Шымялевіч Арцём 1 клас




Дата канвертавання09.05.2016
Памер27.59 Kb.
З 15.05 па 22.05 прайшоў тыдзень дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў ДУА “Доцішская базавая школа”. У рамках тыдня былі запланаваны акцыі: “Ангел в твоём сердце”, “Это нужно не мертвым, это нужно живым”, наведванне пажылых адзінокіх людзей з мэтай аказання дапамогі, свята піянерскага сяброўства “Піянерскае сяброўства моцнае!”, выстава творчых работ акцябрат “Беларусь мая сінявокая”. Тыдзень дзіцячых і маладзежных грамадскіх аб’яднанняў прайшоў адпаведна плану.

Тыдзень распачаўся лінейкай дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, прысвечаны адкрыццю тыдня.

У рамках дабрачыннай акцыі “Ангел в твоём сердце” сумесна вучнёўскім і педагагічным калектывам установы было сабрана 415 тысяч беларускіх рублёў, якія былі пералічаны на лік беларускага дзіцячага фонда. Падзякамі за актыўны ўдзел у акцыі былі ўзнагароджаны навучэнцы:


  • Шымялевіч Арцём 1 клас

  • Юнда Яраслаў 2 клас

  • Грынцэвіч Аліна 2 клас

  • Грынцэвіч Ангеліна 2 клас

  • Фесюн Паліна 2 клас

  • Дзятчык Мікалай 2 клас

  • Цыронак Ягор 3 клас

  • Матусевіч Валянціна 3 клас

  • Жыдкевіч Ігнат 3 клас

  • Андруконіс Мілана 4 клас

  • Любарт Кацярына 4 клас

  • Высоцкая Анастасія 6 клас

  • Рышкевіч Ксенія 8 клас

  • Ненартовіч Яўген 8 клас

  • Фесюн Вікторыя 8 клас

  • Юндзіл Мікалай 9 клас

  • Жукоўская Кацярына 9 клас

Падзякай за дабразычлівасць, міласэрнасць, праяўленыя ў ходзе дабрачыннай акцыі “Ангел в твоём сердце”, узнагароджана навучэнка 8 класа Герасімовіч Габрыэла.
У рамках працоўнай акцыі “Это нужно не мертвым, это нужно живым” членамі пярвічнай арганізацыі “БРСМ” быў наведзены парадак на тэрыторыі мясцовых могілак у в. Лебяднікі (сабрана смецце).

Членамі цімураўскага атрада “Зорка” была наведана адзінокая пажылая бабуля Ненартовіч І. У. Цімураўцы аказалі ёй неабходную дапамогу па гаспадарцы.

18 мая прайшло свята піянерскага сяброўства “Піянерскае сяброўства моцнае!”, прысвечанае Дню піянерскага сяброўства. Свята прайшло ў форме спартыўнага спаборніцтва, у якім змагаліся за перамогу дзве каманды. У спаборніцтве перамагло сяброўства – каманды набралі аднолькавую колькасць балаў (см. фотоотчет).

У выставе творчых работ акцябрат прынялі ўдзел усе члены акцябрацкіх груп. Дзеці прадаставілі малюнкі, вершы, апавяданні на тэму: “Беларусь мая сінявокая”. Граматамі за 1 месца былі ўзнагароджаны наступныя навучэнцы:



  • Шымялевіч Арцём 1 клас

  • Любарт Кацярына 4 клас

  • Яноўскі Уладзіслаў 2 клас

Граматамі за 2 месца ўзнагароджаны:

  • Грынцэвіч Аліна і Грынцэвіч Ангеліна 2 клас

  • Матусевіч Валянціна 3 клас

  • Масюкевіч Яраслаў 3 клас

  • Свечка Дзіяна 1 клас

Граматамі за 3 месца ўзнагароджаны:

  • Русялевіч Віялета 2 клас

  • Крысянель Аляксандра 2 клас

  • Трусевіч Эльвіра 2 клас

  • Дайлідка Ангеліна 2 клас

Падзякі за актыўны ўдзел у выставе ўручаны:

  • Блашко Ілью 1 клас

  • Цыбулька Андрэю 3 клас

  • Яноўскай Яне 3 клас

  • Кулешу Вадзіму 4 клас

  • Казарын Аляксандры 1 клас

  • Лінга Даніэлю 4 клас

  • Нявера Радзівону 4 клас

  • Нявера Сяргею 3 клас

Тыдзень завяршыўся лінейкай дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, у ходзе якой граматамі і дыпломамі былі ўзнагароджаны пераможцы мерапрыемстваў і свят, а таксама актыўныя іх ўдзельнікі (см. фотоотчет).


У мерапрыемствах прынялі ўдзел усе дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія аб’яднанні ўстановы: “Акцябраты”, піянерская дружына “Зорная”, пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка