Школа “Юны гісторык” 2012/2013 навуч г




Дата канвертавання30.03.2016
Памер41.92 Kb.
Школа “Юны гісторык”

2012/2013 навуч.г.

Заданне 2

Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў і прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал. Старайцеся, каб адказы былі сціслыя і па сутнасці пытання, але поўныя і забяспечаныя аргументамі.

Адказы няпоўныя або недакладныя атрымаюць ніжэйшыя адзнакі.
Адказы дасылайце на электронны адрас школы ”Юны гісторык” :
shkola_hist@gsu.by
да 15 красавіка 2013 г.

Не забывайцеся на бланку адказаў пазначаць свае поўныя дадзеныя –

прозвішча, імя, клас, школа, населены пункт.
Сума балаў усіх заданняў – 100.
Жадаем поспехаў!

Заданне 1

1) Патлумачце, чым было выклікана з’яўленне лука і стрэл у эпоху мезаліта.



2 бала
2) Вядома, што на старажытных стаянках, рэшткі якіх знойдзены ля вёсак Юравічы і Бердыж, жылі паляўнічыя на мамантаў і іншых буйных жывёлаў. З’есці адразу каля 3 тон мяса маманта было немагчыма. Як тагачасныя людзі зберагалі яго ад псавання?

3 бала
3) Чым магчыма патлумачыць, што на тэрыторыі рассялення ўсходніх славян выраб глінянага посуду на ганчарным коле пачынаецца толькі з ІХ – Х ст., хаця на Бліжнім Усходзе і Заходняй Еўропе яно было вядомае значна раней?

4 бала
4) Аб якой падзеі ідзе гаворка? Падчас вайны персідскага цара Дарыя супраць іх, скіфы назіралі за гэтай падзеяй з навакольных пагоркаў і казалі: “Калі грэкі – вольныя людзі, дык няма больш баязлівых за іх, калі ж грэкі – рабы, тады няма рабоў больш за іх адданых”. Чаму скіфы так пагардліва паставіліся да грэкаў?

4 бала
5) Патлумачце, чаму візантыйскі імператар Канстанцін VII Парфірагенет, які апісаў рассяленне і звычаі славян у Х ст., называў збор даніны князем “кружэннем”.

3 бала

Заданне 2

1) Патлумачце, чаму, на вашу думку, згодна са Статутам ВКЛ 1588 г. авёс быў даражэйшым за іншае збожжа?



3 бала
2) Згодна са старажытнагрэчаскай жартоўнай баечкай, чалавек, які жадаў прадаць мураваны дом, насіў з сабой цэглу у якасці ўзору. Дзе і чаму ў Беларусі можна яе пабачыць?

5 балаў
3) У заканадаўстве ВКЛ ёсць дакумент, які пазнейшымі даследчыкамі быў вызначаны як “магнацкая хартыя вольнасцей”, або як шляхецкая канстытуцыя”. Што гэта за дакумент? Калі і пры якіх абставінах ён быў прыняты? Чаму ён набыў такую значнасць?

5 балаў
4) Пералічце, якія народныя беларускія музычныя інструменты распаўсюджаны таксама ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.

3 бала
5) Калі кароль, зняўшы карону, пакідаў сойм, да яго падбег блазан і, працягваючы свой каўпак з бомкамі, прапанаваў: «Ты дрэнна выглядаеш з непакрытай галавой, таму хутчэй бяры маю мітру. Яна табе вельмі пасуе». Аб кім з манархаў Рэчы Паспалітай тут ідзе?

5 балаў

Заданне 3
1) У вядомым сатырычным творы ХVІІ ст. “Прамова Мялешкі” персанаж гаворыць, што аб Жыгімонце І Старым захавалася “салодкая памяць”, а вось ягонага сына Жыгімонта ІІ Аўгуста “няма чаго і ў людзі лічыці”. Аргументуйце гэтыя характарыстыкі.

5 балаў
2) Французскі дзяржаўны дзеяч Ж.-Б.Кальбер, які фактычна ўзначальваў урад Людовіка ХІV, у клопаце, каб Францыя і праз 200 год заставалася вялікай дзяржавай, загадаў садзіць дубовыя лясы. Патлумачце сэнс гэтага загада.

4 бала
3) Вядома, што адзін з вялікіх князей літоўскіх і каралей польскіх, у маладосці, пакуль яшчэ не займаў гэтыя высокія пасады, доўгі час правёў у французкай турме. Назавіце гэтую асобу і патлумачце абставіны здарэння.

3 бала
4)Англійскі падарожнік У. Кокс, які наведаў створаныя А.Тызенгаўзам мануфактуры у Гродне, пакінуў вельмі скептычныя што характарыстыкі іх эфектыўнасці і даўгавечнасці. Якія заганы ён убачыў у іх?

5 балаў
5) Патлумачце сэнс прыказкі : «За караля Саса пад’елі людзі хлеба і мяса, а як настаў Панятоўскі, дык і хлеб не такоўскі». Якія былі прычыны яе з’яўлення?

6 балаў

Заданне 4

1) Каму належаць словы “У нас няма дваран, у нас усе роўныя”. Пры якіх абставінах яны былі сказаныя?



3 бала
2) Патлумачце, чаму першы беларускі часопіс “Гоман” выходзіў па-руску ў Пецярбурзе?

3 бала
3) Патлумачце, якія прычыны прывялі да згортвання збожжавай вытворчасці ў беларускіх губернях Расійскай імперыі у апошнім дваццацігоддзі ХІХ ст.

5 балаў
4) Гэтага грамадскага, навуковага дзеяча, які нарадзіўся, жыў і працаваў у Беларусі, часам называлі “электрычным чалавекам”.Хто і чаму заслужыў такую мянушку?

3 бала
5) Патлумачце па пунктах, па якіх прычынах на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХІХ ст. не атрымала развіцця буйная прамысловасць.

6 балаў

Заданне 5
1) За выступленне гэтага дзяржаўнага дзеяча у ААН СССР вымушаны быў заплаціць вялікае грашовае спагнанне. Хто быў гэты дзеяч і чаму быў аштрафаваны?

4 бала
2) У гэтай краіне Еўропы насельніцтва на працягу амаль 30 гадоў галасавала з дапамогай ног. Што гэта за краіна, і чаму быў папулярны менавіта гэты спосаб волевыяўлення?

3 бала
3) Лідэр руху за вызваленне Індыі с-пад каланіяльнай залежнасці ад Велікабрытаніі атрымаў мянушку “Вялікая душа”. Назавіце яго і патлумачце, чаму ён заслужыў такую мянушку.

5 балаў
4) Калі нямецкі афіцэр убачыў гэтую карціну, ён спытаў мастака: “Няўжо гэта Вы зрабілі?”. Але мастак адказаў: “Не, гэта зрабілі вы”. Назавіце мастака і яго карціну. Што сталася нагодай для яе стварэння?

4 бала
5) У 70-80-х гг. ХХ ст. у СССР быў распрацаваны праект гіганцкага будаўніцтва, якое прадугледжвала выкарыстанне ядзерных выбуховых сродкаў і павінна было цалкам змяніць прыродныя умовы значнай часткі дзяржавы. Аб якім праекце ідзе гаворка? Чым ён быў выкліканы і чаму не спраўдзіўся?

4 бала
Не забывайцеся на бланку адказаў пазначыць звесткі пра сябе –

прозвішча, імя, клас, школа, населены пункт.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка