Школа правоў чалавека Прасунуты курс для адукатараў у галіне правоў чалавека




Дата канвертавання27.03.2016
Памер30.36 Kb.

Школа правоў чалавека

Прасунуты курс для адукатараў у галіне правоў чалавека (група 1) Школа правоў чалавека для моладзі (група 2)

19-27 жніўня, 2011; Вільня, Літва




Паважаныя калегі!
Школа правоў чалавека, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, абвяшчае пра магчымасць навучання на наступных курсах:


Мэта Курсаў: спрыянне ўключэнню кампанента адукацыі ў галіне правоў чалавека ў праграмы сацыяльна-гуманітарнага накірунку фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Беларусі, а таксама навучанне моладзевых лідэраў механізмам рэалізацыі і абароны правоў чалавека выкарыстоўваючы прававыя механізмы.
Фармат Курсаў.
Прасунуту курс для адукатараў у галіне правоў чалавека будзе складацца з :

  • Летняй школы, якая пройдзе з 19 па 27 жніўня 2011 года ў Вільні і

  • Семінарам па ацэнцы Летняй школы, які адбудзецца ў Беларусі 5-6 лістапада 2011 года.

Памж Летняй школай і Семінарам удзельнікі будуць выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы ў сваіх арганізацыях.
Школа правоў чалавека для моладзі складаецца з:

  • Уводнага семінара, які адбудзецца ў Беларусі 30-31 ліпеня 2011 года, і

  • Летняй школы, якая пройдзе з 19 па 27 жніўня 2011 года ў Вільні.


Мэтавая група Курсаў.
Прасунуты курс для адукатараў у галіне правоў чалавека разлічаны на дасведчаных у тэме адукацыі па правах чалавека настаўнікаў, педагогаў і выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якія працуюць у школах, пазашкольных установах, ПТВ і ССНУ, ВНУ, курсах павышэння кваліфікацыі, а таксама трэнеры і адукатары грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных установаў.
Школа правоў чалавека для моладзі разлічана на маладзёжных лідэраў ад 18 да 25 год, якія зацікаўлены ў атрыманні тэарэтычнай падрыхтоўкі і навучанню практычым механізмам рэалізацыі і абароны правоў чалавека.


Трэнерская група. Заняткі ў межах Курсаў праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях правоў чалавека і адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе. Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары Курса забяспечаць пражыванне, харчаванне, а таксама аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор.
Візы. Удзельнікі Курса, пры неабходнасці, атрымаюць візавую падтрымку для ўдзелу ў Летняй школе, якая будзе адбывацца ў Літве.
УВАГА! ПАТРАБАВАННІ ДА ПАШПАРТОЎ: тэрмін дзеяння пашпартоў удзельнікаў мусіць быць на 3 месяцы болей, чым тэрмін заканчэння Летняй школы; у пашпарце мусяць быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт мусіць быць выдадзены цягам апошніх 10 гадоў.
Асаблівыя патрабаванні. Калі Вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання і г.д., просім паведаміць пра гэта ў анкеце-заяўцы.
Працэдура адбору ўдзельнікаў. У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ў развіцці ўласных кампетенцый у галіне правоў чалавека, якія гатовыя прайсці ўсе этапы навучання. Прыярытэтам у выбары ўдзельнікаў абодвух курсаў будуць карыстацца асобы, якія плануюць з верасня 2011 года праводзіць практычную дзейнасць у сваіх арганізацыях у сферы абароны правоў чалавека ці адукацыі па правах чалавека. Выбар удзельнікаў будзе адбывацца на падставе анкет-заявак.
ФОРМА АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ РАЗМЕШЧАНА ПА АДРАСЕ: https://spreadsheets.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dDNjQ2VicnVSWmRBdGN2RGRwcDdkNmc6MQ

Апошні час прыёма анкет-заявак – 25 ліпеня 2011 года ў 18.00 па Мінскім часе.



Арганізатары паведамяць пра вынікі разгляду анкет-заявак па электронным адрасе кандыдата не пазней за 27 ліпеня 2011 года.
Кантактная інфармацыя. Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Курсе, накіроўвайце на адрас hre.belarus@gmail.com

З павагай,

Каманда Курса


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка