Школа “Юны гісторык” Адказы на заданне 1




Дата канвертавання15.03.2016
Памер47.33 Kb.
Школа “Юны гісторык”

Адказы на заданне 1
Заданне 1

1) гэта т.зв. “скроневыя кольцы” – жаночыя ўпрыгажэнні старажытнага насельніцтва беларускіх зямель – крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Яны мацаваліся на палатняных стужачках або скураных раменьчыках на скронях, адкуль і пайшла назва. Скроневыя кольцы у выглядзе драцянога кальца насілі крывічанкі, у выглядзе драцянога кальца з зярнёнымі металічнымі пацеркамі належалі дрыгавічам, а сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы былі адзнакай радзімічаў.


2) На малюнку адлюстраваны т.зв. “срэбранік” або “нагата” князя Святаполка Уладзіміравіча (Яраполчыча), які, захаваўшы у сваіх руках тураўскі княжаскі пасад, у 1015 г. стаў і вялікім кіеўскім князем. У адзнаку гэтага і была выбіта гэтая манета
3) У 984 г. кіеўскі князь Уладзімір мусіў наноў падпарадкоўваць Кіеву радзімічаў. Княжацкі ваявода, які перамог радзімічаў у бітве ля рачулкі Пяшчана, меў імя Воўчы Хвост. Ад тых падзей і пайшла прымаўка, занатаваная летапісцам.
4)Самы вялікі на той час мураваны храм на беларускіх землях быў у 1230 г. зруйнаваны землятрусам у Тураве.
5) Гэтыя крамянёвыя сярпы засведчылі пераход да земляробства, а разам з гэтым – пераход ад спажывецкай, прысвойваючай гаспадаркі да гаспадаркі вытворчай. У навуцы гэты пераход атрымаў назву “неалітычная рэвалюцыя”, паколькі якраз у неаліце быў адзначаны пачатак земляробства. Гісторык і археолаг Г.Чайлд, які у 50-х гг. ХХ ст. праводзіў даследаванні старажытных паселішчаў на Блізкім Усходзе адзначыў гэтай назвай вялізарнае значэнне, які які меў пераход да земляробства ў развіцці грамадства і наступным стварэнні дзяржавы.
Заданне 2
1) У часы панавання вялікага князя літоўскага Альгерда у цэнтры Вільні знаходзілася язычніцкае свяцілішча Перкунаса, або Перуна, у якім гарэў святы агонь Зніч. На гэтым месцы потым быў пабудаваны кафедральны касцёл св.Станіслава.
2) Гаворка ідзе пра вялікага гетмана літоўскага Юрыя Радзівіла, які адзначыўся шматлікімі, болей за 30, перамогамі, у т.л. і удзелам у знакамітай Аршанскай бітве 1514 г., у якой камандаваў каннымі аддзеламі ВКЛ. Мянушка у перакладзе з лацінскай мовы значыла “Пераможца”.
3) Гэта быў старажытны і амаль забыты у пачатку ХV ст. звычай выкліку на бітву баязлівага і нерашучага суперніка. Кароль польскі Уладзіслаў-Ягайла і вялікі князь літоўскі Вітаўт, якія ўзначальвалі саюзныя войскі, мусілі такім чынам паскорыць ўступленне у бітву. Але Ягайла перавярнуў перад пасламі гэты падарунак супраць саміх крыжакаў, паказаўшы перад крыжасябе і Вітаўта міралюбнымі, а крыжакаў – прагнымі да вайны.
4) У руцэ Вітаўт трымае герб ВКЛ, а побач і крыху ніжэй за яго паказаны гербы тэрыторый, якія мелі статус аўтаномных тэрыторый, далучаных да ВКЛ – крыж (Валынь), мядзведзь (Жамойць), воін (Троцкая зямля)
5) Гэты словы належалі аднаму з бліжэйшых паплечнікаў Стэфана Баторыя, знакамітаму вайскоўцу венгру Каспару Бекешу, які быў адным з першых вядомых атэістаў у ВКЛ. .
Заданне 3

1) Герой сатырычнага твора пачатка ХVІІ ст. Назавіце твор і імя персанажа. Чаму так абураўся персанаж?

У сатырычнай “Прамове Мялешкі” галоўны персанаж – мсціслаўскі ваявода Іван Мялешка, які быў прадстаўлены як выразнік поглядаў кансерватыўнай “сармацкай” шляхты. Гадаванне мясных парод птушкі абвяшчалася ім шкодным марнатраўствам, бо патрабавала вялікіх выдаткаў, але не прыносіла прыбытку і паслабляла такім чынам шляхецкую гаспадарку.
2) “Белагаловымі”у Вялікім княстве Літоўскім называлі замужніх жанчын-шляхцянак

3) “батароўка”, “зыгмунтоўка”, “яноўка”…Гэта назвы тыпаў шабель, якія былі распаўсюджаны у часы панавання Стэфана Баторыя “батароўка”, Жыгімонта ІІІ Вазы – “зыгмунтоўка”, Яна ІІІ Сабескага – “яноўка”


4) Мастак адлюстраваў Жыгімонта ІІІ, які дзідай пагражае скоранаму маскавіту – як напамін аб вяртанні Смаленка у склад ВКЛ, злева у паніцы уцякае вершнік-швед, як напамін аб перамогах над Швецыяй у Інфлянтах, з правага боку на кані ратуецца сямігародскі князь Юры Ракацы, з благаннем да караля звяртаюцца туркі - як напамін аб Хоцінскай перамозе.
5) Назавіце беларускі горад, які з 60-х гг. ХVІІ ст. лічыўся па сваім прававым статусе амаль роўным сталіцы ВКЛ Вільне і фактычна ператварыўся ў другую сталіцу дзяржавы. Магілёў, у адзнаку вызвалення у 1661 г. з-пад маскоўскага панавання у выніку паўстання месцічаў быў узнагароджаны Янам Казімірам правамі і прывілеямі сталічнай Вільні.
Заданне 4

1) уланскі полк пад камандаваннем апошняга прадстаўніка Нясвіжскай галіны Радзівіллаў – кн. Дамінік Радзівіла.


2) Іван Іванавіч Грыгаровіч.
3) П.А. Сталыпін імкнуўся да умацавання расійскай улады у беларускіх губернях. Да пачатку ХХ ст. тут ужо была дастатковая колькасць расійскіх памешчыкаў, што дазволіла бы стварыць праз земскія установы супрацьвагу польскім землеўладальнікам. Да таго ж, быў значна палегчаны доступ у земскія установы праваслаўных заможных сялян-беларусаў, якія лічыліся надзейнай апорай расійскай улады у краі.
4) Акадэмік АН БССР А.Р.Жэбрак, які займаўся даследаваннямі ў галіне генетыкі, у амерыканскім часопісе “Навука” змясціў артыкул, дзе не выказаў рашучай падтрымкі тэорыям Т.Лысенкі, які на той час меў манапольный кантроль над савецкай біялагічнай навукай і карыстаўся абсалютнай падтрымкай з боку І.Сталіна. Ва ўмовах пачатку “халоднай вайны” публікацыю артыкула выкарысталі як падставу для цкавання вучонага-біёлага.

5) аўтамабільная, трактарная , радыёэлектронная, машынабудаванне, хімічная, нафтахімічная, металлургічная. Гэтыя віды вытворчасці з’явіліся ў выніку супрацоўніцтва у межах агульнасаюзнага гаспадарчага прамыловага механізму. Блізкасць Беларусі да асноўных спажыўцоў прадукцыі, наяўнасць кваліфікаванай рабочай сілы.




Заданне 5

1) Аўраам Лінкальн “Сумленны Эйб”


2) Германскі канцлер Ота фон Бісмарк учас знаходжання ў Расіі у якасці пасла патрапіў у моцную завіруху. Але фурман, які яго вёз, не губляў аптымізму, паўтараў на трывлжныя енкі Бісмарка “нічога, нічога”. Негледзячы на небяспеку, Бісмарк дабраўся да места, і вывучыў рускае слова, якое для яго было напамінам пра ўпартасць і смеласць рускіх. Ужо у Германіі ён частакроць паўтараў рускае слова “ничего”, гаворачы, што тут толькі ён яго ведае, а ў Расіі так гавораць усе. Гэта было пэўным адлюстраваннем асцярожнага стаўлення канцлера да магчымасцяў канфлікту з Расійскай імперыяй. .у.
3) Гэтыя словы прамовіў амерыканскі прэзідэнт Дж.Кенэдзі 26 чэрвеня 1963 г. ў знак падтрымкі падчас знаходжання у Заходнім Берліне, калі будаваўся сумна знакаміты мур, што падзяляў усходнюю, падсавецкую частку Берліна ад часткі заходняй.
4) ГДР, СССР, ПНР, Балгарыя, Венгрыя, Чэхаславакія, Румынія, Албанія. Аднак Албанія пакінула АВД у 1962г, канчаткова выйшла у 1968. У інтэрвенцыі у Чэхаславаччыну не прыймала удзел, акрамя Албаніі, Румынія
5) “Танкінскі інцыдэнт” – абстрэл паўночна-в’етнамскімі караблямі амерыканскіх караблей 2 жніўня 1964 г. у Танкінскім заліве. Гэта паслужыла нагодай да ўводу амерыканскіх войскаў на тэрыторыю В’етнама і ўцягвання ЗША ў вайну.

Не забывайцеся на бланку адказаў або у электронным адказе пазначаць свае поўныя дадзеныя –
прозвішча, імя, клас, школа, месца жыхарства.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка