Школа маладых мэнеджэраў грамадскага кіравання




Дата канвертавання13.05.2016
Памер41.31 Kb.
Школа маладых мэнеджэраў грамадскага кіравання.
Паважаныя сябры!

Аргкамітэт Школы маладых мэнеджэраў грамадскага кіравання прапануе Вам прыняць удзел у трохузроўневай праграме падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне грамадскага кіравання.



Праграма прадугледжвае тры сэсіі:

  1. Украінская сэсія. Сэсія ў Кіеве адбудзецца 28 лістапада – 2 снежня 2008г., тэматыка – «Цэнтралізацыя і дэцэнтралізацыя». У рамках тэмы мы будзем намагацца адказаць на наступныя пытанні:

  • Сістэмы прыняцця рашэнняў: дзе патрэбна цэнтралізацыя, а дзе – дэцэнтралізацыя? Хто павінен прыймаць рашэнні аб фінансаванні будаўніцтва і рамонта дарог, школ, жыллева-камунальнай гаспадаркі?

  • Плюсы і мінусы розных падыходаў. Шведскі вопыт – аб чым ен сведчыць і ці прыймальны ен для Беларусі? Іншы полюс – Францыя, што карыснае мы можам атрымаць з вопыта цэнтралізацыі? Які будзе наш выбар?

  • Украінскі вопыт – як не паўтарыць памылкі і скарыстацца з лепшага?

  • Што істотней – эфектыўнасць ці сацыяльная справядлівасць у дачыненні да дзяржаўнага кіравання?

  • Ці існуе сувязь паміж узроўнем развіцця краіны (эканамічнага і не толькі) і сістэмамі прыняцця рашэнняў (цэнтралізаванымі і дэцэнтралізаванымі)?

  • Сістэма стрымак і проціваг – што яна прадстаўляе з сябе на практыке і ці прыймальна для нашай краіны?

  • Дзяржава як сістэма па размеркаванню чужога: дзе межы дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку? Які статус павінен мець Нацыянальны банк у Беларусі? Якія ўрокі мы можам атрымаць з шведскага і ўкраінскага вопыту?

  • Як правесці правільную прыватызацыю? Украінскі вопыт прыватызацыі і репрыватызацыі. Як забяспечыць празрыстасць і абарону прыватнай маемасці? Прыклады прыватызацыі сфер адукацыі і аховы здароўя ў Швецыі.

  • Роля СМІ: Свабода прэсы забяспечвае аўтаматычны росквіт жоўтай прэсы ці неабавязкова? Дзе скончваюцца правы журналіста і пачынаецца асабістае жыцце службоўца?

Падчас сэсіі таксама прадугледжаны візіты ў Вярхоўную Раду Украіны, у прэсавы цэнтр Вярхоўнай Рады, Гарадскую Раду г.Кіеў, у розныя палітычныя партыі.

  1. Сэсія ў Літве 19 – 22 лютага 2008 года, тэматыка – «Пераходныя перыяды». Пытанні да вывучэння і абмеркавання:

  • Перыяды трансфармацыі і змена сістэмы каштоўнасцяў: што стала першым? Вопыт Літвы.

  • Ці магчымы канчатковы пераход? Як уплывае менталітэт на трансфармацыйны перыяд? Ці не перабольшана яго значэнне?

  • Якія каштоўнасці есць у беларусаў і як яны ўплываюць на сенняшнюю сітуацыю і пераходны перыяд?

  • Ці можна тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, назваць пераходным перыядам?

  • Кіраванне рызыкамі і кіраванне зменамі як важнейшыя веды кіраўнікоў падчас пераходнага перыяду: ці можна перанесці вопыт бізнес-сферы ў грамадскае кіраванне?

  • Шлях Літвы ў Еўразвяз: ці ўсе было гладка? Ці зараз усе ідзе гладка? У чым есць асноўныя праблемы пасля ўступлення ў ЕЗ? Чым прыйшлося ахвяраваць Літве?

  • Ці можна пераносіць тэрміны і прынцыпы арганізацыйнага кіравання на краіну?

  • Якія сацыяльныя групы – галоўныя прыхільнікі і праціўнікі пераменаў у час трансфармацыі?

  • Што рабіць з старымі інстытуцыямі і іх супрацоўнікамі?

  • Люстрацыя – ці есць у ей патрэба? Што больш важнае: праўда ці грамадскі супакой?

Падчас сэсіі таксама прадугледжваюцца вучэбныя візыты. Месцы візытаў удакладняюцца.

  1. Сэсія ў Швецыі – вясна 2009г. Тэматыка – фінансавы мэнеджмент у грамадскім кіраванні. Ключавыя пытанні сэсіі:

  • Бюджэтаванне і фінансавы мэнеджмент у грамадскім кіраванні.

  • Фінансавы мэнеджмент у прыватным сэктары.

  • Унутраны кантроль і аўдыт у фінансавым мэнеджменце.

Да ўдзела ў сэсіі ў Швецыі мы запрашаем каля 2/3 слухачоў Школы. Спіс удзельнікаў трэцяй сэсіі будзе складацца па рэйтынгаваму прынцыпу па выніку першых двух сэсій і працы паміж сэсіямі.

Паміж сэсіямі ў слухачоў Школы будзе магчымасць арганізаваць невялікія круглыя сталы, звязаныя з тэматыкай Школы. Арганізацыйны камітэт падтрымлівае правядзенне гэтых мерапрыемстваў для самых актыўных слухачоў згодна з іх рэйтынгамі і пасля ацэнкі прапанаваных праектаў.

Плануемая колькасць удзельнікаў: 30 чалавек.

Працоўныя мовы Школы: англійская, руская, беларуская.



Тэрмін падачы заявак: да 1 лістапада 2008 года.

Каго мы запрашаем.

Да ўдзела ў конкурсе запрашаюцца:



  • Людзі ва ўзросце ад 21 да 35 год, якія маюць вышэйшую адукацыю (заяўкі ад студэнтаў апошніх курсаў ВНУ таксама будуць разглядацца),

  • Людзі, якія валодаюць англійскай мовай на ўзроўне разумення вучэбнага матэрыяла і вядзення дыскусій,

  • Сацыяльна актыўныя прадстаўнікі НДА, партый і іншых арганізацый (бізнес-саюзы, бізнес-арганізацыі і інш.),

  • Гатовыя прыймаць удзел ва ўсіх сэсіях Школы,

  • Цікавыя, яскравыя і камунікабельныя асобы (абавязковая ўмова).

Арганізатары пакрываюць выдаткі, звязаныя з удзелам у школе.

Заяўкі:

Заяўкі на ўдзел у Школе прыймаюцца па электроннай адрэсе gr.kiravanne@gmail.com да 14 лістапада. Форму заяўкі глядзіце ў далучаным файле.

Мы будзем чакаць Вашыя заяўкі!

З павагай,



Арганізацыйны камітэт

Школы маладых мэнеджэраў грамадскага кіравання.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка