Школьная канферэнцыя «Гісторыя і грамадства вачамі школьніка»




Дата канвертавання10.06.2016
Памер36.06 Kb.
Школьная канферэнцыя

«Гісторыя і грамадства вачамі школьніка»

Актуальнасць

Прыцягненне вучняў да ўдзелу ў школьных канферэнцыях дае магчымасць:

- сфармаваць грамадскую пазіцыю;

- развіць патэнцыйныя магчымасці вучняў;

- выйсці за межы школьнай праграмы і звярнуцца да больш паглыбленага вывучэння вызначанай тэмы ў межах грамадска-гістарычнай праблематыкі.
Цэль: стымуляванне цікавасці ў вучняў да грамадска-гістарычнай праблематыкі.
Задачы:


  1. Фармаванне грамадскай пазіцыі.

  2. Стымуляванне актыўнасці вучняў.

  3. Пашырэнне светапогляду вучняў у межах грамадска-гістарычнай праблематыкі.

  4. Реалізацыя творчай актыўнасці.


Мэтавая аудыторыя: вучні 10-11 класаў (11-гадовай праграмы навучання) и 11-12 класаў (12-гадовай праграмы навучання).
Характарыстыка мэтавай аудыторыі: школьная канферэнцыя дапускае удзел усіх вучняў вышэй за указаныя класы. Для паспяховага правядзення канферэнцыі неабходна наяўнасць зацікаўленнасці вучняў да пытанняў гісторыі і грамадства, роля асобы ў гісторыі, сацыяльнае развіцце сучаснага грамадства.
Тэрміны правядзення канферэнцыі - канец мая, на працягу 3-х дзен.
Этапы школьнай канферэнцыі:
Падрыхтоўчы этап

Гэты этап ажыцяўляецца на працягу ўсяго вучэбнага году.


1. Вызначэнне удзельнікаў канферэнцыі і тэм праектаў (вучні вызначаюць тэмы сваіх выступаў разам з педагогамі). Патрабаванні да праектаў для канферэнцыі: праект павінны мець характар даследавання, тэма даследавання павінна быць арыгінальнай, павінна быць тэматычная навізна.

Прыкладные тэмы праектаў:





  • «Праз прызму рэлігій: пытанне аб паходжанні чалавека» (параўнальны аналіз рэлігій і вераванняў розных народаў пра паходжанне чалавека).

  • «Паміж свабодай і неабходнасцю»

  • «Дзяржава як “трэцяя сіла”»

  • «Суды інквізіцыі»

  • «Дыктатары. Хто яны?»

  • «Адносіны центра і рэгіёнаў»

  • «Прынцып прэзумпцыі невіноўнасці»

  • «Вільня – наша спадчына» и т.д.

2. Правядзенне конкурса свабоднага эсэ “Роля асобы ў гісторыі” (удзел могуць прымацць вучні 8-11 (12) классаў).

3. Фармаванне арганізацыйнай групы сярод вучняў. Галоўны напрамак працы группы: удзел у арганізацыі канферэнцыі разам з адказнымі педагогамі. Члены группы выяўляюцца пры дапамозе галасавання ў класах, якія адносяцца да мэтавай аўдыторыі (па адным чалавеку з класа). Патрабаванні да членаў арганізацыйнай групы: грамадская актыўнасць, давер класнага кіраўніка і класнага калектыва.

4. Фармаванне журы. Асноўныя напрамкі працы: ацэнка прац да конкурса свабоднага эсея «Роля асобы ў гісторыі», выбар найлепшых эсэ (колькасць якіх можа быць рознай), ацэнка праектаў і іх прэзентацый на канфэрэнцыі. Удзельнікі журы: педагогі і вучні іншых школ. Патрабаванні да ўдзельнікаў журы: актыўная грамадская дзейнасць (конкурсы, алімпіяды, творчыя праекты).

5. Фармаванне тэатральнай групы для стварэння візуальнага праекта ў выглядзе тэатральнага дзеяння у рамках тэмы канферэнцыі. Удзельнікі: прымаць ўдзел могуць ўсе жадаючыя (прыкладна 10 чалавек). Адказным за гэтае мерапрыемства з’яўляецца педагог-арганізатар. Можа быць таксама праведзены конкурс на тэму тэатральнага дзеяння. У якасці тэмы да тэатральнага дзеяння могуць быць абраныя розныя гістарычныя падзеі.


1-ы дзень

10.00-10.30

1. Адкрыццё канферэнцыі. Уступнае слова дырэктара школы (якое павінна пазнаёміць з актуальнасцю тэмы канферэнцыі, яе мэтамі і задачамі.

10.30-12.00

2. Прэзентацыя найлепшых работ конкурсу свабоднага эсэ «Роля асобы ў гісторыі»

12.30-13.30

3. Прэзентацыя тэатральнага дзеяння.
2-і дзень

09.00-11.00 – праца 1-й секцыі

11.00-11.15 – перапынак

11.15-13.00 – працяг працы 1-й секцыі

13.00-14.00 – абедзянны перапынак

14.00-16.00 – праца 2-й секцыі

16.00-16.15 – перапынак

16.15-18.00 – працяг працы 2-й секцыі

Прэзентацыя праектаў удзельнікаў. Прэзентацыя праектаў павінна праходзіць ў два этапы: 1-я секцыя ў першай палове дня і 2-я секцыя ў другой палове дня. Раздяленне на секцыі павінна праводзіцца на аснове тэм вучняў. Выступление павінна працягвацца не больш за 10 хвілін, 5 хвілін адводзіцца на пытанні.

3-і дзень

18.00-19.00

1. Урачыстае абвешчанне вынікаў канферэнцыі. Узнагароджнне ўдзельнікаў.

19.30-22.00



2. Заключная вечарына, прысвечаная закрыццю канферэнцыі, а таксама заканчэнню вучэбнага года (дыскатэка).





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка