Шакаладных цукерак. Фабрыка «Камунарка» працуе и прыносіць




Дата канвертавання13.06.2016
Памер8.8 Kb.
Экскурсія на вытворчасць…

шакаладных цукерак. Фабрыка «Камунарка» працуе и прыносіць радасць з асалодай з 1905 года. Зусім нядаўна запушчана новая лінія па вытворчасці шакаладак з цвёрдымі дабаўкамі.

Пра гісторыю з’яўлення шакалада, яго каштоўных якасцях, паэтапным працэсе апрацоўкі какао-бабоў, відэаролік пра станаўленне фабрыкі – усё гэта паказала і расказала кіраўнік аддзела кантролю якасці Таццяна Іванаўна.

Мы у сваю чаргу расказалі некалькі вершаў пра шакалад, прапанавалі новую серыю грыльяжу і нават падзяліліся ідэямі афармлення абгортак, эскізы якіх прадумалі і намалявалі .

Потым мы апынуліся ў шакаладным каралеўстве пахаў і смаку. Зззахапленнем сачылі за нараджэннем “Чырвонай шапачкі”, вішнёвага суфле і шакаладак з цэльным фундуком. Усё гэта дазволілі паспрабаваць прама з канвеера.

Пасля экскурсіі нашыя веды і памяць загартавалі ў віктарыне.



Мы шчыра падзякавалі за цікавы расказ, запрашэнне на працу ў “шакаладны замак” і хорам праскандзіравалі “Дзяаааакуууууем!” Сопікавай Але Мікалаеўне за арганізацыю такой запамінальнай экскурсіі.

Чэчат Дзмітрый,

вучань 9 класа


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка