Школа “Юны гісторык” Заданне 1




Дата канвертавання18.05.2016
Памер52.56 Kb.
Школа “Юны гісторык”

Заданне 1
Для адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае з колькасцю літар у словах-адказах.

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў і прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал. Старайцеся, каб адказы былі сціслыя і па сутнасці пытання, але поўныя і забяспечаныя аргументамі.

Адказы няпоўныя або недакладныя атрымаюць ніжэйшыя адзнакі.
Адказы дасылайце на электронны адрас школы ”Юны гісторык” : shkola_hist@gsu.by да 15 сакавіка 2011 г.
Не забывайцеся на бланку адказаў пазначаць свае поўныя дадзеныя –

прозвішча, імя, клас, школа, населены пункт.
Сума балаў усіх заданняў – 100.
Жадаем поспехаў!

Заданне 1

1) гэта прылада хатняга побыту дазваляе навукоўцам-археолагам вызначыць прысутнасць славянскага насельніцтва .


















2 балы
2) назавіце старажытнага беларускага “турыста”, які надрапаў сваё імя на мурах галоўнага хрысціянскага храма Кіеўскай Русі















































3 балы
3) гэтае жаночае ўпрыгажэнне давала магчымасць славянскім модніцам у ХІ – ХІІІ ст. больш эканомна выкарыстоўваць дарагую парфуму














3 балы
4) Гэты царкоўны дзеяч ХІІ ст. быў заклапочаны тым, што вернікі больш чытаюць не святыя кнігі, а розныя непатрэбныя для хрысціяніна творы. Назавіце гэтага дзеяча, пералічыце назвы кніг, якія ён лічыў шкоднымі і непатрэбнымі. Патлумачце яго пазіцыю.

5 балаў
5) Што за прадмет паказаны на малюнку, патлумачце яго прызначэнне

3 балы

Заданне 2
1) прачытайце урывак летапіса у сучасным перакладзе. Устаўце прапушчаныя імёны.
Таямніцу цара захоўваць пахвальна, а пра справы вялікага гаспадара паведамляць пахвальна. Хачу вам расказаць пра вялікага князя , яшчэ званага …, літоўскіх і рускіх і шмат іншых земляў гаспадара. Але спачатку па пісанаму: «Брацці, Бога бойцеся, а князя шануйце». Гэтак і я хачу вам распавесці пра гэтага слаўнага гаспадара. Але немагчыма ні распавесці, ні апісаць справы вялікага князя …. Каб было магчыма спасцігнуць вышыню нябёсаў і глыбіню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара.

3 балы
2) Пасля паражэння пад Грунвальдам Тэўтонскі ордэн абвінаваціў ВКЛ у варожасці да хрысціянства. Сярод галоўных аргументаў былі абставіны гібелі вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена. Што менавіта закідалі крыжакі Вялікаму княству?

3 балы
3) На працягу ўсяго ХV ст. паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай адбываліся дыпламатычныя спрэчкі вакол тытула вялікага князя маскоўскага. Што менавіта сталася нагодай для гэтага?

4 балы
4) Прачытайце ўрывак беларуска-літоўскага летапісу. Дайце кароткі адказ па пунктах: Пра каго ідзе гаворка? Калі з’явілася гэтае летапіснае апавяданне? Якія ідэалагічныя і палітычныя задачы вырашаліся гэтым паведамленнем?

Где ж одно княжа рымское именем…, которыи же цару Нерону был кревныи, забрался з жоною и з детми своими, и c поддаными, и скарбы своими, c которым жо княжатем пятсот шляхты, также з жонами и з детми и з многими силами… и пошли y кораблех морем … хотечи собе знаити на земли местцэ слушное, где бы ся мели поселити a мешкати c покоем… A так оные люди не малыи час по мору ходили и прышли .. до реки устья, где Немон упадываеть y море окиян. И потом пошли рекою Немном уверх …там ся поселили и почали розмножыватися…”



6 балаў
5) Магдэбургскае права на самакіраванне давала значныя магчымасці для развіцця гарадоў. У чым, на Вашу думку былі яго адмоўныя бакі ?

4 балы
Заданне 3

1) У ХVІІ ст. Рэч Паспалітая ператварылася на кароткі тэрмін у каланіяльную дзяржаву. Дзе знаходзіліся гэтыя калоніі, які быў іх лёс?



4 балы
2) Некаторым вучням езуіцкіх калегіумаў час ад часу здаралася насіць на грудзях дошчачку. Часам ёй надавалі выгляд органа чалавечага цела. Што гэта быў за знак, чаму і як доўга мусіў насіць яго шкаляр?

5 балаў
3) Вядома, што на тэрыторыі Беларусі у ХVІІІ ст. была створана марская школа. Дзе яна існавала, кім і з якой мэтай яна была створана?

3 балы
4)

Назавіце вялікага князя літоўскага, які адлюстраваны на партрэце. Перакажыце, чым ён адзначыўся ў нашай гісторыі?(малюнак магчыма “расцягнуць” і павялічыць)



6 балаў
5) Патлумачце, чаму шляхта апратэставала прысуд да спалення, які быў вынесены К.Лышчынскаму за напісанне атэістычнага трактата?

4 балы
Заданне 4

1) Гэты расійскі паэт і дзяржаўны дзеяч садзейнічаў замацаванню рэжыма “рысы яўрэйскай аселасці”. Назавіце яго. Якія абставіны спрыялі з’яўленню такой пазіцыі?



5 балаў

2)

Назавіце мастака, аўтара гэтай карціны. Хто адлюстраваны на ёй?

3 балы
3) Напрыканцы першай паловы ХІХ ст. каля некаторых вёсак на захадзе і ў цэнтры Беларусі з’явіліся помнікі-знакі з выявай бутэлькі. Што яны азначалі? Якія наступствы цягнула іх з’яўленне для жыхароў вёскі?

5 балаў
4) Назавіце першы перыядычны навуковы зборнік, які выходзіў ў Беларусі і запачаткаваў развіццё аграбіялагічных даследаванняў.

4 балы
5) Пералічце палітычныя партыі, якія ў канцы ХІХ – да кастрычніку 1905 г. дзейнічалі у Беларусі. Як яны разглядалі дзяржаўна-прававы статус Беларусі ? Якія змены у ім лічылі неабходным ажыццявіць?

5 балаў
Заданне 5
1) Адно з першых асэнсаванняў сталінскай сістэмы, пабудаванай у СССР, з якім пазнаёміліся чытачы розных краін, належала вядомаму беларускаму нацыянальнаму дзеячу. Назавіце аўтара і твор. Якія абставіны прывялі да яго з’яўлення?

4 балы
2) Вядома, што у 20-я – пачатку 30-х гг. ХХ ст. у БССР існавалі нацыянальныя тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі. Што яны з сябе уяўлялі? Якія нацыянальныя супольнасці атрымалі магчымасць іх стварыць?

4 балы
3) Будынак ураду Беларусі, які знаходзіцца ў цэнтры Мінску, мае копію. Дзе знаходзіцца такі ж будынак? Якія абставіны выклікалі яго з’яўленне?

3 балы
4) Пазначце, у чым на Вашу думку найбольш значныя вынікі Другой сусветнай вайны для Беларусі
5 балаў

5) Адзін з апошніх лістоў, напісаных Я. Коласам, быў адрасаваны у ЦК КПБ. Што так клапаціла песьняра?



4 балы

Не забывайцеся на бланку адказаў пазначаць свае поўныя дадзеныя –
прозвішча, імя, клас, школа, месца жыхарства.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка