Школа “Юны гісторык” Заданне 1




Дата канвертавання23.03.2016
Памер43.48 Kb.
Школа “Юны гісторык”

Заданне 1
Для адказу на прапанаваныя заданні ўстаўце ў адпаведную таблічку неабходныя звесткі. У шэрагу выпадкаў колькасць ячэек таблічкі супадае з колькасцю літар у словах-адказах.

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў і прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал. Старайцеся, каб адказы былі сціслыя і па сутнасці пытання, але поўныя і забяспечаныя аргументамі.

Адказы няпоўныя або недакладныя атрымаюць ніжэйшыя адзнакі.
Адказы дасылайце на электронны адрас школы ”Юны гісторык” : shkola_hist@gsu.by да 10 красавіка 2012 г.
Не забывайцеся на бланку адказаў або у электронным паведамленні з адказам пазначаць свае поўныя дадзеныя – прозвішча, імя, клас, школа, населены пункт.
Сума балаў усіх заданняў – 100.
Жадаем поспехаў!
В

Заданне 1

1) Якія спосабы захавання харчавання на доўгі час выкарыстоўваліся насельнікамі Юравіцкай і Бердыжскай познапалеалітычных стаянак? Абгрунтуйце свой адказ.



3 бала

2)

Што за каменныя прылады паказаны на малюнку? Якія важныя працэсы у этнічнай гісторыі Беларусі яны засведчылі?

6 балаў
3) Патлумачце, чаму першыя земляробы на тэрыторыі сучаснай Беларусі сяліліся ўздоўж рэк?

2 бала
4) “Паляне бо … норавы свае маюць ціхмяныя і незласлівыя…, а Драўляны жывуць як звяры…, а Радзімічы і Вяцічы і Северане адзіныя звычаі маюць…жывуць у лесе, як звычайныя звяры…” – Патлумачце, чаму “Аповесць мінулых гадоў” так па-рознаму акрэслівае норавы і звычаі ўсходнеславянскіх супольнасцей? Чым магчыма патлумачыць негатыўную характарыстыку “лясных” народаў у летапісу?

3 бала
5) Чым магчыма патлумачыць наступленне у ХІІ – ХІІІ ст. т.зв. “безманетнага перыяду” на ўсходнеславянскіх тэрыторыях?

3 бала
Заданне 2
1) Пры двары вялікага князя літоўскага Вітаўта фламандскі рыцар Ж. Дэ Ланаа заўважыў “сапраўдных сарацынаў”. Каго ён меў на ўвазе і чым магчыма патлумачыць іх прысутнасць там?

3 бала
2) Вядома, што Тэўтонскі ордэн пасля паражэння пад Грунвальдам абвінаваціў ВКЛ у выкарыстанні недапушчальнага для хрысціянскай дзяржавы сродка ў вайне з Ордэнам, і ў якасці доказа прыводзіліся акалічнасці смерці вялікага магістра. У чым абвінавачваў Ордэн наша Вялікае княства? Які адказ быў дадзены з боку Польшчы і ВКЛ?

4 бала

3) Вядома, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы прапанаваў маскоўскаму цару Івану IV свой спосаб закончыць вайну паміж іхнымі дзяржавамі. Што гэта была за прапанова, як на яе адрэагаваў цар?



3 бала
4) Падчас каранацыі ў другой палове ХVІ ст. караля польскага, вялікага князя літоўскага цырымонію прыйшлося спыніць. Ад абранніка запатрабавалі нанова голасна прачытаць пэўны тэкст, пагражаючы ў праціўным выпадку скасаваць абранне на каралеўскі пасад. Якія падзеі маюцца на ўвазе?

4 бала
5) Патлумачце сэнс і гістарычныя падставы з’яўлення беларускай прымаўкі : “Пры каралі Сасе было і хлеба, і мяса; а пры каралі Панятоўскім ўсё па-чартоўску”

5 балаў
Заданне 3
1)

На партрэтах адлюстраваны беларускія мастакі, літаратары і музыкі першай паловы – сярэдзіны ХІХ ст. Назавіце іх.



5 балаў

2) Падчас адступлення рэшткаў французскай арміі ў канцы восені 1812 г. Напалеон Банапарт, перапрануўшыся, пакінуў яе ў Смаргоні, каб хутчэй вярнуцца ўва Францыю і набраць новае войска. Якое адзенне абраў для сваіх уцёкаў Напалеон? Патлумачце ягоны выбар.



4 бала
3) Параўнайце, хто ў выніку ажыццяўлення аграрнай рэформы апынуўся у канцы 1860-х гг. у лепшым эканамічным і прававым становішчы – сяляне беларускіх ці цэнтральных расійскіх губерній. Аргументуйце свой пункт гледжання.

3 бала
4) Знакаміты мастак Сальвадор Далі стварыў партрэт вядомага паэта Гіёма Апалінэра і тым самым ускосна прычыніўся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. У чым жа была гэтая апасрэдаваная сувязь?

6 балаў
5) Нарадзіўшыся ў Магілёве ў сярэдзіне ХІХ ст., гэты чалавек быў актыўным ўдзельнікам расійскага і міжнароднага вызваленчага руху. Адным з эпізодаў яго дзейнасці было змаганне за незалежнасць Гавайскіх астравоў. Пра каго ідзе гаворка?

4 бала

Заданне 4

1) У пачатку 1920-х гг. значную дапамогу насельніцтву Савецкай Беларусі аказвала амерыканская дабрачынная арганізацыя. Як яна называлася? Якія задачы яна дапамагала вырашаць?



3 бала
2) Як называліся самыя масавыя арганізацыі сялянства ў БССР у дакалгасны перыяд? Якія задачы яны вырашалі?

5 балаў
3) У гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст. быў “чорны дзень”. Назавіце яго і патлумачце гэтае азначэнне.

3 бала
4) У выніку вызвалення Беларусі з’явілася савецкая песня, кожны куплет якой заканчваўся ўзгадкай беларускага гораду. Назавіце яе аўтараў і першага выканаўца.

6 балаў

5) У 1997 г. быў усталяваны пакуль што адзіны ў Беларусі помнік навукоўцу-гісторыку. Назавіце імя і горад, дзе знаходзіцца помнік.



5 балаў


Заданне 5

1) Назавіце краіну, дзе выява шасціканцовага крыжа, падобнага на той, што быў на выяве герба “Пагоня”, двойчы выкарыстоўваўся для аб’яднання суайчыннікаў у барацьбе за незалежнасць?



4 бала
2) Патлумачце, што такое “інцыдэнт у Майніла”. Якія былі у яго наступствы?

4 балаў
3) Хто, калі і чаму заклікаў “забамбіць у каменны век”?

4 бала
4) Патлумачце меркаванне У.Чэрчыля пра тое, што “Сталін зрабіў дзве памылкі: першую, калі паказаў Еўропе Івана, а другую – калі паказаў Еўропу Івану”

5 бала
5) Гэты праект гіганцкага “пераўтварэння прыроды”, распрацаваны у СССР у 1970-х – пачатку 1980-х гг., меў падтрымку навуковых і прамысловых установаў. Але яго ажыццяўленне было спынена ў сувязі з пачаткам палітыкі “перабудовы” і негатыўнай рэакцыяй шырокага грамадства.

3 бала

Не забывайцеся на бланку адказаў або у электронным адказе пазначаць свае поўныя дадзеныя –
прозвішча, імя, клас, школа, месца жыхарства.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка