Сціхне памяць, Зямлю ахіне жаўцізна…




Дата канвертавання12.06.2016
Памер4.32 Kb.
* * *

Сціхне памяць,

Зямлю ахіне жаўцізна…

Крые замець

Журботнае лісце здаўна…
Выйшла восень

Зіму сустракаць халадком…

Сцеле просінь

Зямлю нецярплівым дажджом…


Прагне золак

Чаканнем спрадвечным сваім…

Холад зорак

Спаткае прадвесне ў ім…



13.09.2007г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка