасаўскай школы мастацтваў Кур’яновіч Н.А. Прыгожыя вершы з нагоды юбілею школы чытаў паэт, сябар школы Карпуць Я.В. Сяброўскія адносіны склаліся з школамі-суседкамі, пагэтаму прыгожыя віншаванні прывезлі Кандраціна М.Р. і Аляшкевіч Н.І., дырэктары Залужскай і Старасвержанскай сярэдніх школ. З хваляваннем віншавала сваю школу і настаўнікаў выпускніца, загадчыца Савонскага дзіцячага сада Сарока Ю.І.

Свае школьныя гады, настаўнікаў успаміналі выпускнікі Алена Анісім, супрацоўнік інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Людміла Крамко, выкладчык Стаўбцоўскай школы мастацтваў. Амельчыц Сяргей і Ганчарэнка Віталій, студэнты БДАТУ, прыйшлі ўпрыгожаныя пунсовымі стужкамі “Пераможац жніва – 2015”. У час канікул хлопцы рупіліся на палетках ААТ “Жацерава”, дапамагаючы ўбіраць ураджай. Марыя і Арцём Кабылінскія ў падарунак школе адрамантавалі клас, у якім вучацца іх дачушкі.

Ганарыцца школы сваімі выпускнікамі. У Варшаўскім універсітэце працуе прафесар, кандытат філалагічных навук Барташэвіч Альберт Іосіфавіч, у Гродзенскім універсітэце – дацэнт, кандыдат філалагічных навук Данільчык Зінаіда Пятроўна, Булаш Канстанцін Якаўлевіч мае званне “Выдатнік народнай адукацыі ГДР, Расіі, Беларусі”, у галіне сельскагаспадарчых навук мае кандыдатскую ступень Лук’янчык Станіслаў Аляксандравіч і інш.

Асаблівая ўвага на свяце была настаўнікам-ветэранам Война Любові Юльянаўне і Станіславу Іванавічу. Гэтыя прыгожыя, інтэлегентныя людзі былі ля вытока , у пачатку дзейнасці школы ў Горках. Аповед-успаміны Любові Юльянаўны ўсе слухалі з захапленнем.

Пранікнёным было выступленне Агароднік І.М., нявесткі былога дырэктара школы Агародніка Віктара Сцяпанавіча. На пасадзе кіраўніка ўстановы ён прапрацаваў з 1950 года па 1987. За вялікі ўклад у навучальны працэс Агародніку В.С. было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік школ БССР”.

Вучні і настаўнікі школы падрыхтавалі цікавую святочную праграму, якую вялі Душкевіч Я.Э. і Аўласіна З.А. Прыгожым быў падарунак выкладчыцы Новаколасаўскай школы мастацтваў – музычны нумар на саксафоне. Падарункам выпускніцы школы Васілеўскай Р.Ч., мастацкага кіраўніка Горкаўскага СДК, было выступленне народнага ансамбля вакальнай песні “Дольніца”.

Сёння ДУА “Горкаўская СШ” – гэта дружны, творчы калектыў. Ужо на працягу 25 гадоў яго ўзначальвае Шавель Я.І. Больш за 30 гадоў педагагічнай працы аддалі настаўнікі Барысевіч Я.В. і Ярмак А.І., каля 30 гадоў працуюць Шавель Я.І., Шавель В.М, Душкевіч Я.Э., Камейша В.А., Цвік А.У.

Напрыканцы святочнага мерапрыемства быў вынесены святочны торт са свечкамі.

З юбілеем, родная школа!

Душкевіч Я.Э.,

настаўніца ДУА “Горкаўская СШ”


Няхай мінулы сум адыдзе, не закрануць маршчынкі твар,

а навагоднія хвіліны нясуць здзяйсненне зорных мар!



З надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Заснавальнікі газеты “Школьная ніва” – удзельнікі гуртка “Юны карэспандэнт”,

рэдактар – Яніна Душкевіч, камп’ютарныя набор і вёрстка – Юрый Уставіч


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка