Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі Аддзел абслугоўвання і інфармацыі




Дата канвертавання16.03.2016
Памер46.1 Kb.
Шчучынская цэнтральная раённая бібліятэка імя Цёткі

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Знакамітыя людзі Шчучыншчыны





Шчучын, 2010









Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы. Нарадзілася 11 студзеня 1950 г. У 1956 А. Руцкая пачала вучобу ў Дзякаўскай пачатковай школе (Шчучынскі раён), затым год вучылася ў дзесяцігодцы ў в.Ражанка, а пасля пераезду сям'і ў Слонім наведвала СШ № 7, якую скончыла ў 1966. У 1967— 71 вучылася на філалагічным ф-це БДУ. Тут стала 1 членам літаб'яднання «Узлёт». Пасля заканчэння БДУ з 1971 па 1977 год працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры на Слонімшчыне, з 1977 па 1993 г. - у сярэдняй школе № 2 у Слоніме. 3 1993 г. - у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Выдатнік народнай асветы Беларусі (1982 г.), Заслужаная настаўніца Беларусі (1987 г.), член Саюза пісьменнікаў РБ (1985 г.). Асноўная тэматыка публікацый - методыка выкладання беларускай літаратуры, пазакласная праца па беларускай літаратуры, рыторыка. Аўтар больш 80 публікацый. Сябра рэдакцыйнай рады часопіса "Беларускай мова і літаратура".

Вершы спрабавала пісаць яшчэ ў першым класе. Потым пасылала іх ў газету «Піянер Беларусі», слонімскую раённую газету. Друкавацца пачала ў 1966. Падборкі яе вершаў змяшчаліся ў калектыўных зборніках «Свет вачыма дзяцей», «Напісалі кнігу самі», «Натхненне», «Універсітэт паэтычны», «Сцяжыны», «Роздум», а таксама ў часопісе «Маладосць», «Вожык» і інш. Паасобныя яе вершы перакладзены на армянскую, польскую, рускую, таджыкскую мовы. Магістральная лінія творчых пошукаў паэтэсы — эстэтычнае сцвярджэнне народных маральна-этычных каштоўнасцей, паэтызацыя пачаткаў народнага жыцця. У яе творчасці адлюстраваны складаны свет нашага сучасніка. Паэтычнае слова прасякнута любоўю і ўдзячнасцю да людзей роднай зямлі.





Успаміны

Успамінаю радзіму заўжды

Ў любым, самым райскім краі.

У хвілю шчасці і ў хвілю бяды

Аб матулі сваёй ўспамінаю.
У паходзе ці за сталом,

Адразаючы хлеба акраец,

Тых, хто ніву працы цяплом

Саграваў, — дабром памінаю.


Ўспамінаю школьны званок,

Нашых першых настаўнікаў твары,

I жыццёвы горкі ўрок,

I спаўненне юначых мараў.


У жыцці маім, што ні крані,

Перагледзь за хвілінай хвіліну, —

Столькі радасці і цеплыні

Ад удзячных тых успамінаў.






Літаратура



Надзея: Зборнік паэзіі. - Мінск, 1983
Роздум: Вершы, паэма. - Мінск, 1988
Пазакласныя мерапрыемствы па беларускай мове і літаратуры: Метадычны дапаможнік. -Гродна, 1995
Ці умеем шукаць скарбы. Школьны літаратурны вечар. - Мінск, 1992. - С.69-114
Педагагічная спадчына Цёткі // Полымя. -1997. - N6. - С.247-252
Паглыбленне вывучэння творчасці Купалы праз спалучэнне паўрочнай і пазакласнай работы // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні. - Гродна, 1995.- С.119-126
Плён варты намаганняў: Перспектыўнае планаванне // Роднае слова. - 1995. - N 8. - С.72-80

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў школе: Вучэбны дапаможнік. - Слонім, 1995
Пазакласная праца па беларускай літаратуры. -Мінск, 2000.
Методыка выкладання беларускай літаратуры. Вучэбна-метадычны дапаможнік. - Гродна, 2003
Беларуская літаратура ў школьным выкладанні. Вучэбна-метадычны дапаможнік. - Гродна, 2006




Петрушкевіч, А.М. Пра творы і творцаў : літ.-крыт. арт. / А.М. Петрушкевіч ; [аўт. прадм. I. Жук]. - Гродна : Гродзен. абл. унітар. палігр. прадпрыемства "Слонім. друк.", 2002. - 255 с
Рашэтнікава, Н.Б. Асноўнае ў рабоце - духоўны свет выхаванцаў: з вопыту работы засл. настаўніцы БССР А.В. Руцкай / Н.Б. Рашэтнікава // Беларус. мова і літ. у шк. - 1991. - № 1. - С. 40-42
Сачанка, А. Урок роднага слова / А. Сачанка // Маладосць. - 1987. - № 8. - С. 118-123
Грынько, М. "Жыцце адкрываць другому..." / М. Грынько // Гродзенская праўда. - 2005. - 11 студз.
Петрушкевіч, А. Зерні светлай дабрыні / А. Петрушкевіч // Гродзенская праўда. - 2000. - 11 студз.
Афанасік, А. Чыстае люстра сумлення / А. Афанасік // Настаўніцкая газета - 1987. - 19 жн.
Сачанка, А. Глядзець у вочы ўласнаму сумленню / А. Сачанка // Народная асвета. - 1986. - № 3. -С. 6-9




Складальнік:

Галоўны бібліёграф Л.А. Аляксей





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка