Семинар «Формирование и развитие исследовательских компетенций учащихся»




Дата канвертавання15.03.2016
Памер58.29 Kb.
Слайд 1

Праектна-даследчая дзейнасць па гісторыі роднага края з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій
Татьяна Марьяновна Сурконт, учитель истории государственного учреждения образования «Средняя школа № 1 г.Лиды»

(районный семинар «Формирование и развитие исследовательских компетенций учащихся», 19.02. 2014 года)


Сёння значнае месца ў сістэме адукацыі надаецца краязнаўчай працы. Менавіта яна з’яўляецца важным сродкам грамадска-патрыятычнага выхавання, дапаўняе веды вучняў па гісторыі, геаграфіі і іншым школьным прадметам, пашырае іх кругагляд.

Слайд 2

Пры арганізацыі краязнаўчай работы выкарыстоўваюцца розныя формы і метады. Апошнім часам перавага аддаецца праектна-даследчай дзейнасці з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Менавіта гэта садзейнічае развіццю умення працаваць з разнастайнай інфармацыяй, рабіць абаснаваныя высновы, развівае камунікатыўныя навыкі і спрыяе далейшай сацыялізацыі навучэнцаў.



Слайд 3

Праводзіцца вялікая работа па сістэматызацыі краязнаўчага матэрыялу з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. Так, напрыклад, складзены каталог артыкулаў часопіса «Лідскі Летапісец».



Слайд 4

На аснове публікацый перыядычнага друку складзена краязнаўчая картатэка “Лідчына ў газетах і часопісах”.



Слайд 5

Зроблена падборка сайтаў, на якіх можна атрымаць разнастайную інфармацыю аб мінулым і сучаснасці горада, раёна, ды і ў цэлым Гродзеншчыны.

Праведзеная праца прыкметна палягчае пошук неабходнай краязнаўчай інфармацыі і значна дапамагае пры правядзенні даследавання. Акрамя таго, такога роду заданні з’яўляюцца карыснымі старшакласнікам. Перш за ўсё таму, што яны пашыраюць свае веды, вучацца адбіраць і камбінаваць матэрыял, набываюць навыкі сістэматызацыі.

Слайд 6

Адной з формаў краязнаўчай работы з'яўляецца стварэнне праектных работ ў выглядзе мультымедыйных прадуктаў. У гэтым напрамку вядзецца вельмі вялікая праца і за апошнія гады створана шмат цікавых праектных работ рознай накіраванасці, выкананых у выглядзе прэзентацый, вэб-сайтаў, фільмаў.



Слайд 7

Жывую цікавасць у вучняў выклікае распрацоўка турыстычных маршрутаў і падарожжаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. За апошнія гады былі распрацаваны такія віртуальныя падарожжы, як:



  • “Культавыя помнікі Лідчыны”;

  • “Падарожжа ў мінулае Лідчыны”;

  • “Гістарычныя краявіды Лідчыны”;

  • “Дванаццаць жамчужын Лідскага благачыння”

  • “Залатое кальцо першай школы” і іншыя.

Слайд 8

Вынікам даследчай працы з'яўляецца праект - віртуальнае падарожжа “Дванаццаць жамчужын Лідскага благачыння”. Праект арыентаваны на шырокае кола карыстальнікаў. Гэта - своеасаблівы турыстычны даведнік, у якім змяшчаецца інфармацыя аб гісторыі ўзнікнення і дзейнасці цэркваў Лідскага благачыння, жыццяпіс праваслаўных падзвіжнікаў, цікавыя звесткі аб царкоўных традыцыях, рэліквіях, святынях.



Слайд 9

Праект выкананы ў форме прэзентацыі і ў форме вэб-сайта. У ім выкарыстана больш за 200 высакаякасных фотаздымкаў, анімацыя, 2 слайд-шоў, 12 відэасюжэтаў, 2 аўдыё-ўспаміны вернікаў, песняпенні, падабрана музычнае суправаджэнне.

Гэтая праца не толькі павышае эрудыцыю школьнікаў, дае магчымасць атрымаць дадатковыя веды аб архітэктурных, этнаграфічных і гістарычных помніках свайго краю, але і самім ўнесці ўклад у справу вывучэння гісторыі і культуры сваёй малой Радзімы.

Слайд 10

Гістарычныя падзеі павінны вывучаюцца ў адзінстве трох часавых вымярэнняў: мінулае, сучаснасць, будучыня. Таму, вывучаючы са школьнікамі, які-небудзь аб'ект, важна пазнаёміць іх не толькі з мінулым, але і з сучасным яго станам, прадвызначыць перспектывы развіцця. Падобны падыход вучыць дзяцей больш глыбока асэнсоўваць паслядоўнасць падзей, выяўляць прычынна-выніковыя сувязі, садзейнічае фарміраванню гістарычнага мыслення.



Слайд 11

Даследчы праект “Сядзіба ў вёсцы Тарнова: шлях з мінулага ў будучыню” аб сядзібе мы прадставілі ў выглядзе фільма, у якім выкарыстаны шматлікія фотаздымкі і аўтарскія малюнкі, якія знаёмяць з гісторыяй сядзібы канца XIX - пачатку XX стагоддзя, з найбольш значнымі і цікавымі фактамі з жыцця яе ўладальнікаў, прапановы дзя будучага стварэння турыстычнага кутока “Маёнтак графа Маўраса”.

Слайд 12

Прыкладам праектна-даследчай дзейнасці па гісторыі роднага края з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з’яўляецца даследчы праект “Легенды і паданні Ліды і Лідскага раёна”. З мэтай папулярызацыя самабытнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны (легендаў і паданняў) Лідскай зямлі ў рамках праекта створаны веб-сайт.

Дадзены праект – гэта:


  • Першая спроба збора легенд і паданняў Лідскай зямлі.

  • Аўтарскі варыянт класіфікацыі тыпаў беларускіх легенд і паданняў і іх сістэматызацыя.

  • Арыентацыя на шырокія колы грамадства – усіх тых, хто цікавіцца мінулым.

  • Поле для пошуку народных твораў сівой даўніны, для ўдасканалення даследчых і творчых навыкаў.

Галоўная старонка – агульныя звесткі аб легендах і паданнях.

Легенды і паданні горада Ліды – змешчаны 26 легендаў і паданняў прысвечаных гораду.

Легенды і паданні Лідскага раёна – змешчаны 43 легенды і паданні, распаўсюджаныя на тэрыторыі раёна.

У праекце выкарыстаны фотаздымкі, зробленыя падчас краязнаўчых экспедыцый, аўтарскія малюнкі вучняў школы, відэасюжэты, слайд-шоў, анімацыя.

У праекце прынялі ўдзел амаль усе вучні СШ №1 г. Ліды і іх бацькі, настаўнікі. Былі арганізаваны краязнаўчыя экспедыцыі па Лідскім раёне, сустрэчы з цікавымі людзьмі, кансультацыі з работнікамі бібліятэк горада і раёна, супрацоўнікамі гісторыка-краязнаўчага музея, супрацоўнікамі турыстычнага агенства “Святавіт”.

Праведзены шматлікія пазакласныя мерапрыемствы – конкурс малюнкаў, конкурс на лепшую інсцэніроўку легенд, арганізавана праца лектарскіх груп і іншыя.

Праект накіраваны на тое, каб садзейнічаць захаванню і далейшай трансляцыі легенд і паданняў Лідскай зямлі.

Па аналогіі можна стварыць падобныя праекты па асобных населеных пунктах, а затым іх аб’яднаць у грунтойны праект “Беларусь у легендах і паданнях”.

Увогулле вынікі даследавання могуць быць карыснымi ў вывучэнні гісторыі роднага краю, пашырэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёну.

Праект спрыяе захаванню для нашчадкаў адной з самых цікавых галін вуснай народнай творчасці беларусаў. Спадзяёмся, што ў кожнага, хто пазнаёміцца з веб-сайтам “Легенды і паданні Ліды і Лідскага раёна”, узнікне жаданне яго дапоўніць і пашырыць.



Слайд 13

Увогулле, даследчая дзейнасць дапамагае задаволіць патрэбы самарэалізацыі, павысіць інтэлектуальны ўзровень, развіць творчыя задаткі. Усе краязнаўчыя даследчыя работы, выкананыя, вучнямі школы за апашнія два гады (“Развіццё народнага ткацтва на Лідчыне”;“Таямніцы Лідскай зямлі”;“Настаўнікі СШ № 1 - удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”” і іншыя) зроблены на высокім узроўні і маюць прызавыя месцы.



Слайд 14

За апошнія гады былі таксама распрацаваны такія мультымедыйныя праекты, як:



  • “Ліда ў помніках і абелісках”,

  • “Лідчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”,

  • “Гонар і слава Лідскай зямлі”,

  • “Леснікі - сястра Хатыні”,

  • “Іх імёнамі названы вуліцы горада”,

  • “Легенды і паданні Лідчыны” і іншыя.

Такім чынам, розныя формы даследавання дапамагаюць вучням убачыць мноства цікавых для ўласных пошукаў праблем, ўключыцца ў працэс спасціжэння новых ведаў і адкрыццяў, бо вывучэнне гісторыі і краязнаўства дае магчымасць спазнаць сябе, паверыць у сябе, у свае сілы, стаць асобай, годным грамадзянінам нашай дзяржавы, творцам свайго лёсу.

Мэтанакіраваная краязнаўчая праца, якая праводзіцца ў школе, выкарыстанне сучасных форм работы, спалучэнне розных відаў дзейнасці навучэнцаў, спрыяе выхаванню актыўнай асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна-патрыёта сваёй Радзімы, здольнай паспяхова выконваць свае грамадзянскія абавязкі, умела прымаць рашэнні і браць адказнасць за іх выкананне.



Слайд 15



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка