Школа “Юны гісторык” Заданне 1




Дата канвертавання15.03.2016
Памер41.82 Kb.
Школа “Юны гісторык”

Заданне 1
Для адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае з колькасцю літар у словах-адказах.

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў і прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал. Старайцеся, каб адказы былі сціслыя і па сутнасці пытання, але поўныя і забяспечаныя аргументамі.

Адказы няпоўныя або недакладныя атрымаюць ніжэйшыя адзнакі.
Адказы дасылайце на электронны адрас школы ”Юны гісторык” : shkola_hist@gsu.by да 10 лістапада 2011 г.
Не забывайцеся на бланку адказаў або у электронным паведамленні з адказам пазначаць свае поўныя дадзеныя – прозвішча, імя, клас, школа, населены пункт.
Сума балаў усіх заданняў – 100.
Жадаем поспехаў!

Заданне 1

1) Гэтыя металічныя вырабы вядомыя ў навуцы пад адзінай назвай. Назавіце яе, але ўдакладніце асаблівасці кожнай з паказаных рэчаў.


2 бала
2) На малюнку адлюстравана адна з першых манет, што выбіваліся на ўсходнеславянскіх тэрыторыях і непасрэдна звязаная з Беларусью. Як называецца гэта манета, хто і з якой нагоды яе выпускаў ?




3 бала

3) Кіеўскі летапісец 12 ст. адзначаў, што радзімічы “воўчага хваста бегаюць”, г.зн. баяцца. Растлумачце яго словы



3 бала
4) Назавіце беларускі горад, у якім велізарны мураваны храм-сабор быў у ХІІІ ст. зруйнаваны землятрусам ?

3 бала
5) З’яўленне гэтых крамянёвых прыладаў засведчыла значныя перамены ў жыцці людзей. Што гэта за перамена? Якое вызначэнне гэтыя змены атрымалі ў навуцы?

5 балаў
Заданне 2
1) У часы панавання вялікага князя літоўскага Альгерда у цэнтры Вільні знаходзіўся язычніцкае свяцілішча, на месцы якога потым быў пабудавана кафедральны касцёл. Якому язычніцкаму богу яно было прысвечана?

3 бала
2) Гэтаму вялікаму гетману літоўскаму яшчэ пры жыцці далі мянушку “Віктар”. Назавіце яго і патлумачце, з якой прычыны ён атрымаў гэтае азначэнне.

3 бала
3) Вядома, што крыжакі Тэўтонскага ордэна перад бітвай пры Грунвальдзе прыслалі ў лагер Ягайлы і Вітаўта два мячы. Што значыў гэты “падарунак”?

4 бала
4) Гербы якіх зямель, што ўваходзілі ўсклад ВКЛ, адлюстраваны на гэтым адбітку Вялікай троннай пячаткі Вітаўта? (для лепшай бачнасці расцягніце малюнак)

4 бала
5) «Усё сам маю, не веру ў бога, не жадаю яго неба, не баюся пекла... не прызнаю боскі суд... Я не турбуюся аб лёсе свайго цела, а тым больш душы. Яна памерла разам са мной» Гэты словы належалі аднаму з бліжэйшых паплечнікаў Стэфана Баторыя. Назавіце яго.

5 балаў

Заданне 3

1) Герой сатырычнага твора пачатка ХVІІ ст. абураўся пашырэннем гадоўлі ў шляхецкіх маёнтках птушкі на мяса. Назавіце твор і імя персанажа. Чаму так абураўся персанаж?



6 балаў
2) Патлумачце, каго у Вялікім княстве Літоўскім называлі “белагаловымі”

4 бала
3) “батароўка”, “зыгмунтоўка”, “яноўка”…Патлумачце, што называлі гэтымі мянушкамі і чаму

3 бала
4) На гравюры ХVІІ ст. “Апафеоз (г.зн. найвышэйшая слава) Жыгімонта ІІІ” паказаны сам кароль і алегарычныя выявы пераможаных ім ворагаў. Адзначце, якіх менавіта ворагаў Жыгімонта ІІІ і Рэчы Паспалітай адлюстраваў мастак. Як звязаны з рэальнымі падзеямі позы, у якіх гэтыя ворагі паказаны на гэтым медзярыце? (для лепшай бачнасці расцягніце малюнак)
6 балаў
5) Назавіце беларускі горад, які з 60-х гг. ХVІІ ст. лічыўся па сваім прававым статусе амаль роўным сталіцы ВКЛ Вільне і фактычна ператварыўся ў другую сталіцу дзяржавы. Якія падзеі сталі нагодай для набыцця гэтага прававога статуса?

4 бала


Заданне 4

1) Пад чыім камандаваннем быў полк Вялікай Арміі, які першы ўвайшоў у Вільню падчас наступлення Напалеона?



3 бала
2) “Беларускі архіў старажытных грамат”, “Акты Заходняй Расіі”, “Слоўнік заходнерускай гаворкі” і “Збор слоў літоўска-рускай гаворкі”. Назавіце аўтара(ў) гэтых работ.

3 бала
3) Патлумачце, чаму П.А. Сталыпін з вялікай настойлівасцю дамагаўся ўвядзення ў Паўночна-Заходнім краі земстваў, хаця царскія ўлады не рашыліся ажыццявіць земскую рэформу ў другой палове ХІХ ст.?

5 балаў
4) У жніўні 1945 г. гэты чалавек у складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР падпісаў Статут ААН, але ўжо праз два гады быў пазбаўлены пасадаў за ўчынак, які быў расцэнены як “антыпатрыятычны” і “ганьбаванне дасягненняў савецкай навукі”. Аб кім ідзе гаворка? Які ўчынак ён ажыццявіў?Якія падзеі сталі нагодай для такіх ацэнак яго дзейнасці?

6 балаў
5) пералічыце галіны прамысловай вытворчасці, якія з’явіліся ў БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны. Пакажыце прычыны іх з’яўлення?

5 балаў
Заданне 5

1) Гэты знакаміты палітычны лідэр, шчырасць якога стала падставай для з’яўлення адпаведнай мянушкі



3 бала
2) Германскі канцлер Ота фон Бісмарк частакроць паўтараў рускае слова “ничего”.

Штостала нагодай для гэтай звычкі і якія палітычныя высновы зрабіў з гэтага канцлер?



5 балаў
3) Хто, дзе і калі прамаўляў гэтыя словы? Якія падзеі сталіся нагодай да гэтай прамовы?

Дзве тысячы гадоў таму найвышшым гонарам было казаць “Я – грамадзянін Рыма” Сёння ў вольным свеце гэта павінна гучаць так “Я – берлінец” ….Таму я, як вольны чалавек з гонарам абвяшчаю – я – берлінец!



2) 4 бала
4) Пералічце краіны, што ўваходзілі ў склад Арганізацыі Варшаўскага дагавору. Якая з іх не прыймала ўдзел у інтэрвенцыі ў Чэхаславаччыну?

4 бала
5) Што такое “Танкінскі інцыдэнт”? Якія былі яго наступствы?

4 бала
Не забывайцеся на бланку адказаў або у электронным адказе пазначаць свае поўныя дадзеныя –
прозвішча, імя, клас, школа, месца жыхарства.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка