Шчасны Уладзімір Рыгоравіч




Дата канвертавання27.03.2016
Памер7.68 Kb.
Шчасны Уладзімір Рыгоравіч
e:\почетные граждане\шчасны у.р\счастный в.г.jpg

Беларускі перакладчык, публіцыст, дыпламат. Нарадзіўся 25.02.1948 г. ў Смаргоні. Скончыў Смаргонскую СШ № 2, Мінскі педінстытут замежных моў (1972), дзе ў 1976 - 77 гг. выкладаў. Стажыраваўся ў Пакістане (1972). 3 1978 г. супрацоўнік службы рускіх пісьмовых перакладаў Сакратарыята ААН у Нью-Йорку, з 1993 г. – дарадчык пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве, у 1995 — 2000 гг. пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі. Старшыня Нацыянальнай камісіі РБ па справах ЮНЕСКА. Друкуецца як перакладчык мастацкіх твораў з 1977 г. Перакладае з англійскай і мовы урду на беларускую. У яго перакладах выйшла кніга прозы К.Макалерса «Балада пра сумнае кафэ” (1988). Складальнік і перакладчык зборніка «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» (1993). Аўтар артыкулаў пра культурнае жыццё за мяжой.



Работы: “Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель” (2012), “Париж”, “Альбатросы”, “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі [Выяўленчы матэрыял, каталог выстаўкі 21.09.2012―14.01.2013]” (2012)

Жыве ў Мінску.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка