Школа: дуа “Біскупіцкая базавая школа” Клас: 6 Вучэбны прадмет




Дата канвертавання03.05.2016
Памер50.46 Kb.
Школа: ДУАБіскупіцкая базавая школа”

Клас: 6

Вучэбны прадмет: матэматыка

Настаўнік: Трухан Вольга Віктараўна
Тэма: Даўжыня акружнасці
Мэты: 1) пашырыць веды аб акружнасці: даць уяўленне аб яе даўжыні, у працэсе выканання доследу стварыць умовы для разумення сэнсу ліку π, увесці формулу даўжыні акружнасці; арганізаваць дзейнасць па практычнаму знаходжанню даўжыні акружнасці; стварыць умовы для паглыблення і абагульнення ведаў аб геаметрычных фігурах;

2) развіваць навыкі даследчай работы, уменне выдзеляць галоўнае і дакладна выказваць свае думкі;

3) выхоўваць інтарэс да вывучэння прадмета, актыўнасць і ўважлівасць у вучняў.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Форма правядзення: урок-дослед
Абсталяванне: падручнік Матэматыка: 6 клас (А.П. Кузняцова), мадэлі кругоў, вяроўкі, лінейка, цыркуль

Запісы на дошцы: дата, класная работа, табліца

Тып урока: урок-адкрыццё

Арганізацыйны момант: (правяраецца гатоўнасць вучняў да ўрока, ці падрыхтавалі яны падручнік, сшытак, ручку, аловак, лінейку, цыркуль, дзённік)


Пастаноўка мэт і задач урока, актуалізацыя раней атрыманых ВУН: Добры дзень, сядайце. Тэма сённяшняга ўрока “Даўжыня акружнасці” (1 слайд). Сёння мы з вамі на ўроку пазнаёмімся з новым паняццем – даўжыня акружнасці, (2 слайд) паспрабуем правесці дослед, які нам дапаможа сфармуляваць формулы для знаходжання даўжыні акружнасці і карыстаючыся ёю будзем знаходзіць даўжыню акружнасці, яе радыус і дыяметр. А дэвізам і спадарожнікам на нашым уроку будзе наступны эпіграф: (3 слайд)

Расскажи – и я забуду.

Покажи – и я запомню

Дай мне действовать

Самому – и я научусь.

- А чаму я менавіта гэтыя словы выбрала дэвізам нашага ўрока вы адкажыце мне ў канцы ўрока.

- Што называюць радыусам акружнасці? (Адрэзак які злучае цэнтр акружнасці з любыя яе пунктам) Адлюструйце ў сшытку радыус ОА

- Якой літарай абазначаецца? (r)

- Зараз у сшытку запішыце сенняшную дату і класная работа, возьміце ў рукі цыркуль і нарысуйце ў сшытку акружнасць, радыусам 3 клеткі, адзначце пунктам О яе цэнтр.

- Што называюць дыяметрам акружнасці? (Адрэзак які злучае два пункты акружнасці і праходзіць праз цэнтр) Адлюструйце ў сшытку дыяметр ВС

- Якой літарай абазначаецца? (d)

- Што называюць хордай? (Адрэзак які злучае два любыя пункты акружнасці і не праходзіць праз цэнтр) Адлюструйце ў сшытку хорду MN


Пастаноўка праблемы і пошук яе рашэння:

- А якія яшчэ геаметрычныя фігуры акрамя акружнасці вы ведаеце? (квадрат, прамавугольнік, круг)

- Як знайсці перыметр прамавугольніка, квадрата? Якой літарай лацінскай мовы абазначаецца перыметр? (формулы запісваюцца на дошцы P=(a+b)*2, P=4*a )

- Такім чынам, як мы знаходзім перыметр геаметрычных фігур? (Знаходзім суму ўсіх старон )

- А калі гаворка ідзе аб акружнасці мы знаходзім у яе не перыметр, а даўжыню акружнасці, ну а як жэ яе знайсці практычна, калі яна ўяўляе сабой крывую, да якой нельга прыкласці лінейку?
Дослед: ( 4 слайд ) Правядзём невялікі дослед: вымяраем даўжыні акружнасцей, іх дыяметры і вынікі аформім у выглядзе табліцы:

Запіс ў сшытку: C – даўжыня акружнасці

(адлюструем табліцу ў сшытку) ( 5 слайд )

Даўжыня акружнасці(C), мм

Дыяметр акружнасці(d), мм

Адносіна даўжыні акружнасці да яе дыяметра




























(Работа ў парах: кожная пара вымярае з дапамогай лінейкі і вяроўкі даўжыню акружнасці і яе дыяметр і вынікі афармляюць у табліцы)

- Звярніце ўвагу на адзінкі вымярэння даўжыні акружнасці і яе дыяметра, у якіх адзінках вымярэння даўжыні яны павінны быць прыведзены ў табліцы? (у міліметрах)

(запаўненне 1 і 2 слупкоў табліцы)

- А зараз запоўнім 3 слупок табліцы. Што мы там павінны адлюстраваць?

- Што такое адносіна? (вынік дзялення)

- Як знайсці адносіну даўжыні акружнасці да яе дыяметра? (Даўжыню акружнасці падзяліць на яе дыяметр)

Адзін вучань ідзе да дошкі і з дапамогай мікракалькулятара ў камп’ютары знаходзіць адносіну даўжыні акружнасці да яе дыяметра з дакладнасцю да тысячных (трох знакаў пасля коскі), вынікі запісваюць у сшытак і на дошцы.

Бачым, што гэтая адносіна большая за 3, але меньшая за 4, і сапраўды матэматыкі ячшэ ў глыбокай старажытнасці заўважылі, што адносіна даўжыні акружнасці да яе дыяметра ў розных акружнасцей адна і тая ж – яе умовіліся абазначаць лікам π (грэчаская літара). Дакладнае значэнне ліку π выражаецца бясконцым неперыядычным дзесятковым дробам:

π =3,1415926535... (запіс у сшытку)

Гордый мир трубил победу

Над твердыней Сиракуз,

Но трудами Архимеда

Много больше я горжусь.

Надо нынче нам заняться,

Оказать старинке честь,

Чтобы нам не ошибиться,

Чтоб окружность верно счесть.

Надо только постараться

И запомнить, всё как есть:

Три – четырнадцать – пятнадцать –

Девяносто два и шесть!

( 6 слайд) C:d= π (на дошцы) С – дзялімае, d – дзельнік, π – дзель, як знайсці С ?

С = π d
(запіс у сшытку, на дошцы)
- Звярніце ўвагу на тую акружнасць, якую мы нарысавалі ў сшытках у пачатку ўрока, на ёй адлюстрованы радыус і дыяметр. Як суадносяцца радыус і дыяметр адной акружнасці? (дыяметр акружнасці ў два разы больш за яе радыус) d=2r

- Як запісаць формулу для знаходжання даўжыні акружнасці праз яе радыус?




С = 2πr
(запіс у сшытку, на дошцы)
Гістрычная спраўка: (7 слайд)
Першапачатковае замацаванне: (работа па падручніку) (8 слайд)

П. 9.5. с. 263 № 9.64 (1;3) рашаюць 2 вучні каля дошкі
Самастойна ў сшытку № 9.63 1) Дарагі М., Леўчык Д., Рухлевіч Д.

3) Смерцін Д., Яскевіч У.

Фізхвілінка (9 слайд)

Работа ў парах: (10 слайд) Знайдзіце радыус акружнасці, калі яе даўжыня роўна: (π = 3,14) 1) 6,28 см. Дарагі М. (з дапамогай настаўніка)

2) 9,42 см. Рухлевіч Д., Леўчык Д.

3) 125,6 дм. Смерцін Д, Яскевіч У.

Вызначэнне узроўня і якасці авалодання ведамі: (11 слайд) тэст на кампъютары (неабходна адкрыць папку тэсты, выбраць tester, матэматыка, даўжыня акружнасці)


Карэкцыйны этап, вынік урока: франтальнае абмеркаванне адказаў на пытанні тэста і вызначэнне тыпічных памылак.
Па выніках выканання тэставага задання і заданняў у парах кожны вучань атрымлівае адзнаку і настаўнік яе тлумачыць.
Рэфлексія: (12 слайд) – А зараз мы вызначым, якія вы паспытываеце адчуванні пасля працы на ўроку


  • Звернемся зноў да дэвіза нашага ўрока. (13 слайд)

  • Як Вы лічыце, чаму менавіта гэты дэвіз я выбрала да нашага ўрока?

  • Сапраўды, сёння на ўроку вы не атрымлівалі гатовыя веды, а самі рабілі дослед, фармулявалі вывады, выводзілі формулы і гэта садзейнічала таму, каб добра авалодаць ведамі!

Дамашняе заданне: (14 слайд)



П. 9.5. с. 263 № 9.63 (2;4), № 9.64 (2;4). Тлумачэнне дамашняга задання






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка