Шаноўныя бацькі




Дата канвертавання13.06.2016
Памер21.85 Kb.
Шаноўныя бацькі,
Дазвольце павітаць Вас у нашай школе! У гэтым навучальным годзе я планую ўвесці пэўныя змены ў сістэму навучання маіх вучняў. Я збіраюся ўвесці ў навучальны працэс сучасную і правераную методыку ацэнкі, так званае актыўнае навучанне. Больш падрабязную інфармацыю аб методыцы Вы зможаце атрымаць падчас бацькоўсага сходу, а зараз хацелася б толькі паведаміць Вам аб зменах і запрасіць да супрацоўніцтва.

 

Актыўная ацэнка (англ. assessment for learning) выкарыстоўваецца ў шматлікіх краінах ва ўсім свеце. Найлепшым аргументам у падтрымку інтэграцыі АА ў школьны працэс можа быць адукацыйны досвед Фінляндыі, дзе АА – гэта звычайная, самая распаўсюджаная методыка. Фінскія вучні дасягнулі найлепшых вынікаў у даследваннях PISA (Праграма міжнароднай ацэнкі уменняў вучняў)! Актыўная ацэнка не прадстаўляе аніякіх рэвалюцыйных ідэяў, а толькі дапамагае настаўніцкай інтуіцыі. Коратка кажучы, актыўная ацэнка – гэта перадача вучням зваротнай інфармацыі аб тым, якімі ведамі яны авалодалі, чаму яшчэ мусяць навучыцца і якім чынам можна гэта зрабіць.


Нечым новым для Вас і для вучняў будзе тое, што зараз навучэнцы будуць атрымліваць менш адзнакаў, чым раней, а пад праверанай працай будзе знаходзіцца каментар ад настаўніка, што гэты вучань зрабіў добра, што кепска, а што мусіць выправіць; а таксама падказкі – як можна развівацца далей. Паводле даследаванняў па методыцы актыўнай ацэнкі аб’яднанне зваротнай інфармацыі і адзнакі негатыўна ўплывае на працэс навучання, таму я буду аддзяляць гэтыя два метады. Я буду папярэджваць вучняў, якія працы я буду ацэньваць паводле методыкі АА, а за якія яны атрымаюць адзнакі. Напрыканцы семестра вучні па-ранейшаму будуць атрымліваць традыцыйныя адзнакі.
Чарговай навіной для Вас і для вучняў можа таксама быць і тое, што перад кожнай праверкай вучань атрымае дакладнае апісанне таго, што будзе ацэньвацца. Зваротная сувязь ад мяне будзе тычыцца толькі згаданых ў заданні пунктаў. Калі я не зазначу нешта загаддзя, я не буду звяртаць на гэта ўвагі. Такая вось нефармальная дамова паміж мной і вучнямі дазволіць ім адчуваць сябе ў большай бяспецы і дапаможа ў навучанні.
Я буду паведамляць вучням пра мэты кожнага ўроку і крытэры ацэнкі напярэдадні кожных заняткаў. Вы таксама зможаце азнаёміцца з гэтымі матэрыяламі і паразмаўляць з дзецьмі пра тое, што яны вывучаюць у школе. Менавіта тут я і запрашаю Вас да супрацоўніцтва – хацелася б папрасіць Вас не пытацца ў дзяцей, якія адзнакі яны атрымалі сёння ў школе, а чаму яны навучыліся.
Актыўная ацэнка, апроч дапамогі вучням у навучанні, мае на мэце таксама і перадачу ім адказнасці за ўласны працэс навучання. Для мяне гэта вельмі важна, каб мае вучні здабывалі веды для сябе, а не для адзнакаў. Менавіта таму я збіраюся таксама ўвесці практыку ўзаемнай ацэнкі і самаацэнкі.
Пры выкарыстанні метаду актыўнай ацэнкі вельмі важнымі з’яўляюцца супрацоўніцтва паміж школай і бацькамі. Яно грунтуецца на супольным абмеркаванні дасягненняў дзяцей у працэсе навучання і стварэнні найлепшых умоваў для іх развіцця.
Калі ласка, звяртайцеся да мяне, калі ў Вас узнікнуць пытанні.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка