Сцяжынкамі Каляды




Дата канвертавання02.07.2016
Памер22.58 Kb.
Фальклорная забава “Сцяжынкамі Каляды”

Мэта: развіццё ў дзяцей дашкольнага ўзросту устойлівай цікавасці да беларускай нацыянальнай культуры, выхаванне духоўнасці і патрыятызму

Задачы:


  • пазнаёміць дзяцей са святам – Каляды;

  • выклікаць у дзяцей жаданне знаёміцца з вуснай народнай творчасцю;

  • выхоўваць пачуццё гонару за сваю нацыянальную культуру.

ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА

Зала стылізавана пад вясковую хату. На адным ложку спіць гаспадар, на другім -- дзеці.

Гануля:

I што гэта такое, што сёння мой гаспадар спіць як пшаніцу прадаўшы? Лявон, уставай, ты чаго разлёгся?

(У калысцы плача дзіця) Уставай, хоць дзіця пакалышы. Божа ж мой, што гэта з табой сёння? Працы шмат, трэба жывёлу карміць ды куццю рыхтаваць.

Лявон:

Устаю, Ганулечка, мая зязюлечка.



Гануля:

Чаго ты дражнішся? Уставай во лепш, накармі скаціну і будзем мак церці.

(Чуецца мыканне каровы)

Ці чуеш? Карова рыкае.



Лявон:

Зорачка мая, зараз накармлю. (выходзіць)



Гануля:

Дзеткі, уставайце, сёння куцця будзе. Насцечка,ты хату падмяці, Таццянка, ты па ваду схадзі, а вы, Мар'яна і Ганначка, сястрычку пакалышыце. 0й, стамілася я з усім гэтым. Жывём з Лявонам небагата: ёсць у нас пяць дачок, пяць авечак, кароўка і бычок, чатыры свінкі, парсючок, куры, гусі, качаняты і адзін певень чубаты.



Лявон:

Вось я сена на стол прынёс, гатуй, Ганна, абрус.

(Засцілаюць стол.)

Ганна:

А я блінкоў напякла, кашы наварыла, юшкі з грыбамі, кісялёк. Сядайце, дзеткі, за стол.


(Гучыць песня "Калядкі".)
Ганна:

А цяпер, Лявон, гатуй каўбасы, вунь ужо калядоўшчыкі ідуць па вуліцы.

(Уваходзяць дзеці з музычнымі інструментамі.)

Калядоўшчыкі:

Добры вечар, шчодры вечар,

Усім людзям на ўвесь вечар,

Ой, ці дома пан гаспадар,

Ой, я знаю,што ён дома.

Вынесь, пане, піражочка,

Хоць малога, ды смачнага.

Добры вечар!

Шчодры Петрык, дай варэнік,

Кусок каўбаскі, дай другую,

Яшчэ пашчадрую.

Добры вечар!



Лявон:

Вось вам гасцінцы. Дзякуй, што прыйшлі. (Калядоўшчыкі выходяць, з'яўляюцца "каза"з "казлом".)



Каза і казёл (разам):

Го-го-го, каза,

Го-го-го, шэрая.

Дзе каза ходзіць,

Там жыта родзіць,

Дзе каза рогам –

Там жыта стогам,

Дзе каза нагою –

Там жыта капою,

Дзе каза хвастом –

Там жыта кустом.

(Абсыпаюць хату жытам.)



Ганна:

Вось вам малачка ды масла, дзякуй, што зайшлі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка